На территории Беларуси нитратное загрязнение неглубоко залегающих (до 20—40 метров) подземных вод повсеместно сформировано в пределах сельскохозяйственных угодий и животноводческих комплексов. Содержание нитратов в воде колодцев здесь во много раз превышает предельно допустимые концентрации (около 20 миллиграммов в литре воды) и достигает 900—1400миллиграммов при средних 150—180. Установленные тенденции и темпы загрязнения подземных вод тревожны. При общей мощности слоя пресных вод в среднем 300 метров и существующих технологиях производства полное химическое загрязнение и вывод из строя подземных источников питьевого водоснабжения завершится, согласно предварительным оценкам ученых Академии наук, в течение ближайших десятилетий. Населению республики угрожает ни с чем не сравнимая опасность... Завершая этот краткий обзор, отметим, что экологическая обстановка на территории Беларуси чрезвычайно сложная. Загрязнены сверх всех мыслимых пределов поверхностные воды, процессами загрязнения почвы повсеместно затронуты подземные — важнейший ресурс водоснабжения; ядохимикатами и тяжелыми металлами загрязнен почвенный покров, в ареалах воздействия промышленных центров фиксируется интенсивное аэрозольное загрязнение воздушных масс окислами серы, азота, углерода, органическими соединениями и тяжелыми металлами. Источниками загрязнений выступают предприятия всех без исключения министерств и ведомств, что объясняется несовершенством и технологической отсталостью процессов и производств. Ситуация всемерно ухудшена радиоактивным поражением более чем трети республики в прилегающих к Чернобылю областях. Как следствие экологических разрушений и химического загрязнения среды обитания, фиксируется устойчивое ухудшение здоровья населения, особенно детей. Растет частота генетических отклонений, количества умственно отсталых детей, растет смертность новорожденных, снижается прирост населения. Изменяется соответственно социально-политическая обстановка... Людей раздражает ориентированная на экспорт (то ли в Россию, то ли в другие страны) ведомственная экономика, при которой республике остается разрушенная среда обитания. В этой связи не исключены чисто луддистские преступления (вывод из строя машин и механизмов), в особом внимании нуждаются трансреспубликанские продуктопроводы (усиление контроля состояния и охрана). Не улучшает ситуацию ограниченная или сознательно ведомственная недоговоренность в области информации о действительном медико-биологическом состоянии общества. Последнее обстоятельство активизирует “экологическую” эмиграцию... Столь же непопулярно и социально преступно ведомственное производство загрязненных радионуклидами продуктов питания в зоне радиоактивного поражения. В интересах целостности государства это должно квалифицироваться как преступление и преследоваться в соответствии с законами. Экологические дестабилизации в пределах Беларуси связаны, кроме всего прочего, с личной незаинтересованностью ее граждан в процессах и результатах ведомственно-государственной деятельности (пример: случай с переливом высокотоксичных веществ на Новополоцком объединении “Полимир” и отравлением вод Западной Двины). Это проблема общеполитического и экономического переустройства общества в направлении приватизации (частной, частно-групповой и пр.) части экономического потенциала республики. Необходимость этого