Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў

Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
В основе всех мойх веіцей лежйт то, что вндел, что знаю о войве. Это не значнт, что все напнсаййое — йз собственного опыта... «Третью ракету» я составнл йз развых кусков моего военвого опыта, «Фронтовую странйцу» почтй всю прйдумал как по сюжету, так й йо характеру, так же, как й «Альпййскую балладу». Некоторые веіцй напйсалнсь как воспомйнанне, там меньше всего выдумкн, там почтй все, что касается сюжета й обстоятельств, — документально, как теперь прннято говорйть.
Характеры, образы, поступкй тех, с кем воевал Быков, можно отыскать во многнх его повестях. Ня уверен, что «спйсывал» он свойх героев й с тех, кто остался жйв, с кем й сегодня поддержйвает связь.
— Такйх немало, — подтверждает лйсатель. — Владлмйр Левчук, товарйіц ло учйлйіцу, был тяжело равен гірл форсйрованнй Южного Буга, жнвет в Саратове. В Нйколаеве жйвет Лев Ахрйн, в Кневе — Павел Завалйй. Есть однополчане й в Москве, й в другах городах.
В «Третьей ракете» одйн йз героев — старшйй сержант Желтых. Его прототйл — старшйна Лукьянчеяко, команднр орудйя. Он был гораздо старше нас, ему лет под пятьдесят было в годы воййы. Очевь обязан ему, он был стойкйй, настояіцйй товарінц...
Нтак, главная тема творчестпва Быкова — война. He думаегп лй он в будуіцйх кнйгах обратйться к нашей современностй?
— Уже в «Альппйской балладе» возннкает связь военного временм с послевоенным. Помннте, в эпнлоге героння обраіцается с прнзывом: не забывать павшнх на поле бнтвы. He забывать, что для того, чтобы одолеть фашнзм, нужна была не только снла оружня, но н снла человечностн. А в мнрное время? Разве не возннкают в мнрной жнзнн такне снтуацнн, когда человеку необходнмы м ясное поннманне своего долга, н снла волн, н готовность поступнться лнчным радн обшественного, не посчнтаться с опасностью? Я не говорю уже о воннской службе...
— Кстатй, не прйвлекаетп лй вас тема современной армйй?
— Все дело в том, что я уже отстал от быстротечной армейской жнзнн. А революцня в военном деле требует перестройкн пснхологнн военного человека, большнх знаннй, ответственностн. Отчастн я знаю это по своему сыну Сергею, который служнт связнстом, скоро меня догоннт в званнн — он уже капмтан. Огромное впечатленне на меня пронзвелн учення «Запад-81», которые, к сожаленню, смотрел только по телевнденню, поехать на «поле боя» не смог, заболел. Грозное, велнкой снлы оружне, совершеннейшая техннка! Нам, солдатам сороковых, хоть бы часть ее... Ведь для солдата на войне оружне дороже отца с матерью... А о современной армнн пусть пншут современные армейскне ішсателн. Ведь есть средн ннх талантлнвые людн. Правда, чнтал я не все, временм не хватает, но вот, напрнмер, роман «Красная эскадра» капнтана 2-го ранга Борнса Шереметьева напнсан крепко, co знанпем дела, в нем есть йсследованне жнзнн моряков...
Ннтервью взял В. Лукашевйч.
[1982]
НЕКАЛЬКІ ЗЛАБАДЗЁННЫХ ПЫТАННЯЎ
— Што за апошнія гады ў практыцы агульнасаюзнай і сусветнай літаратуры аб вайне вы лічыце найбольш цікавым?
— На фоне агромністай літаратуры пра вайну стварыць што-небудзь значнае аб ёй, тым больш такое, што б уражвала навізной, становіцца ўсё трудней нават для мастакоў, якія валодаюць значным літаратурным талентам і асабістым вопытам. Тым не менш, хоць, можа, і не часта, такія творы з’яўляюцца, і калі мець на ўвазе апошнія некалькі год, дык я назваў бы кнігу А. Адамовіча «Карнікі», «Плаціну» В. Сёміна, трохі ранейшы раман У. Багамолава «У жніўні сорак чацвёртага...».
