Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


Выдавец: Тэхналогія
Памер: 290с.
Мінск 1994
88.79 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Тымчасам стомлена лічуць дні тыя, хто ўсё ж не адышоўся ад нармальнага, адвечнага занятку — працы. Стварэння матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў. Трываюць гвалт жыцця. Ужо і не слухаюць. I веры не даюць. I наўрад ці што чытаюць. “Словы, словы, словы...”
Ці ж не абернуцца словы тых, хто іх прамаўляе — толькі духоўнай гімнастыкай, слоўнай эквілібрыстыкай, практыкаваннем розуму?
Пра што б ні весці гаворку, няма нічога, што не мела б свайго “але”. Свабода друку паспрыяла з’яўленню некалькіх выданняў, што сапраўды ўплываюць на грамадскую і эстэтычную думку. Аднак колькі малапісьменных, бульварнага кшталту газэтак і друкаваных лёткаў з’явілася засмечваць галовы грамадзян Беларусі. Праўда, гэтая бяда ў нас агульная з усім светам: наступ маскультуры самага нікчэмнага ўзору, засілле парнаграфіі, дэтэктыву — ледзь не як жанры веку. Ёсць і сваё, уласнае дзіва. I ў старых выданнях, і ў новых узмацнілася арыентацыя на пэўнае кола пішучых. З’ява нібыта нармальная — так было заўсёды ў практыцы друку. Аднак, калі згадаць інфляцыю і тое. што існуюць выданні або за кошт бюджэтных датацый, або з ласкі спонсараў, дык відавочна. што талент “па-за групоўкай” застанецца і па-за друкам. (Уласнае выданне не адчыніш).
Шалёны рост цэн на паперу і друкарскія выдаткі вельмі пахіснулі фінансавыя пазіцыі дзяржаўных выдавецтваў. А нованароджаныя бізнесмэны з іх кніжнай прадукцыяй адразу ўзялі курс на чытача з інтэлектуальным узроўнем людаедкі Элачкі і схільнасцямі прафесійнага гангстэра. Да таго ж — упадабаўшы позу гаспадароў жыцця, нуварышы ад кніжнага бізнэсу ўзнялі ашалелы віскуцень супраць беларускай мовы. I беларушчыны. Маўляў, ратуйце, забіваюць расейскую культуру. Ну, да культуры гэтыя грамадзяне, пэўна, маюць вельмі далёкія адносіны. Што ж датычыць рускай культуры і ўвогуле замежных культур, дык на
Беларусі да ўсіх заўсёды ставіліся з пашанай і павагай. Да ўсіх — акрамя сябе. Парадокс. Хаця хістанні ў рэчышчы ўсходнеславянскай традыцыі — ці ганіць, ці ўзносіць да нябёс: ёсць. I ў літаратуры, і ў навуцы, і ў мастацтве. Зноў — ілюзіі, якія робяць эталонам, ідэальным увасабленнем існай дадзенасці. Знаёмы пафас, хранічны. I хранічная кан’юнктура. 3 новымі арыенцірамі. I як хранічная з’ява — мітусня ў пражэктарах грамадскага і мастацкага жыцця асоб, якім не тое што таленту, але і кволенькіх здольнасцяў бракуе. I — часам гэта вельмі ж знаёмыя асобы, мы іх бачылі і раней, над іншымі штандарамі, з іншымі лозунгам!. Ажно з той жа палымнеючай прагай — быць навідавоку, на слыху, падтрымліваць сваё уласнае вечнае prosperity. Сапраўды, “не прыткім даецца ўспешлівы бег, не харобрым — перамога, не мудрым — хлеб, і не ў ра­зумных — багацце, і не спраўным — благасць, але час і выпадак для ўсіх”.
Не, не навучыла нікога гісторыя. Светлыя розумам Вальтэры і Дзідро Даюць мудрыя ідэі, самаахвярныя Рабэсп’еры кладуць свае галовы на гільятыну, а ў рэшце з’яўляюцца лейтэнанты артылерыі, фюрэры ці сыны юрыста і ўкраінкі.
I ўсё ж... “Выратуецца той, хто ратуе сам”. Ратуе дзеяннямі, учынкамі. Словамі, што імкнуцца наблізіцца да таго Слова, што было “на пачатку”, наблізіцца да “Святла сапраўднага”.
Тыя, хто пазначаў і пазначае вышыні духу нацыі, яе сумленне, яе эстэтычны, мастацкі ўзровень. Тыя, каго спазнаем з даўняй і нядаўняй мінуўшчыны. Тыя, хто, нягледзячы ні на што, у творчасці трымаўся спрадвечнай грунтоўнасці традыцыі, устойлівасці маральных законаў. Тыя, хто не даў сысці з літаратурных старонак лірыцы і рамантыцы, хто ішоў на ўзроўні жыцця і над узроўнем жыцця. Тыя, хто, выкінуўшы штандар колеру выкліку, віхурна ўварваўся ў літаратуру з памкненнямі, якія ў сваю пару сфармуляваў Андрэ Мальро: “Мастацтва — не падпарадкаванне, мастацтва — заваяванне”.
Ці ж матэрыялізуюцца ў справе тыя ідэалы, што яшчэ зйсталіся? Ці пазбавімся мы ад ілюзій? Ці вытрывае Слова? I разам са словам — будова Натуры? I — працягнецца “бляск цудаў”? I подых кветак будзе трывожыць істот? I жывая душа чалавечая не загіне?
Алвсь Разанаў
ТРЭЦЯЯ РЭЧАІСНАСЦЬ
Гадзіннікі паэтаў могуць паказваць розны час, і тым не менш, нягледзячы на відавочную рознасць, гэта дакладны час, — і таму кожны з паэтаў мае ўнутранае права меркаваць, што ён ведае, што такое сучаснасць і што ён суадпавядае ёй. Больш за тое, гадзіннікі паэтаў, каб
на самой справе быць дакладнымі, і павінны паказваць розны час. Толькі ў такім разе той агульны, храналагічны, лінейны час, у якім яны жывуць, мае магчымасць трансфармавацца ў з’яву, што называецца сучаснасцю.
Трэба згадзіцца, што сама з’ява сучаснасці не настолькі адназначная, каб яе можна было інтэрпрэтаваць у адных і тых жа вобразах і паняццях; апрача відавочнага, альбо наяўнага плану, яна змяшчае ў сабе нешта не выяўленае і невідавочнае, што ні за чым не можа атаясаміцца. Hi з чым і ні з кім, і кожны раз, калі рэчаіснасць хоча выказацца, яна шукае таго, хто мае дачыненне да невыяўленага і невідавочнага, — яна шукае паэта. Без творчага, паэтычнага акту рэчаіснасць не дасягае сваёй завяршальнай стадыі, стадыі здзяйснення, а сучаснасць застаецца адно толькі магчымасцю быць сабой.
Сучаснасць — гэта не напісаны верш. I хоць акрэслена тэма, i словы, якія ў ім прагучаць, агульнавядомы, сам верш, аднак, дагэтуль нідзе, ніколі і ніякім чынам не гучаў. Не існаваў. Ён яшчэ мусіць знайсціся і ўтварыцца, а рэчаіснасць прайсці — і быць здольнай прайсці — творчую трансмутацыю, каб падключыцца да кантынууму, чые законы не супадаюць з законамі лінейнага часу.
I тут выяўляецца дзіўная і нават надзвычайная роля паэта: як ён скажа — так і атрымаецца, як ён зробіць — так і будзе, і няма на зямлі вышэйшай інстанцыі, якая перааспрэчыла б яго.
Здавалася б, так не павінна быць, ніхто не даваў паэту такога права, дый, урэшце, ёсць жа цэлая іерархія рэгламентаваных вартасцяў — народны і асабісты дабрабыт, асвечаныя продкамі традыцыі, грамадская думка і грамадскае становішча. I хоць паэт зусім не абавязаны змагацца ці не згаджацца з існуючым парадкам рэчаў, ён усё роўна ў дачыненні да гэтага парадку аказваецца самазванцам, і да таго ж з нерэгламентаванай уладай. Такім чынам, грамадская роля паэта па самой сваёй прыродзе, з самага пачатку, набывае палітычнае адценне.
Асаблівую вастрыню пытанне суадносіны ўлады, якую мае паэт, і ўлады, якую маюць валадары дзяржавы, набывае ў таталітарным грамадстве. I якія б варыянты пры гэтым ні ўзнікалі, мэта ў таталітарнага рэжыму — зрабіць паэта сваім, падпарадкаваць яго ўладу сваёй. Паэт можа фармуйяваць свае ўмовы, але ён бачыць, насколькі рэжым зацікаўлены ў ім, і ведае, што яго пазіцыя ў грамадстве выключная і ключавая.
Іншая сітуацыя для паэта ўзнікае ў пасттаталітарны перыяд, паміж дзвюма рэчаіснасцямі, — калі адна з іх адышла, а другая не паспела прыйсці. Ён апынаецца на водмелі, і тая паэтыка паводзін, якая стасавалася да стыхіі вады, тут не прыдатна, аднак не прыдатна і паэтыка паводзін на сушы. Паэт, такім чынам, апынаецца як бы без рэчаіснасці, але якраз у гэтай сітуацыі агольваецца нейкі механізм яго жыццядзейнасці, і як ніколі раней (ці пазней) ён адчувае цяпер, што ні мора, ні суша, ні адна, ні другая рэчаіснасць не з’яўляецца яго рэчаіснасцю, што яго рэчаіснасць трэцяя, і што яна наогул не асягаецца
на плане адносін чалавека да маёмасці і маёмасці да людзей.
