Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


Выдавец: Тэхналогія
Памер: 290с.
Мінск 1994
88.79 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Нават самае чулае, спагадлівае сэрца не здолее ахапіць усё гора людское, дома і на свеце, пра якое так бязлітасна шчодра расказвае сёння штодня, што ночы прэса, радыё, тэлебачанне... А каб ахапіла тое сэрца, дык, відаць, і не вынесла б такое процьмы болю. Значыцца, дарагія сябры, трэба крыху пашкадаваць яго, сэрца пісьменніка, асланіць адзінотай, не такою ўжо і грэшнай, падмацаваць кантактамі з людзьмі нялёгкай палявою працай, даць сэрцу магчымасць засяродзіцца на найважнейшым. Нагрузак хопіць сэрцу і ў адзіноце, у магчымым спакоі, найважней тут узяць, перажыць, паказаць найбольш сваё...
У адказ на маю шчырасць мне, магчыма, можна і сказаць, што крэда маё — маё, і я магу ім на здароўе карыстацца, так пацяшаючы
сваю творчую сталасць ды старасць, а для ініпых, маўляў, тым больш для маладых яно не абавязковае. Ды мне чамусьці здаецца, так адчуваецца, што і для тых, хто таксама шчыры, кожны ў родным кутку на такой неспакойнай сёння планеце, пад адным для ўсіх нас сонцам, служыць для ўсіх нас і ўсюды найважнейшай справе міру, дружбы людзей і літаратур, мае таварыскае слова і мой сціплы пісьменніцкі вопыт — не зусім лішні, можа каму і спатрэбіцца, пачуецца родным у пераклічцы. Бо я сумую па дружбе даўно і чым далей, то ўсё больш. I я ад душы жадаю ўсім вам дабра!
Дзмішрый Буааёў
ЛІТАРАТУРА I ТАТАЛІТАРЫЗМ
Праблема вельмі шырокая, шматаспектная і, мусіць, старая, як свет. На нашай памяці з рознымі аспектам! гэтай праблемы сутыкнуліся ўсе народы, зведаўшыя жахі фашысцкай тыраніі і так званай дыктатуры пралетарыяту, якая на практыцы азначала тую ж тыранію, але ўжо не ў карычневай, камуністычнай упакоўцы, закліканай крывадушна зАмаскіраваць таталітарную сутнасць узвышанай, псеўдагуманістычнай фразеалогіяй пра ўладу чалавека працы. Цяперашні феномен чырвонакарычневых і іх узгодненая барацьба супраць дэмакратыі наглядна сведчаць пра ўнутраную роднаснасць гэтых як быццам розных форм таталітарызму. Аднолькава небяспечныя яны і для літаратуры. I небяспека гэтая ў нас далёка яшчэ не мінулася.
Праўда, Алесь Адамовіч (няхай будзе светлай яго памяць) у адным са сваіх апошніх выступленняў сказаў: “Камунізм здох”. Так словамі прадстаўніка народных нізоў ён ахарактарызаваў галоўную падзею нашага часу. Мы, беларусы, таксама жывем як быццам у посткамуністычнай дзяржаве, маем афіцыйна дэклараваную дзяржаўную незалежнасць. Але ні ў наших суседзяў, ці, як зусім яшчэ нядаўна казалі, пабрацімаў па былой камуністычнай імперыі, ні тым больш у нас на Беларусі, якая становіцца прытулкам для камуністычных банкрутаў з розных краін, камунізм яшчэ не здох. У лепшым выпадку ён толькі яшчэ здыхае, здыхае марудна. пакутліва. балюча агрызаючыся і атручваючы 'сваімі смяротнымі выкідамі-метастазамі многае і многіх. I не відаць, каб гэтае здыханне завяршылася блізкім сконам. Бо вельмі ж батата ў нас тых, хто не траціць надзеі на рэванш, на вяртанне асуджанага гісторыяй паўнябожчыка да жыцця і новага панавання.
Больш таго. Сёння ўсё часцей раздаюцца галасы з пракляццем дэмакратыі як формы існавання грамадства, з асуджэннем свабоды як такой, настойліва паўтараецца парадаксальная думка пра згубнасць свабоды для мастацтва і літаратуры.
“Демократия — это самый ужасный режим, который может существовать. Самый неестественный и действительно превращающий человека в дефицит”, — на поўным сур’ёзе заяўляе вядомы рускі паэт А. Межыраў. ён жа адназначна сцвярджае: “Литература не может выдержать свободы и никогда ее не выдержит”. Гэтак адчайна плачацца чалавек, які цяпер жыве ў ЭША. А нам, беларусам, скардзіцца на вьідаткі свабоды, калі яны і ёсць, ніяк не выпадае. Бо нават адноснай свабоды, бадай з часоў сярэднявечча і кароткіх пробліскаў у пачатку XX стагоддзя, мы не ведалі. I толькі гарбачоўская галоснасць і наступныя грамадскія перамены пэўную свабоду думкі і слова прынеслі і нам.
