• Газеты, часопісы і г.д.
  • Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

    Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 290с.
    Мінск 1994
    88.79 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Рэгламентаваныя ў згаданым праекце і правілы абвярджэння тых ці іншых абнародаваных матэрыялаў. Падрабязна распісана адказнасць тых, хто перашкаджае ў працы журналіста ды рэдакцыі за парушэнні этыкі пад час збору матэыялаў для публікацыі або гучання ў радыётэлеэфіры, за неаб'ектыўнасць інфамацыі. змешчанай у СМІ.
    Але пры ўсіх станоўчых і адмоўных баках некатоых палажэнняў законапраета, у ім дакладна і акрэслена не сказана,
    што:
    1)	не толькі ў прэтэнзіях да рэдакцыі асоб, “пакрыўджаных” у друку або ў радыёі тэлеперадачах, калі гаворка ідзе пра абвяржэнне, павінен мець месца тэрмін даўнасці абнародавання той ці другой інфармацыі, але яшчэ і ў судовых крымінальных ці грамадзянскіх справах трэба ўводзіць тэрмін менавіта ісковай даўнасці. Што такі тэрмін таксама не можа перавышаць год, напрацягу якога журналісту належыць захоўваць дакументы, копіі сведчанняў, дыктафонныя плёнкі ды іншыя матэрыялы, на падставе якіх адбыліся публікацыі ці перадачы;
    2)	вінаватасць журналіста ці СМІ павінна быць падрабязна і аргументавана даказана і ў крымінальных, і ў грамадзянскіх справах ісцамі: усялякі сумнеў трактуецца на карысць журналіста або рэдакцыі. СМІ ды журналісты, баронячы сябе ў судах Рэспублікі Беларусь, валодаюць прэзумпцыяй невінаватасці;
    3)	дзяржаўныя чыноўнікі ўсіх рангаў ды маштабаў, дэпутаты ўсіх узроўняў не маюць права прад’яўляць свае прэтэнзіі да журналістаў і рэдакцый адносна абнародаваных матэрыялаў праз суд, акрамя тых выпадкаў. калі “вінаватыя” рэдакцыі не прадставілі ім магчымасці выказаць у друку або ў тэлеці радыёперадачы свой пункт гледжання адносна зместу тых звестак, якія былі раней апублікаваныя ці прагучалі ў эфіры;
    4)	калі ж гэтая катэгорыя службоўцаў і абраных асобаў дамагаецца праз суд публікацыі абвяржэння, то судовыя органы не кампенсуюць ім за кошт рэдакцый або журналістаў (аўтараў) маральны ці матэрыяльны ўрон у грашовым выражэнні;
    5)	спагнанне грашовых сумаў у якасці кампенсацыі за маральны ці матэрыяльны урон з журналістаў не павінна пераўтвараць іхнія сем’і ды іх саміх у жабракоў (для сем’яў журналістаў, дзе знаходзіцца на ўтыманні непаўналетнія дзеці, старыя ды хворыя людзі, наогул неабходныя паслабленні), а пакаранне рэдакцый не павінна даводзіць калектывы СМІ да банкруцтва;
    6)	рэдакцыі СМІ не нясуць юрыдычнай адказнасці за аб’ектыў-
    насць той інфармацыі, аўтарамі якой не з’яўляюцца штатныя супрацоўнікі рэдакцый, калі толькі такая інфармацыя не змяшчае ў сабе заведама ілжывых звестак, характарыстык і дзяржаўнай таямніцы. Рэдакцыі СМІ не нясуць адказнасці за абнародаванне інфармацыі, прадастаўленай у іх распараджэнне дзяржаўнымі службоўцамі і народнымі дэпутатамі ўсіх узроўняў. Адказнасць у надобных выпадках кладзецца толькі на аўтараў;
    7)	палажэнні, якія рэгулююць прававыя адносіны журналістаў і СМІ, абавязкова ўносяцца у КК і ГПК Рэспублікі Беларусь.
    I апошняе, што я хацеў бы, каб прагучала у дадзеным законе: “Журналіст і рэдакцыя не павінны пераследавацца на падставе іхніх палітычных або рэлігійных перакананняў ды веравызнанняў , калі толькі характар абнародавання такіх перакананняў не распальвае міжнацыянальную, міжрэлігійную і міжсацыяльную нецярпімасць ды варажнечу ў грамадстве, не вядзе да падрыву суверэннасці і незалежнасці дзяржавы і народу”.
