Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Выдавец: Тэхналогія
Памер: 290с.
Мінск 1994
88.79 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Маэстра мабыць не чакаў майго “правакацыйнага” пытания. Пэўны час ён моўчкі раіўся з абліччамі сваіх нованародджаных тварэнняў, і нарэшце, быццам апытаўшы ўсіх, падсумаваў агульную выснову: лёс народа адкладаўся ў генах пакаленняў, склаўся пэўны генатып, ягоная пячатка адбіваецца на тварах і ў вачах пісьменнікаў — выразнікаў душы народа, нацыі.
12*
17Э
Адказ быў бездакорна-ідэалагічны, нават прысарамаціў мяне, — бо я ў вачах сваіх бацькоў (лішэнцаў, раскулачаных, сасланых на паўночны Урал) не заўважаў тае пячаткі, наогул ні ў каго са спецперасяленцаў-беларусаў там, дзе рос я, не было яе ні ў нашы “лепшыя” часы, ні ў самы чорны 1933 год, калі павыміралі цэлыя пасёлкі.
Той адказ не адпускаў мяне. Выходзіла па-ленінску: у кожнай нацыі — дзве нацыі, нацыянальны генатып — раздвоены на прыгнятальнікаў і падняволеных, мой радавод — “другая нацыя”?..
Прайшоў XX з’езд, вярталіся з ГУЛАГу “невядомыя” пісьменнікі — рэабілітаваныя. Дубоўка. Гаўрук і Пальчэўскі — волаты! Скрыган, Шушкевіч, Звонак, Хведаровіч — гнуткія нязломкі... не было на іх абліччах а ні следу “генетычнага” цяжару. Зноў — “другая нацыя”? .
Мне хочацца, каб для гасцей Кангрэсу наладзілі экскурсію ў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік Вязынку, — было б нялішне паказаць ім азгураўскі помнік нашаму вялікаму паэту, — унікальны парадокс: на пастаменце — дзве Купалавы страфы, якія сваім зместам узаемна дысаніруюць з псіхалагічнай дамінантай бронзавага бюста.
Сасланыя і растраляныя патрабуюць не згаджацца са стараннямі прыхільнікаў таталітарнага літаратуразнаўства ўзвесці саркафаг недатыкальнасці над тэмай “беларуская савецкая літаратура на паслугах таталітарызму”. На старонках штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва” (адзіная літаратурная газета ў Беларусі) гэтыя ахоўныя старанні даходзяць да абсурдных заклікаў ствараць пра нашых класікаў апокрыфы (сацрэалізм “наадварот”). Узоры ўжо друкуюцца, адзін з іх меў назву “Апокрыф”, пад фінал “кананізацыі” прыведзены сінодзік — з прозвішчамі дастойных кандыдатаў на чарговы апокрыф, і каб ніякага сумневу не было, што гэта не пародыя, свой опус аўтар асвяціў жагнаннем: “Святыя, дый годзе”. Сітуацыя абсурдная; калі яны — святыя, мы — сляпыя. А дзеля чаго спатрэбіўся такі абсурд, наглядна выявіў другі апокрыф, у якім, прынамсі, адбывалася далікатная карэкціровачка раней абвешчаных кананізацый: класікі напоўсавецкіянапоўнацыянал-дэмакратычныя пайшлі ў адстаўку, вылучаліся на першы план чыстапародныя сацрэалісты. “Міне нейкі час, — прарочыў аўтар, — прыйдуць новыя альбо адбудзяцца вопытныя ўжо даследчыкі (чытай: ёсць попыт на “той” вопыт? — Г.К.), цвяроза ўсё пераасэнсуюць... Які спрэчны і цяжкі ні быў савецкі перыяд... ды ўсё ж найболып яркае напісана тут”. (Чытай: Купала з Коласам у да-савецкіх творах нічога “яркага” не напісалі, а пра Багдановіча ды Багушэвіча наогул лепш не ўспамінаць?). Далей — пра моц “чыстапародных”: “Лепшыя нашы майстры, як той Антэй, маглі лепей адчуваць моц і сокі роднай зямлі, радасць, боль і клопаты роднага люду”. (“Лепей” — за каго, і “лепшыя” — у параўнанні з кім? —Г.К.)...
Калі б такое было сказана з нагоды публікацыі ў газеце, скажам, нізкі вершаў Барадуліна альбо ў артыкуле пра новую аповесць Быкава, наўрад ці ўзрадавала б іх такое супроцьпастаўленне іхніх піетэтаў піетэтам папярэднікаў, бо гэта ці не тое самае, што “змадэляваць”
баксёрскі паядынак Джэка Дэмпсі з Ксіюсам Клеям ды прызнаць апошняга мацнейшым на падставе дасягненняў сённяшняга трэнінгу і тэхнікі баксёрскага двубою.
Супроцьпастаўленне бальшавіцкага Антэя да-савецка-прысавецкім папярэднікам — наглядная праява настальгіі посттаталітарнага савецка-беларускага літаратурнага кентаўра па таталітарным стойле. У кентаўра з партыяй была адна нязгода: партыя загадвала, каб “вершнікам” быў “сацыялістычны змест” (а конскі “ніз” хай сабе мае функцыю “нацыянальнай формы”), а кентаўр прасіўся, каб было наадварот: нацыянальны “верх” і сацыялістычны “ніз”.
Ці ўсведамляе наш кентаўр, што стаўшы “звышканём”, ён страціў нешта чалавечае? Чаму ён так баіцца азірнуцца на свае сляды ад конскіх капытаў?
“Супроць саветызацыі мы аказаліся найслабейшымі сярод іншых. Так мы і не пасьпелі скласьціся ў нацыю. Мы не пасьпелі спазнаць сябе і сваё — сваю глыбінную радасьць”...
Гэта — не са штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Тэта — з “Нашай Нівы” — пераемніцы традыцый Адраджэння да-савецкага, з традыцый да-савецкай “Нашай Нівы”. Сённяшні безганарарны нашанівец (выдавец газеты — беларускі камерсант, які ўвесь плён сваіх камерцый укладае ў “Нашу ніву”) аўтарства сваіх радкоў схаваў пад псеўданімам, як рабілі нашаніўцы дарэвалюцыцнай хвалі, — быццам ён пачуў іх галасы: “мы”, “мы”—як самапакаянне. “Наша незапатрабаваная энэргія радасьці была гвалтам уплеценая ў чужую “ідэю. Нам сказалі, што “ідэя” — наша, і мы паверылі. Не пасьпеўшы спазнаць сябе (радасна), мы здрадзілі сабе, пайшлі ў наступ супроць сваёй духоўнай асновы”.
Дрэва Адраджэння у “Нашай ніве” прарастае з неабходнасці самапазнання і з усведамлення “здрады”.
Лімаўскі кентаўр — Нарцыс. Ва ўсім ён вінаваціць каго хочаш: бальшавізм, фашызм, Саўмін, Чарнобыль, — толькі не сябе. Учора — сілкаваўся хвалеспевамі пра “Рудабельскую рэспубліку”, з якой на Беларусі пачынаўся бальшавіцкі генацыд (ГУЛАГ і Курапаты), сёння — з гонарам трасе сваёй гулагаўскай пакутай, наракаючы на “некага”: “I ўсё ж не падаў на калені. /У пачатку і ў канцы дарог. /Як ні цярпеў, але сумление /Усё ж да кропелькі збярог”. Святы, дый годзе? Новы від апокрыфаў — кананізацыя святога “я”. Такога ні ў Кірылы Тураўскага, ні ў Скарыны Полацкага (іхнімі імёнамі, дарэчы, пачынаўся лімаўскі “сінодзік” на апокрыфы) — не знойдзеш, і калі б мы словам “Адраджэнне” карысталіся не механічна, дык успомнілі б, што нашы пачынальнікі асветніцтва свае прадмовы пачыналі са зваротаў да Усявышняга: “дазволь мне, грэшнаму”, “аз — грэшны”, “блаславі мя грэшнагаР’...
Было б наіўным спадзявацца, што ранейшыя зацятыя сацрэалістыалілуйшчыкі пасля распаду таталітарнага стануць у чаргу, каб папрасщь у змардаванага маной народа прабачэння за сваю ману. Дар пакаяння, кажуць, божы дар, і я не заклікаю да таго, каб закідаць крытычнымі
каменнямі таго, каму сам Бог зрабіў палёгку. Але я перакананы, што Нацыянальная Ідэя Беларусізацыі, якую творыць сёння наш кентаўр, не прывядзе да Адраджэння нацыі, пакуль не злезе са свайго каня кентаўраў вершнік, каб ператварыцца з вершніка ў Сізіфа.
Камень Адраджэння Беларускай Нацыі пачаў каціцца крута ўніз — над сцягам бальшавіцкай беларусізацыі ў дваццатыя гады. Каб ускаціць яго назад, патрэбны рукі, а не капыты.
Сізіфаў. як рэліктаў, засталіся лічаныя экземпляры, аднаго з апошніх мы нядаўна пахавалі — Алеся Адамовіча. Пакуль мы не ўсвядомім, з-за чаго ён апынуўся чужаком сярод кентаўраў і дзеля чаго пакінуў Мінск на пераломе лёсаў Беларусі і Расіі (далучыўся да Расіі Сахарава — Салжаніцына) — пакуль мы гэта не ўсвядомім і не асэнсуем, камень Адраджэння нам таксама не скрануць... У дзень свайго ад’езду ён пакінуў мне на першым томе сваіх твораў надпіс: “Мы яшчэ вернемся, Жора, і, думаю, што нешта зробім, каб і дома было чым дыхаць!”