Затое сёння ўжо добра вядома, як душыла наш народ несвабода, як настойліва, дзіка, безаглядна і бязлітасна дзяржаўны таталітарызм спачатку з манархічнай, а потым з камуністычнай фразеалогіяй вынішчаў усё жывое ў нашай культуры і літаратуры. Прычым камуністычны таталітарызм аказаўся куды больш жорсткім, чым таталітарызм з манархічнай падкладкай. Думаю, што ён пераўзышоў у гэтых адносінах і звычайны фашызм.
Толькі ў такой літаратурнай арганізацыі, як “Маладняк”, створанай на пачатку 20-х гадоў, было звыш 500 членаў, а разам са студыйцамі — больш за тысячу. А існавалі ж яшчэ “Узвышша”, “Полымя” і некаторыя іншыя пісьменніцкія суполкі. Хто-ніхто прыйшоў у літаратуру і ў наступнае дзесяцігоддзе. Але к канцу 30-х гадоў сталінскія рэпрэсіі так прарэдзілі літаратарскія шэрагі, што ў іх засталося ўсяго некалькі чалавек, з больш-менш вядомых пісьменнікаў — літаральна дзесятак з хвосцікам. Ды і для іх ўжо былі падрыхтаваны ордэры на арышт, нейкім цудам потым змейеныя на ордэны. Пад нож сталінскай гільяціны трапілі Максім Гарэцкі і Уладзіслаў Галубок, Цішка Гартны і Янка Нёманскі, Францішак Аляхновіч і Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі і Анатоль Вольны, Алесь Дудар і Лукаш Калюга, Уладзімір Хадыка і Андрэй Мрый, Платон Галавач і Васіль Каваль, Уладзімір Жылка і Барыс Мікуліч, Юлі Таўбін і Сяргей Дарожны, Сымон Баранавых і Тодар Кляшторны, Васіль Шашалевіч і Адам Бабарэка, Іван Замоцін і Міхайла Піятуховіч і яшчэ многія іншыя празаікі, паэты, драматургі, крытыкі і літаратуразнаўцы. А сярод іх жа былі і ўжо сцверджаныя класікі, як Гарэцкі, расстраляны ў 45 гадоў, і пісьменнікі першараднага таленту, якія класікамі маглі стаць. Гэта можна ўпэўнена сцвярджаць пра Нёманскага. Зарэцкага, Мрыя, Калюгу, знішчанага на 28-м годзе жыцця. Нічым не абмежаваная ў сваім шалёным разгуле бальшавіцкая рэпрэсіўная машына не шкадавала нікога — ні тых, хто ў нечым з новымі ўладарамі не пагаджаўся, ні тых, хто заявіў сябе правераным песняром рэвалюцыі і новых парадкаў. Для расправы было дастаткова таго. што ўсе яны прыхільна ставіліся да беларускай ідэі, да нацыянальнага адраджэння, няхай сабе і на абмежаванай савецкай аснове.
Невялікая частка бязвінных пакутнікаў за нацыянальную ідэю перажыла гулагаўскія жахі і вярнулася, пераважна з канца 50-х гадоў,
да літаратурнай творчасці. Але яшчэ амаль тры дзесяцігоддзі над імі вісеў дамоклаў меч несвабоды, усемагчымых, але тыловых для таталітарных рэжымаў забарон, вымушанай аглядкі. На яе не паддаваліся ў сваіх творах толькі самыя мужныя, напрыклад, нязломная ў сваёй вялікай духоўнай сіле Ларыса Геніюш з яе турэмнай лірыкай і напісанай пасля вызвалення кнігай успамінаў “Споведзь”. Можна згадаць таксама напісаныя за кратамі ці ў высылцы аповесці і раман “Пустадомкі” Л. Калюгі, буйныя творы М. Гарэцкага, вершы У. Дубоўкі, Я. Пушчы, А. Звонака, В. Супруна, С. Пярловіча, дзённікавую “Аповесць для сябе” Б. Мікуліча, створаную ім у перапынку паміж двума зняволеннямі. Але гэтыя творы апублікаваны толькі нядаўна. ужо ў наш час.
