Приходится сожалеть, что последнее время и внешний и внутренние фронты “холодной войны” против украинского языка соединились и, кажется, пошли в свой последний и решительный бой за “Украину без украинцев”, “Беларусь без беларусов”, применяя весь долголетний арсенал борьбы за мировую революцию. А фашистский лозунг новейшего времени “Хороший хохол мертвый хохол” получает интеллектуальную подпитку различных слоев великорусского истэблишмента. Против раздора между Украиной и Россией выступили писатели Украины и России пробиться на страницы даже Литгазеты, как это ни странно, невозможно. Нам горько видеть, что ведут ее не только политики, политиканы, генералы и чиновничество, но и признанные мастера соседней культуры. Право же, в психологической войне с Западом их участвовало намного меньше, чем в антиукраинской. И вновь задумываешься а может и в самом деле существует особого рода духовность насилия, специфическая идеология и культура смерти, если ее апостолам и пророкам не отказывают в приличных домах мирового интеллектуализма и художественности? Не удивляемся Проханову и Лимонову, поражает активное украинофобство полуукраинца, как он говорит о себе. Александра Солженицына. В заключение хочу все же сказать, что я убежденный противник хождения писателей в политику. За четыре года работы в парламенте я себе доказал это. Пусть бы все блудные сыновья, как говорят в Украине, “красного письменства”, вернулись к своим алтарям письменным столам. Наверное, это возможно. Но видимо, в одном случае. Если их алтари не оскверняются завоевателями, если их дом не покушаются поджечь со всех сторон. Міхась Тычына АКТ ТВОРЧАСЦІ I БЕЛАРУСКАЕ АДРАДЖЭННЕ Прырода стварыла дзівоснае вока страказы, якое складаецца з мноства вачэй. У гэтым, мабыць, была свая патрэба. Свет мазаічны і складаеца з адзінак, якія выразна мяжуюцца адна ад адной па “культурнай” прыкмеце. Ніхто не валодае абсалютнай ісцінай. Беларусь займае ў гэтай мазаіцы сваю ячэйку. Якую? У выніку вядомых працэсаў нацыянальная культура ў Беларусі не стала агульнапрынятай нормай. Межы яе ужывання вельмі размытыя. Мы не ведаем адказаў на самыя простыя пытанні. Дзе знаходзімся? На Захадзе ці на Усходзе? А можа, ўсё яшчэ на паўдарозе “з варагаў у грэкі”? Да еўрапейцаў нам яшчэ далёка, а да еўразійства яшчэ далей. Пакуль што мы добра ведаем адно: мы жывём на самым скрыжаванні культур, веравызнанняў, цывілізацый. I менавіта гэта хутчэй адчуванне, чым веданне, якое можна назваць словам landespatriotismus, робіць нас тымі, хто мы ёсць, былі і, спадзяёмся, будзем, — беларусамі. Знаходжанне на скрыжаванні ілэолагі “беларускага шляху” падавалі і падаюць як найбоьшую нашу бяду. Але гэтак жывуць многія "малыя народы" — ад Эстоніі да Грэцыі: вытрымліваючы націск з двух бакоў, яны навучыліся нават выкарыстоўваць сабе на карысць сваё геапалітычнае становішча. Беларусь! пакуль што задаволены развагамі пра тое, што жывуць у геаграфічным цэнтры Еўропы. Найболыиая наша бяда ў іншым. Яе чула, як сённяшні наш духоўны стан, успрыняў Васіль Быкаў, калі назваў кнігу сваёй публіцыстыкі ёміста і дакладна: “На крыжах”. Назва ўвогуле знаёмая беларускім літаратарам. У Якуба Коласа яна была лірычнаю — “На ростанях”. У Максіма Гарэцкага — псіхалагічнаю. — “Дзве душы”. У Янкі Купалы, Ігната Абдзіраловіча, Кузьмы Чорнага — філасофскаю: “Шляхам жыцця”, “Адвечным шляхам”, “Млечны шлях”. У Быкава гэта назва яўна прасякнута біблейскай сімволікай: гісторыя ў чарговы раз пацвердзіла ісціну жыцця і шляху Ісуса Хрыста. Дык вось, беларусы раскрыжаваны паміж мінулым і будучыняй. А калі быць дакладным, то паміж XIX і XXI