Беларускі ПЭН-цэнтр Міжнародны Кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры Ппсттаталітарнае Тэксты Дакументы Ма тэрыялы грамадстваі асоба і нацыя Беларускі ПЭН-цэнтр Міжнародны Кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры “Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя” Тэксты Дакументы Матэрыялы Незалежная выдавецкая кампанія "ТЭХНААОГІЯ" Мінск 1994 Рэдакцыйная калегія Міжнароднага кангрэсу ў абарону дэмакратыі і культуры “Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя”: Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Юрась Залоска, Віктар Казько, Уладзімер Някляеў, Карнеліус Платэліс (Летува), Кнуте Скуеніекс (Латвія), Валянцін Тарас, Міхась Тычына, Карлас Шэрман. Беларускі ПЭН-цэнтр выносіць шчырую падзяку Фонду Сораса-Беларусь за фінансавую падтрымку Міжнароднага кангрэсу і гэтага выдання. 3 прычыны аператыўнасці выдання зборнік друкуецца на дзвюх мовах. Тэксты прамоў удзельнікаў Міжнароднага кангрэсу ў абарону дэмакратыі і культуры падаюцца без рэдакцыйных правак. На аўтараў кладзецца адказнасць за змест сваіх выступаў. © Беларускі ПЭН-цэнтр, 1994 © НВК “Тэхналогія”, 1994 тэксты Васіпь Быкаў ЗВЫКЛАЕ ЦАРСТВА АБСУРДУ Наіўна меркаваць. што мы ўступілі ў посттаталітарны перабудовачны час, што настае царства дэмакратыі. Настае царства парадоксаў, вяртаецца наша звыклае царства абсурду гэта бясспрэчна. Дэмакратыя для нас па-ранейшаму тэра-інкогніта, каму яна патрэбна? На Захадзе іншая справа. там яна патрэбна ўсім. Дэмакратыя толькі там і функцыянуе, дзе патрэбна ўсім. Дзе грамадства не можа існаваць без дэмакратычнай атмасферы, дзе без яе яно ператвараецца ў процілегласць. У нас жа ўсё наадварот. Больш за 70 год мы жылі ў алагічным, перавернутым. прывідным свеце ілюзій і. як ні дзіўна, перасталі яго заўважаць. мы да яго прызвычаіліся. Прыстасаваліся да яго, фізічна і маральна. Ен быў нам чужы, страшны, звыродлівы, але іншага мы не ведалі. Ад іншага мы былі адгароджаны жалезнай, ракетна-ядзернай заслонай. Але галоўнае той лад час карміў. Не надта каб сытна, але для галодных хапала. I не адбіраў надзеі. На тое, што калі-небудзь ён скончыцца, перародзіцца і вызваліць нас ад свае няволі, якая была дэмагагічна названа развітым сацыялізмам. Надзея вялікая рэч, як вядома, яна тоіць у сабе асаблівую, наркатычную спакусу. якая аднолькава можа служыць і Богу і д’яблу. Нашу цярплівую надзею ахвотна падтрымлівала марксісцкая ідэалогія, гуманістычнае мастацтва і наваг пагарджаная хрыстова вера. Але вось час прабіў, і ўсё развеялася ў дым. Растала, бы ранішні туман. Эканоміка ў руінах, суверэннасць прададзена, дэмакратыя збанкрутавала. Камуністычны монстр пасля нядоўгага уйкэнду прыступае да свае руціннае працы умацавання таталітарызму. Чарговая спадзяванка, якую ён нам прапануе інкарпарацыя ў імцерыю і агульная рублёвая зона. Зноў зона, слова, што мае розныя адценні, але заўжды аднолькавы сэнс. Ва ўсходніх баявых двубоях ёсць приём: выпаду саперніка надаць напрамак працягу і нейтралізаваць яго. Пасля жорсткай барацьбы з ворагам, паміж сабой і грамадзянамі. барацьбы, якая хоць і прынесла ім перамогу, але. мабыць. не дала поўнага задавальнення. яны прынялі іншую тактыку. Навошта вынаходзіць таталітарны веласіпед, калі можна перасесці на веласіпед дэмакратычны. I яны пе'раселі. У мэтах стабілізацыі і нацыянальнай згоды. Мабыць няма ў сучаснай дэмакратыі такіх максімаў, якія нельга было б