На рынок! Там кричит желудок. Там для стоокого слепца Ценней грошовый твой рассудок Безумной прихоти певца. Там сбыт малеванному хламу. На этой затхлой площади, — Но к музам, к чистому их храму. Продажный раб. не подходи/ "Маляванага хламу” сапраўды і сёння Хапае на сталічных плошчах Менска, а паэтаў “прадажнаму рабу” сёнця ўпаўне можна стыкаваць і з нашым пратэстам супроць бязбожнага здхламлення нашага кніжнага рынку алітаратараў. Але самы жорсткі у гэтым верши ў Фета ўсё ж наступны пасаж: Бла ча по прихоти народа В грязи низкопоклонцый стих. Ты слова гордого свобода Ни разу сердцем не постиг. Тут так само сабой ну проста ж просіцца-напрашваецца зыначванне—мадэрнізацыя Фета: “влача по прихоти народа” — на “влача по прихоти партии”, якая ж толькі ад народа выступала, а пры тым валачэнні ці ж сапраўды хто з усіх грэшных нас калі спасціг сэрцам гордае пачуццё сапраўднай свабоды! А тут мы ўвогуле можам сказаць, што фетаўскі пратэст супраць нізасці, несвабоды. прыхамаці кагосьці. чагосьці, што ўсё — у агрэсіўным наступе, у гатоўнасці запаланіць, адкінуць усе высокія ідэалы, самую свабоду, што дае духу, чалавеку, народу паэзія, — ва ўсім гэтым А.Фет як быў у прадчуванні менавіта таго, што наступіла, што стала явай у час таталітарны. Перадтаталітарны час быў, такім чынам, і часам геніяльнага вычування пагрозы, а, з другога боку, вывучэння сёння патэнцыі і існасці яго супрацьстаяння таму, што рэальна ў гісторыі перамагло, ці ж сапраўды яно не здольна дапамагчы нам у часе пастаталітарным ачуняць, пазбыцца таталітарнага менталітэту, пераадолець убітыя нам у галовы і пячонкі міфы, догмы? Дык у чым жа канкрэтна маштабнасць разумения паэзіі ў А.Фета? Найперш, можа ў тым, што перад раманам Л.М.Талстога “Вайна і мір” ён спыніўся, як перад паэзіяй. “дивясь красе жестоковыйной, в священном трепете”. Яшчэ далёка, далёка да дня, калі Б.Пастарнак скажа, што сапраўдная паэзія — гэта проза, а сваім вершам, прысвечаным аўтару “Вайны і міру”. А.Фет гэта ўжо сказаў. Ды і ў другім вершы, прысвечаным Л.М.Талстому, захоплены народнымі песнямі каўказкіх плямёнаў, А.Фет і іх адносіць да тых. “в которых бьется и кипит та кровь, что мы зовем поэзией”. Так што элітарны А.Фет усёй душой прымае і прастанародную песню, гэтым нібы здымаючы дылему, паэт ці натоўп, бо і натоўп жа паэт. калі паэзія кіпіць, як кроў, у яго вершах. Ды сёння здзіўляе не толькі шырыня фетаўскага разумения паэзіі, а і яе магутная праграмнасць. Па-пушкінску аддзяляючы асобу паэта ад масы як высокае ад нізкага, як, аднак жа, шырока тэты рускі вялікі паэт бачыў наканаванасць паэзіі, яе задачы, мэту. Цытуем: Кляните нас: нам дорога свобода, И буйствует не разум в нас, а кровь. В нас вопиет всесильная природа. И прославлять мы будем век любовь. ... Тоскливый сон прервать единым звуком. Упиться вдруг неведомым, родным. Дать жизни вздох, дать сладость тайным мукам. Чужое вмиг почувствовать своим. Шепнуть о том. пред чем язык немеет. Усилить бой бестрепетных сердец — Вот чем певец лишь избранный владеет. Вот в чем его и признак и венец! ... Пленительные сны лелея наяву. Своей божественною властью я к наслаждению высокому зову И к человеческому счастью... Ожесточенному и черствому душой Пусть эта радость незнакома. Зачем же лиру бьешь ребяческой рукой, Что не труба она погрома? К чему противиться природе и судьбе! — На землю сносят эти звуки Не бурю