Яго рэчаіснасць — трэцяя, і таму ён магчымы як паэт, і таму ён не можа цалкам супасці з ніводным ладам, і таму тое, што ён кажа, мае асаблівы сэнс.
Паэта заўсёды пільнуе двайная небяспека: выпасці з кантэксту храналагічнай рэчаіснасці і праз гэта пазбавіць яе тэургічнай магчымасці выявіцца яго абліччам, а, па-другое, супасці з ёю, стаць проста прыватнай асобай.
Не варта паддавацца ўражанню, што дэмакратычны і таталітарны лад, пры гэтым, прынцыпова адрозніваюцца паміж сабой. 1х адрозненне адноснае — ні адзін з іх не вырашае кардынальнай праблемы чалавечага існавання. Яна вырашаецца на іншым узроўні, і кардынальнай альтэрнатывай як адной, так і другой рэчаіснасці, ці, калі хочаце, іхнім якасным працягам, выступав трэцяя рэчаіснасць, паўнамоцным прадстаўніком якой і з’яўляецца паэт. Яго ўлада — ад яе.
Гэтая ўлада даецца ў творчасці і праз творчасць, і ў творчасці і праз творчасць паэт сустракарцца з рэчаіснасцю, дзе яго слова адначасова становіцца і важкім, і свабодным.
У кірунку да гэтай — трэцяй — рэчаіснасці разгортваецца супярэчлівы рух гісторыі.
Мы шукаем і фармулюем паэта па сучаснасці, аднак гэты занятак набудзе глыбіню, калі і сучаснасць мы будзем шукаць і фармуляваць па паэце.
Янка Запруйнік
КАНЦЭПЦЫЯ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ I НЯЎРАДАВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ Ў ЗША
Лейтматыў шмат якіх выступленьняў на гэтым кангрэсе можна было б перадаць вобразам каня: конь свабоды — як на яго надзець вуздэчку, але так, каб яна ня сталася путамі.
Алесь Разанаў тут гаварыў пра ўзаемадачыненьне паэта й рэжыму. Я ж хачу сказаць колькі слоў пра ўзаемадачыненьне грамадзяніна й рэжыму.
У чалавеку, у грамадзяніне закладзены вялікі патэнцыял да дзеяньня — ці то ў імя індывідуальных інтарэсаў, ці грамадзкіх. У працэсе такога дзеяньня грамадзянін павінен мець максімум свабоды ды максімум спрыяньня з боку дзяржавы, ейных адміністрацыйных органаў. Рэгуляцыйная функцыя дзяржавы, аднак, залежыць ад разуменьня ролі дзяржавы ў дачыненьні да грамадства ў цэлым і ў дачыненьні паасобнага грамадзяніна, а таксама залежыць ад разуменьня
правоў грамадзяніна як сувярэннай адзінкі ў дзяржаве.
Некаторыя аналітыкі сучасных дынамічных сацыяльна-палітычных працэсаў у сьвеце называюць цяперашні час “векам расчараваньняў”. I сапраўды, эпоха ідэалёгіяў, як выглядае, скончылася: утопіі не збываюцца, артадаксальныя вучэньні заводзяць у тупік догмы і канчаюцца тэрорам. Разам з тым мы сёньня бачым нязвычайнае ажыўленьне сацыяльна-палітычнай думкі, якая шукае выйсьця на шляхі збалянсаванага плюралізму. 3 асаблівай інтэнсыўнасцю працуе апошнімі гадамі палітычная думка ў Лацінскай Амэрыцы і Ўсходняй Эўропе, дзе адбываецца пераход ад аўтарытарызму ці таталітарызму да дэмакратыі.
Назіраюцца новыя з’явы і ў Беларусі, як пра гэта сьведчыць, сярод буйных падзеяў, наш кангрэс. Хто думаў гадоў чатыры-пяць таму, што Міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі будзе гаварыць пра патрэбу распрацоўваньня пытаньня правоў чалавека? Але вось 16 лістапада летась загадам начальніка Акадэміі міліцыі МУС РБ генерал-лейгэнанта Савіча была створана (праўда, на грамадзкіх пачатках) катэдра правоў чалавека. Дзейнасьць сваю катэдры даводзіцца пачынаць з нуля. Як сказаў загадчык катэдры праф. Іван Басецкі (ён жа намесьнік начальніка Акадэміі міліцыі па навуковай рабоце) у інтэрв’ю газэце “Звязда” (21.12.93): “Сур”ёзна гаварыць пра выкананьне правоў чалавека можна ў падрыхтаваным грамадзтве, а ў нас пераважная большасьць людзей і ня ведае, што гэта такое”.