Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


Выдавец: Тэхналогія
Памер: 290с.
Мінск 1994
88.79 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Паўнд: “Добрыя пісьменнікі — гэта людзі, якія захоўваюць жывую сілу мовьг. Калі пачынаецца заняпад нацыянальнай літаратуры, нацыя марнее і памірае”.
Асабліва важны ўклад пісьменнікаў, літаратуры ў выкрышталізацыю і развіццё нацыянальнай ідэі. У сваім “Дзённіку пісьменніка” Ф.М.Дастаеўскі напісаў: “Ёсць у народа ідэалы або зусім іх няма — вось пытанне нашага жыцця і смерці”. Калі гэта сцверджанне было заўсёды важным для вялікай рускай нацьіі, то для беларусаў яно набывала яшчэ большае значэнне. Якраз для беларусаў нацыянальная ідэя, за якую змагаліся ўсе пакаленні беларускіх пісьменнікаў, і ёсць пытанне жыцця і смерці. Беларусь! ніколі не марылі пра нейкую сваю асаблівую гістарычную місію. Яны дамагаліся самага элементарнага: стварэння сваёй дзяржавы, набыцця незалежнасці, роўнасці між іншымі народамі.
Наша нацыянальная ідэя мае вялікае адрозненне ад тых узнятых сцягоў. пад якімі сёння чыніцца гвалт, ліецца кроў. Гэта не ваяўнічы нацыяналізм або шавінізм, а спроба выратаваць нацыю ад сканання.
Канешне ж. на цярністым шляху да росквіту грамадства патрэбна, каб агульнанацыянальная ідэя супадала з ідэяй асобы. Увесь цывілізаваны свет не аспрэчвае таго, што дэмакратыя — гэта перш за ўсё свабода і незалежнасць асобы. Але чаму ж свабода і незалежнасць асобы павінны ўваходзіць у супярэчнасць з набыццём тых жа атрыбутаў дзяржаваю, у якой жыве тэты чалавек? Такое разумение яшчэ неабходна выхоўваць у вялікай масе беларусаў, якія атручаны савецкай імперскай прапагандаю.
Асноўнае, чым пісьменнік можа ўплываць на выхаванне нацыя­нальнай свядомасці, — гэта яго творчасць, кнігі. Ідэалагічны манапалізм у гады савецкай улады, як наручнікі і кайданы. скоўваў творчасць таленавітых людзей, што працавалі ў самых розных сферах духоўнага жыцця. Велізарны штат партыйных чыноўнікаў не толькі апрацоўваў свядомасць грамадзян былога СССР у зададзеным бальшавікамі накірунку. але і пільна сачыў за інтэлектуальнаю элітаю грамадства — творчай інтэлігенцыяй. Яна заўсёды была над прыцэлам, як на этапе: крок — улева, крок — управа, буду страляць! Ствараць трэба было толькі ў межах “адзіна правільнай ідэалогіі”. I ў беларускай літаратурьі такіх твораў — кан'юнктурных, рамесніцкіх — было спечана многа. I яна ўнесла сваю лепту ў ідэалагічнае абалваньванне народа.
Але і тады была іншая літаратура — літаратура на ўсе часы, створаная не вернападданніцкай фантазіяй, а мужным і праўдзівым талентам, дзе заўсёды прысутнічала імкненне бескампрамісна спасцігаць складаныя варункі нашай гісторыі, людскога быцця, глыбока аналізаваць дабро і зло ў чалавеку, разглядаць характары герояў у самы складаны для іх час — момант выбару, зараджаць сэрцы чытачоў ідэямі гуманізму, справядлівасці і праўды. Забароненыя. а цяпер вернутыя да жыцця творы Янкі Купалы. Максіма Гарэцкага, Лукаша Калюгі, Андрэя Мрыя і многіх іншых пісьменнікаў яскравае сведчанне гэтага.
Тое ж тычыцца і сучаснікаў. Варта прыгадаць імёны Васіля
Быкава. ІІімена Панчанкі. Янкі Брыля, рана адышоўшага ад нас Уладзіміра Караткевіча. некаторых пісьменнікаў сярэдняга і малодшага пакаленняў, якія, выходзячы'на агульначалавечыя праблемы і з высокім майстэрствам вырашаючы іх, заўсёды думалі пра свой народ, абуджалі яго нацыянальную годнасць.