страстную, не вызовы к борьбе, А исцеление от муки. Першае чатырохрадкоўе, якое працытавана, з верша 1891 года, два наступных урыўкі — з датаванага 1887 годам. Вершы канца XIX стагоддзя, якім крышачку больш ста гадоў, але як сапраўды нечакана і пры канцы XX стагоддзя яны сталі актуальным!, сталі ў баявы рад — баявы духоўна, а не пагромна — з вызначэннем высокасці, боскасці, чароўнасці, выратавальнасці місіі, урачавальнасці паэзіі. Толькі пры свабодзе духу, толькі пры любові, а не пры ніякай нянавісці павінна быць паэзія, — вось самае асноўнае ў закліках А.Фета. Як “выратаванне ад мукі” паэзія ў А.Фета блізка даходзіць да рэлігіі, але хоць яна для яго боская, яна — не рэлігія! Наш посттаталітарны агул сёння, як вядома, кінуўся шукаць духоўнага заспакаення, моцы духу, паратунку ад мукі, ад душэўных пакутаў у цэрквы: касцёлы, мячэці, сінагогі. А чаму не да А.А.Фета? А чаму не да А.С.Пушкіна, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча? — да піітаў, да паэтаў, да паэзіі, якая Свецкаю Мадоннаю можа спаталіць душу і якая з высокай філасофіяй любові і моцы звысакародніць, здабрыніць сэрдцы людскія, згартаваць іх у згодзе і ладзе? Не трубой пагрому замяніць ліру, “не буру палкую, не заклікі да барацьбы” сеяць яе гукамі, — як жа зноў і гэтая пазіцыя А.Фета асучасніваецца — пазіцыя перадтаталітарная ў час посттаталітарны. I якімі пры гэтым злавеснымі паўстаюць фігуры тых, каго аспрэчваў А.А.Фет, хто так доўга хадзіў і прадаўжае хадзіць у героях дня, у героях паэзіі. А пра А.А.Фета, на якога сёння мы глядзім тут менавіта як на героя і таго веку — XIX і нашага — мы упэўнены.— часу, мы яшчэ скажам напрыканцы як пра аднаго з вялікіх патрыётаў у рускай паэзй, якога вульгарызатарская крытыка таксама замоўчвала. Мы ўжо цытавалі радок: “Упиться вдруг неведомым, родным”. А цяпер возьмем радкі з верша “Тургеневу”: Поэт! И я обрел, чего давно алкал, Скрываясь от толпы бесчинной: Среди родных полей и тень я отыскал И уголок земли пустынной. 12. Зак. 6073 177 Привольно, широко, куда не кинешь взор. Здесь насажу я сад, здесь, здесь я поставлю хату!.. Вот здесь, не ведая ни бурь, ни грозных туч. Душой привычною к утратам. Желал бы умереть, как утром лунный луч, Или как солнечный — с закатом. “Зліцца с сонечным промнем!” — тэты матыў будзе і ў Янкі Купалы. I цяпер нам, нашчадкам А.А.Фета ў посттаталітарным часе, што зведалі буры і грозный хмары вунь якія, цалкам згаджацца з прагай нібы эстэцкага паэта такіх бураў і маланак, увогуле бураў і грозных хмараў не ведаць. Сапраўды: тое ж было ў А.А.Фета не ўвогуле ж адрачэннем ад грамадзянскіх тэмаў, а толькі ад такіх, якія да бураў і хмараў вялі. Час, як кажуць, расстаўляе ўсё на сваіх пазіцыях. Ды і шматзначна і да часу гучыць радок А.А.Фета пра сад і пра хату: сад — пасадзіць, хату — збудаваць! Гэта і ў А.П.Чэхава будзе: “Сад пасадзі!”.., і ў нашагаЯдвігіна Ш. будзе ў яго дарожных нататках вяртанне да саду, ім пасаджанага, захапленне і садам, і ўласнай хатай, якое — за яго апафеознасць — мы пры таталітарызме так лаялі за яго буржуазна-індывідуалістычную прыроду, а цяпер, як знайшлі, каб услед за фетаўскай прагай садовага квету і плёну паставіць. Што ж да фетаўскага “здесь, здесь поставлю хату!” — то гэтая “хата” для беларуса ў Фета-расійца, у Фета-парнасца, нібы нечаканасць: сваёй беларускасцю, вясковасцю, прыземленасцю. Але ж сіла асацыяцыяў, сіла