ператварыць у іх процілегласць. У тым ліку і самыя папулярныя: правы нацый на самавызначэнне, нязрушнасць сучасных межаў, правы чалавека. Людзі краіны, дзе дзесяткі год тыя правы былі нічога не вартыя і валяліся пад нагамі, раптам зайшліся ў ляманце аб абароне тых правоў у чужых дзяржавах. Я к нядаўна яшчэ лемантавалі аб дэскрымінацыі чарнаскурых на далекіх чужых кантынентах. Па-ранейшаму яны поўныя рашучасці не аддаць ні пядзі ўласнай закінутай зямлі, але не супроць пры выпадку адцяпаць колькі заўгодна чужой. I ўсё над прыкрыццём самых дэмакратычных прынцыпаў ад міратворчых да святога права нацыі на самавызначэнне. Драпежныя, антычалавечыя пастулаты зрабілася модным выводзіць з евангельскіх запаветаў Хрыста, прагматична браць на пракат у царквы да “вящей” радасці царкоўных іерархаў, якія ўспрымаюць тое ўсур’ёз. I ўсё старанна канстытуецца. Яны зрабіліся зайздроснымі прыхільнікамі законнасці (якую самі для сябе і ствараюць, як правілы для гульні ў сваю карысць) і з сапраўды паліцэйскім спрытам будуюць жалезабетонную, “прававую” дзяржаву. Здаецца, пры адпаведнай згодзе сусветнай супольнасці, якая, канешне ж, не будзе пярэчыць супраць “дэмакратычных” пераўтварэнняў. У такіх умовах што можа літаратура, гэтая марная словатворчасць. пазбаўленая друкарскага станка, з эканамічнай пятлёй на схуднелай плебейскай шыі? I Гутэнберг з Марконі разам з Паповым і Фёдаравым перастаюць ёй служыць яны служаць іншым. Тым, каму звыкла служыць навука, эканоміка і палітыка. Мабыць, тое надта прагматычна, бо ў іншых руках не толькі казна, права і паліцыя, але і шматгадовая картатэка КДБ, якая, бы алмазны фонд, старанна беражэцца ў маскоўскіх сейфах. 3 яе дапамогай велцмі эфектыўна рэгулююцца палітычныя працэсы ў краінах блізкага зарубежжа. Мы працягваем жыць у посттаталітарным грамадстве па ранейшай таталітарнай мадэлі і яго абсурднай маралі. Іншага мы не ведаем. Хрысціянская мараль адаптавана, перакручана і скампраметавана імі. Зрэшты, да гэтай кампраметацыі прыклалі руку і дэмакраты, г.з. тыя ж перафарбаваныя камуністы. Хоць шмат якія з іх і не перафарбоўваліся трошкі перайначылі свае абрывіятуры. Сыдзе і так, народ наш талерантны, ён усё прыме. Але што ж рабіць тым, хто на зыходзе XX стагоддзя памкнуліся людзьмі назвацца? Рэвалюцыі, путчы і кроў здаецца, гэта сапраўды кепска. Але што ж добра? Як быць з сапраўднай дэмакратыяй, без якой няма шляху ў будучыню? Ужо зразумела, што ў барацьбе з таталітарызмам дэмакратыя дужа слабы сродак. Сродак неадэкватны. Але які сродак адэкватны? Наш нацыяналізм (як вядома, самы умераны) абылганы імі і ўжо выклікае сумнеў у грамадстве. Не ва ўсім, зразумела. Тыя за мяжой, што яго абылгалі, цяпер самі кінуліся ў яго выратоўчыя абдымкі. Але самім можна. Яны заслужылі. Іх крыўдзілі, і ў іх скончылася цярпенне. А ведама, калі канчаецца цярпенне, тады ўсё можна. Можна ўводзіць войскі (калі тыя яшчэ не ўведзены), або ніяк не выводзіць іх, штурмаваць танкамі нацыянальнае тэлебачанне, секчы сапёрнымі лапаткамі жанчын. Інспіраваць “самавызначэнне” ў складзе трох карлікавых раёнаў ці аднаго камфортнага паўвострава ля цёплага мора. Некалі ў вядомага нецярпліўца скончылася цярпенне і ён распачаў другую сусветную вайну. Чым гэтыя горш? Але як быць, калі, апроч бясконца доўгага цярпення, нічога болей няма. Hi энерганосьбітаў (на якія пакрыўдзіў нас Бог), ні ўласнай палітыкі ў нашага камуністычнага кіраўніцтва, ні нават