Безумоўна, што ў літаратуры, як і ў іншых галінах нашага жыцця, неабходна праводзіць — прабачце за грубаватае слова — інвентарызацыю. Але, спісваючы непатрэбшчыну. трэба захаваць усё вартае, што паслужыць яшчэ не аднаму пакаленню беларусаў, і актыўна даносіць яго да людзей.
А цяпер пра сітуацыю, якая склалася на Беларусі пасля набыцця ёю, хаця “папяровых”, але суверэнітэту і незалежнасці. Вядомы амерыканскі палітолаг Фрэнсіс Фукуяма сцвярджае: “3 канца другой сусветнай вайны болыпасць еўрапейскіх краін змаглі спалучыць жывыя нацыянальныя традыцыі з палітычнай памяркоўнасцю і лібералізмам, у асноўным дзякуючы пераводу нацыяналізму ў галіну культуры і прыватнага жыцця”. Гэта — ідэальны шлях. Але ён прыдатны для нацый, якія згуртаваны дзяржаваю. роднай моваю. культураю. любоўю і вялікай павагаю да сваёй матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. У нас такіх умоў няма. Беларусь! пад прыгнётам расійскага царызму. а затым бальшавіцкага таталітарызму многія з гэтых каштоўных якасцей страцілі Каб разглядаць наша грамадства з пункту гледжання нацыянальнай мовы. культуры, трэба праўдзіва канстатаваць. што нацыянальнай меншасцю стала карэннае насельніцтва — самі беларусы. Многія з іх беларусы толькі па пашпарце. яны не валодаюць роднаю моваю, не ведяюць уласнай гісторыі, згубілі нацыянальныя арыенціры. А таму працэс нацыянальнага адраджэння Беларусі і яе народа нашмат ускладняецца. патрабуе вялікіх высілкаў.
Улічваючы сённяшнія рэаліі, нашаму грамадству трэба рашаць адразу многа надзвычай складаных задач: пазбавіцца ад рабскае псіхалогіі малодшага. “непаўнацэннага” брата, усвядоміць каштоўнасць сваёй незалежнай дзяржавы. прыйсці да згоды і паразумення як у забальшавізаваным свецкім. так і ў рэлігійным жыцці. усвядоміць вопыт продкаў і навучыцца па-сапраўднаму працаваць, стаць — згодна магчымасцей і рэсурсаў — ашчаднымі. беражлівымі. гаспадарлівымі. Паралельна з вяртаннем сваёй унікальнасці, самабытнасці — мовы. культуры, мудрых народных традыцый неабходна ісці па шляху прагрэсу, імкнуцца да інтэграцыі з еўрапейскай супольнасцю.
Але гэтага не разумее вялікая частка нашага грамадства. Сённяшняе палітычнае. ідэалагічнае супрацьстаянне перакідваецца і ў сферу культуры. Варожасць. ваяўнічае неўспрыманне нацыянальнага адраджэння праяўляюць не толькі выхаваныя ў савецкім духу былыя і цяперашнія наменклатуршчыкі. чыноўніцтва. прадстаўнікі ваеннапрамысловага комплексу, кіраўнікі народнай гаспадаркі. люд без роду і племя, якога шмат на Беларусь Некаторыя дзеячы мастацтва і літаратуры. а таксама настаўнікі. выкладчыкі ВНУ актыўна выступаюць
за вяртанне ў савецкую імперыю, праводзяць гэтую абсурдную ідэю ў народ.
На працягу апошніх гадоў пісьменнікі, якія абуджаюць нацыянальную свядомасць народа, рашуча выступаюць за незалежнасць сваёй Айчыны, пастаянна падвяргаюцца шальмаванню, пакленам як у (цяпер ужо былым) партийным, так і ў дзеючым афіцыйным і неафіцыйным антыбеларускім, праімперскім друку. У студзені 1991 года невядомымі асобамі былі разгромлены рэдакцыі беларускіх літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў “Полымя”, “Беларусь”, “Неман”, штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Як заўсёды ў такіх выпадках, міліцыя і органы КДБ злачынцаў не адшукалі. Зараз маральны ўціск падмацоўваецца і эканамічным. Ніколі яшчэ праца пісьменніка не ацэньвалася так ганебна нізка. як сёння. Скарачаюцца тыражы беларускіх кніг, увесь час пад пагрозай спынення знаходзіцца выпуск беларускамоўнага друку.