стагоддзямі. У час, калі еўрапейскія народы нацыянальна адраджаліся, беларусы спазніліся на некалькі дзесяцігоддзяў. і гэтае спазненне ім дорага каштавала: наша духоўнае Адраджэнне было змята, раздушана, збэшчана. Цяпер, калі цывілізаваны свет стаіць на парозе новага часу, цэлай геалагічнай эры. спадзеючыся на сваю кансалідацыю, беларусы павінны яшчэ прайсці этап першапачатковай нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Бацькаўшчына, як сказаў класік, яшчэ не адспявала ў нас, у тым ліку і з дзейснай дапамогай. сваю гістарычную песню. Нацыянальная ідэя ў беларускіх умовах пакуль што іграе пазітыўную ролю ў сацыяльным згуртаванні і ў падрыхтоўцы да жыцця ў адкрытым, плюралістычным грамадстве Хочам мы ці не хочам. але падзел у нас ідзе не на тых, у каго ёсць банкаўскі рахунак і ў каго яго няма, у каго высокі або нізкі адукацыйны і культурны цэнз, а на тых, хто гаворыць па-беларуску, і на тых, хто саромеецца сваёй мовы або варожа адносіцца да яе. Многія людзі разгубіліся, бо не былі ў адкрытай апазіцыі да камунізму, і сёння яны жывуць з адчуваннем марна страчанага часу. Усвядомлены імі факт сваёй прьіналежнасці да нацыі беларусаў, зняважанай і амаль знішчанай ранейшым рэжымам і ўсё яшчэ здольнай духоўна адрадзіцца, дае гэтым людзям новы імпульс да жыцця. Беларускасць сёння стала знакам далучанасці асобы да сакраментальнай таямніы самой будучыні. Беларусы не могуць забыць, што за сваё маленькае жаданне быць сабой яны заплацілі задужа вялікую цану. Пакуль яшчэ свежыя ўспаміны пра таталітарнае мінулае, патрэбна дзейсная дапамога звонку, каб зрабіць першыя крокі да адкрытага грамадства. Накшталт “плана Маршала”. Але дапамога не толькі эканамічная, а найперш духоўная. Тутэйшыя людзі ведаюць, што яны дзейнічаюць у поўнай адпаведнасці з сусветнай практыкай, якая сцвярджае права нацый на самавызначэнне з часоў Вільсана. На жаль, мы чытаем у нашых суседзяў адкрытыя кпіны над “самасційнасцю”, “краёвым патрыятызмам” і г. д. Як быццам беларусізацыя менавіта ў нашых надзвычайных умовах суцэльнай дэнацыяналізацыі і вядзе непазбежна і выключна толькі да нацызму — тэты шлях ужо 'выкарыстаны іншьімі і беларусам занадта добра вядомы. Пакуль што ідэя нацыянальнага Адраджэння куды болып эфектыўная дзеля мабілізацыі палітычнай волі, чым ідэя дэмакратыі і адкрытага грамадства, да якой нам яшчэ трэба проста дарасці і псіхалагічна, маральна, культурна падрыхтавацца. Мы яшчэ не адчулі як след, што гэта такое, каб класці за гэта свае жыцці. Нам пакуль што стае таго паветра свабоды, якое маем. Можна бясконца кружыцца ў коле паняццяў “асоба” і “нацыя”, “нацыя” і “асоба”, пакуль не прыйдзе разумение, што выхад адзін і ён — у творчасці новых формаў жыцця. Для стварэння нацыянальнай дзяржавы са сваей культурай патрэбны правілы, структуры, працэдуры. Многае мелі, маем, успамінаем, аднаўляем, а многае патрэбна стварыць нанава — ад побыту да горных сфераў духу. Працы тут на паўстагоддзя, а, можа, і на цэлае стагоддзе. Прынамсі, кожнаму шчыраму працаўніку знойдзецца справа і месца, што ўжо само па сабе ўзвысіць яго, бо твораць заўсёды любячы, захапляючыся, радуючыся. Скажуць, усе ці амаль усе формы ўжо вынайдзены на тым жа Захадзе. Сапраўды, жыхары Беларусі за апошнія гады пазнаёміліся практычна з усімі кірункамі палітычнай думкі. Але яны яшчэ ў 20-я гады пераканаліся, што ні заходняя, ні ўсходняя культура самі па сабе не даюць гарантый вольнага развіцця беларускага духу. На жаль, ніхто ніколі, у наш час таксама (варта прыгадаць хаця б мітрэнгу з мінулагоднім рэферэндумам), не пытаў у саміх беларусаў, як яны хочуць будаваць сваё