Ці трэба кагосьці пераконваць, якую велізарную ролю ў існаванні любой краіны адыгрывае гістарычная свядомасць яе грамадзянаў? Асабліва шмат прыкладаў дае XX ст. — драматычны перыяд глабальных войнаў, распаду імперый і ўзнікнення новых дзяржаў. Для Беларусі на яе шляху да нацыянальнае кансалідацыі і паўнацэннага дзяржаўнага жыцця праблема гістарычнай памяці народа мае асаблівую актуальнасць. Расейская, а ўслед за ёю савецкая гістарыяграфія мэтанакіравана і не без поспеху ўкаранялі казку пра тое, што Расея не мела калоніяў. Гісторыкам і, вядома, палітыкам дапамагала ў гэтым адметнасць створанай царызмам і атрыманай у спадчыну бальшавікамі каланіяльнай імперыі, якая, у адрозненне, напрыклад, ад Брытанскай, была кантынентальнаю. Геаграфічная, а асабліва этнічная і канфесійная (як у выпадку з Беларуссю і Украінай) блізкасць метраполіі давала магчымасць не толькі маСкіраваць каланіяльную эксплуатацию, але і навязваць паняволенаму народу чужую гісторыю з чужымі героямі. Урэшце тэта выхоўвала комплекс “малодшага брата”, іначай кажучы, комплекс нацыянальнай непаўнавартасці, з праявамі якога мы асуджаныя сустракацца сёння літаральна на кожным кроку: і на побытавым узроўні, і, так бы мовіць, у высокіх палітычных сферах, калі з трыбуны сесіі Вярхоўнага Савета беспакарана зневажаюцца нацыянальнадзяржаўныя сімвалы, ставіцца пад сумненне дзяржаўны статус беларускае мовы або гучыць заклік разабрацца з аўтарамі публікацый, што абвяргаюць замшэлыя гістарычныя стэрэатыпы. Да самага нядаўняга часу ў афіцыйнай беларускай гістарычнай навуцы непадзельна панавалі міфы і схемы, створаныя не толькі ў ЗО-я гады, але нярэдка яшчэ расейскімі дваранскімігістарыёграфамі. Гісторыя была перакуленай у мінулае палітыкай. Таталітарнаму рэжыму яна была патрэбная не як навука, а як паслугачка прапаганды, і клопаты нашых афіцыйных “герадотаў” вельмі нагадвалі дзейнасць чыноўнікаў “міністэрства праўды” з вядомай антыўтопіі Дж. Оруэла. У выніку ў школьных і інстытуцкіх падручніках гісторыі Беларусі амаль цалкам адсутнічала палітычная і ваенная гісторыя, замоўчваліся імёны дзесяткаў выдатных гістарычных дзеячоў, і святкаваў перамогу прынцып “мінулае без герояў”. Затое з падручнікаў можна было даведацца пра існаванне “адзінай старажытнарускай народнасці” або пра “заваёву беларускіх земляў літоўскімі феадаламі”. Міф пра адзіную народнасць быў створаны дзеля абгрунтавання адвечных прэтэнзій Масквы на беларускія і ўкраінскія землі. Выдумка пра “літоўскую заваёву” закліканая адмовіць беларусам у праве называцца дзяржаўным народам, хоць якраз беларускія землі былі стваральным ядром магутнай сярэднявечнай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, а беларуская мова на працягу трох з паловаю стагоддзяў мела ў ім статус дзяржаўнай. Аўтары падручнікаў і, здавалася б, сур’ёзных навуковых манаграфій усяляк апраўдвалі захопніцкую палітыку расейскіх цароў, праваслаўе абвяшчалі прагрэсіўным, а ўсё звязанае з каталіцтвам або ўніяцтвам, паслядоўнікамі якога напрыканцы XVIII ст. было каля 80% насельніцтва Беларусі, малявалася чорнымі фарбамі. Актам выключнага прагрэсіўнага значэння абвяшчалася і здзейсненае шляхам акупацыі далучэнне беларускіх земляў да Расеі за часамі Кацярыны II. Кожнаму беларусу безліч разоў даводзілася чытаць і чуць з розных трыбун, што яго зямля была, маўляў, самай адсталай ускраінай нарекай Расеі, хоць на пач. XX ст. у беларускіх губернях хутка развіваўся капіталістычны ўклад, у той час, як многія мільёны расейскіх падданых, да прыкладу ў Сярэдняй Азіі, жылі яшчэ ва ўмовах феадальнага і нават родавага ладу. Палітыка пазбаўлення народа гістарычнай памяці як частка агульнай палітыкі дэнацыяналізацыі і русіфікацыі праводзілася не толькі праз сістэму адукацыі і сродкі масавай інфармацыі, але самымі рознымі метадамі. Дастаткова сказаць, што ў 35 гарадах і 24 мястэчках Беларусі існавалі (а большасць з іх існуе і цяпер) вуліцы, названия імем графа Аляксандра Суворава, які для беларусаў найперш з’яўляецца душыцелем нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. Напэўна, дагэтуль шмат хто з беларусаў і з нашых гасцей, ходзячы па менскіх вуліцах імя бальшавікоў Мяснікова, Ландара і Кнорына, думаюць, што гэта заслужаныя перад Беларуссю асобы, хоць у сапраўднасці яны рашуча і паслядоўна змагаліся супраць ідэі беларускай дзяржаўнасці. Або яшчэ адзін красамоўны прыклад: толькі напрыканцы 80-х, праз 125 гадоў пасля смерці нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага савецкая цэнзура з зубоўным скрыгатаннем дала дазвол на публікацыю ягоных перадсмяротных “Лістоў з-пад шыбеніцы". Ці трэба здзіўляцца, што для большасці насельніцтва Беларусі айчынная гісторыя па-ранейшаму пачынаецца з тых часоў, калі піва было таннейшае. Але, нягледзячы на ўсе перашкоды, якія часта з’яўляліся ў абліччы супрацоўнікаў КДБ, у 70-я і асабліва ў 80-я гады, гістарычная, а значыць, і нацыянальная свядомасць беларусаў няўхільна расла. У вельмі значнай ступені да гэтага прычыніліся гістарычныя раманы і аповесці Ул. Караткевіча. навуковыя даследаванні і кнігі гісторыкаў М.Улашчыка, М.Ткачова, братоў Грыцкевічаў, Г.Кісялёва, Г.Каханоўскага, А.Мальдзіса і іх больш маладых калегаў. (Некаторым з гэтых людзей сістэма ўмела дапамагла не дажыць да сённяшняга дня.) 3 пачаткам так званай “перестройки” праўда пра “белыя плямы” беларускай гісторыі стала ўсё часцей прарывацца на старонкі перыёдыкі. Партакратыя, якая прывыкла разглядаць гісторыю як сваю ўласнасць, аператыўна занялася арганізацыяй адпору. Па рдспубліканскіх газетах пратупалі цэлыя батальёны вытрыманых у духу 30-х гадоў артыкулаў, што мелі на мэце дыскрэдытаваць як нацыянальна-патрыятычныя маладзёжныя аб’яднанні “Талака” і “Тутэйшыя” або гістарычнаасветніцкае таварыства “Мартыралог Беларусі”, так і асобных літаратараў і вучоных. Як дзейнічала гэтая сфармаваная пад дахам ЦК КПБ “група адпору” ведаю на ўласным прыкладзе. Калі ў 1988 г. мне ўдалося надрукаваць у маскоўскай “Літературной газете” артыкул “Когда краснеет Клио”, прысвечаны праблеме гістарычнай памяці (дакладней, беспамяцтва) беларусаў. апрача аглабельных водгукаў у рэспубліканскай прэсе, пасля чаго аўтара пачалі цягаць па розных кабінетах, рэдакцыя атрымала з Менска цэлы пакет вытрыманых у дырэктйўным духу лістоў за подпісамі людзей з навуковымі ступеням! і з ганаровымі званнямі, якія трафарэтнымі фразам! выкрывал! аўтара ў тым, што ён “ввел в заблуждение всесоюзную общественность” і патрабавалі ад “Літгазеты” “принять меры”. Асабліва дарагой для мяне ў гэтай высокаінтэлектуальнай карэспандэнцыі была адна драбніца: слова “экстрэміст” адразу двое аўтараў абураных лістоў напісалі з аднолькавай памылкаю “экстэрміст”. Цікавы выпадак адбыўся і пасля публікацыі ў “ЛГ” дыялогу з чытачамі, што быў своеасаблівым постскриптумам да артыкула “Когда краснеет Клио”. Як мне памятаецца, тэты дыялог з’явіўся ў газеце праз два дні пасля разагнанага ўладамі мітынгу на Дзяды 