- на гэтым палітычным і эканамічным фоне адбываецца крызіс культурных каштоўнасцяў, які паглыбляецца з-за недасканалага заканадаўства, адсутнасці дзейсных гарантый правоў чалавека і нацыі. На сесіях Вярхоўнага Савета самі ж заканадаўцы беспакарана выступаюць супраць дзяржаўнай мовы і дзяржаўнай сімволікі. Актыўнае супраціўленне ўрадавых СМІ і іншых урадавых структур сустракае праца гісторыкаў і літаратараў па аднаўленні праўдзівай, свабоднай ад міфаў гісторыі Беларусі. Інспіруюцца судовыя працэсы супраць пісьменнікаў і журналістаў, удзельнікі Кангрэсу лічаць сваім абавязкам заявіць, што - глыбока занепакоены сітуацыяй, якая склалася ў Беларусі ў сферы забеспячэння правоў чалавека, у тым ліку свабоды слова; - рашуча асуджаюць судовы пераслед пісьменнікаў і журналістаў, піто кіруюцца ідэаламі дэмакратыі, эканамічнага прагрэсу і нацыянальнага адраджэння; - лічаць недапушчальнай закрытую, без шырокага ўдзелу журналістаў і грамадскасці, падрыхтоўку Закона аб друку і іншых СМІ, што супярэчыць прынцыпам публічнага абмеркавання агульнадзяржаўных спраў; - выказваюць абурэнне спробамі дзяржаўных органаў і іхніх прэсслужбаў штучна абмежаваць кола прадстаўнікоў СМІ, якія маюць права на атрыманне інфармацыі; - не прымаюць заганную практыку, паводле якой ісціну павінен даказваць сам пісьменнік або журналіст. а не грамадзянін. арганізацыя ці ўстанова, якія выступаюць супраць першых з іскавымі заявамі ў судзе; такім чынам немагчыма ўтрымаць людзей ад непраўдзівых сцвярджэнняў і вольнай формы выказвання: - выказваюць здзіўленне з прычыны таго, што чыста прафесійныя, журналісцкія ці пісьменніцкія праблемы ўвогуле выносяцца на судовы разгляд, а не на публічнае абмеркаванне кампетэнтнымі спецыялістамі з адпаведнай сферы творчаіі дзейнасці: - адвяргаюць дзіўную логіку. паводле якой правы і свабоды прызнаюцца толькі за дзяржаўнымі органамі. а абавязкі і адказнасць ускладаюцца адно на пісьменнікаў і журналістаў. што супярэчыць асноўнаму прынцыпу існавання цывілізаванага грамадства: не асоба дзеля дзяржавы, а дзяржава дзеля асобы. У Камісію па пытаниях галоснасщ, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Беларускі ПЭН-цэнтр, згодна з пунктам 15 свайго Статута, уваходзіць у Камісію па пытаниях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека з наступнай заканадаўчай ініцыятывай у дачыненні да Закона аб друку Рэспублікі Беларусь: Крытыка заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў, а таксама асобных прадстаўнікоў уладных структураў, дэпутатаў любога ўзроўню не забараняецца законам. Органы ўлады, як і асобныя яе прадстаўнікі, пазбаўляюцца права падаваць іск у суд на грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія іх абралі (вылучылі) сваімі прадстаўнікамі. Любое абмежаванне права грамадзян Рэспублікі Беларусь на крытыку, якая б ні была форма выказвання, караецца законам. Абмежаванне крытыкі разглядваецца як парушэнне правоў чалавека. За органам! ўлады і яе прадстаўнікамі захоўваецца права адказваць на крытыку, але толькі ў тым органе друку ці іншым СМІ, які надрукаваў крытычны матэрыял. Публікацыя адказаў абавязковая. Абвінавачанне праз судовыя органы за публікацыю твораў мастацкай літаратуры або ўрыўкаў з іх забараняецца законам. Абвінавачванне праз судовыя органы за публікацыю твора, які не з’яўляецца творам мастацкай літаратуры або яго ўрыўкам, з прычыны дыфамацыі (абразы гонару і годнасці) прымаецца да разгляду толькі ў тым выпадку, калі дыфамацыя наўмысная і гэта даказана існікам. У іншых выпадках факт лічыцца недакладнасцю і тычыцца непасрэдных адносін паміж грамадзянінам і органам друку ці іншым СМІ. Калі факт недакладнасці даказаны, орган друку ці іншы СМІ абавязаны публікаваць папраўку. Рашэннем суда па фактах наўмыснай дыфамацыі існік мае права: - на адэкватнае абвяржэнне публікацыяй; - на кампенсацыю маральных і іншых даказаных судом выдаткаў з абавязковым улікам рэальнага заробку і складу сям’і тае асобы (публікатара), якое тычыцца іск. Сума выдаткаў можа выплачвацца адказчыкам часткамі, якія не перавышаюць 33 працэнты ад яго месячнага заробку. Па фактах дыфамацыі як у адносінах да кампенсацыі выдаткаў, так і дзеля публічнага абвяржэння, вызначаецца іскавы тэрмін даўнасці не болей за год з мом анту публікацыі матэрыялаў, якія ўспрымаюцца існікам як дыфамацыя. Дзеля рэальнага забеспячэння правоў грамадзян на інфармацыю і свабоду друку, органы друку і іншыя СМІ, якія не належаць палітычным партиям і арганізацыям, маюць права на ўрадавыя датацыі. Памер урадавай датацыі абавязкова мусіць быць аднолькавы для ўсіх органаў друку і іншых СМІ. прапарцыянальна тыражу. Датацыі накіроўваюцца пераважна на пакрыццё выдаткаў па дастаўцы і распаўсюджванню, на частковую аплату за паперу да стабілізацыі цэнаў. Ануляванне або змяншэнне датацыі з прычыны нелаяльнасці або крытычных адносін да ўрада караецца законам як парушэнне права на свабоду друку. Заканадаўчая ініцыятыва падтрымана Міжнародным кангрэсам у абарону дэмакратыі і культуры (18-20 траўня 1994 года). Прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін 14. Зак. 6073. ЗВАРОТ Міжнароднага Кангрэсу ў оборону демократыі і культуры *3 нагоды 50-х угодкаў з дня Вызволения Беларусі' Удзельнікі Кангрэсу сардэчна вітаюць народ Рэспублікі Беларусь з яго вялікім святам, якое прыпадае на 3 ліпеня 1994 года, пяцідзесятымі ўгодкамі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні гэтага светлага дня мы разам з усімі грамадзянамі Рэспублікі схіляем галаву перад памяццю тых, хто загінуў у гады Другой сусветнай вайны на зямлі Беларусі перад братнімі магіламі яе мірных жыхароў, салдат і партызан. Мы ніколі не забудзем, што ў жорсткай бітве з германскім фашызмам Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго грамадзяніна. I хоць сёння, у святле новага гістарычнага бачання, у варунках пераасэнсавання савецкай гісторыі на падставе невядомых раней фактаў і акалічнасцяў, відавочным робіцца тое. што савецка-германскае сутыкненне 1941-1945 гадоў было сутыкненнем дзвюх таталітарных сістэм для народаў былога Савецкага Саюза, у тым ліку і для народа Беларусь яна мела характер айчыннай, вызваленчай, сапраўды народнай вайны. У гэтым апраўданне тае вялікае крыві. Гітлераўскую Германію неабходна было перамагчы, бо толькі перамога над ёй пакідала народам былога СССР. народам Еўропы, народам усяго свету перспектыву далейшага гістарычнага існавання. Сённяшняя Беларусь стаіць на парозе свайго Адраджэння менавіта й таму, што ў гады Вялікай Айчыннай не скарылася перад іншаземнымі захопнікамі, гнеўна адрынула ад сябе “новы парадак” германскага нацыянал-сацыялізму. Мы верым, што вопыт барацьбы з ім вопыт не толькі збройны, але найперш духоўны. маральны. этычны дапаможа Беларусі перамагчы захаваныя яшчэ сілы таталітарызму сілы, што прагнуць вяртання на Беларусь старога “парадку” Жыве дэмакратыя і непадлегласць! Жыве Беларусь! Рэзалюцыя Міжнароднага Кангрэсу ў абарону дэмакратыі і культуры *АБ МОВЕ' Удзельнікі Міжнароднага Кангрэсу ў абарону дэмакратыі і культуры выказваюць глыбокую занепакоенасць тым, што ў Рэспубліцы Беларусь ўсё яшчэ не выконваецца “Закон аб мове”. прыняты Вярхоўным Саветам РБ: беларускай мовы амаль не чуваць ні на паседжаннях самаго Вярхоўнага Савета, ні ва ўрадавых установах, ёю не карыстаюцца пры стварэнні многіх урадавых дакументаў. у афіцыяльнай дзелавой перапісцы. Мала таго. у сценах беларускага парламенту часта гучаць выказванні, у якіх беларуская мова зневажаецца. Ганебная практыка шальмавання беларускай мовы штодзённая з’ява на старонках як адкрыта пракамуністычнага і расейскашавіністычнага друку, так і на старонках газет і часопісаў, якія фінансуюцца і кантралююцца ўрадам. Удзельнікі Кангрэса выказваюць свой рашучы пратэст супраць грубых парушэнняў “Закона аб мове”, супраць знявагі беларускага слова і лічаць гэта несумяшчальным з незалежнасцю і суверэнітэтам Рэспублікі Беларусь, з яе прызначэннем быць дзяржавай беларусаў, гарантам свабоднага развіцця культуры беларускага народа, а, значыць, яго мовы, гэтага духоўнага апірышча нацыі. ЗАЯВА Міжнароднага Кангрэсу ў абарону дэмакратыі і культуры *Аб экалагічным становішчы ў Беларусі* Улічваючы катастрафічнае экалагічнае становішча Беларусі ў выніку пашырэння наступстваў Чарнобыльскае навалы, якое з’яўляецца сапраўдным бедствам; забруджванне грунтовых водаў і калодзежаў небяспечнымі для здароўя нітратамі, што прыводзіць да паслаблення фізічнага імунітэту народа; адсутнасці канцэнцыі рэфармавання нацыянальнай эканомікі і сучаснай тэхналогіі, здольных спыніць нарошчванне экалагічна шкодных тэхналагічных наступстваў, Міжнародны Кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры: - звяртае ўвагу беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці на замоўчванне праўдзівай экалагічнай інфармацыі, што парушае права нацыі і кожнага чалавека паасобку на жыццё і інфармацыю; - лічыць, што замоўчванне праўды аб экалагічным становішчы ў Беларусі ёсць дзяржаўны падман, за які грамадзяне краіны расплочваюцца жыццём: - просіць замежныя дзяржавы і асобных інвестараў дапамагчы народу Беларусі мэтанакіраванымі крэдытамі і інвестыцыямі на новыя, экалагічна чыстыя тэхналогіі; - патрабуе ў дзяржавы правесці ўсебаковыя незалежныя экспертизы з удзелам міжнародных экспертаў і кампетэнтных арганізацый. ПРАТАКОЛ № 26 пасяджэньня Выканаўчага камітэта Беларускага ПЭН-цэнтра Дом творчасьці пісьменьнікаў “Іслач” 20 траўня 1994 года ПРЫСУТНІЧАЛІ: Р.Барадулін, В.Казько, Ул.Някляеў, А.Разанаў, Ул.Арлоў, М.Тычыйа, К.Шэрман ПАРАДАК ДНЯ: ІІрыём у сябры Беларускага ПЭН-цэнтра В.І’ыч. Я.Запрудніка і В.Кіпеля. ВЫСТУПІЛІ: Р.Барадулін. К.Шэрман. В.Казько. ПАСТАНАВІЛІ: У знак прызнаньня заслугаў у нялёгкае й высака- роднае справе захаваньня Беларушчыны. высока цэнячы клопат, руплівасьць на тое, каб у сьвеце чулася і.мя Беларусі, Беларускі ПЭН-цэнтр мае гонар прызнаць Веру Рыч, Янку Запрудніка і Вітаўта Кіпеля сваімі правамоцнымі сябрамі. Прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра Рыгор Барадулін Сакратар пасяджэньня Міхась Тычына РЭЗАЛЮЦЫЯ Міжнароднага Кангрэса ў абарону дэмакратыі і культуры аб стварэнні Фонда дапамогі пісьменнікам і журналістам імя Алеся АДАМОВІЧА пры Беларускім ПЭН-цэнтры