ілюзіяў ёсць сіла, і гэтую “хату” я, можа, і без поўных лагічных падстаў на тое асацыірую з так звыклымі сёння газетным! штампамі-матывамі пабудовы новага нацыянальнага сувярэннага домуБеларусі, уваходжання Беларусі ў агульна-еўрапейскі адзіны дом!.. А час наш, посттаталітарны час наш, ён жа бурлівы, хмарны, хмарны!.. I як не ўсплываць у ім зноў пытанню, звязанаму з тым, кім быць, кім не быць паэту? Дык паэтам быць яму, паэту, і ці быць грамадзянінам? Вядома ж, грамадзянінам быць, але гэта не значыць, што паэтам ён можа і не быць, бо яму, каб быць грамадзянінам, трэба быць найперш паэтам. Паэт вышэй грамадзяніна! Паэту, асобе, таленту перш за ўсё належыць свабода. Без свабоды паэта, чалавека няма сапраўднага грамадзяніна ў царстве паэзіі, і ў рэспубліцы паэзіі, і ў грамадстве наогул. Элітарнасць паэта, яна ад спецыфікі паэзіі, ад яе грамадзянскага народна-дэмакратычнага прызначэння. Ніякі яна не індывідуалізм, ніякі не нарцысізм, ніякі не арыстакратызм! I не партыя гэта — тое, што можна назваць элітарызм паэтаў у іх еднасці. Бо партыя — гэта частка чагосьці, гэта партыкулярызацыя, якая імкнецца штосьці аб’ядноўваць. Элітарызм паэтаў у іх еднасці — гэта элітарызм непартыкулізаванага агулу, гэта элітарызм па сутнасці сваёй самы дэмакратычны, самы народны. Патрабаванне да літаратуры былой кіруючай кампартыі быць у яе ў слугах асабліва паказвае сваю антынародную, антымастацкую сутнасць у час посттаталітарны, калі на палітычнай арэне ўжо не адна, а шмат партый: плюралізм палітычнай думкі. Дык каб быць паэту цяпер грамадзянінам, выразнікам ідэалогіі, якой з мноства партый ён павінен быць? Якая ж з іх забяспечыць яго цяпер сапраўдным залатым запасам грамадзянскасці, а не сусальным? Пытанне, такім чынам, апошнім пытанием тут проста здымаецца. Яно робіцца нонсэнсавым, і гэта добра, што палітычны плюралізм пасвойму разумніць паэта, абавязваючы яго рабіць паэтаву справу, а не якую-небудзь іншую. Будзем жа яе і рабіць пад святымі штандарамі Радзімы і Красы, нацыянальнаму Адраджэнню служачы, чалавецтву ў яго імкненні да гуманістычных ідэалаў служачы. Жывуць жа ўсе людзі, мечаныя радзімкамі, матчынае ўлонне на целе іх пакінўла, — нараджаюцца, растуць, жывуць. і хай не паправіць таго, што мечанымі заядлай барацьбой таталітарызму супроць нібыта эстэцтва А. С. Пўшкіна ці А. А. Фета пасля таталітарнага часу мы засталіся, ды галоўнае — у іншым: галоўнае ў тым, каб чым хутчэй у нашым пасттаталітарным часе нам усвядоміць, што ёсць сапраўды яе Вялікасць Паэзія ў яе служэнні красе і дабру, кожнаму з народаў чалавецтва. Гвораій Еолас АДРАДЖЭННЕ: АПОКРЫФЫ, КЕНТАЎРЫ I СІЗІФ Пачну з далёкага ўспаміну маладосці. Апынуўшыся ў майстэрні скульптара Заіра Азгура, я прагна ўбіраў у сябе зблізку тое, што раней даводзілася бачыць альбо выпадкова, альбо на адлегласці — жывыя твары нашых беларускіх класікаў літаратуры (“як жывыя”). Пра маэстра ўжо тады гуляў сярод багемы анекдот: “мяшае гліну з фатаграфіяй і лепіць свае бюсты”, — але я зачараваўся ўбачаным: Купала, Колас, Чорны, Броўка, Глебка, Крапіва, Лынькоў, — у кожным дыхала адметнае жыццё натуры. Разам з тым, над кожным з іх лунала нейкая пячатка ці то неадольнае тугі, ці то затоенага смутку, ці то непазбыўнага прыгнёту. Побач з бюстамі партыйных дзеячоў у арэоле перамоганоснай велічы і палкаводцаў з ганарыстымі паставамі— кантраст! Ці так было “задумана”?