• Газеты, часопісы і г.д.
  • Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

    Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 290с.
    Мінск 1994
    88.79 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Часта даводзіцца чуць у аўтобусе ці трдлейбусе пракляцці сённяшняму жыццю з захапленнем мінулым, “калі ўсё было ў магазінах”. Паспрабуйце задаць пытанне: “Што іменна было ў магазінах? Дватры сарты кілбасы, адзін — малака і адзін кефіру, у лепшым выпадку — сліўкі і сыркі?” Аднак у гаворку абавязкова ўступіць палова аўтобуса, якая стане горача даказваць, што “ўсё” усё-такі было!
    Тэты сіндром асабліва небяспечны ва ўмовах палітычнай нестабільнасці, таму што ва ўмовах сталай дэмакратыі ён асноўным чынам дзейнічае ў сферы мастацтва. Канешне, можна біць трывогу па поваду міфалагізацыі мастацкага ўспрымання рэчаіснасці, альбо
    крыгыкаваць масавага гледача. які пакідае фільмы, за якія высокія акадэміі даюць свае найслаўнейшыя прызы. Можна’здекліва пісаць аб неймаверным поспеху мексіканскіх "мыльных опер” у былога савецкага гледача, які, згодна з афіцыйнай нрапагандай, лічыўся самым адукаваным у свеце, альбо такога ж неймавернага поспеху ў чытуча грашовых раманаў альбо фільмаў тыпу “Эмануэль”. Але нельга і/?оіць трывогу па поваду міфаў, якія працягваюць аказваць уздзеянне на большасць грамадзян такой, скажам, гіганцкай краіны, як Расія, сведчаннем таму з’явілася абранне ў Дзяржаўную Думу Жырыноўскага (і што мае самае непасрэднае дачыненне да нашай краіны, шчыльна ўманціраванай у сферу ўплыву Расіі). 3 апошніх міфаў “ружовай свядомасці” можна назваць міф аб шчаслівым эканамічным жыцці Беларусі пасля ўз’яднання грашовых сістэм Расіі і Беларусі — гэты міф пагражае рэальнай стратай незалежнасці, якая дасталася беларускаму народу ў выніку стагоддзяў барацьбы за незалежнасць (скажам так, лепшай часткі гэтага народу).
    Лідэры тыпу Жырыноўскага ўзмоцнена выкарыстоўваюць гэтую шчаслівую для іх здольнасць да міфу (ці, дакладней, няздольнасць вялікай часткі дэзарыентаванага і аплеценага самымі неверагоднымі міфамі насельніцтва рэальна ацэньваць перспективы свайго далейшага лёсу ўслед за тым ці іншым палітыкам).
    Феномен “ружовай свядомасці” неверагодна ўзрастае ў так званыя “смутныя часы”, калі ад чалавека патрабуецца амаль недаступная для яго ўзроўню разважлівасць і ўменне аналізаваць, прыцягваючы да аналізу факты гісторыі і сучаснай палітыкі. Прасцей адшукаць ворага, вінаватага ва ўсім. Адным з такіх міфічных ворагаў сталі “дэмакраты”. На Беларусі гэтае слова вымаўляецца цяпер гэтак жа, як некалі вымаўлялася “фашызм”. Парадаксальнасць жа становішча ўтым, што, калі ў Расіі пэўная частка дэмакратычных сіл займае ўладныя пасты, на Беларусі ідзе поўнае ўладаранне пракамуністычных сіл. Можна зразумець тэта ў свеце беларускай гісторыі, калі наша краіна рабілася арэнай жорсткай барацьбы паміж двюма вялікімі дзяржавамі, а таксама прымала ўдары, прызначаныя гэтым дзяржавам. Каб выжыць у час бязлітасных войн, трэба было быць асабліва абачлівым. Гэтыя асаблівыя якасці нашага менталітэту — абачлівасць і цярплівасць, памножаныя на феномен “ружовай свядомасці”, даюць у выніку амаль поўную адсутнасць палітычных выступленняў супроць урада, які падводзіць за рысу жабрацтва. “Шчаслівае будучае”. якое павінна восьвось наступіць і якое пастаянна абяцае ўрад, спараджае чаканне, якое, у сваю чарту, спараджае стагнацию і застой.
    Што рабіць у гэтыя горкія і досыць складаныя для інтэлігенцыі часы, калі само яе існаванне знаходзіцца пад пагрозай? Мабыць, тое, што рабілі яе папярэднікі — не плыць услед за загіпнатызаваным патокам чалавечай масы, ствараючы для яе “салодкмя сны” і суцяшаючы яе “ружовай” літаратурай, кіно, мастацтвам, а шукаць шляхі абуджэння ад наркотику, які можа стаць гібельным для чалавецтва, якое і так стаіць на краю бездані.
    Алва Лойна
    ЦІ АБАВЯЗАНЫ ПАЭТ БЫЦЬ ГРАМАДЗЯНІНАМ?
    (Паэт і грамада)
    Не будзем усё звальваць на таталітарную сістэму. бо шмат што пачалося задоўга да яе. I якраз сёння — у часе посттаталітарным, каб яго і сябе ў ім глыбей зразумець, відаць, найперш трэба шырэй і пановаму ўбачыць менавіта час дататалітарны, вярнуўшыся на даволі аддаленыя ад нас кругі перад нашыя. Тое, пра што пойдзе ў нас размова, пачыналася, вобразна кажучы, як хмара, якая не ведала, што яна будзе хмарай, ды яшчэ чорнай, ды яшчэ не проста грымотлівай і маланкавай, а жахліва забойнай, спапяляючай і няўмольнай у сваёй разбуральнай стыхіі як і ў пераіначванні, дыктаце, рэгламентацыі, гвалце. А дзе гвалт, там драмы і трагедыі.
    Тою хмараю ўсё было запачаткавана спачатку ў рускай, затым і ў кожнай блізкай да яе ці залежнай ад яе літаратуры. Прыватныя нібы справы адной эстэтыкі, адной паэзіі прывялі, нарэшце, да такіх вынікаў, якія і не сніліся ні А. С. Пушкіну, ні, пэўна ж, М. А. Някрасаву, ні А. А. Фету. Бо ці ж маглі яны прадбачыць бальшавізм, таталітарызм, сацыялістычны рэалізм? Бо ці ж маглі яны ведаць, што іх літаратурная спрэчка абернецца драмамі і трагедыямі людскімі, ды і найвялікшай драмай асобных нацыянальных паэзіяў, як, напрыклад, драмай нашай нацыянальнай паэзіі, якая прадаўжаецца і зараз, у час посттаталітарны, і вырвацца з сілкоў якое не вельмі проста?..
    Іншымі словамі, чорныя хмары дэфармацыі паэзіі, якая наплыла на яе з усталяваннем рэжыму таталітарызму, ніяк яшчэ за гарызонт не сплыла. Яна ўсё засціць блакіт паэзіі, высокую высь паэзіі як на зямлі беларускай, так і рускай, як, напэўна, і на ўсіх землях усіх былых рэспублік былога СССР. На кожнай з зямель, вядома, засціць чысты воблік паэзіі гэтая хмара па-рознаму, бо ў кожнай нацыянальнай паэзіі — свае лёс, асаблівасці, краса. Але, думаецца, што сапраўды, калі няма дыму без агню, то ад дыму трэба ісці, каб дым, што выядае вочы і засціць даль, развеяць, каб развесці рукамі тую бяду, якая дымам на твой палетак хай прыйшла і не з твайго палетка.
    Паігэтаму, маючы за мэту вяртанне на кругі перад свае, мы пачнем з вяртання на круг! не ўласна перад свае, бо на кругі мінулых дзеяў паэзіі, суседняй нам паэзіі, без якое шмат у чым не было б і паэзіі ўласна нашай, нацыянальнай, але ад якое мы. беручы шмат што. узялі і бяду сваю. Не ў адсуджэнне чагосьці і кагосьці будзе ў нас тут усё гаварыцца, а менавіта з горыччу і за бяду суседзяў, і за сваю бяду.
    Такім чынам, калі і пры канцы нашага XX стагоддзя канца драмы, што дзеецца ў паэзіі ўсходніх славянаў вось ужо каля паўтараста стагоддзяў не відно, то пачатак яе, ён відзён дастаткова выразна — пачатак звязаны з вершамі А. С. Пушкіна “Паэт”, “Паэт і натоўп”,
    “Паэту”, “Я помнік сабе ўзнёс нерукачынны”, “Не дорага цаню я гучныя правы...”
    Два апошніх з !х — 1836 года — былі, вядома ж, у працяг папярэдніх 1827, 1828. 1830 гадоў. Усе яны стал! для рускай паэзіі праграмнымі — аж да савецкага ў ёй перыяду, сталі ўласна падмуркам яе ўзвышэння на форме ўсееўрапейскай паэзіі, бо стал! пераёмнымі! для рускай паэзіі XIX стагоддзя так званага срэбнага веку і для так званай дэкадэнцкай пачатку XX стагоддзя. Такім чынам, як прадвырашальналёсавы тэты цыкл пушкінскіх вершаў нас зараз вельмі цікавіць.
    У А.С.Пушкіна усё пачыналася, так бы мовіць, з паўдэмакратызма, бо ў самым першым вершы цыклу ў цэнтры вобраз паэта, як часткі натоўпу: “пакуль не патрабуе паэта да свяшчэннай ахвяры Апалон”, ён — не паэт, ён — звычайны чалавек (“быть может, всех ничтожней он!”). Да на гэтым паўдэмакратызме, паўэлітарызме А. С. Пушкін не спыніўся. Верш “Паэт і натоўп”, санет “Паэту” сталі ў яго проста як бы ваяўніча антыдэмакратычнымі, — дэманстратыўна антыдэмакратычнымі. “Кругом народ непосвященный... бессмысленно внимал!;”...Толковала чернь тупая”, “...народ, поденщик, раб нужды, забот. ; “подите прочь — какое дело поэту мирному до вас!”, “Поэт! Не дорожи любовию народной...” — усё гэта нібы і не патрабуе каментарыяў ! разам з тым вунь як патрабуе. Бо ніякі не антыдэмакратычны быў у гэтых сваіх усіх азначэннях і інвектывах А.С.Пушкін, як і марна дашуквацца за імі якога-небудзь канкрэтнага адрасата; высшы прыдворны свет, нізшы гарапашны чорны люд. “Бо справа для А.С.Пушкіна насамперад ішла аб адным самым агульным, самым важным для яго і самым важным для лёсу паэзіі, наогул, найперш рускай, — аб самым першасным у паэце. Гэтаму самаму першаснаму па закону завостранасці ў сюжэце, спантаннасц! яго, паэтычнай няўтрыманасці — супрацьпастаўлялася А. С. Пушкіным паэту і паэзіі ўсё. што, паводле сэрца Пушкіна, было варожае паэзіі, несумесным з ёй, што было не яе існасцю, не яе мэтай. Паэзія для Пушкіна — ІДЭЗЛ; эстэтычныя крыгэрыі для яго — першасныя і адзінасныя. Толькі паводле іх павінна тварыцца паэзія, а творца павінен быць ім усвядомлены, імі апантаны да ваяўнічасці. Менавіта прыклад такой ваяўнічасці і даваў А.С.Пушкін сваімі вершамі пра паэта і натоўп, і іхняя нібы недэмакратычнасць на самой справе была выявай вышэйшага пушкінскага дэмакратызму, бо Пушкін ад сябе і ад паэтаў патрабаваў сапраўднай паэзіі пры разуменні, што толькі сапраўдная паэзія патрэбна людзям, народу, толькі сапраўдная паэзія робіць паэта “любезным” народу і славу паэта сярод паэтаў узносіць.
    I гэта шчасце рускай паэзіі, што ў ёй быў А.С.Пушкін з яго праграмнымі для паэзіі, запаветным! для паэтаў радкамі:
    Ты царь: живи один. Дорогою свободной Иди, куда влечет тебя свободный ум, Усовершенствуя плоды любимых дум, Не требуя наград за подвиг благородный.
    У сусветнай паэзіі, можа, і няма больш высакароднай вымовы элітарнасці паэта, больш апафеознага сцвярджэння неабходнасці свабоды для яго з патрабаваннем ад яго ўдасканальвання ягонага “плёну любімых думаў”. I пра ўзнагароды тут добра, і пра подзвіг, бо сціпласць бескарыслівасці як бы збалансавана тут “нясціплай” самаацэнкай працы пііты як “подзвігу высакароднага”.
    Руская паэзія, аднак, ва ўсім XIX і XX стагоддзях так зайздросна развівалася не толькі таму, што слухалася запаветаў А. С. Пушкіна, але і таму, што іх не слухалася, што іх аспрэчвала. I, можа, больш за ўсё аспрэчвала дыскусійнае і для нас сёння:
    Не для житейского волненья. Не для корысти, не для битв, Мы рождены для вдохновенья, Для звуков сладких и молитв.
    Так званая рэвалюцыйна-дэмакратычная руская крытыка мінулага стагоддзя, колькі ж яна патраціла пораху на подрыў палацавых калонаў гэтага выдатнага гмаху-бэльведэру пушкінскай думкі! Колькі здзеклівасці было, знішчальнай іроніі ды і грацыёзнасці ў зруінанні долу гэтага нібыта мастацтва для мастацтва, якое нібыта парвала свае сувязі з народам, з прагрэсам, з часам, з новым векам! Славуты дабралюбаўскі прыклад з вобразам лістка, апяванне якога нібыта нічога не вяртае, тым больш у параўнанні з паэзіяй, што паставіла сябе на службу сапраўднай народнасці, быў сапраўды забойчым для эстэтаў — у вачах, вядома, усіх тых, хто прыняў на сябе як Евангелле паняцце аб народнасці Вісарыёна Бялінскага, якое ў 60-х гадах мінулага стагоддзя высока ўзнялі на шчыт Мікалай Дабралюбаў, Мікалай Чарнышэўскі. Палітыка ўмешвалася ў эстэтыку. Ідэалогія ўмешвалася ў яе. Прагматык Дзмітрый Пісараў, той цалкам па-нігілістычнаму адмаўляў не толькі элітарнасць Пушкіна, але ўсяго Пушкіна, усю паэзію наогул. Названыя ў савецкі час рэвалюцыйнымі дэмакратамі, Бялінскі, Дабралюбаў, Чарнышэўскі цалкам Пушкіна не адмаўлялі, бо зрабіць такое ўвогуле немагчыма, што пацвердзіў і вопыт Пісарава. Затое працяг традыцыі Пушкінскага элітарызму, які меў месца ў так званым срэбным веку рускай паэзіі XIX стагоддзя, асабліва ў паэзіі Афанасія Фета, рэвалюцыйна-дэмакратычныя крытыкі не тое што адмаўлялі, яны яго ўсімі фібрамі душы заваёўвалі. I што з таго, што вобраз лісцейка ў паэзіі А.Фета быў сімваланосны, падтэкставы, псіхалагізаваны — “этот листок, что иссох и валился” і “золотом вечным горит в песновеньи” ці той “лист кленовый”, што “в ночь краснеет..., что жизнь любя, не в силах жить”, — пустым ненародным заняткам утрыравана аб’яўлялася паэтызацыя лісця ўвогуле. А ў выніку публіцыстычна-крытычна дабралюбаўскі вобраз лістоты стаў тым лістком, што закрыў агульначалавечую, нацыянальную, гуманістычную паэзію памешчыка-эстэта А. Фета — паэзію праграмную па-пушкінску, патрыятычную і сапраўды дэмакратычную. Прычым, як праграмная папушкінску яна нас сёння ў посттаталітарны час надзвычай цікавіць. I