Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


Выдавец: Тэхналогія
Памер: 290с.
Мінск 1994
88.79 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Вера Рич
ЦЭНЗУРА У МІНУЛЫМ...
НЕГАЛОСНАЯ ЦЭНЗУРА У ЦЯПЕРАШНІМ...
НЯЯСНЫЯ ПЕРСПЕКТИВЫ У БУДУЧЫМ...
Для мяне вялікі гонар выступаць на гэтым кангрэсе, прысвечаным праблемам свабоды друку й слова. Рыгор Барадулін толькі што нагадаў вам, што ў мяне самой у мінулым былі складаныя адносіны з Галоўлітам. Таму я хацела б пачаць свой выступ з выказваньня падзякі ўсім маім сябрам тут, у Беларусі, якія ў тыя змрочныя часіны ўхвалялі й падтрымлівалі мае спробы пазнаёміць англамоўны сьвет з беларускай літаратурай. Вы, мажліва, ведаеце пра сумны лёс маёй кнігі, пра спробы тадышніх уладаў зьнішчыць усё выданьне, зьмяніць “правакацыйную” вокладку кнігі й гэтак далей... Але гэта было ў мінулым, а цяпер мы, хвала Богу, жывём у крыху іншьім сьвеце.
Тым ня меньш, сьвет тэты не пазбаўлены сваіх праблемаў. У сёньняшніх выступах мы пачулі пра той ціск, якім ціснуць маладую дэмакратычную прэсу Беларусі, пра негалосную цэнзуру, якая навязваецца эканамічным кантролем і бюракратычнымі заслонамі. У тэты крытычны момант перад першымі ў гісторыі краіны прэзыдэнцкімі выбарамі, надзвычай важна, каб — калі гэтыя выбары і сапраўды павінны даць роўныя шансы ўсім кандыдатам — у перадвыбарнай кампаніі ўсім былі дадзены роўныя мажлівасці выказваць свае погляды ў друку, такім чынам знаёмячы выбаршчыкаў са сваёй пазыцыяй. На жаль, усё адбываецца зусім наадварот. Цалкам мажліва, што ў дзень самых выбараў міжнародныя назіральнікі будуць кантраляваць працэс галасаваньня, робячы выбарачныя праверкі на выбарчых вучастках, а потым прасочаць падлік галасоў. I цалкам мажліва, яны змогуць паведаміць усяму сьвету, што ўся працэдура была зьдзейсьнена ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі правядзеньня самых дэмакратычных
выбараў. Пра што яны, на жаль, ня змогуць паведаміць — бо яны не ўбачаць таго, што бачыла я — гэта пра тыя цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца кандыдаты дэмакратычнае арыентацыі, калі размова йдзе пра азнаямленьне грамадзкасьці зь іхнімі поглядамі праз друкаваныя й электронныя сродкі масавае інфармацыі.
Гэта прыводзіць мяне да другое, ў роўнае ступені балючае праблемы, зь якою вы, вераемна, менып знаёмы. У шмат якіх заходніх журналістаў — і што горай за ўсё — у выдаўцоў — назіраецца тэндэнцыя сьпісваць Беларусь як безнадзейную, “праіграную справу”. Калі верыць некаторым дужа паважаным журналістам, дык атрымліваецца, што народ Беларусі ніколі не хацеў быць свабодным, атрымаў свабоду дзякуючы выпадковасьці й імкнецца вярнуцца ў абдымкі матухны-Расеі гэтак хутка, як толькі яго ногі несьці!!!
Маецца шмат прычынаў для існаваньня падобнае сподумкі — сподумкі, якую — мне ня варта пра гэта казаць — я заўсягды стараюся абвяргаць усімі мажлівымі спосабамі. Трэба памятаць, што журналісты, якія маюць такі пункт гледзішча, ў мінулым лічыліся экспэртамі’’саветолагамі”, а цяпер няма тога Савецкага Саюзу, “олагамі” якога яны маглі б быць! Такіх мала ў Менску. Яны прылятаюць сюды на гадзіну-другую з Масквы, з Санкт-Пецярбургу, ці Вільні, ці Варшавы, бяруць звыш-хуткасныя інтэрв’ю (як звычай ў выдатных персанажаў з былое “вярхушкі”) — а потым вяртаюцца назад. Я не хачу называць імёны — ды сярод іх ёсьць некаторыя, чыё невуцтва сьлед лічыць вартым пакараньня. Пры гэтым іхныя імёны й іхныя часопісы маюць гэтакую вагу, што цяжка пераканаць іншых рэдактараў, што йснуе й іншы пункт гледзішча. Я ўдзячная Богу, што прынамсі адзін рэдактар — Крыс Цвін, які рэдагуе штомесячнае выданьне “Сьвет сёньня”, а яго публікуе Каралеўскі Інстытут Міжнародных Спраў, выявіў жаданьне прыняць артыкул, напісаны адразу ж пасьля вымушанае адстаўкі С. Шушкевіча, пад назовам "Чаму Беларусь важная” — важная ня толькі для сябе самое, ейнага народу й стабільнасьці ў Усходняе Эўропе, але таксама й для справы дэмакратыі й свабоды ва ўсім сьвеце...
