• Газеты, часопісы і г.д.
  • Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

    Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 290с.
    Мінск 1994
    88.79 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Я — калгасніца
    Маладая.
    Жыву веседа.
    Ані дбаю.
    Густа сцелюцца У след снапочкі. Пято песенькі Аж да ночкі.
    А чаго варта значка пазнейшая коласаўская “Кукуруза”, тая кукурузка, кукурузка, што “для ўсіх жывёл закуска”!
    Але і гэткі гвалт над сабой, над сваім талентам не заўсёды выратоўваў пісьменнікаў. Нават адчайная Купалава спроба самагубства ў 1930 годзе хутчэй за ўсё толькі адтэрмінавала расправу над ім, мабыць, усё ж здзейсненую таталітарнай сістэмай праз няпоўных дванаццаць гадоў.
    Гэтая ж сістэма звяла ў дачасную магілу выдатнага празаіка Кузьму Чорнага, якому таксама шмат даводзілася пісаць насуперак сваім перакананням, для таго, каб, як ён сам казаў, пазатыкаць “горды дурням і брахунам”.
    I чым больш быў уціск, тым часцей прыходзілася гаварыць пра нечуваныя поспехі, здабыткі, росквіт. Вось той жа Чорны, 1934 год: “У нас такі вялікі ўздым беларускай савецкай культуры, якога не дасягалі ніколі, на працягу гістарычнай практыкі, ніякія народы”. А Міхась Лынькоў, які ў гады жахлівых рэпрэсій фізічна ўцалеў, але толькі выпадкова, бо ўжо афіцыйна абвяшчаўся “нацдэмам” (ворагам народа) і чакаў арышту, у 1939 годзе напісаў: “Нет в мире лучшего театра, чем советский театр, лучшей литературы, чем советская литература, лучшего фильма, чем советсткие фильмы”.
    Я прыгадаў імёны паважаных беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку самых выдатных, зусім не для таго, каб пасмяротна паўшчуваць вялікіх пакутнікаў. Крый Божа! Але на трагічным прыкладзе вялікіх 1 першародных талентаў, якім таталітарызм не даў магчымасці ажыццявіцца спаўна, асабліва выразна бачыцца цана несвабоды. цана фізічнага і духоўнага распінання творчай асобы.
    I вялікая праўда не ў пракляццях свабодзе, а ў выпакутаваных словах выдатнага іспанца. Нобелеўскага лаўрэата Хуана Рамона Хіменеса: “Человек волен, он должен быць вольным, и его главное достоинство, его высшая красота — это свобода. [...] Поэт старается знать, и приносить пользу, и даже соблюдать логику, но он не может не петь свою вольную песню. Когда он поет вольно, он очищается, даже не помышляя о том, от любой скверны. Знание, опыт и логика его не выручат, и, если рассудок помешает ему петь вольно, он запоет вымученно и черство.
    И лучше бы политику не принуждать поэта не петь или петь под диктовку, а самому пригубить эту вольную песню. Вольная песня красива и к тому же лучший поводырь и лучший спутник” у любых абставінах.
    Гэтыя словы не цяпер сказаны. Але яны актуальныя і сёння, для нас асабліва. Бо ў нас усё больш выразна праглядваюць трывожныя сімптомы, зусім пэўна акрэсліваецца небяспека, што мы можам страціць
    і тую свабоду, якую нядаўна атрымалі і яшчэ маем. Дастаткова прыгадаць, як сёння хапаюцца некаторыя вучоныя дзеячы за чарнасоценца Саланевіча, з якім змагаліся яшчэ Купала і Гарэцкі, або як настойліва, наперагонкі адзін перад другім пэўныя органы друку навязваюць нам у нацыянальныя лідэры I. Антановіча, які яшчэ зусім нядаўна вучыў нас партыйнай мудрасці і ідэалагічнай вытрыманасці як загадчык аддзела культуры ЦК КПБ, а потым спрабаваў зрабіць кар’еру ў Маскве, прымкнуўшы там да самых кансерватыўных важакоў Расійскай кампартыі, стаў нават сакратаром яе ЦК і членам палітбюро, а калі яна пацярпела поўны крах, вярнуўся зноў вучыць нас, цяпер ужо таму, як ставіцца да беларусаў у рэспубліцы і ў свеце. Толькі песні ў яго ўсё тыя ж, старыя, хоць і з пэўнай спробай камуфляцыі.