1988 года. Уранн! я купіў у кіёску газету, потым у мой выдавецкі кабінет прыйшоў лейтэнант міліцыі, які склаў на мяне ўжо друг! пасля мітынгу пратакол за пражыванне ў Менску без прапіскі, а ўдзень пацягнулі ў адзін даволі высок! кабінет, дзе істэрычная дамачка-ідэолаг крычала прыкладна наступнае: “Вот полюбуйтесь на этого Орлова. Только вчера мы разбирались по его возмутительному поведению в Куропатах, а сегодня он печатает статью в “Литгазете”. Напэўна, ёй уяўлялася, што Арлоў прыйшоў з учарашняй разборкі дадому, накатаў у “ЛГ” артыкул, а назаўтра яго — раз і надрукавалі. Пасля абвяшчэння Беларуссю дзяржаўнае незалежнасці сітуацыя, паводле логікі рэчаў, павінна была кардынальна змяніцца. Уяўлялася, што скіраваныя на дэміфалагізацыю мінулага намаганні пісьменнікаў, гісторыкаў і журналістаў не будуць сустракаць перашкодаў, прынамсі, з боку дзяржаўных структур. I сапраўды, нейкі час супроцьдзеянне мела даволі маргінальны характар, выяўляючыся пераважна ў выглядзе вылазак “апанентаў” у малатыражных ведамасных выданнях або ў бульварных неабальшавіцкіх газетках. Але вось, як сказаў бы М.С.Гарбачоў, “працэс пайшоў”: з’явіліся першыя новыя падручнікі; гісторьія Беларусі з неабавязковага дадатку да гісторыі СССР ператварылася ў школьных праграмах у самастойную дысцыпліну; выдавецтвы прапанавалі чытачам некалькі дзесяткаў навукова-папулярных і мастацкіх кніг гістарычнае тэматыкі — як новых, так і замкнёных раней у спецсховішчах працаў У.Ігнатоўскага, В.Ластоўскага, А.Смоліча і інш. Хачу выказаць спадзяванне, што значны ўклад у дэмантаж гістарычных міфаў у англамоўным свеце ўносіць кніга ўдзельніка нашага кангрэса доктара Янкі Запрудніка “Беларусь на гістарычных скрыжаваннях”. Такім чынам, “працэс пайшоў”, і апаненты, а дакладней, праціўнікі нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння ўзяліся за сваю, трэба прызнаць, нядрэнна скаардынаваную справу. Спачатку газета “Советская Белоруссия” ў адным з лютаўскіх нумароў за тэты год праяўляе пільную цікавасць да апавяданняў з гісторыі Беларусі, што публікаваліся ў часопісе міністэрства адукацыі “Пралеска”. Змест і пафас артыкула зразумелы ўжо з яго назвы — “Уроки ужасов для дошколят”. Аказваецца, паведаміўшы пра крывавыя подзвігі маскоўскага цара-тырана Івана Грознага ў гады Лівонскае вайны часопіс — ні многа, ні мала — пасеяў у дзіцячых душах пачуццё страха і нянавісці да ўсяго братняга рускага народа. 3 абсурднасці такіх высноў можна было б толькі пасмяяцца, каб не іх вынік: “Пралеска” спыніла публікацыю працягу гістарычных апавяданняў. Апрача таго, у рэдакцыю з’явіўся чалавек, які адрэкамецдаваўся, здаецца, інспектарам міністэрства, і забраў ужо падрыхтаваныя да друку мае тэксты на нейкую экспертизу. Услед за вокрыкам “Советской Белоруссии” грозныя абвінавачванні ў адрас аўтараў падручнікаў, гісторыкаў, выдаўцоў і пісьменнікаў, а таксама парламенцкай камісіі па адукацыі і культуры прагучалі на сесіі Вярхоўнага Савета. Яго орган “Народная газета” 27 красавіка 1994 г. друкуе адразу два артыкулы народных дэпутатаў ад ветэранскай арганізацыі В.Сарокіна і І.Някрасава. Першы з іх, у прыватнасці, безапеляцыйна піша: “А что касается истории, то... она теперь призвана воспитывать у детей “беларускую нацыянальную і гістарычную свядомасць”. Это значит — формировать у школьников образ врага в лице России, патологическую ненависть и чувство превосходства по отношению к русскому народу, способствовать разжиганию националь