А гэта вядзе мяне ў будучае. Ня толькі будучае Беларусі, але й вусіх маладых незалежных і дэмакратычных дзяржаў. У кастрычніку 1990 года ў маленькім польскім мястэчку Бела Вежа прайшла сустрэча кіраўнікоў “Адраджэньня” й лепшых прадстаўнікоў беларусаў, якія жывуць у Польшы, а таксама беларускае эміграцыі з краінаў Эўропы й ЭША. Староньніх і журналістаў не запрашалі — ды ўсё-ткі неяк здарылася, што й я там была.
У той час, вы памятаеце, краіны Цэнтральнае й Усходняе Эўропы ішлі — з рознымі тэмпамі, з розных адпраўных кропак — па цяжкім шляху да дэмакратыі. Прыбалтыйскія рэспублікі аб'яілі пра сваю незалежнасьць, Украіна, а потым Беларусь — пра свой суверэнітэт... Пасьля сустрэчы ў Белае Вежы я напісала верш, які назвала”Пралог”. У ім я зьвяртаюся да ўсіх гэтых краінаў і народаў, якія змагаліся за нялёгкую, ды ў выніку прыўкрасную свабоду...
PROLOGUE
Be swift, my friends, be swift,
When storm-clouds thin and sun-fire floods the rift, When the first green pierces the winter drift...
Eager to grasp the future’s slightest gift, Be swift...
Be slow, my friends, be slow, Be not impetuous at letting go The good hard-forged through the long years of woe... To voyage uncharted upon history’s flow, Be slow...
Be kind, my friends, be kind,
Gentle to bruised soul and bewildered mind, To ears for decades deaf, to eyes long-blind... Let the old enmities be left behind, Be kind...
Beware, my friends, beware,
When would-be allies come to speak you fair, Sift word and deed, as ever, with due care... A late frost often blasts the April air, Beware...
Be free, my friends, be free,
Open to all men’s thoughts in charity, Not only on the day of jubilee, When all is hope, joy and new liberty... But when work-weariness brings apathy, Boredom, despair, and petty rivalry... “And all things shall be added unto ye!” Be free!
Янка Брыль
ПУНКТ АПОРЫ I ЗАПАС СПАКОЮ НА ГАЛОЎНАЕ
На нашу сустрэчу, дарагія прыхільнікі міру і дружбы, я прыехаў з прыляснай глухамані Верхняга Наднямоння, дзе ўжо немала гадоў живу з ранняй вясны да позняй восені.
Усім і ўсюдьі з прытчы пра матчына імя вядома дзіцячая мудрасць, заключаная ў простыя, неабвержаныя словы хлопчыка, які заблудзіўся
ў натоўпе і ў адказ на пытанні, хто яго мама, ад якой ён адбіўся, паўтараў адно: “Мая мама лепшая за ўсіх!.. ”.
Пра сваё месца на планеце Зямля кожны з нас, у тым ліку і я, мае права сказаць таксама — лепшае за ўсе другія.
Я, да таго ж яшчэ, ганаруся высокім зямляцтвам з двума Міцкевічамі — польскім і сваім. Роўна сто шесцьзесят гадоў таму назад вымушаны эмігрант Адам Міцкевіч у сваім “Пану Тадэвушы” маліўся красе нашай роднай Наваградчыны, так званай “Беларускай Швейца­ры!” , з парыжскай бяднотнай далечы: “Сёння бачу красу тваю і апісваю, бо тужу па табе”. А ў пачатку нашага стагоддзя апальны вясковы настаўнік, палітычны вязень царскай турмы ў Мінску малады Кастусь Міцкевіч, ён жа, па псеўданіму, Якуб Колас, адзін з высокаталенавітых пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, эпапею “Новая зямля” пачаў з сыноўняй тугі праз краты: “Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы!”.
Я пакуль што не эмігрант і не вязень, па родных мясцінах тужу толькі зімой, у гарадскім выраі, і туга мая светлая, яшчэ ўсё, дзякуй Богу, поўная творчых спадзяванняў. Я не люблю называцца дачнікам, я там жыву сярод сваіх працалюбівых землякоў-сялян, і сам працую, удзячна ўспамінаючы і нашага вялікага сярэдневяковага асветніка Скарыну, з яго гаюча-мудрай ласкай да родных мясцін, і яшчэ больш даўняга, усечалавечнага эліна Архімеда — з яго славутым пунктам апоры, які і мне дапамагае калі не Зямлю, крый Бог, дык проста лепей бачыць сваё месца на ёй, стартавую пляцоўку — ад свайго роднага — у агульналюдскае.