процесса объективна и безальтернативна. Здесь, кроме всего прочего, начало процессов вписывания экономики страны в общемировое экономическое пространство с его экологоприемлемым производством. .. Ала Сямвнава ІДЭАЛЫ I ІЛЮЗІІ Historia magistra vitae. Да гэтага сцвярджэння Цыцэрона мне заўсёды рупіла паставіць пытальнік. Гісторыя — настаўніца жыцця? Але каго яна навучыла? Ад чаго засцерагла? Улюбёнымі гульнямі эпох былі і застаюцца войны, рэвалюцыі, закалоты. Падман, хлусня, карыслівасць — хіба хто знайшоў ад іх паратунак? А гісторыя нястомна распрацоўвае сюжэты новых драм, трагедый, фарсаў, трагіфарсаў. Даводзіць сюжэты да іх лагічнай або пазалагічнай развязкі. Але не вырашае праблем: быцційных, адвечных, субстанцыяльных. Гісторыя — эмпірык. Эксперыментатарка. Суддзя, а, бывае, экзекутар. I — вызначальніца: каму — слава, каму — небыццё... Гісторыя размяркуе... Гістарычны час... Гістарычныя імгненні... Ідэалы. Ілюзіі. Хаця — часам чалавецтва прымае ідэалы за ілюзіі, а ілюзіі — за ідэалы. Здараецца, пазбаўляецца: і тых, і другіх. Ці не такі сёння гістарычны момант? Разбуравы дактрыны, да якіх ставіліся з малітоўнай пашанай, свабодныя месцы ў сферы ідэй пахапліва запаўняюць выпадковымі сэнсамі. Нейкім момантам незразумела — хто, дзеля чаго, навошта змагаецца? Хто, каго, навошта забівае? Хто — суддзі? Хто — падсудныя? Цывілізацыя выявіла сваю сутнасную супярэчлівасць, стала відавочным, што шляхі, пазначаныя чалавечым геніем, пакуль што набываюць выгляд тупікоў. Прастора сусвету ўсё болып уяўляецца разбурана-трывожным хаасам, усяіснай нязграіцай і ўсё менш — увасабленнем светлай ідэі ў матэрыяльным быцці. На гадзінніку часу — адміністрацыйная эпоха з яе таталітарнымі прадоннямі. Ідэалы сапраўднай свабоды, справядлівасці, дэмакратыі звабліва з”яўляюцца і нікнуць, а на авансцэну гісторыі трапляюць то аморфныя безасабовыя індывідуумы, то маньякі; то блазны. I ім чамусьці саступаюць цьвярозы прагматызм і эсатэрычна-абстрагаванае мысленне, спачатку не заўважаючы і пагаржаючы, пазней — клічучы на дапамогу хрысціянскі вопыт, хітрамудрасць палітыкаў, моц канкрэтыкі зброі. Глыбіня жыццёвай фактуры пачынае напаўняцца пустотамі, крыніца жыцця не спаталяе прагу душы. Спасціжэнне Ісціны, пошук унутранай засяроджанасці існавання спатыкаюцца аб жахлівасць і бессэнсоўнасць рэчаіснасці. Губляецца не толькі мелодыя чалавечай душы, не чуцён нават енк, крык яе — у соцыўмах знівеліраваных індывідуумаў. Ідэалы ўсё ж застаюцца. I ілюзіі — таксама. Спроба сённяшняга Адраджэння Беларусі — спраўджванне ідэалаў ці чарговая ілюзія? Відавочна — гэта адна з самых важных вех нашай гісторыі. Дзе некаторыя трагічныя калізіі — навідавоку: Айчынная вайна, Курапаты, Чарнобыль. Іншыя моманты нацыянальнай драмы — не ўяўляюць (ці не маюць ахвоты ўяўляць) нават самыя, здавалася б, прагрэсіўныя людзі. I за межамі нашай краіны, і ў самой рэспубліцы Беларусь. Родная мова, сфера ўжытку якой старанна і мэтанакіравана рабілі абмежаванай і непрэстыжнай. Гісторыя — якую фальсіфікавалі. Культура, многія набыткі якой хаваліся і замоўчваліся, дзеячоў якой выбівалі, выпальвалі, высякалі. Ахоўвалі палітычную цноту (у залежнасці ад чарговага рэжыму), ласкава дазвалялі мясцовы каларыт і ў межах дазволеных этнаграфізм. Сённяшні наш прывідны суверэнітэт — адна з карт у калодзе чарговых гульняў эпохі. I ўсё ж мы спрабуем. Хаця гэтыя спробы — набор