Аднак, нягледзячы на складаныя ўмовы, калі дзяржаўныя ўладныя структуры сабатуюць, размываюць адраджэнцкую ідэю, лепшыя прадстаўнікі беларускай літаратуры не спыняюць свае працы па абуджэнні і выхаванні нацыянальнай свядомасці людзей.
Як і іх папярэднікі пісьменнікі не абмяжоўваюцца сваёй творчасцю, хоць патрэбна адзначыць, што за апошнія гады з’явілася нямала таленавітага ў паэзіі, прозе, драматурги, крытыцы. але і ўскладаюць на свае плечы цяжар паўсядзённай. патрэбнай працы адраджэнцкага накірунку.
Гэта ў першую чаргу тычыцца агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы. Запалітызаваныя, фрагментарныя, далёкія ад роднага грунту, ад уласнай гісторыі і культуры веды, які яатрымлівала за ўсе савецкія гады моладзь, не маглі выхаваць не толькі вартага прадстаўніка свайго народа, але і проста адукаванага чалавека. А таму пісьменнікі актыўна ўдзельнічаюць у пераапрацоўцы вучэбных праграм, самі праводзяць урокі ў школах, працуюць выкладчыкамі ў гімназіях. ліцэях, коледжах, ВНУ. Яны ствараюць новыя падручнікі, хрэстаматыі, дапаможнікі, слоўнікі.
Пісьменнікі дапамагаюць нацыянальнаму сталенню народа сваімі выступлениям! ў парламенце, ідуць на сустрэчы з людзмі ў шматлікія аўдыторыі, дзе дыскутуюць, тлумачаць важнасць нашага адраджэння, тое, што духоўны пачатак заўсёды служыць не толькі ўсталяванню маралі, нармальных чалавечых узаемаадносін, але і спрыяе якаснаму развіццю матэрыяльнага побыту. Яны справядліва сцвярджаюць, што разам з роднай моваю, культурным! традыцыямі чалавек страчвае вельмі многае, мяняецца нават ягоны характар. натура, прытупляюцца пачуцці самапавагі. адказнасці за сваю зямлю. яе будучыню. за лёс нашчадкаў у гэтым неспакойным і жорсткім свеце.
Рашуча гучыць голас пісьменнікаў у абарону суверэннасці і незалежнасці Беларусі сёння. калі саноўныя дачаснікі спрабуюць зноў зрабіць яе калоніяй Расіі.
Пісьменнікі, якія спакон веку былі на Беларусі выразнікамі надзей і епадзяванняў народа, леней, чым хто разумеюць, што для беларусаў надышоў гістарычна вырашальны час, які ніколі болып не паўторыцца. I не выкарыстаць яго было б найцяжэйшым злачынствам.
Анатолий Куйельский
БЕЛАРУСЬ: ЭКОЛОГИЯ НА РУБЕЖЕ ВЕКОВ
Экологические дестабилизации и катастрофы, которыми затро­нута по меньшей мере пятая часть территории Беларуси, несомненно стали важнейшим фактором дестабилизаций экономических и полити­ческих. Именно с этой областью проблем пересекаются вопросы суверенитета республики, интересы населения, общественных и поли­тических движений. Вопрос о состоянии природной среды стал вопро­сом физического выживания населения и стабильности государственной структуры. Уходя своими корнями в экономическую инфраструктуру, этот вопрос, в соответствии с принципом обратных связей, требует оптимизации всей этой структуры и, по-существу, политического переустройства республики. Это — объективная реальность, не считаться с которой было бы и неразумно, и опасно.
При разумной (а сегодня это значит — оперативной и радикаль­ной) государственной политике в области экологии составляющий ее круг проблем мог бы стать областью единения общественно-полити­ческих движений и формирования новой социально-патриотической концепции. Вот почему усилия в этом направлении представляются чрезвычайно важными и актуальными, хотя область их приложения достаточно сложная и деликатная в своей противоречивости и многофакторности.
В Беларуси функционирует недостаточно рационально организо­ванная и технологически отсталая экономика. Заложенными в ее основу затратными принципами развития энергетики, промышленности и сельского хозяйства на протяжении десятилетий игнорируется проблема охраны природы республики, практически не решаются вопросы очистки высокотоксичных промышленных стоков, дымовых выбросов и утилизации твердых отходов коммунального хозяйства, специфи­ческих эколого-опасных производств. Ситуация многократно усугубля­ется эколого-экономическими и социальными последствиями Черно­быльской катастрофы