Гэта сапраўды не толькі цудоўныя сваёй праўдай рэчы, не толькі новае слова ў літаратуры пра вайну, якое значна паглыбляе нашыя веды аб ёй, але і новы мастацкі погляд, пэўная навізна аўтарскай канцэпцыі, можа быць, немагчымая яшчэ некалькі год назад. Гэта той выпадак, калі асабістае веданне вайны і народнага лёсу (В. Сёмін) у значнаіі меры падмацавана дакументам (У. Багамолаў), калі аўтар аб’яднаў у сабе мастака і вучонага-даследчыка (А. Адамовіч), што і дало магчымасць стварыць творы, якія ні ў малой ступені не паўтарылі нічога з вялізнага мора, створанага раней. Сюды ж, мабыць, нялішне будзе аднесці і В. Кандрацьева з яго чыстым і сумленным голасам, яго словам у адрас пяхоты, некалькі абыдзенай увагай нашай літаратуры пра вайну.
— Ці магчыма, на ваш погляд, сапраўдная сур’ёзная літаратура аб вайне ў пісьменнікаў пакаленняў, якія не ваявалі?
— Я ўжо карыстаўся магчымасцю выказацца па дадзенай праблеме, але той факт, што гэтае пытанне ўзнікае зноў і зноў, сведчыць аб устойлівай цікавасці да яго як з боку чытача, так і з боку нашай журналістыкі. Зрэшты, гэта і зразумела. Пакаленні адыходзяць у свой урочны і няўрочны час, на змену ім ідуць новыя, цікавасць чалавецтва да апошняй, самай вялікай і крывавай вайны будзе яшчэ заставацца доўга. Канешне, пісаць пра вайну будуць усё больпі і тыя з літаратараў, якія асабіста яе не перажылі, можа, нарадзіліся пасля вайны, і веды аб ёй ляжаць за мяжой іх асабістага жыццёвага вопыту. Магчыма, што імі таксама будуць створаны значныя творы пра чалавека на вайне. Але пасля столькіх выдатных кніг, створаных на аснове бязлітаснай і скрупулёзнай праўды аб ёй, гэта будзе няпроста і запатрабуе не толькі выдатнага літаратурнага Ta-
ленту, але таленту геніяльнага. У адваротным выпадку цяжка будзе пазбегнуць другаснасці, прыблізнасці. Зрэшты, характар такога роду творчасці відаць на прыкладзе сучаснага кіно аб Грамадзянскай вайне, калі гэта адна з самых драматычных тэм нашай гісторыі ўсё больш трактуецца кінематографам як тэма лёгкіх прыгод і рамантычнага кахання. Аблегчанасць у адлюстраванні такога труднага і канфліктнага часу ідзе ад імкнення прыстасаваць яго да мэтаў кіно з яго нястрымным імкненнем пацяшаць і весяліць. Гэта, зрэшты, усё болей адчуваецца і ў некаторых фільмах аб мінулай вайне. He хочацца іх называць тут, але, я думаю, яны на памяці ў многіх гледачоў-франтавікоў, непрыемна ўражаных іх бясконцымі каламбурамі, камедыйнымі пасажамі, бяздумным трукацтвам.
Калі гаварыць пэўна, дык я лічу, што ў мастацтве наўрад ці магчыма стварыць што-небудзь вартае на аснове няведання. Значыць, веды, вопыт сучаснікаў неабходны нават для несумненных талентаў, калі яны прэтэндуюць на значныя адкрыцці ў якой бы там ні было галіне мастацтва. Запазычанае ж ніколі не прыносіла поспеху, аб гэтым сведчаць мноства прыкладаў з кожнай літаратуры.
— Што, на ваш погляд, з’яуляецца дамінантай вашай творчасці, ці адпавядаюць гэтаму погляду вывады крытыкау?
— Мне трудна адказаць на гэтае пытанне, бо я мяркую, што няўдзячная гэта справа — тлумачыць уласную творчасць. Куды лепш, калі гэта робяць іншыя. Тым больш нашы прафесійныя крытыкі, сярод якіх ёсць выдатныя таленты, творы якіх мы чытаем з не меншай цікавасцю, чым мастацкую прозу. У гэтым сэнсе я не ўяўляю ўласнай творчасці без вельмі праніклівага погляду на жыццё і літаратуру крытыка А. Адамовіча, тонкага аналітыка Л. Лазарава, блізкага мне па ваеннаму вопыту і па адносінах да таго, што мы пішам. У апошнія гады наша літаратура як бы асвяцілася новым, вельмі сумленным і свежым поглядам на яе Ігара Дзядкова, які праявіў надзіва глыбокае разуменне многіх, часта ўнутраных, патайных яе працэсаў. Чытанне артыкулаў і рэцэнзій гэтага крытыка для мяне не толькі ўдзячная праца розуму, але і душэўная асалода. Думаецца, пры добрай і праніклівай увазе гэтых і іншых крытыкаў нішто значнае ў нашай творчасці не застанецца не зразуметым. Дык ці ёсць неабходнасць пераглядаць свае творчыя куфры ў пошуках дыяментаў, якія схаваліся там ад крытычнага погляду? Калі крытыкі іх не заўважылі, дык ці былі яны там?