маралі, якую адабралі і спаганілі тыя ж. Адзін толькі таталітарна-імперскі “беспредел” над 10-мільённым народам. Атручаным камуністычнай ідэалогіяй, з абрабаванай культурай, амаль без роднае мовы, з ампутаванай нацыянальнай самасвядомасцю? I да таго ж густа пасыпаным радыяцыпным чарнобыльскім попелам. Ці да дэмакратыі тут? Яму б неяк выжыць... Рызор Bapadynin АСОБА ЎЗБУЙНЯЕ НАЦЫЮ Па сваёй невытлумачнасьці наша беларуская нацыя бадай што самая загадкавая ў гэтым сьвеце. Нашыя мацнейшыя ды большыя колькасна суседзі як з усходу, так і з захаду з адначасовым жаданнем захапіць спаконныя землі нашыя маюць на першамэце даказаць, што не існуе гэтакай нацыі. як беларуская. гэтакага народу, як беларускі. Дужа перад панам Богам няйначай правінілася Беларусь. I войны ўсе на яе. й нясносьці ўсе на яе, й прадказаны Бібліяй чорны дзень. Вынішчэньне за вынішчэньнем, генацыд за генацыдам ленінскасталінскі, чарнобыльскі, духоўны. I ня хочацца прыгадваць, як у Чырвоным касьцёле, дзе дарэчы арганізацыйна аформіўся і Беларускі ПЭН-цэнтр, пад час утварэньня “Мартыралогу Беларусі” й Аргкамітэту БНФ “Адраджэньне” некаторыя прадстаўнікі творчае інтэлігенцыі надта нервова даказвалі, што нельга называць генацыдам камуністычнасавецкае вынішчэньне народаў, генацыд толькі гітлераўскі. Хоць, думаецца, гэтыя рупліўцы ведалі, што генацыд самы выніковы метад усталяваньня любога таталітарызму. Чым яшчэ, калі не віной перад Госпадам, тлумачыць тое, што кожнаму пакаленьню трэба даводзіць, што мы беларусы, што мы народ адметны. што мы нацыя. Нашым суседзям, генетычна блізкім нам, і літоўцам, і латышам. дастаткова толькі нарадзіцца й яны літоўцы, латышы. А нас, беларусаў, расьцягваюць, разьдзіраюць то на праваслаўных, то на католікаў, падкладваючы пад гэтае паняцьце, што мы то расейцы. то палякі. А ўніяцкая царква, якая б магла стаць нашай нацыянальнай царквой, зьнішчана. Нават аўтакефаліі на радзіме нашай няма. Усё вядзе ў падпарадкаваньне так званага трэцяга Рыма. У поўнай адпаведнасьці з былой камуністычнай партыйнай структурай. Беларусь, як масла для бутэрброда. на свой чэрствы хлеб намазваюць яе дужэйшыя суседзі, стараюцца намазаць як мага тлусьцей і асалоду расьцягнуць. Калі лірычна ўявіць. як хацелася б бачыць нас гэтым мацнейшым суседзям. дык гэта, відаць, вераб’ямі. якія сапраўды на птушыных правах б падсуседнічаюць на бусьлянках. дзе гаспадары толькі буслы. Прыводжу вобраз бусла, бо ён сьвяты ў беларусаў, каб падкрэсьліць і навагу да дужэйшых суседзяў, да лепшай часткі іх. Бо ў змрочныя часіны нашыя апальнікі знаходзілі прыпірышча ў лепшых людзей Расіі й Полыпчы. Тады, калі ў чырвонай імперыі. як заўсёды, ўда’рнымі тэмпамі вынішчалася ўсё нацыянальнае, на беларускіх пісьменьнікаў легла адказнасць захаваць мову аснову нацыі й магчымай будучай дзяржавы. Адразу сьлед агаварыцца. што гэта хутчэй ад усяго была дазволеная адказнасьць. вымушаны дазвол з боку манапольнай партыі камуністаў. Давалася амплітуда сьмеласці. якая рэгулявалася жорстка. Літаратура, як і ўся культура, мусіла быць нацыянальнай па форме и сацыялістычнай па зьмесце. Напрыклад, на пляшцы з белавежскай горкай беларускі арнамент нясьмела нагадваў нацыянальную прыналежнасьць інтэрнацыянальнага напою. У дадзеным выпадку зьмест урэшце вырашаў усё. А вось у бальшыні твораў беларускіх савецкіх пісьменьнікаў хіба дазволеныя формы імёнаў Алесь, Міхась, Рыгор. Паўлюк намякалі, што гвор made in BSSR.