Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Выдавец: Тэхналогія
Памер: 290с.
Мінск 1994
88.79 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
1.2.	Прапанаваная мною праблема антыномій паміж фармальна зразуметай дэмакратыяй і культурай — гэта не ёсць гульня ў лагічныя дэфініцыі. Гэта і сёння — праблема выжывання цэлых народаў і рэгіёнаў, асабліва тых, хто ў апошнія стагоддзі аказаўся адсунутым з авансцэны сусветнай гісторыі. Сярод іх — беларусы. У Беларусі трыста гадоў (пасля раздзелу Рэчы Паспалітай ў 1772-1775 гг.) панавала Расійская імперыя. Яна не прызнавала гістарычнай, нацыянальнай і культурнай самастойнасці беларусаў. праводзіла палітыку (адкрытую пры царызме і замаскаваную пры бальшавізме) на геапалітычны і этнакультурны “аншлюс” Беларусь на “слияние” самабытнай беларускай
мовы з міфічным “единым русским литературным языком” усходніх славян. У выніку пры канцы XX ст. на Беларусь абрынуўся яшчэ адзін, духоўны “Чарнобыль” — выцясненне нацыянальнай мовы і культуры з штодзённага бьщця большасці народа, разбурэнне нацыянальнай ментальнасці на масавым узроўні. У такіх умовах вырашэнне нацыянальна-культурных праблем у Беларусі павінна ўлічваць нацыянальную экзістэнцыю народа ў трох яе вымярэннях — сучаснасці, мінуўшчыны і будучыні. Тут непрыймальныя, больш таго, амаральныя метады фармальнага рэферэндуму, на чым настойваюць нашыя апаненты — неабальшавікі, радыкальныя лібералы расійскай арьіентацыі, урэшце, прыхільнікі рэстаўрацыі Расійскай імперыі. Спекулюючы на нізкай нацыянальнай свядомасці большасці дэпутатаў Вярхоўнага Савета і дзяржаўнай бюракратыі, сфармаваных яшчэ пры бальшавіцкай уладзе, яны імкнуцца надаць расійскай мове статут “другой” дзяржаўнай мовы. У сённяшняй сітуацыі, калі беларуская мова толькі пачынае сцвярджаць сябе ў якасці дзяржаўнай, а ў палітычных, эканамічных. адукацыйных сферах усё яшчэ пануе расійская мова, прыняцце такой папраўкі да закона аб мовах азначала б узмацненне ранейшай палітыкі падаўлення беларускай культуры, якая мае за сабой тысячагадовую традыцыю, прывяло б да падзелу грамадства па моўна-культурных прыкметах.
Вось чаму мы не можам пагадзіцца з аднабокай трактоўкай дэмакратыі як выключна “правоў асобы” (дакладней, правоў індывідуальных, бо чалавечая асоба ўвасабляе духоўныя каштоўнасці нацыі і праз яе — чалавецтва) без уліку правоў народаў. На апошнім, трэцім з’едзе Беларускага Народнага Фронта /29-30 траўня 1993 г./ лідэр гэтага руху Зянон Пазьняк справядліва адзначыў, што дэмакратыя ёсць гарманізацыя правоў індывідуальных і права нацыі на самавызначэнне. іх парытэтнасць.
1.3.3 нашага аналізу вынікаюць наступныя высновы:
а)	дэмакратыя ёсць супярэчлівая па сваёй сутнасці грамадскапалітычная сістэма, яна раскрываецца ў разнастайных формах, забяспечвае сваю стабільнасць няспынным удасканаленнем, метадамі селекцыі, дапасаваннем да менталітэту і культурных традыцый асобных рэгіёнаў і нацыяў;
б)	няма абстрактнай дэмакратыі, прыгоднай для ўсіх народаў і рэгіёнаў. Таму простая экстрапаляцыя, механічны перанос дзяржаўных, сацыяльна-эканамічных і духоўных структур з аднаго рэгіёну на іншыя рэгіёны, якія адрозніваюцца ад ■ рэгіёна-экспарцёра” дэмакратыі тыпамі сваёй культуры і гістарычнымі традыцыямі, вядзе да рэгіянальных крызісаў. а затым — да'сур'ёзнай дэстабілізацыі міжнароднай эканомікі. палітычнай і культурнай сітуацыі.