[1982]
У ДЗЕНЬ ЮБІЛЕЮ
Агульнапрызнаны той несумненны факт, што духоўная культура народа на шляхах свайго гістарычнага развіцця ўзбагачаецца ў значнай ступені намаганнямі лепшых яго сыноў, яго бескарыслівых падзвіжнікаў. Сам працэс гэтага ўзбагачэння ніколі не просты і заўсёды надзвычай трудны. Мінулае кожнай культуры багата прыкладамі драматычных сутычак талентаў з сіламі рэакцыі, коснасці і кансерватызму. У гэтых адносінах дарэвалюцыйны лёс Коласа, таксама як і лёс яго сябра і паплечніка Янкі Купалы, не быў выключэннем і патрабаваў ад абодвух нечага яшчэ большага, чым іх так гіранізліва і рана заявіўшыя аб сабе паэтычныя таленты. Усё было на іх цярністым шляху: і гарачая падтрымка адных, і ўпартае супраціўленне другіх, прызнанне абодвух у якасці нацыянальнай надзеі і ганебнае паліцэйскае праследаванне, публічныя авацыі і здзекі ў друку з іх шчырых і сардэчных радкоў. Многа давялося перажыць абодвум, і мінулі гады, перш чым іхнія імёны зрабіліся тым, чым яны з’яўляюцца сёння.
Купала і Колас у пачатку стагоддзя стаялі каля вытокаў новай беларускай літаратуры, адроджанай паэзіі; Коласу, апрача таго, было наканавана значна пасунуць у сваім развіцці нацыянальную прозу, удыхнуць у яе жывое народнае жыццё — нялёгкае жыццё беларускага селяніна, якім ён быў сам па нараджэнню і па сутнасці заставаўся на працягу ўсіх сваіх год. Але, акрамя ўсяго, лёсу было патрэбна, каб гэты селянін стаў яшчэ і адным з першых беларускіх інтэлігентаў, і вось у гэтым двуадзінстве сапраўднай сялянскай сутнасці і нялёгка набытай духоўнасці сакрэт абаяльнасці коласаўскага таленту, таленту надзвычай зямной сілы, якая спакваля завалодала свядомасцю рабочых, сялян, інтэлігенцыі.
Колас — наш нацыянальны геній, класік савецкай літаратуры, які шмат разумеў і бачыў далёка — з вышыні свайго чалавечага вопыту і свайго цудоўнага таленту. I ў той жа час ён заставаўся чалавекам простым, да неверагоднага сціплым. Так, займаючыся вялікімі праблемамі, многа сіл аддаючы працы ў Акадэміі навук Беларусі ў якасці яе віцэ-прэзідэнта, ён адводзіў душу на сціплай дзялянцы жыта, якую вырошчваў на сваім гарадскім участку, пісаў мудрыя кнігі і з’яўляўся ініцыятарам такой надта земляробчай кампаніі, як барацьба з засмечанасцю глебы камянямі на палях рэспублікі.
Ён адышоў ад нас, пакінуўшы вялікую спадчыну свайго неспакойнага духу, шматлікія мастацкія старонкі народнага жыцця першай паловы XX стагоддзя. У іх і ён сам. Але і не толькі ў іх. Усё ж такі як бы там ні было, а творца вышэй за сваё тварэнне, і самы геніяльны твор не можа пераўзысці яго аўтара. Чалавек ёсць бог над створаным ягонымі рукамі, але не ягоны раб. Мне думаецца, што праз гады нашчадкам яшчэ давядзецца асэнсаваць усю няпростую цэласнасць шматграннай коласаўскай асобы, у поўнай меры спасцігнуць феномен ягонай душы. Яго мастацкая творчасць нясе ў сабе вялізны зарад дабра і чалавечнасці, важнасць якіх у наш тэрмаядзерны век пераацаніць немагчыма. Разам з гэтак яскрава і поўна выяўленай партыйнасцю і народнасцю яны складаюць глыбінную сутнасць коласаўскага генію, які не памеркне да таго часу, пакуль будзе жыць чалавецтва.