Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Так, цяпер ужо зусім відавочна, што не кожная пухлявая кніжка прозы — раман, таксама як не кожны верш лесвіцай ёсць паэзія.
Жыццё і смерць — вечная тэма мастацтва, таму відавочна, што чалавечы лёс змяшчаецца менавіта паміж гэтымі двума момантамі — нараджэннем і смерцю. Незалежна ад таго, як чалавек да іх ставіцца, яны вызначаюць яго лёс, яго самацэннасць сярод іншых яму падобных на гэтай зямлі. Асабліва шмат азначае менавіта смерць, як вынік лёсу, ягонае следства. Можна баяцца або пагарджаць ёю, грэбаваць ёю або нават прагнуць яе, але незалежна ад нашых да яе адносін нікому не дадзена пазбегнуць яе, і таму яна нябачна і пастаянна прысутнічае ў чалавечым быцці, у значнай ступені вызначаючы яго змест. Калісьці, у гады вайны, мы, маладыя тады людзі, спасцігаючы жыццё менавіта ў форме жорсткай вайны, нават не заўважалі яе пастаяннага і нябачнага прэсу, мы зжыліся з ім і проста не маглі сябе адчуваць інакш. I толькі 9 мая 1945 года, калі гэты прэс раптам знік, мы не так зразумелі, як нечакана для сябе адчулі, чаго пазбавіліся. Перш за ўсё — няпэўнасці лёсу. Упершыню за гады вайны наша жыццё набыло для нас сэнс і вызвалілася ад улады выпадку. Але ж многія не дажылі да гэтага дня, не дайшлі да Перамогі і — што мяне надта ўражвае — не тое, што яны загінулі, гэта занадта банальна на
вайне), — а тое, што, загінуўшы, яны так і не даведаліся аб заканчэнні гэтай вайны. Загінулі ў няведанні. I да гэтага часу застаюцца ў ім, не ведаючы аб самым, мабыць, галоўным з усяго, што шэраг гадоў займала свядомасць мільёнаў людзей.
Увогуле можна зразумець прыроду той прагнасці пічаслівых фіналаў, якую нярэдка выказваюць чытачы нашых твораў. Але вось іпто датычыць прозы аб вайне, дык я, напрыклад, кожны раз бянтэжуся, сутыкаючыся з выказваннем падобных пажаданняў. У такіх выпадках само па сабе ўзнікае пытанне: што ж такое літаратура? I што такое мастацтва наогул?
Здавалася бясспрэчным, што мастацтва — гэта сродак пазнання жыцця з мэтай яго ўдасканалення. Таму лепшыя творы мастацтва заўсёды трывожылі чалавечую свядомасць, пазбаўлялі чалавека самазаспакоенасці, задаволенасці сабой і сваім жыццём. Мы ведаем шмат прыкладаў такога роду ва ўсе часы — ад Сервантэса да Айтматава. Але мы не можам таксама і заплюшчыць вочы на тую акалічнасць, што з некаторага часу мастацтва ўсё болып становіцца сродкам уік-энду, санлівага адпачынку або шумнага фестывальнага свята з нейкай нагоды ці юбілею. Адзін паважаны кінарэжысёр у нядаўняй дыскусіі ў «Ллт. газете» так і напісаў чорным па белым: «Чалавек ідзе ў кіно, каб развесяліцца, пацешыцца, значыць, задача кіно — пацешыць, развесяліць яго, калі яно атрымала ад яго 50 капеек за білет». Кнігі падаражэлі, паўрублём не абыдзешся. Тады што ж, старацца пацяшаць, весяліць на рубель? Ці на траяк і болей, калі гэта раман? Зразумела, я некалькі ўтрырую, але ўсё ж я не магу пазбегнуць пытання: што павінна літаратура? Вучыць? Наўрад ці. У наш час вучоных настаўнікаў хапае і без літаратуры. Абуджаць добрыя пачуцці? Але ў галіне пачуццяў свет дажыў да ядзернай сякеры, тут не да добрых пачуццяў — хоць бы не страціць розум ад нянавісці. Можа быць, у займальнай форме сродкамі белетрыстыкі прапаведаваць ісціны, якія ў іншай, не займальнай форме ўжо не засвойваюцца грамадствам? Чым больш думаеш над гэтымі і падобнымі да іх пытаннямі, такімі натуральнымі для людзей нашай прафесіі, тым усё болей схіляешся да адзіна разумнай магчымасці рэалістычнага мастацтва: паказаць чалавеку чалавека такім, які ён ёсць, і хай ён вырашае сам, якім яму быць. Хай ён сам і выбірае свой лёс, альтэрнатыўнасць якога ў наш час вызначаецца гранічна проста: жыць або памерці.
Але тут ёсць яшчэ адно далікатнае пытанне, якое адносіцца менавіта да гэтага паказу. Кажуць, што культура — гэта памяць чалавецтва. Уся справа, аднак, у тым, што трэба памятаць, —
чалавечая ж памяць выбарачная, а мастацтва ўжо ў сілу сваёй прыроды выбарачнае тым болей. Напрыклад, што датычыць вайны, дык адзін з яе ўдзельнікаў з усяго перажытага найбольш ярка запомніў, як яго даганялі, хацелі забіць, але прамахнуліся, і ён да гэтага часу ўскоквае па начах у халодным поце. Другі — як яго ўзнагароджвалі ордэнам, і ён праз гады не перастае перажываць радасныя хваляванні з гэтай нагоды. Трэцяму не дае спакою выпадак, калі раззлаванае начальства назвала яго дурнем, але цяпер гэта папулярнае слова ў вуснах не вельмі разборлівага на словы начальніка гучыць для яго як «малайчына» і кожны раз дае повад да замілавання. Гэта я кажу пра ветэранаў, але тое ж можна сказаць і пра аўтараў ваенных раманаў.
Цяпер нярэдка можна пачуць ад нашых чытачоў, у тым ліку і ад ветэранаў, меркаванні накшталт: «Ну колькі можна пералапачваць адно цяжкае ды крывавае, былі ж на вайне і вясёлыя моманты, і жарты, і смех». Гэта значыць, на першы план выступае ўсё тое ж жаданне пацешыцца. Але ж ва ўсе часы ахвотнікі пацешыцца ішлі на кірмаш, у скамарошны рад і ніколі — у храм. Баюся, што змяшэнне жанраў і асабліва забыццё высокіх задач літаратуры пагражаюць зраўняць кірмаш з храмам, зрабіць мастацтва таварам шырспажыву, сродкам, які стаіць у адным шэрагу з прадукцыяй мебельшчыкаў, — не болей. Тым, чым яно зрабілася па той бок акіяна, дзе па сведчанні Джона Стэйнбека, «пісьменнік стаіць некалькі ніжэй за клоўна і некалькі вышэй за дрэсіраванага цюленя». Але наўрад ці мы пажадаем калі-небудзь зраўняцца з клоўнам, тым больш з цюленем. Нават выдатна выдрэсіраваным.
Я думаю таксама, што, хаця мы, дапусцім, і не геніяльныя пісьменнікі, але ўжо, ва ўсякім выпадку, кваліфікаваныя чытачы. Гэта значыць, адносна няблага ведаем жыццё, каб разбірацца ў яго заблытаных эмпірэях, і сёе-тое разумеем у літаратуры. I тут узнікае цікавы парадокс: чаму мы, людзі, у сілу свайго выхавання і спосабу жыцця часта далёкія ад сялянскіх нізоў, ад жыцця «неперспектыўных» вёсак, быту старэнькіх дзядоў і бабак, мала або зусім непісьменных пустэльнікаў у, можа, ніколі не бачанай намі дрымучай тайзе з іх размераным, аднастайным і часта прымітыўным укладам, чаму мы часцяком з куды большай цікавасцю і спачуваннем чытаем аб іх справах і клопатах, чым аб бліскучых навуковых або службовых поспехах тых, хто значна бліжэй да нас па вопыце жыцця, светапоглядзе — высокаадукаваных жрацоў навукі, мастацтва, кіраўнікоў, генералаў, начальнікаў глаўкаў? Чаму малапісьмен-
ны дзед на калгаснай бахчы куды цікавейшы за вопытнага дыпламата, які вызначае лёс народаў, у той час як наш дзед не можа здавальняюча вызначыць лёс адзінай сваёй рагулі, што засталася на зіму без сена? Аб тым сум ягоны, і ён кранае нас больш, чым драматычныя перажыванні памянёнага дыпламата перад выхадам на цалкам заслужаны адпачынак з немалой пенсіяй і статусам пенсіянера саюзнага значэння. Чаму салдату ў акопе ў многіх (калі не ва ўсіх) адносінах я аддаю перавагу перад удачлівым маршалам у бляску яго амуніцыі, штаба і яго маршальскага «глубокоумня»? Чаму так? — хачу я спытаць паважаных калег, хаця і прадбачу іх хуткі адказ: уся справа ў таленце аўтара. Так, але не зусім. Сіла таленту цудоўна праяўляецца ўжо ў выбары героя, які і выклікае ў нас усе гэтыя пачуцці. Поўны і канкрэтны адказ на гэтае пытанне мне, аднак, невядомы.
У заключэнне хочацца сказаць, што раман, апроч іншых сваіх вартасцей, — гэта яшчэ і вельмі сур’ёзны жанр, вяршыня літаратуры. Усё ж вяршыня яе не драма, але раман. У адрозненне ад зменлівага, залежнага ад многіх прычын жыцця драмы ён нязменны і — на вякі. I няхай яго чытаюць старажытным індывідуальным спосабам — на адзіноце, ёсць надзея, што лепшыя нашы раманы перажывуць свой час. Чаго не скажаш аб творах драматургіі і, асабліва, кіно, якое ахоплівае мільёны, але ў вечнасці жыве долі секунды і нярэдка памірае яшчэ пры жыцці сваіх стваральнікаў. Паглядзіце старыя карціны, якія некалі так нас уражвалі, — сумнае пачуццё выклікаюць яны цяпер. Канешне, цяжкае пачуццё могуць выклікаць і некаторыя раманы ўжо ў момант свайго паяўлення, але прычыны гэтай аднолькавай з’явы тут усё ж розныя.
Таму ў заключэнне я хачу абвясціць: «Няхай жыве таленавіты, можа, нязручны і непрадузяты, чэсны і мужны раман — галоўнае дасягненне нашай літаратуры!»
[1981]
[ПРАДМОВА ДА КНІГІ
«ЧАЙКІ НАД ЭЛЬТЫГЕНАМ»
АНАТОЛЯ HIKAHOPKIHA]
Характар літаратурнай работы Анатоля Ніканоркіна ў значнай меры вызначаюць тры моманты яго біяграфіі. Гэта, періл за ўсё, прафесія ўрача, кім з’яўляецца А. Ніканоркін, яго ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і, нарэшце, тая акалічнасць, што Ніканоркін па месцы жыхарства — даўні крымчанін, горача ўлюбёны ў свой блаславёны край. Апрача таго, ён паэт, аўтар некалькіх кніжак вершаў. Зрэшты, вершы яго, на мой погляд, пазбаўлены якіх-небудзь пабочных уплываў і ўяўляюць сабой дабротную сучасную лірыку, споведзь чалавека, які пражыў нялёгкае жыццё, навучыўся ў яго лёгкай самаіроніі і светламу чалавечаму смутку.
У прозе ж ён рэаліст і аналітык, старанны даследчык гісторыі, які ўмее не толькі засвоіць дух даўно мінулых часоў, але і ўвасобіць характары людзей, добрыя справы якіх не павінны быць забыты наступнымі пакаленнямі. Менавіта такімі людзьмі з’яўляюцца ў ягонай прозе крымскія медыкі мінулага: прафесар A. А. Баброў, земскі доктар П. В. Ізергін, заснавальнік цяпер шырока вядомага костна-туберкулёзнага санаторыя; В. Н. Дзмітрыеў, гэты доктар без лякарстваў, арганізатар крымскіх курортаў, а таксама вядомы хірург М. I. Пірагоў, чыя выдатная дзейнасць так ярка праявілася ў часе Крымскай кампаніі.
У дакументальных аповесцях аб медыках звяртае на сябе ўвагу пахвальная якасць Ніканоркіна-дакументаліста: скрупулёзнае валоданне матэрыялам, таксама як і спосабам яго адлюстравання, стрыманы стыль аўтара, пазбаўлены непатрэбнай белетрызацыі, як нельга лепш выяўляе дзейсны характар герояў, раскрываючы ўсю сутнасць іх самаадданай працы для чалавецтва.
Такі ж стрыманы, ёмісты і выразны стыль аўтара і ў лепшай ягонай мастацкай рэчы — аповесці «Сорак дзён, сорак начэй», прысвечанай адной з самых, можа быць, трагічных старонак мінулай вайны — Керчанскаму дэсанту часцей Савецкай Арміі ў 1943 годзе. 3 першых радкоў аповесці чытач паглыбляецца ў цяжкую дзейнасць невялікага падраздзялення ваенных медыкаў ва ўмовах падрыхтоўкі і высадкі іх на чужы, заняты ворагам бераг, праходзіць усё пекла баёў у абароне, складанасць якіх