в)	нацыянальная культура — родная мова, гістарычныя традыцыі, іншыя феномены культурнай спадчыны адносяцца да каштоўнасцей маральнага зместу. у пэўным сэнсе святых. Яны ёсць уласнасць не толькі сённяшніх пакаленняў грамадства. а ўсяго народа ў яго гістарычнай глыбіні. гэта значыць. таксама мінулых і будучых пакаленняў. Вось чаму
сёння. калі адбываецца адраджэнне дзяржаўнасці Беларусі, праблемы яе культуры не могуць вырашацца механічнай большасцю галасоў. Мы павінны ўлічыць тут “галасы” нашых продкаў, выяўленых у класічнай літаратуры, у запаветах прарокаў нацыянальнага Адраджэння Ф.Скарыны, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, у думках-марах У.Караткевіча, М.Танка, В.Быкава, іншых пісьменнікаў, мастакоў, мысляроў. Адным словам, нацыянальная культура — гэта сфера дабра і маральнага абавязку, і рашэнні тут павінны прымацца паводле заключэнняў экспертаў нацыянальнай эліты.
2.	Я ўжо казаў пра нацыянальныя і рэгіянальныя аспекты тых супярэчнасцяў, якія ўзнікаюць пры экстрапаляцыі стандартных форм і метадаў дэмакратыі на сферу культуры. У другой частцы свайго выступления эскізна закрану агульналюдскі, міжнародны аспект гэтых антыноміяў.
2.1.	Вядомыя філосафы і пісьменнікі розных краін (Ж.-Ж.Русо ў Францыі, Г.Гегель. Шпенглер у Германіі, Л.Толстой, М.Данілеўскі і К.Леонцьеў у Расіі) даказалі, што духоўны прагрэс у сферы культуры асінхронны сацыяльна-эканамічнаму і палітычнаму прагрэсу, які завяршаецца стабілізацыяй дэмакратыі. Паводле думкі Леонцьева, нацыянальная, рэгіянальная культуры і сусветная цывілізацыя праходзяць тры гістарычныя стадыі: перыяд першапачатковай прастаты (этнаграфічная, народная стадыя культуры), затым перыяд “сложного цветения” (складанага квітнення), якую можна назваць эпохай класічнай культуры, і ўрэшце, заключны перыяд “вторичного смесительного упрощения” (паўторнага спрашчэння), гэта значыць. эпоха крызісу культуры. [2] На апошнім этапе адбываецца ўтылізацыя раней створаных духоўна-мастацкіх і навукова-тэхнічных адкрыццяў, наступав “дэмакратызацыя”. а па сутнасці плебеізацыя культуры: выцясненне яе элітарных, класічных здабыткаў шматлікімі варыянтамі масавай культуры, пазбаўленай духоўнага зместу, сакральна-этнічных сэнсаў і сімвалаў.
2.2.	Дык вось, парадаксальнасць і аніынамічнасць гэтай асіметрьічнасці паміж культурай і палітычным прагрэсам заключаецца ў тым. што першыя два. узыходныя перыяды культуры сфармаваліся ў рэгіёнах хрысціянскай цывілізацыі да наступления развітых формаў дэмакратыі, а трэці, зыходны этап паўторнага спрашчэння культуры пачаўся ў эпоху росквіту парламентарызму. радыкальнага лібералізму і сацыял-дэмакратызму. Ёсць безліч аргументаў на карысць гэтай высновы. Напомню, што класічная культура ў Італіі, Англіі, Германіі, Францыі сфармавалася ў XV—перш. пал. XIX ст. ва ўмовах феадалізму. каралеўскай ды імператарскай улады. ва ўсходнеславянскім рэгіёне — у XIX — першай пал. XX ст. пад уладаю Расійскай імперыі і бальшавіцкай дыктатуры. Праўда. у XVII-XIX стст. поруч с фармаваннем класічных культур пачаўся працэс разбурэння рэгіянальнай і нацыяналь­най шматграннасці еўрапейскай культуры, яе рэдукцыі да некалькіх так званых “вялікіх культур” былых імперскіх нацыяў. Дэнацьіяналізацыя
самабытных рэгіёнаў была першай прыкметай спрашчэння культуры. Аднак у XVII-XIX стст. дэнацыяналізацыя закранула толькі паверхневы, функцыянальны пласт культуры (дзяржаўнае кіраванне. кнігадрукаванне, школу, сацыяльную і бюракратычную эліту); этнічнае, пераважна сялянскае ядро захавала моўна-культурную самабытнасць і здольнасць да нацыянальнага адраджэння.