    А чаго варты заявы пра “агульнасць беларуска-расійскай культуры”, якія прагучалі з вуснаў кіраўнікоў выканаўчай улады ў Беларусі. Таксама ж добра знаёмы матыў. Бо якраз пад размовы пра агульнасць і вынішчалася русіфікатарамі рознага кшталту беларуская культура, якой фактычна адмаўлялася ў самабытнасці, а беларуская мова знарок, вельмі мэтанакіравана і паслядоўна выцяснялася мовай рускай. I добра, што ў цяпер прынятай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь усё ж захавана палажэнне аб Дзяржаўнасці беларускай мовы, якое так зацята атакавалі многія прыхільнікі старых парадкаў, прыкрываючы сваю непавагу да нашай незалежнасці крыкамі пра міфічны беларускі нацыяналізм.
    Не магу я зразумець і пазіцыю тых пісьменнікаў, якія, справядліва крытыкуючы цяперашняе бязладдзе ў самых розных сферах жыцця, катастрафічнае збядненне многіх груп насельніцтва, клічуць нас назад, у мінулае, апеліруючы пры гэтым да вопыту сумленных камуністаў. Як быццам асобныя партыйныя функцыянеры, няхай асабіста і вельмі сумленныя, маглі нешта істотнае змяніць у той бесчалавечнай сістэме, якой яны аддана служылі. I як быццам цяперашні развал не з’яўляецца заканамерным вынікам тых злачынных эксперыментаў над абдураным народам, якія менавіта камуністы ажыццяўлялі семдзесят з лішнім гадоў.
    Вялікая небяспека тоіцца і ў тым, што вельмі жывучымі аказаліся старыя, яшчэ з часоў непасрэднага камуністычнага ўладарання, звычкі і навыкі, уся ганебная практыка тых уладароў. Вунь які крык падымаюць сённяшнія вялікія і меншыя начальнікі ад Барысава да Брэста, патрабуючы забараніць сустрэчы былога спікера Станіслава Шушкевіча з людзьмі ў розных гарадах Беларусь Хіба за гэтымі крыкамі, як і за ўсё больш настойлівымі спробамі зрабіць паслухмянымі сродкі масавай інфармацыі, не праглядваецца імкненне вярнуць нас да часоў нічым не абмежаванага таталітарызму, такога зручнага для начальства, але смяртэльна небяспечнага для свабоднага чалавека, свабоднай думкі, свабоднай творчасці?
    Вольза Іпатава
    СІНДРОМ 'РУЖОВАЙ* СВЯДОМАСЦІ
    Помніцца, у далёкім юнацтве я прачытала вынікі аднаго сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў ЗША: людзі, якім спрабавалі даказаць, што ва ўсіх сваіх бедах яны вінаватыя самі, упарта не хацелі ведаць праўду ні аб сабе, ні аб свеце, а шукалі тых, на каго можна ўзваліць уласную ляноту, неадукаванасць, хібы характару — яўрэяў, неграў, дрэннае надвор’е, лес... Тады я доўга раздумвала аб гэтым феномене чалавечай псіхікі і паступова стала знаходзіць яго прыкметы ў навакольным жыцці, асабліва ж у гісторыі нашага народу, бо сягодняшняя рэчаіснасць, неверагодна закамуфліраваная над “шчаслівае жыццё шчаслівага народа”, раскрывалася перад непрадузятым поглядам паступова, ад года да году, па меры сталення і ўсё большага пранікнення ў сутнасць з'явы, якая ў заходнім літаратуразнаўстве атрымала назву сіндрома “ружовай літаратуры”, калі мільённыя тыражы пустой, нічога агульнага не маючай з рэчаіснасцю літаратуры наглядна паказалі, што феномен уцякання ад рэчаіснасці і падмена яе міфамі ў людзях незалежна ад расы, краіны і сацыяльнага становішча. Але калі ў цывілізаваных краінах гэта выказывалася ў вялікіх тыражах падобнай “ружовай” літаратуры, у нас, краіне, дзе вялікае сацыяльнае ашуканства было часткай пануючай ідэалогіі, феномен “ружовай” (калі так можна яе назваць) свядомасці знаходзіў сваё выражэнне ў сутнасці самога жыцця, напоўненага чаканнем светлага будучага, і ад таго не толькі не цярпімага, але і жаданага. Хто не памятае гэтай наіўнай радасці ад таго, што толькі тэты народ (былы савецкі) ведае Будучае і рыхтуе яго!