    Мяркую. што перад тым. як канчаткова прымаць тэты Закон, ягоным аўтарам трэба схадзіць у журналісцкі “народ”, уважліва выслухаць нашыя заўвагі, іначаіі мы, паважаныя калегі, зноў застанемся неабароненыя перад дыктатарамі ды таталітарыстамі любога колеру і кшталту.
    Ул айзімір Колас
    МАС-МЕДЫЯ ВА ЎМОВАХ ТРАНЗІТУ:
    ПРАГА НЕЗАЛЕЖНАСЦІ I ЦАНА СВАБОДЫ
    Незалежнасць мас-медыя ва ўмовах пераходу ад таталітарнага рэжыму з'ява неадназначная.
    Узгадаем, што адбылося з савецкім кінематографам. які здабыў незалежнасць намнога раней, у сярэдзіне 80-х гадоў, у самым пачатку перабудовы. Набліжанасць кінематаграфічных эліт да тагачаснага кіраўніцтва СССР ужо тады зрабілі магчымым дзве цалкам неверагодныя на той час рэчы: знішчэнне цэнзуры і дазвол на прыватнае прадпрыймальніцтва ў галіне кінематографа. I гэтыя дзве рэчы, пра якія марылі пакаленні падняволеных савецкіх кінематаграфістаў, урэшце рэшт разбурылі такую магутную і значную з’яву культуры, якой быў савецкі кінематограф.
    Са знішчэннем цэнзуры знікла сіта, з дапамогай якога адбывалася селекцыя, і права сказаць ісціну атрымліваў той, хто гэтага сапраўды варты. Безумоўна, прызначэнне цэнзуры было зусім у іншым. Гэтае права здабывалася ў няроўнай барацьбе з сістэмай, часта ў абыход
    сістэмы, праз яе падман. Сістэма жорстка помсціла творцу. Як правіла, найболып таленавітыя з іх былі людзьмі гаротнага лесу. Вядомыя ўсяму свету, яны вялі ў сябе на радзіме жабрацкае існаванне. Адзінай узнагародай, адзінай мэтай у жыцці для іх былі свабода і незалежнасць у творчасці, магчымасць сказаць праўду. Гэтай праўды прагнулі, шукалі яе ў фільмах. Кіно ў СССР было тым месцам, дзе гэтую праўду можна было ўбачыць і пачуць угадаць праз намёкі, іншасказанні, метафары. Са знікненнем цэнзуры знікла перашкода, якая давала права на праўду нямногім абраным, гэтае права зрабілася даступным для ўсіх і таму перастала быць каштоўнасцю.
    3 другога боку, цэнзурнае сіта не прапускала на нашы экраны прадукцыю прымальнай масавай культуры, і мы патанулі ў другагатункавай заходняй кінапрадукцыі. Адсутнасць прававых актаў у галіне кінаі відэапракату зрабіла немагчымым рэгуляванне іхняга наказу. Нашы кінатэатры запоўнілі. як і ва ўсім свеце, пераважна нізкапробныя фільмы вьітворчасці ЗША. Яшчэ горш выглядаюць справы з тэлебачаннем. Па шматлікіх прыватных тэлеканалах дэманструюць фільмы, якія ў краінах, дзе іх зрабілі, дазволены да паказу толькі ў пэўным месцы ў пэўны час. і якія глядзяць толькі прадстаўнікі пэўных, вельмі нешматлікіх сацыяльных труп, а ў нармальным, цывілізаваным грамадстве прагляд іх лічыцца непристойным. У нас іх глядзяць сем’ямі. Наступствы такіх праглядаў для дзіцячай псіхікі непрадказальныя. Мы расцім духоўна хворае пакаленне, але гэта нас ніяк не займае, як не займаюць і многія іншыя жыццёваважныя і небяспечныя з явы.
    Такім чынам, з сацыяльна-культурнага фенамена, які адыгрываў вырашальную ролю ў духоўным ачышчэнні, набыцці самасвядомасці. дэмакратызацыі нашага грамадства, кінематограф ператварыўся ў сацыяльна небяспечны фактар, які паграджае паніжэннем маральнага ўзроўню, духоўнай дэградацыяй грамадства.
    Ці непазбежныя такія вынікі для дэмакратычных працэсаў? Ці ёсць яны абавязковай платай за свабоду?
    А можа, гэта хутчэй вынікі надта абстрактнага бачання перспекти­вы распачатых працэсаў, нежадання і неўмення прадбачыць і пралічыць галоўныя эфекты іхняга развіцця? Ці не надта дорага мы расплочваемся за добра засвоеную ленінскую манеру падыхода да справы: ‘галоўнае ўвязацца ў бойку, а там будзе відаць...”?
    Сродкам масавай інфармацыі, у адрозненне ад кінематографа. поўнае знішчэнне не пагражае. Але ўзгадаем прыклад маскоўскага “Агеньчыку” ці мінскага “ЛіМа”. чый зорны час прыпаў на кульмінацыю перабудовачнага рамантызму і там і застаўся. Справа разбурэння сістэмы, якой прысвяцілі сябе гэтыя і не толькі гэтыя выданы, прывяло ў тым ліку і да знішчэння іхняй уласнай папулярнасці. I гэта яшчэ не самае непрыемнае з таго, што атрымалася ў выніку гэтага разбурэння.
    Свабода салодкае слова, але вялікія дозы гэтай саладэчы не заўсёды станоўча ўздзейнічаюць на непадрыхтаваны грамадскі арганізм.
    Імкненне дасягнуць поўнай свабоды і дэмакратыі цалкам і адразу прыводзіць да дыскрэдытацыі дэмакратычных рэформ і ў выніку да ўзмацнення рэакцыі і рэстаўрацыі старога ладу.
    Сітуацыя з мас-медыя на Беларусі унікальная. Гэта запаведнік, дзе дагэтуль амаль у некранальным выглядзе захавалася савецкая “флора і фаўна”, прычым на небывала нізкім прафесійным узроўні, Вьіказванні нашых тэлекаментатараў, артыкулы афіцыйных і паўафіцыйных газет і часопісаў уражваюць сваёй тэндэнцыйнасцю, заідэялагізаванасцю. Але наўрад ці гэтая сітуацьія можа змяніцца толькі ад надання ім поўнай свабоды. зразуметай як дазвол друкаваць усё, што хочацца. Можна прадбачыць. што ў гэтым выпадку нас чакае прыкладна тое, што адбываецца цяпер у нашых усходніх суседзяў: расце колькасць выданняў жоўтай прэсы. а афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі звыкла робяць тое. што могуць і як могуць: фармуюць грамадскую свядомаець у патрэбным афіцыйным уладам накірунку. Вядома. куды вядзе тэты шлях. вымашчаны добрымі намерамі. Расійскія выданні, якія зусім нядаўна дэкларавалі сваю прыхільнасць да дэмакратычных рэформ. зноў прапагандуюць спрадвеку ўласцівыя Ра­ей вялікадзяржаўныя імперекія прыярытэты. Богам дадзенае права вырашаць лёсы іншых народаў. размяркоўваць. кіраваць. карміць, і г. д.
    Няцяжка прадбачыць таксама, што гэтыя памкненні прывядуць да вяртання ў новай форме староіі, да болі знаёмай сутнасці. Для Беларусі, улічваючы яе ўнікальную закансервіраванасць. гэтая сутнасць зрабілася ўжо амаль рэальнасцю.
    Прадугледзець усю небяспеку такой рэстаўрацыі немагчыма. Відавочна толькі. што калі гэта адбудзецца, расплочвацца прыйдзецца ўсяму свету і вельмі дарагой цаной.
    Тым часам, сітуацыя, у якой мы апынуліся дае нам унікальную магчымасць пачаць выпроўваць новыя этычныя прынцыпы для культуры, адукацыі, мае медыя на ўзроўні. які патрабуе новае тысячагоддзе. асэнсаваўшы і адкінуўшы памылкі і хібы, якія мы звыкла і бяздумна імкнемся захаваць. Перш за ўсё нам неабходна па-новаму асэнсаваць паняцце свабоды. пазбавіць яго ўтапічнаіі катэгарычнасці.
    Абмежаванне свабоды мас-медыя забаронай прапаганды парнаграфіі і культа гвалту сёння зводзіцца да бессэнсоўных дыскусій наконт парнаграфічнасці паказу пацалункаў у адных сцэнах і цнатлівасці палавых актаў у другіх. у той час як новыя чорна-карычневыя разважаюць па расейскіх тэлеканалах аб новым падзеле Еўропы паміж Германіяй і Расіяй. а заходнія карэспандэнты, як крумкачы. злятаюцца ў месцы міжнацыянальных канфліктаў у краіны былога СССР і па ўсім свеце, каб здабыць кадры са свежай крывёй'
    Вядома. што значная колькасць кадраў з баявымі дзеяннямі папроету сынсцыніравана. бо сюжэты са стрэламі лепш аплочваюцца. Таму за крывавае развіццё некаторых такіх канфліктаў мы можам быць удзячнымі менавіта мас-медыя. 1 калі пакінуць рэчы ў стане, у якім яны ёсць. Бог ведае, да чаго нас давядзе прафесійны імпэт некаторых