2.3.	Найбольшыя страты рэгіянальным культурам і духоўнай самабытнасці нацыянальных меншасцяў у XX ст. принесла апошняя ў Еўропе імперыя, якая адрадзілася ў былой царскай Расіі на аснове камуністычнага месіянства. Тут ідэалогія пралетарскага інтэрнацыяналізму ва ўмовах бальшавіцкага тэрору вырадзілася ў банальную русіфікацыю, разбурэнне самабытных рэгіянальных культур і нацыя­нальных ментальнасцяў. Пры гэтым у шматнацыянальных рэгіёнах на масавым узроўні навязваўся атэістычны, пазбаўлены духоўнага зместу люмпенпралетарскі менталітэт. Такія гвалтоўныя метады пераходу ад арганічных рэгіянальных культур да прамыслова-тэхнічнай “цывілізацыі” ў яе савецкім, па сутнасці дзяржаўна-капіталістычным варыянце моцна падарвалі шматвяковыя культурна-нацыянальныя традыцыі карэнных народаў усходнееўрапейскага рэгіёну. асабліва беларусаў і ўкраінцаў, і амаль цалкам зліквідавалі народныя культуры нацыяналь­ных меншасцяў — яўрэяў, татараў, цьіганаў.
Было б, аднак, памылкова думаць, быццам бы з распадам сусветнай сацыялістычнай сістэмы працэс адраджэння нацыяў і рэгіёнаў, аднаўленне шматгалоснай сімфоніі сусветнай культуры забяспечаны аўтаматычна. Гвалтоўнасць былой бальшавіцкай дыктатуры зусім не азначае, быццам былая сацыялістычная сістэма выпадала з агульнай тэндэнцыі сучаснай урбаністычнай цывілізацыі да татальнай стандартызацыі, да нівеліроўкі нацыянальнай і рэгіянальнай самабытнасці. урэшце, да ўніфікацыі не толькі эканамічных і сацыяльна-палітычных структур, але і духоўных каштоўнасцяў і культурных арыентацыяў на масавым узроўні. Вопыт і логіка кажуць нам: калі прагрэсіўнасць стандартызацыі эканамічнай сферы вельмі адносная і сёння ўжо праблематычная, а ўніфікацыя сацыяльна-палітычных структур шкодна і нават небяспечная, то стандартызацыя духа — смяротная для культуры...
3.	3 усяго сказанага вынікаюць наступныя асцярожныя прагнозы:
3.1.	Місія кожнай гістарычнай нацыі заключаецца ў тым. каб стварыць і развіць сваю самабытную культуру, данесці яе да ўсяго чалавецтва і гэтым самым удзельнічаць у духоўным пераўтварэнні сусвету. Рух за культурна-нацыянальнае адраджэнне цэлых народаў, рэгіёнаў і нацыянальных меншасцяў ёсць заканамернасць і прыкмета нашай эпохі. Ён заслугоўвае падтрымкі дзяржаў-лідэраў са стабільнай эканомікай і культурай. Аднак і для гэтых апошніх духоўнае адраджэнне ёсць наканаванне часу: яно неабходна для таго, каб стварыць больш высокі тып культуры на аснове далучэння сваёй нацыі да элітарнай класічнай традыцыі ўсіх іншых народаў.
3.2.	Наш аптымізм грунтуецца на асцярожным праі no te, паводле якога ў ХХІ-м стагоддзі наступав не толькі посгкамуністычная, але і посткапіталістычная і носпндусгрыяльная эпоха, калі будуць пераадолены аднабаковасць і камуністычнага таталітарызму, і буржуазнага індывідуалізму, і. нарэшце, сучаснага матэрыялізму ў яго жыццёвабытавым сэнсе. Палітычная, гандлёва-прамысловая і грашовая эліта ўступіць пяршынства эліце інтэлектуальнай і духоўнай, а стыхія сучаснай недасканалай дэмакратыі з яе тэндэнцыямі да алігархіі і анархіі, магчыма, будзе абмежавана і звязана духоўным аўтарытэтам.
1.	Бердяев Н. Філософія неравенства. Паріж, 1970 г. С. 217
2.	Леонтьев К. Восток, Россія і славянство. Сб. статей. Т.1.М., 1885. С. 137-148.
Улабзімір Арлоў
РЭЦЫДЫВЫ ФАЛЬСІФІКАЦЫІ ПСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД БУДАЎНІЦТВА НЕЗАЛЕЖНАЙ ДЗЯРЖАВЫ