Толькі цяпер змаглі свабодна загаварыць пра лагерныя пакуты і той жа А. Звонак, і С. Грахоўскі, і П. Пруднікаў. Тое ж, што прызначалася для друку ў часы таталітарызму і імі, і тымі, хто не дажыў да нашых дзён, не ідзе ні ў якое параўнанне з творамі, якія пісаліся без аглядкі на цэнзуру ці хоць бы ў атмасферы адноснай свабоды, характэрнай для 20-х гадоў. Так, Пушчава лірыка канца 20-х гадоў крывавіцца паэтавым болем за лёс сялянства, якому тады ламалі хрыбет, поўніцца балючай скрухай за лёс Беларусі. Нічога падобнага ўжо нямя ў яго творах, напісаньіх пасля афіцыйнай рэабілітацыі. А ўзяць Дубоўку. Ягоная творчасць 50-х — 70-х гадоў хоць і мае свае немалыя вартасці, але ў сэнсе баявітасці, грамадзянскай мужнасці яна ніяк не супаставіма з тым, што выходзіла з-пад пяра гэтага “бузацёра” да арышту. Адкрытая апазіцыйнасць да найбольш грубых праяў таталітарызму, уласцівая Дубоўкавай паэзіі 20-х гадоў, цяпер знікае зусім, змяняецца па-чалавечы зразумелай, але згубнай для літаратуры асцярожнасцю паэта, якога прымушалі выступаць у друку з заявамі, што і ў Сібір ён проста пераехаў, а не быў вывезены за казённы кошт і пад моцнай вартай.
Ды ўжо адно тое, што таленавітыя людзі, нават калі ім пашчасціла фізічна выжыць у нечалавечых гулагаўскіх умовах. на цэлыя дзесяцігоддзі былі адлучаны ад пісьменніцкай працы, — ужо толькі гэта наносіла непапраўныя страты для нармальнага літаратурнага развіцця, а ў канчатковым выніку — для духоўнага патэнцыялу нацыі.
Цяпер апублікаваны ўспаміны Дубоўкавай жонкі пра гады ягонага зняволення. 3 іх відаць, як рвалася мастакоўская энергія з душы паэта, але трацілася яна на побытавыя дробязі /вершаваныя запіскі жонцы пра кухонныя справы/, бо адважыцца ў тых умовах на нешта сур’ёзнае было смяртэльна небяспечна. I таму паэт рызыкаваў вельмі рэдка — да нас дайшло пакуль што толькі тры сапраўды дубоўкаўскіх вершы з тых гадоў.
Незайздроснай аказалася і доля тых нашых пісьменнікаў, якія пазбеглі турэмных кратаў ці пабьілі за імі адносна непрацяглы час. Можа, самы яскравы прыклад тут — Янка Купала і Якуб Колас, нашы вялікія трыбуны, будзіцелі беларускага народа, прарокі нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX стагоддзя. Ужо ў гады панавання бальшавікоў
Купала не пабаяўся кінуць гнеўныя словы папроку беларусам за тое, што яны цярпелі чужое ўладаранне:
Заціснуты, задушаны, як мышы Пад жорсткім венікам з усіх бакоў, Шукаем, як сляпыя, не згубіўшы Taro свайго, што наша ад вякоў.
А хтось далёкі ці хтось, можа, блізкі Засеў за наш бяседны, сытны стол 1 кідае, як з ласкі, нам агрызкі, А мы к зямлі з падзякай гнёмся ўпол.
Нявольніцтва й жабрацтва нас так з’ела 1 так нам высмактала з сэрца сок, Што нат у вочы глянуць, плюнуць смела Не смеем, стоптаныя на пясок.
Аграбленыя з гонару й кашулі, 3 свайго прыпынку выгнаныя вон, Мы дзякуем, што торбы апранулі На нас ды з нашых нітак-валакон.
А як мужна прагучаў коласаўскі голас, калі тыя ж бальшавікі, пацярпеўшы паражэнне ў сваіх авантурных спробах распаўсюдзіць рэвалюцыйны пажар на ўсю Еўропу, аддалі Пілсудскаму палову Беларусі, не пытаючыся ніякай згоды ў яе народа:
Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д ’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!
Магутна арганізаваная і ўсеўладная тады бальшавіцкая таталітарная сістэма з цягам часу паставіла сабе на службу і гэтых выдатных паэтаў, прымусіўшы іх спяваць гімны крываваму тырану, якога стваральнік вялікага нацыянальнага эпасу Колас называў “Бацькам і Настаўнікам”, а палымяны народны трыбун Купала і ўвогуле пісаў: “Маё мне сонца правадыр”. Зрэшты, справа не толькі ў гэткіх фактычна прымусовых гімнах, колькі ў тым, што агульны ўзровень і коласаўскай, і асабліва купалаўскай творчасці ва ўмовах таталітарнага дыктату рэзка паніжаўся, часам нагадваючы пародыю на сапраўдную паэзію. Хіба ж не парадыйна сёння гучыць купалаўскае: