Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Заднім чыслом каму не хочацца бачыць сябе героем? Гэта зразумела і даравальна для ўсякага чалавека, які пачынае старэць, але не для літаратуры. Літаратура не мае права на старасць і павінна ўсё помніць у падрабязнаснях, у першаіснасці, не ўпускаючы нічога.
He ведаю, ці стамілася ваенная проза або проста ў яе невялікі дзесяцімінутны прывал на яе цяжкім шляху. Хто ведае? Хто на вайне пытаў салдата аб яго стомленасці: салдат заўсёды быў гатоў да подзвігу і да смерці. Гэтак жа і ваенная проза. Шляхі і магчымасці яе нязведаныя. Калі, здавалася б, тэма партызанскай барацьбы з фашызмам была да канца адпрацавана мастацтвам і створана велізарная галерэя самаадданых хлоп-
цаў, дзядоў, цётак, бравых партызанскіх камбрыгаў, а таксама ўсіх разнавіднасцей фашыстаў і іх прыслужнікаў, Дзмітрый Гусараў стварае свой раман «За мяжой міласэрнасці», які прымусіў па-новаму адчуць, што такое барацьба ў тыле ворага. Чыё сэрца не здрыганулася пры чытанні гэтай сапраўды неміласэрнай праўдзівасці кнігі! Калі аб пяхоце і яе нечалавечых муках і крыві было напісана столькі, што, думалася, у чытача вось-вось прападзе цікавасць да атак і контратак, акопнага і шпітальнага быту, Вячаслаў Кандрацьеў друкуе «Сашку», і мы ўбачылі, колькі яшчэ там, у пяхотным ланцугу, чалавечых драм і літаратурных магчымасцей.
Мы чыталі многа праўдзівых радкоў аб подзвігах працаўнікоў тылу, але вось выйшла кніга «Жыві і помні» В. Распуціна, якая паказала яшчэ адну нечаканую і трагічную грань вайны, яе пераламленне ў грэшнай і заўсёды вялікай жаночай душы.
Пасля кнігі Гусарава цяжка было што-небудзь дадаць да тэмы акупаваных тэрыторый і нямецкага тылу, але вось паявіліся «Карнікі» Алеся Адамовіча, гэта філасофска-псіхалагічнае даследаванне здрады і прыроды фапіызму, глыбіннае пранікненне ў чалавечую паталогію, роўнае якому наўрад ці знойдзецца ў сусветнай антыфашысцкай літаратуры. Рыгор Бакланаў надрукаваў выдатную, у ключы сваіх ранейшых цудоўных рэчаў аповесць «Навекі дзевятнаццацігадовыя», a Юрый Бондараў у новым рамане «Выбар» даў пранізлівай сілы старонку вайны з далёка прарослымі каранямі прычыннасці і трагічным плодам, які выспеў праз тры дзесяцігоддзі пасля перамогі. Новыя творы аб вайне на падыходзе ва Уладзіміра Багамолава, Віктара Астаф’ева, і мы не сумняваемся ў іх поспеху, забяспечаным сілай іх выдатнага таленту і крывёю асвечанага вопыту.
А стомленасць? He ведаю, з далейшага будзе відней, сапраўды, можа аказацца, што ўсё гэта пішацца не са свежымі сіламі, у час прывалу, на вялікай дарозе. Але калі нават у такім стане, у перыяд, скажам так, «няросквіту» наша літаратура здольна ствараць такія творы, то гонар ёй, хвала і слава.
Дарагія таварышы! Намаганнямі лепшых талентаў нашага шматнацыянальнага савецкага народа створана велізарная літаратура аб вайне, цэлы літаратурны кантынент. Кнігі аб вайне выпускае мноства выдавецтваў на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Здаецца, аднак, яшчэ не было колькі-небудзь сур’ёзнай спробы іх выдавецкай сістэматызацыі. 3 прычыны гэтага я прапаную на працягу бліжэйшых гадоў пачаць выпуск міжвыдавецкай бібліятэкі, серыі з сотні кніг пад агульнай назвай
«Вялікая Айчынная». Гэта серыя яшчэ больш замацуе ў народнай свядомасці бяспрыкладны подзвіг народа ў гады Вялікай вайны, з’явіцца нашым мастацкім сведчаннем аб ёй і нашым запаветам будучыні.
[1981]
БОЛГАРНЯ БЕЛОРУССНЯ
Благословенная страна Болгарня с ее замечательным по своей доброте народом впервые явнлась в мою судьбу в предпоследнлй год Веллкой войны, л в ту драматнческую пору для солдатского сердца не было мллее уголка в Европе. В памятный сентябрь сорок четвертого мы навекл разломалл хлеб самой лскренней дружбы н увлделл, какую бездну добра вмеіцает в себе благородное сердце болгарлна. Конечно, нетрудно догадаться, откуда эта іцедрость на дружбу — она в драматнзме лсторлческого прошлого народа, іі в этом смысле мы не можем не заметлть поразлтельную обіцность лсторлческлх судеб болгар л белорусов. Все тяжелейшле лспытанля, выпавшле на долю болгарского народа, бллзкл л понятны белорусам, тоже полной чашей лсплвшлм на своем веку н многовековой гнет, л нацлональное лстребленле, л нравственное л духовное закрепоіценне. Надо лл говорлть, как это обьедлняет л сплачлвает.
Еслл коснуться ллтературных связей, то в последнее время онл так крепкл л многообразны, как нлкогда прежде. Первооткрывателямл в этом деле явлллсь два болгарскнх ллтератора Найден л Георглй Вылчевы, многое сделавшле для популярлзацлл белорусского художественного слова в Болгарлл, а также наш замечательный белоруссклй поэт, нынешнлй руководлтель Союза пнсателей республлкл Нлл Гллевлч, Болгарня для которого стала второй благословенной родлной. Нменно этнм ішсателям прлнадлежат первые переводы с братсклх ллтератур л первые строкл о братсклх народах. С тех пор прошло почтл четверть века, л теперь десяткл белоруссклх ллтераторов переводят на родной язык болгарское слово, а десяткл болгар отвечают лм тем же. Шлрокую популярность в Белорусслл прлобрелл переводы с болгарского В. Нлклфоровлча, В. Анлскевлча, В. Кулешовой.
Недавно в Млнске вышла отдельной кнлгой «Белорусская поэма» — пролзведенле, наплсанное по-болгарскл л переве-
денное на белорусскнй язык. Для меня лнчно она очень дорога, эта полная мудрой скорбн поэма, н тому много прнчнн. Во-первых, она о моем родном крае — Ушаччнне, славном свонм партнзанскнм прошлым, во-вторых, строй ее поэтнческнх чувств необыкновенно блнзок н понятен каждому нз белорусов, в-третыіх, ее создал замечательный болгарскнй поэт н мой друг Стефан Паптонев, а перевел на родной язык однн нз самых талантлнвых мастеров нашей поэзнн н мой белорусскнй друг — Рыгор Бородулнн. Надо лн говорнть, какой это прекрасный взнос в п без того ннкогда не скудевшую коішлку нашей благородной дружбы.
Пусть же она не померкнет в веках!
[1981]
ГАЛОЎНАЕ ДАСЯГНЕННЕ
НАШАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Кажуць, што асноўным паказчыкам стану літаратуры на кожным пэўным этапе з’яўляецца ступень развіцця жанру paMana, што толькі раману дадзена падняць на сабе самы важкі груз часу з усім комплексам яго ідэй, трывог і пошукаў — яго праўды. Напэўна, гэта так. Нават у младапісьменных літаратурах роля рамана становіцца ўсё болып прыкметнай, не кажучы ўжо аб літаратурах старых і развітых. Сапраўды, мы маем выдатныя дасягненні ў гэтай галіне перш за ўсё дзякуючы шэрагу выдатных твораў апошніх год — Чынгіза Айтматава, Юрыя Бондарава, Валянціна Распуціна, Надара Думбадзэ, Данііла Граніна, Уладзіміра Багамолава, Івана Чыгрынава, Юозаса Балтушыса. Відаць, характар рамана, яго магчымасці, яго напоўненасць праўдай рэзка змяніліся з цягам часу і вылучылі раман на пярэдні край літаратуры.
А яшчэ 10-15 гадоў назад сітуацыя ў гэтай галіне была іншай, раман не быў тым, чым ён стаў цяпер. Памятаецца, як Аляксандр Твардоўскі, тагачасны рэдактар «Нового мнра», не раз сцвярджаў, што самым аператыўным і сучасным празаічным жанрам з’яўляецца аповесць. I сапраўды, 50-60-я гады былі часам росквіту аповесці. Чаму так? Зразумела, на тое былі свае прычыны, некаторыя з іх адышлі з часам, іншыя засталіся. Калі гаварыць аб злабадзённасці гэтага жанру, яго апера-
тыўнасці, дык, зразумела, трэба аддаць перавагу кароткай, са сціслым сюжэтам, праблемнай аповесці. Бадай таксама, як у гэтых адносінах аповесць уступае нарысу, які таксама расквітнеў у сучасны момант. На самай справе, у вастрыні пазнання жыцця, быту, эканамічных, маральных і іншых праблем нарыс прадэманстраваў свае бліскучыя магчымасці, звязаныя з імёнамі Івана Васільева, Юрыя Чарнічэнкі, Анатоля Стрэлянага і іншых. Вось ужо сапраўды чые нарысы можна класці на стол Дзяржплана, хай папацее. Без пераболыпання можна сказаць, папацець яму ў гэтым выпадку давядзецца доўга, бо праблемы, узнятыя гэтымі пісьменнікамі, не жартоўныя і распрацаваны яны, як правіла, глыбока і востра. Аўтарам аповесцей не так проста за імі ўгнацца. Тым болып аўтарам раманаў, хоць літаратура час ад часу становіцца сведкам такога роду спроб, калі некаторыя з раманістаў цалкам прысвячаюць сваё дзецішча якой-небудзь гаспадарчай, эканамічнай або нават тэхнічнай праблеме. Гэта так званы вытворчы раман. He ведаю, як крытыка (я тут выступаю як прыватная асоба, так сказаць — радавы чытач), але я не магу ўспомніць колькі-небудзь значных поспехаў у гэтым напрамку. Відавочна, у наш бурны, складаны век, век НТР, многія праблемы і эканамічныя пошукі старэюць раней, чым знойдуць сваё ўвасабленне ў раманах, якія, як вядома, не хутка пішуцца і яшчэ марудней выдаюцца. Славутая планавая сістэма і на кнігавыдавецкай справе адбіваецца таксама, як і ў іншых гаспадарчых галінах: не столькі штурхае справу наперад, колькі цягне яе назад. Але гэта іншая тэма, і не аб гэтым зараз размова.
Размова аб тым, што ж усё-такі цяпер раман, што ён можа і чым ён павінен быць.
На маю думку, мудрыя людзі прыдумалі ў свой час размежаванне літаратуры па жанрах, і хоць цяпер, як ніколі раней, граніцы жанраў робяцца няпэўнымі, размытымі, падвержанымі ўзаемадыфузіі і змяшанню, усё ж жанравыя законы застаюцца ў сіле, і беспакарана парушаць іх немагчыма. Вопыт вясковай і ваеннай прозы, вопыт нашых лепшых майстроў літаратуры красамоўна пацвярджае гэта. Тое, што ўласціва аповесці, не вельмі ўласціва раману. Раман можа тое, што не пад сілу аповесці. У апавядання адны задачы, а ў нарыса зусім іншыя.
Зразумела, я далёкі ад таго, каб выводзіць тут нейкія правілы, тым больш навязваць іх паважаным раманістам. Але мне думаецца: чаму б не асэнсаваць урокі таго ж Айтматава, Бондарава або Распуціна? Ва ўсіх трох апошніх раманах гэтых аўтараў пры ўсёй іх рознасці — тэматычнай, філасофскай,
стылёвай, этычнай — у аснове аўтарскай канцэпцыі ляжыць чалавечы лёс, лёс асобы ў драматычныя моманты нашай гісторыі. Няважна, як і якімі сродкамі ўвасабляецца гэта ў рамане — у Айтматава гэта амаль усё жыццё героя, у Бондарава — два кардынальныя моманты жыцця, так узаемаўвязаныя паміж сабой, што вызначаюць усё змешчанае паміж імі жыццё. Тое ж у Распуціна: на адным выпадку з жыцця — выпадку, зразумела, значным і важным — паказаны чалавечы лёс і нават болей, як пісаў А. Адамовіч, «всенародное наше проіцанне с крестьянской Атлантіідой, постепенно скрываюіцейся во всем мнре», адыходзячай з жыцця ў гісторыю. Канешне, патрэбны немалы талент, каб адважыцца на задачу такой грандыёзнасці, драму, звязаную з лёсам асобы або тым болын цэлага класа, не кожны раманіст валодае здольнасцямі такога маштабу. I ў дадзеным выпадку поспех у многім быў забяспечаны шчаслівым спалучэннем высокай задачы і бліскучых літаратурных здольнасцей. Значыць, даводзіцца суадносіць нашы магчымасці, — што рабіць? Інакш кожны з нас напісаў бы па «Вайне і міру» за сваё жыццё, бо па меншай меры ўседлівасцю нас не здзівіш, а ў добрых намерах ніхто не ўсумніцца.