жыццё, свой беларускі Дом. Ясна, што ўсе шляхі, якія вядуць да растраты творчай энергіі, усе гэтыя рэвалюцыі і войны, справядлівыя і несправядлівыя, класавыя і расавыя, нашы людзі адвяргаюць. А вось перавагі штодзённай працы “на лусту хлеба, на родны край”, калі ўсё робіцца, паслухаючыся голасу сумлення, нашы людзі ўжо спазналі. Сказана ж самім народам: што самім у працы здабыта, тое не хутка будзе спажыта. I наастатак словы Ігната Абдзіраловіча-Канчэўскага, нашага нацыянальнага філосафа: “3 нашага высокага парыву індывідуальнага і народнага адраджэння ня створым жа гвалту і енку ні для іншых, ні для саміх сябе: не павінна быць беларускага месыянізму. I ў вялікім і малым, і для сваіх і чужых ён — прымус, зьдек і сьмерць. Уласным коштам — мільёнамі сьмерцяў, хваробы, нуды служылі мы чужацкім месыянізмам. Не на гэтай падставе збудуем нашу будучыню. Трэба шукаць на другіх шляхох”. Сярзай Законнікаў ПІСЬМЕННІК I ЯГО РОЛЯ Ў ВЫХАВАННІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СВЯДОМАСЦІ Спакон вякоў Беларусь была шчодраю на высокія таленты. Яны праяўлялі сваю адоранасць у самых розных галінах жыцця: у навуцы, адукацыі, літаратуры і мастацтве, архітэктуры, медыцыне, ваеннай справе, палітыцы. Лёс многіх лепшых сыноў і дачок беларускага народа склаўся так, што яны аддавалі свой розум, душэўныя сілы на карысць іншых народаў і многія з іх сталі там, у далёкім ці блізкім замежжы, нацыянальнымі героямі, імёны якіх ушанаваны і захоўваюцца ў памяці. А тут, на радзіме, пануе зона маўчання. Ды што казаць пра тых выдатных беларусаў, каго лёс, розныя варункі раскідалі па свеце. Мы да гэтага часу не аддалі належнай павагі, шаны і ўдзячнасці тым, хто заставаўся на гэтай эямлі разам з яе народам і вёў змаганне за яго годнасць, незалежнасць і светлую будучыню. У гэтай слаўнай кагорце стаяць многія таленавітыя пісьменнікі. Толькі зараз іх імёны пачынаюць ачышчацца ад паклёпаў. хлусні, вульгарызатарскіх ацэнак і ярлыкоў, толькі цяпер іх постаці высвечваюцца ў нашай гісторыі такімі, якімі яны бьілі. Гэтай патрэбнай прэамбулай хачу падступіцца да разглядаемай тэмы: “Пісьменнік і яго роля ў выхаванні нацыянальнай свядомасці”, каб закрануць яе — такую шырокую і неабдымную — толькі часткова. Сапраўды, у кожным грамадстве і ва ўсе часы пісьменнік быў не толькі стваральнікам “чыстай” мастацкай прадукцыі, але і выконваў функцыі абуджальніка, асветніка, настаўніка. Рэаліі сённяшняга дня паказваюць, што на абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў працуюць пісьменнікі ўсіх часоў, і я хацеў бы аддаць перавагу не сучаснікам, а папярэднікам. Думаю, што гэта будзе справядлівым, бо пахаваная ў архівах, у спецсховах духоўная спадчына, з якою не былі знаёмыя беларусы і якая пачала зараз шырока друкавацца, найлепшым чынам уплывае на нацыянальнае сталенне народа. У жыцці кожнага народа былі такія перыяды, калі літаратура, гуманітарная адукацыя выходзілі на першы план. Але для нацыянальна адукаваных, згуртаваных і загартаваных народаў гэта станавілася проста чарговым рыўком да прагрэсу. У нас свае, спецыфічныя ўмовы развіцця. Для Беларусі літаратура, асабліва на працягу XIX і XX стагоддзяў, — гэта нешта больш значнае. чым проста адна з галін культурнага жыцця. Трэба сказаць, хоць і горкую для ўсяго нашага народа, але праўду — толькі дзякуючы пісьменнікам мова, культура, а самае галоўнае і сама нация пакуль што не загінулі. Асноўную місію па зберажэнні, стварэнні і развіцці моўнай, нацыянальнай аўры ў грамадстве заўсёды выконвала літаратура, пісьменнікі. Зрэшты, гэта тычыцца і іншых народаў, бо, як пісаў выдатны амерыканскі паэтЭзра