Кентаўр валодае багатай спадчынай — усе ранейшыя бюджэтныя выданні перайшлі да рэдакцыйных калектываў, укамплектаваных колішнім ЦК. Калі КПСС распалася, партыйныя арганізацыі рэдакцый прыпынілі сваё членства, але ж партарганізацыя ў галоўным дэпартаменце ўжо аднавілася, — кентаўравы апокрыфы выразна выдаюць партыйна-бальшавіцкі камуфляж адданасці камуністычнаму “сумлен­ию”: “як ні цярпеў, але ж да кропелькі збярог”. Ніхто не здолее яго пераканаць, што гэткае “сумление” — несумленнае. Да дабрадзействаў не змушаюць...
У парламенце кентаўры выдаюць законы аб павышаных памерах пенсій за свае савецкія заслугі. У Нацыянальнай Акадэміі навук яны атрымліваюць званні акадэмікаў. Праз адпаведныя камісіі і праз “кішэнныя суды” — перакрываюць кіслародны клапан незалежнай прэсе.
Божухна! Нашто ты звёў іхтыязаўраў? Хай бы лепш — яны...
Улайзімір Конан
АНТЫНОМІІ ДЭМАКРАТЫІ I КУЛЬТУРЫ, ШЛЯХІ IX ВЫРАШЭННЯ
Мая задача — не лёгкая, бо даводзіцца крытыкаваць папулярныя ў нашим усходнеславянскім рэгіёне, але, на мой погляд, утапічныя ўяўленні пра нейкую ўніверсальную для ўсяго свету дэмакратыю, стандарты якой напрацаваны ў германа-раманскім рэгіёне і даволі часта “не працуюць” у сацыяльна-палітычных, эканамічных і культурных структурах іншых рэгіёнаў з іншымі менталітэтамі і культурным!
традыцыямі. Гэтага можна было чакаць, бо сучасная ідэя дэмакратыі, як і ўсякая іншая палітычная каштоўнасць, ёсць часткова рэальнасць, а часткова сфера міфатворчасці.
1.1.	Ужо паводле сваёй этымалогіі дэмакратыя (demos народ + kratos улада) антынамічная. Бо калі пад уладай народа разумець метады кіравання не толькі маёмасцю, але і людзьмі, то дэмакратычнае грамадства дзеліцца на тых, хто кіруе (суб’ект улады) і тых, кім кіруюць (аб’ект улады), гэта значыць. на ўладу і народ як самастойныя кампаненты грамадства, якія могуць захоўваць адноснае адзінства, але могуць і палярызавацца, уступаць у канфлікты. Калі ж пад дэмакратыяй разумець уладу ўсіх грамадзян дзяржавы, то ўзнікае пьгганне іншага парадку: над кім уладарыць народ? Тут магчыма альтэрнатыва: альбо народ уладарыць над самім сабою, альбо ён дзеліцца працэдурай плебісцыту ці іншымі сродкамі выбару на большасць і меншасць. У першым выпадку палітычная сістэма нічога не вырашае, бо ступень самаўлады чалавека над сабою вызначаецца не палітычнымі працэдурамі, а духоўным узроўнем людзей і народа ў цэлым, гэта значыць, культурай. Гэтую антыномію свабоды трапна раскрыў апостал Павел: “Бо мы ведаем, што закон духоўны, а я цялесны, адданы пад грэх /.../ Бо добрага, што хачу, не раблю, а дрэннае, якога не хачу, раблю” /Рым.7: 14-15/.
У другім выпадку. кал! пад дэмакратыяй разумець уладу большасці над меншасцю (а працэдура дзялення на большасць і меншасць вызначаецца механічна, наборам так ці інакш пададзеных галасоў), то ўзнікае супярэчнасць паміж фармальнай дэмакратыяй, з аднаго боку, гістарычнай праўдай, маральнымі імператывамі і, шырэй, духоўнасцю. гэта значыць, культурай, з другога боку. Бо відавочна, што носьбітам і гарантам духоунасці, маральных, рэлігійных па свайму паходжанню імператываў. гэта значыць, культуры, з’яўляецца не механічная большасць грамадзян, а інтэлектуальная эліта нацыі, духоўная арыстакратыя настаўнікаў народа. Гэтую антыномію'раскрыў расійскі філосаф Мікалай Бярдзяеў. ён пісаў: “Давно уже происходящая в мире демократическая революция не оправдывает себя высокой ценностью и высоким качеством той культуры, которую она несет с собой в мир. От демократізацйй культура повсюду понижается в своем качестве и в своей ценности”. [1]