Калі ўжо цытаваць яшчэ, і не шчыруючы ў вучонасці, як юны дысертант, але адпаведна ўзросту чалавека і літаратара на восьмым дзесятку гадоў удзячна звяртаючыся да вопыту папярэднікаў, згадаю Райніса і Твардоўскага.
У сваей “Кастаньёле” светлы латыш Ян Райніс гаворыць “За гэтыя нялёгкія гады, — ён мае на ўвазе гады сваёй эміграцыі, — мы паглынулі столькі сонца, прынялі ў сябе столькі красы і сілы, — тут мне трэба падкрэсліць ягоныя словы, — краса таксама сіла, і, магчыма, наибольшая з найбольшых”.
Гэтую шчодра-вечную сілу шчасліва чэрпаў, чэрпаю і я — ад мноства сустрэтых у полі, ў лесе, над ціхай ракой усходаў сонца, ад мудрай чароўнасці зорных або поўнамесячных начэй, ад неаглядна хвалюючай прасторы хлебнага поля і расквечанага луга, адпяшчотна блакітнага, белавоблачнага неба над імі... Краса мацавала, мацуе і мяне, яна натхняе на сціпла глыбіннае, шчырае слова, на жыццядайные мары пра мірную будучыню чалавецтва, — яна дапамагае жыць як мага больш разумна.
Ну, а вялікі рускі паэт, і мне асабіста знаёмы сучаснік Аляксандр Твардоўскі часта згадваецца сваім выказваннем пра абавязковы літаратару запас спакою, — спакою не для бяспечнай дачнай ляноты і абыякавасці, а для штодзённай пісьменніцай працы, пажыццёвай
вучобы.
Я вельмі люблю падарожжы, я адносна нямала пахадзіў, паездзіў, палятаў па белым свеце. Што за карысць ад гэтага каму іншаму — пра гэта мне трохі гаварылі і пісалі чытачы маіх дарожных эсэ пра Польшчу, Германію, Канаду, Індыю, Крым, Арменію, Волгу, Амур... А што самому яны, падарожжы, як чалавеку і пісьменніку, карысныя — гэта і перш за ўсё, таўшчэзны том пад назвай “Было”, у якім адзін з модных у свой час паэтаў, вандроўнік з пераважна афіцыйнымі заданнямі, пералічвае шматлікія краіны і сустрэчы так, што прачытаўшы нейкую — па цярплівасці беручы — частку гэтай сухой справаздачнасці ўзнікае адно пытанне: ну і што? А ў пытанні прысутнічае і адказ: а нічога! Проста было і не больш. Спажывецкая мітусьня, што не ратуе ад самога сябе, павярхоўна самазадаволеннага пустадомкі не дае магчымасці паглыбення ў жыццё таго ці іншага народа, ў спакой неабходнага роздуму, непасрэднасці адчуванняў.
Тое, што мне апошнім часам — нашым няпростым, нялёгкім часам — удалося зрабіць, гэта дзве кнігі дзённікавага характару. Адна з іх нядаўна з цяжкасцю вьппла, другая знаходзіцца ў нямогла-запаволенным вытворчым працэсе. Мала гэта ці многа — не мне гаварыць. Я магу сказаць толысі адно: у гарадской ды палітычнай гамонкі, а то часцей крыклівай мітусні я не зрабіў бы і гэтага. Не асуджаю нікога з тых, хто можа, умее добрасумленна і плённа спалучаць у сабе мастака слова і відушчага палітыка, — я проста ведаю, што сам на гэта не здольны, і не лічу, што лёс мяне такім чынам пакрыўдзіў. Згадаем англійскую прыказку, што кожная бочка павінна стаяць на сваім уласным дне, дбайна падумаем пра сапраўдны прафесіяналізм, якога цяпер не стае асабліва нам, беларусам. Нас абавязвае вялікая, нялёгкая праца адраджэння нацыянальнай свядомасці, пабудовы дэмакратычнага грамадства. Нашу мову, сярод славянскіх моў адну з найстарэйшых і найчысцейшых, скажам гэта ўслед за Адамам Міцкевічам, выкладчыкам у Калеж дэ Франс, у свеце ведаюць — спадзяемся: пакуль што — вельмі нямногія, літаратура наша перакладаецца на іншыя мовы надта ж' няшчодра. Многа працы, многа цярплівасці ў паглыбленым творчым спакоі патрэбна нам, беларускім рупліўцам роднага слова, шчырым удзельнікам чалавечага паяднання.