Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Выдавец: Тэхналогія
Памер: 290с.
Мінск 1994
88.79 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Вярнуся да становішча дэмакратычнай нацыянальнай прэсы. Яно ўскладняецца той акалічнасцю, што ў рэспубліцы толькі-толькі распачаліся працэсы адраджэння беларускай мовы, беларускага друкаванага слова, якое сапраўды мае вострую патрэбу у матэрыяльнап падтрымцы: пэўны час наша зрусіфікаванае за двесце гадоў каланізацыі ды бальшавізацыі насельніцтва неабходна прызвычайваць да нацыянальных каштоўнасцей: вяртаць не толькі мову, але і гісторыю. і культуру, і хрысціянскую мараль, тлумачыць разумение патрыятызму ў дачыненні да роднай Беларусі. Таму менавіта нацыянальная перыёдыка павінна быць таннай і даступнай да самых шырокіх колаў чытаючай публікі, бо дзяржава. калі яна толькі турбуецца пра лёс нацыянальнага Адраджэня, павінна памагаць паступова выводзіць тыражы на самаакупнасць, арганізоўваць масавыя мерапрыемствы па прапагандзе беларускамоўнага друку, не шкадуючы сіл і грошай.
Дзякуючы намаганням Савету рэдактароў пры яшчэ былым Мінінфармацыі, нацыянальна настроеных асобных чыноўнікаў гэтага ведамства, дзяржава, праўда, і сёлета ўзяла на свае поўнае ўтрыманне літаратурныя часопісы і дзіцячую перыёдыку. Але адчуваецца. што ўрад добра-такі прайшоўся па сёлетнему спісу датаваных выданняў. Так, у
адной трупе часопісаў і газет, якія павінны зарабляць 25 працэнтаў ад усіх выдаткаваных на іх сродкаў, знаходзяцца газеты і часопісы з массавымі накладамі, такія як “Звязда” і “Вожык”, газеты “Наша слова”, і “Культура”, якім трэба яшчэ шукаць сваіх чытачоў і сваіх падпісчыкаў. Скарочана дапамога “ЛіМу”. Чаму так зроблена? Мусіць, таму, што ў “Звяздзе” і “Вожыку” заснавальнікам ці сузаснавальнікам з’яўляецца сам Савет Міністраў. Вось чаму на істотныя датацыі ўзяты рускамоўныя газеты, вядомыя сваімі кансерватыўнымі поглядамі на грамадскае жыццё “Беларуская ніва” і “СБ”. Але засталася без дапамогі дзяржавы нядаўна заснаваная газета Саюзу фермераў “Новая зямля”, якая церпіць вялікія фінансавыя страты. Ну і ў парадку звычайнага разумения рэчаў па-ранейшаму мае месца ўсялякая адсутнасць усялякай падтрымкі апазіцыйнай газеце “Свабода”.
I сапраўды, навошта ўраду псаваць уласныя нервы?
“ЛіМ”, “Наша слова”, “Культура”, “Свабода” пастаянна крытыкуюць Саўмін і яго кіроўцаў за антыдзяржаўную і антынацыянальную палітыку. А гістарычныя часопісы таго і глядзі адкапаюць у нетрах старажытнасці ды абнародуюць такі факт, што “Старэйшы брат” адмовіць у пастаўках нафты...
Як жа складваюцца адносіны паміж дзяржавай, асобнымі журналістамі і сродкамі масавай інфармацыі ў сферы, так бы мовіць, нематэрыяльнай? Як я заўважыў на пачатку свайго выступления, гэтыя адносіны не назавеш сяброўскімі, тым больш роднаснымі. Цкаванні ведамасныя і судовыя вось тая мова, на якой размаўляюць з намі і сама ўлада, і прадстаўнікі ўлады ды блізкія да тых прадстаўнікоў людзі.
За апошнія тры гады ў гэтым сэнсе назапасілася шмат прыкладаў. Але, мусіць, самы яскравы заслухоўванне на зімовай сесіі сёлетняга года ў Вярхоўным Савеце галоўнага рэдактара “Народнай газеты”, парламентарыя Іосіфа Сярэдзіча. Крык, лямант, істэрыка, абвінавачванні ў адыходзе ад “лініі” ВС, абвінавачванні ў распальванні антырускіх настрояў і нацыяналізму, пагрозы вытурыць з кіруючай пасады галоўнага рэдактара дзе яшчэ і ў якой краіне сустрэнеш гэткую сваволю парламента да перыядычнага выдання? I сягоння журналісцкі лёс Іосіфа Сярэдзіча і адпаведна рэдакцыйнага калектыву “Народнай газеты”, што мае самы буйны наклад у рэспубліцы, звыш 600 тысяч падпісчыкаў, знаходзіцца пад Дамоклавай сякерай названай уладнай разборкі, якая яшчэ не завершана: парламент ніяк не дамовіцца пра “аргвысновы” са сваіх філіпік у адрас непаслухмянага выдання і журналістаў, робячых уласным талентам, нястомнай працай і руплівасцю “Народную” візітоўкай беларускай журналістыкі.
Гэта, канешне, найбольш маштабны прыклад пераследу дэмакратычных журналістаў дзяржаўнай уладай, імкненне заткнуць ім глотку метадамі, што не адпавядаюць аніякім міжнародным прававым актам, звязаным з захаваннем асноўных чалавечых свабодаў, у тым ліку свабоды слова. Сярод іншых прыкладаў падобнае заслухоўванне на пасяджэнні сесіі Магілеўскага аблсавета рэдакцыі мясцовага радыё-
вяшчання, дзе дэпутаты высвятлялі палітычньія сімпатыі асобных журналістаў А яшчэ, крыху раней, выдаленне за парог былой Дзяржрадыёкампаніі. з рэдакцыі інфармацыі (знакамітай “HIK1”) апазіцыйных да ўраду журналістак Марыны Бабкінай і Святланы Івановай пад надуманнай прычынай.
Унутрыведамственнаму цынізму некаторых журналісцкіх адміністратараў наогул няма мяжы. Палічылі начальнікі дзяржаўнага агенцтва “Белінфарм”. што ім не патрэбная гэткая вялікая служба фотакарэспандэнтаў і звольнілі з працы больш пятнаццаці нашых калегаў, павікідаўшы іх з чаргі на атрыманне жылля, адмовіўшы ў дзейнай матэрыяльнай дапамозе, як гэта, напрыклад, было са зволеным Валерием Аляшкевічам.
Склалася дзіўная для любой іншай нармальнай цывілізаванай краіны сітуацыя, калі журналіст у судзе практычна не можа абараніць свае чалавечыя правы. Не адноўлены на сваіх службовых пасадах тыя ж рэдактары інфармацыйнай праграмы Беларускага тэлебачання “НІК”а памяненыя Марына Бабкіна і Святлана Іванова, іншыя журналісты. Прыкладам з такога шэрагу спраў можна было б прыводзіць нямала. Але болын узораў іншага кшталту, калі праз судовую сістэму ад палітычных па сваёй існасці атак даводзіцца адбівацца журналістам. У адрозненне ад практыкі падобнага роду грамадзянскіх працэсаў, абвінавачванні ў вінаватасці журналіста, аўтара, пісьменніка-дакументаліста прымаюцца без сур’ёзных доказаў істцоў, якія нібыта абараняюць свае зганьбаваныя гонар і годнасць. Так, у друку і радыёэлектронных СМІ ў 1993 годзе шырока асвятляўся грамадзянскі працэс маці “афганцаў” і ветэранаў-”афганцаў” супраць публіцысткі Святланы Алексіевіч”. Праз некалькі гадоў пасля выхаду кнігі адну з маці загінуўшага на бруднай вайне ў Афганістане і ветэрана афгана-савецкай вайны нібыта абразіла дакументальная аповесць аўтаркі пра гэтую крывавую бойню, а менавіта папярэдняя публікацыя адрыўка ў газеце “Комсомольская правда”. Цэнтральны суд сталіцы маглі задаволіць толькі дыктафонныя запісы даўніх сведчанняў, якія ўвайшлі ў названую кнігу. Атрымалася так, што судзям нават не спатрэбілася літаратуразнаўчая экспертыза, каб высветліць магчымасць таго жанру, у якім напісана згаданая аповесць, яго, так бы мовіць, правы і абмежаванні. Хаця на такой экспертизе і настойвалі прадстаўнікі ПЭН-цэнтра, якія абаранялі ў судзе інтарэсы Святланы Алексіевіч.
У выніку гэтага беспрэцэдентнага выпадка ў судовай практыцы на кнігу “Цынкавыя хлопчыкі” было накінута абвінавачванне ў ілжы, і ніякія довады адказчыцы ў тым, што праз столькі гадоў пасля збору матэрыялаў дыктафонныя плёнкі не захаваліся, не дапамаглі. У нашай Феміды ў гэткага роду справах начыста адсутнічае прэзумпцыя невінаватасці адказчыка, журналіста. Тут, як на працэсах, дзе суды дзеляць маёмасць, або высвятляюць, чыя курыца на чый двор без дазволу перабегла і нарабіла шкоды, доказы істцоў і адказчыкаў, ці не бачыце, павінны спаборнічаць між сабой.
Гэтым юрыдычным пралазам карыстаюцца, як гаворыцца, усе. каму да зваляе здароўе. Я мог бы назваць шмат прозвішчаў сваіх калегаў з “Народнай газеты”, мінскай гарадскоіі вячэрняй газеты “Добры вечар”. газетаў “Свабода’* “ЛіМ”. іншых перыядычных выданняў. якія за гады перабудовы і постперабудовачнага перыяду стаялі перад судом у якасці адказчыкаў за тое. то мелі дзёрзкасць выказваць уласныя іюгляды на тую ці іншую з’яву беларускага палітычнага жыцця-
У асаблівай няміласці ў вышніх чыноўнікаў незалежная беларуская газета “Свабода”. з якой пастаянна судзіцца, зазумела, выйграючы працэсы. такая ўрадавая асоба як дзяржсакратар Генадзь Данілаў. Між іншым. калі ўлічыць міжнародную цывілізаваную судовую практыку, напрыклад. у Злучаных Штатах, дзяржаўнаму чыноўніцтву зводзіць рахункі праз судовыя органы з журналістамі і СМІ забаронена. Дазваляецца проста адказаць “крыўдзіцелям” уласным выступлением у іхнім часопісе, газеце, тэлеабо радыёпраграме. Загаданы ж Генадзь Данілаў ,з дапамогай нашай недасканалай і недэмакратычнай арганізацыі права літаральна нанёс “Свабодзе” матэыяльны ўрон, што для маладой рэдакцыі, якая жыве небагата. з’яўляецца даволі значнай сумай.
Чаго толькі не тварылі з гэтай газетай за апошнія два гады маючыя ўладу? На яе аўтараў палявалі як на загнаных звяроў, ей зрывалі выхад у свет чарговых нумароў, рабілі спробы апісаць маёмасць за спазненне выплаціць штрафы, ужо не гаворачы пра суды перасуды.
Як прызнаваўся нядаўна газеце “Звязда” адзін з кіроўцаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Судовымі органамі ў 1993 годзе разгледжана больш за шэсцьдзесят спраў па ісках тых, хто “бароніць гонар і годнасць”, да журналістаў. Ці не замнога?
Нават не саромяцца не “акрэдытаваць” уласнага карэспандэнта расейскіх “Известий” Аляксандра Старыкевіча. Сорам і ганьба жыць і тварыць у такой бананавага кшталту дзяржаве!
Я выдатна разумею, што наш брат-журналіст іншым разам дапускае “паколы” у сваёй рабоце. Тады, калі ласка, давайце вызначым, у якіх выпадках нашы калегі маюць рацыю, а ў якіх не маюць і якое пакаранне журналістам ды сродкам масавай інфармацыі належыць атрымаць за прафесійныя праграшэнні. Толькі, давайце будзем зыходзіць у такой рэгламентацыі з прававога вопыту дэмакратычных краінаў, захавання права чалавека на свабоду слова, свабоду атрымання інфармацыі і прэзумпцыі невінаватасці адказчыка не толькі ў судовых крымінальных справах, але ж і ў грамадзянскіх.
У канцы мінулага года Вярхоўны Савет прыняў у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”.
Я не стаўлю за мэту падрабязна аналізаваць гэты дакумент. Ёсць у ім і неблагія думкі, якія, напрыклад, тычуцца забароны цэнзуры СМІ, матэрыяльнай падтрымкі тых органаў друку і эфіру, што фарміруюць нацыянальную самасвядомасць беларускага народа, узбагачаюць ягоны духоўны патэнцыял, недапушчэння манапалізацыі агульнадзяржаўных
грамадска-палітычных выданняў. Хаця зноў жа гэтым праектам меры, накіраваныя на забеспячэнне эканамічнай падтрымкі СМІ, павінны вызначацца ўрадам. Добра, калі гэта дэмакратычны ўрад і калі ягоны прэм’ер не заяўляе, што мае намер камандаваць друкам ці эфірам. А калі справа абстаіць наадварот? Што тады рабіць журналістам? Пісаць свае матэрыялы з аглядкай на Саўмін і на грашовы мех, якім ён распараджаецца быццам з уласным?