    Тэты гіпноз быў надзвычай моцным. Тады, у 60-я гады, пра якія я расказвала напачатку, я рыхтавала шэраг перадач пра людзей, якія ў былой Заходняй Беларусі былі альбо членам! КПЗБ, альбо Грамады, альбо Таварыства беларускай школы, адседзелі сваё пры паляках, немцах і “Саветах” і, амаль цудам застаўшыся ў жывых, расказвалі, як яны тады, у 20-х і 30-х гадах, успрымалі Савецкую Беларусь і ўсю краіну Саветаў у цэлым: як рай на зямлі, створаны чалавекам.
    Павел Крынчык, былы пасол Сейму, расказваў, як аднойчы камсамольцы цэлай вёскі вырашылі збегчы ў Савецкі Саюз. Цёмнай зімовай ноччу, у час завірухі, яны перайшлі мяжу незаўважна для пагранічнікаў і зайшлі ў сялянскую хату, дзе сядзела адзінокая старая.
    — Ну як тут у вас, бабуля? — радасна звярнуўся сакратар да жанчыны. — Сацыялізм будуеце — а хата бедная?
    — Дрэнна, хлопчыкі, дрэнна: страляюць людзей ні за што. Некуды. звозяць — і як у ваду, — праўдзіва адказала старая. — Майго мужа за тое, што трымаў дзвюх кароў, арыштавалі, усё пазабіралі...
    Маладыя людзі, якія шчыра верылі радыёперадачам, якія на ўсе лады распісвалі шчаслівае і заможнае калгаснае жыццё, спачатку палічылі, што гэта правакацыя. Яны вырашылі ісці далей — і сапраўды
    і крыўдаіі пакінулі глую хату. Але ў наступили убачылі яшчэ большую беднасць і ў тую ж ноч, па рздкай сваёй удачы, незаўважна зноў прайшлі паўз пагранічнікаў назад — і толькі далі адзін аднаму слова нікому не расказваць пра тое. што абяцанага раю ў Савецкім Саюзе не толькі няма, але і жыццё там нашмат бяднейшае...
    Такіх гісторый я пачула шмат. Былі і такія, хто, вярнуўшыся, спрабаваў расказачь праўду — і ў адной гісторыі беднага хлопца расстралялі яго ж калегі, адвёўшы ўпотай у лес, бо таксама палічылі — за правакатара.
    У цэлым жа менавіта гэтай містыфікацыяй была абумоўленая тая радасць, з якою ў былой Заходняй Беларусі сустракалі Чырвоную Армію як вызваліцельку ад белапольскага прыгнёту. Але расчараванне хутка ахапіла не толькі інтэлігенцыю, якая ўсё-такі каштавала такія-сякія дэмакратычныя свабоды ў Рэчы Паспалітай — магчымасць выступіць у Сейме, выдаваць апазіцыйныя газеты і г. д. , і якая з прыходам савецкага рэжыму была альбо знішчаная, альбо вывезеная ў Сібір, як і рабочыя, і сялянства, якое зразумела, якою пасткай для гаспадароў і для працаўнікоў будуць калгасы, і што нясе з сабой новы парадак.
    Феномен “ружовай свядомасці” тут быў аплачаны крывёй — і якой крывёй! Па некаторых дадзеных, рэпрэсіям падверглася каля чацвёртай часткі жыхароў Заходняй Беларусі. Напрыклад, па адной Вілейскай вобласці ў 1940 г. меней за год былі рэпрэсіраваны 1603 чалавекі (“Спадчына”, нумар 1, 90 г. ).
    У гады постаталітарызму аказалася, што, нягледзячы на сотні, тысячы дакументаў, сведчанняў, кніг, якія расказвалі аб крывавых справах Кампартыі, органаў бяспекі, чалавечая свядомасць н е х о ч а прымаць праўду. Як ні дзіўна, першы сіндром гэтага можна было зразумець па таму факту, што кнігі Салжаніцына стал! залежвацца на паліцах кнігарняў. Заходнія саветолагі, якія палічылі, што камуністычпая ідэя канчаткова выкрытая, зрабілі тую ж памылку, што і інтэлігенцыя, для якой перамога праўды аб мільёнах ахвяр здавалася відавочнай. Рэкі крыві, мільёны скалечаных жыццяў аказаліся бездапаможнымі перад жаданнем заплюшчыць вочы і аддацца марам — калі не аб залатым будучым, дык аб залатым мінулым. Без наркотыка “ружовай свядомасці” простаму, сярэдняму чалавеку аказалася немагчымым існаваць; прыходзіцца прыняць гэта як непераложны факт.