непамысных антыномій. Скінуты покрывы са шматлікіх фактаў гісторыі, цэлых перыядаў яе. Адсутнасць цэнзуры і ліквідацыя спецсховішчаў далі магчымасць апублікаваць многія помнікі літаратуры, права, філасофіі, мастацгва, якія засведчылі старадаўнасць і трываласць нацыянальнай культурнай традыцыі. (Лічу за гонар, што давялося падпісваць у друк у часопісе “Нёман” такія вызначальныя для беларускай грамадскай думкі працы, як “Асновы беларускай дзяржаўнасці” М. Доўнар-Запольскага, “Адвечным шляхам” I. Канчэўскага (Абдзіраловіча), “Гэтым пераможаш” У. Самойлы (Сулімы). Між іншым, і названыя працы, і творы А.Луцкевіча, В. Ластоўскага, многія з помнікаў літаратурных было б вельмі карысна перакласці на замежныя мовы — тэта накрэсліла б зусім пэўны ментальны партрэт нацыі). Увайшла ў чытацкі і даследчыцкі абыходак літаратура беларускай эміграцыі. З’явіліся літаратурныя, філасофскія, палітьічныя штудыі сённяшніх дзён, што сведчаць пра важкасць мысленніцкага духу нацыі. Але — які будзе лёс гэтых набыткаў? Хто засвоіць іх? Якую ролю яны адыграюць у жыцці нацыі і ў яе становішчы на планеце людзей? Зразумела, што інтэлектуальны авангард, эліта адначасова выяўляюць сваю эпоху і ідуць наперадзе яе. Маса ўспрымае ідэі і іх увасабленне з пэўнай паўзай. Але тэта павінна быць паўза, дыстанцыя, не бездань. У нас жа эўрыстыка не была і ў нядаўнюю пару ў пашане, а сёння індывідуальна-экспрэсіўны пачатак асобы фарміруецца ва ўмовах сацыяльнай і крымінальнай уседазволенасці, рэанімацыі не толькі фашыстоўскіх ідэй, але і фашыстоўскіх хаўрусаў, атмасферы духу гандляроў і мянял (нібыта творцы і вытворцы няўзнак увогуле зніклі), атмасферы таннай, ліпуча-дэбільнай рэкламы, цягамотных тэлесерыялаў з мізэрна-нішчымнай эстэтычнай запраграмаванасцю, парнаграфічнай кніжнай і відэапрадукцыяй. Ва ўмовах, калі большасць у нас, на Беларусі, не ведаюць уласнай мовы, затое ледзь не з калыскі засвойваюць мат — гэткая “высокая” мода, ад кірмашу да стужак майстроў экрану. А самая вялікая абраза — у слове: “інтэлігэнт”! Гэта так і вымаўляецца — з пагардай, агідай і адчуваннем уласнай перавагі: маўляў. мне такая ганьба не пагражае. У нас нібыта атрымалі магчымасць свабоды веравызнання. Сталі сутаргава прываджваць усё, ад чаго адкараскваліся дзесяцігоддзі. Але па звычцы фанфарна-параднага волевыяўлення неяк звялі ўсё да залаташатавых урачыстасцяў, да казацдў выключна дыдактычных. Вышыні маральных асноў рэлігіі, філасофіі быцця, таямніцы духу — гаворка не пра тэолага-эсхаталагічныя росшукі, а пра выявы, што ўмеюць спасцігнуць людзі звычаёвай свядомасці — усё засталося па-за ўвагай. Мітусня. Гульні. Гульні палітычныя. Гульні эканамічныя. Гульні бясконцых саюзаў. Суполак. Фондаў. Імпрэзы. Прэзэнтацыі. Рахункі. Якія лозунгі! Якая прага міласэрнасці і вышыні духоўнай! А побач можа спакойна гібець чалавек. “Любіць чалавецтва лягчэй, як зрабіць дабро суседу”. Вядзецца гаворка пра галоснасць і свабоду асобы, пра абарону пісьменнікаў і журналістаў, а гінуць ад рукі забойцаў супрацоўнікі Беларускага тэлебачання Леанід Пятруша і Аляксандр Чуланаў — і нешта не чуваць было рашучых галасоў пратэсту. Галёкаюць пра экалагічны марш праз Менск. Выдатна. Колькі гаворкі будзе — узрушанай, пафаснай! Але сам Менск і Беларусь нагадваюць пейзаж пасля бойкі, вялікі сметнік, з дэмантаванымі сучаснымі вандаламі помнікамі, знявечанымі дрэвамі, стаптанымі газонамі.