• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

    Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
    Васіль Быкаў

    Памер: 640с.
    Мінск 2019
    181.27 МБ
    Мы ўзялі ў спадчыну ад народа вялікі і неацэнны скарб — яго шматвекавую, пераважна гутарковую бытавую мову, якая легла ў аснову сучаснай літаратурнай мовы. Але для развітой нацыі гэтага яўна недастаткова, грамадства ў наш час не можа абысціся без іншых стылёвых моўных пластоў: дзелавога, бюракратычнага, газетнага, тэхнічнага, вайсковага, навуковага. А дзе яны? Заслугоўваюць сур’ёзнага папроку нашы вучоныямовазнаўцы, якія яўна ўхіліліся ад распрацоўкі надзённых праблем стылістыкі сучаснай беларускай мовы, абмежаваўшыся сістэматызацыяй бытавой гутарковай мовы. Такім чынам, у галіне мовы ў нас дагэтуль усё ў адной кучы, дзе рознастылёвасць разбурае моўную гармонію. Бытавы стыль беларускай вёскі, які складваўся стагоддзямі, выдатны ў дачыненні да з’яў прыроды, вясковага побыту, адносін паміж сялянамі, але ён робіцца малапрыдатны ў дачыненні да сучаснай навукі, тэхнікі, філасофіі, мастацтва. Тут патрэбна іншая лексіка і іншая, адметная ад звыклай нам бытавой, стылістыка. Калькаванне з рускай мовы, да якога звяртаюцца кожны раз у такім выпадку, — не выйсце, а наша бяда, бо такі пераклад не дае арганічнага эквіваленту на беларускай мове. Зрэшты, гэтая недастатковасць адчуваецца таксама і ў бытавой мове, бо мушу заўважыць шаноўным лінгвістам, што сённяшні чулок — гэта не панчоха, форменны вайсковы паўшубак — гэта не кажушок, а мастакоўская каланковая кісць — гэта не пэндзаль, як гэта значыцца ў слоўніках. Калі нацыя хоча развіваць культуру па высокіх сучасных стандартах, яна павінна валодаць моваю
    гнуткай, багатай, мілагучнай і — рознастылёваіі. Трэба, каб на беларускай мове натуральна і прыгожа гучалі не толькі мастацкія літаратурныя творы, але і тэхнічныя творы, навуковыя творы, філасофскія творы.
    Агульнапрынята гаварыць і пісаць пра культурны рост нашага чытача. Мы радуемся сапраўды небывалай у нашым жыцці з’яве, як масавы попыт на кнігу, кніжны бум, якога не ведае гісторыя. Але калі б літаратура глыбей зазірнула ў сутнасць факта, дык, мабыць, зразумела б, што тут трэба не радавацца, а хутчэй смуткаваць, бо на масавым рынку кнігу купляюць не для чытання, што таварны выгляд яе дамінуе над яе зместам, што кніга з духоўнага фактару ўсё болей ператвараецца ў фактар рыначны, што яна стала элементам хатняга дызайну, не болей, і што за ўсім гэтым стаіць не прага духоўнае дасканаласці, а сугубая матэрыялізацыя быту з яго банальным захапленнем модамі, рэчамі, мэбляй. Літаратура, мне думаецца, недастаткова даследавала і не дала правільнай ацэнкі такой распаўсюджанай у наш час з’явы, якой з’яўляецца «вешчызм», аднёсшы яе да звыклай катэгорыі мяшчанства. Але ці мяшчанства гэта? Бо калі прызнаць сучаснае захапленне рэчамі, модамі, дублёнкамі, мэбляй, аўтамабілямі і дачамі мяшчанствам, тады што ж вынікае? Тады вынікаюць сумныя вывады пра ўсеагульнае абмяшчаньванне грамадства, да якога адносімся і мы, дзеячы культуры. Бо і мы ж гэткія самыя, як некаторыя далёка не станоўчыя героі нашых кніг, якіх мы бязлітасна выкрываем пасля таго, як самі набудзем мэблю, дублёнку, аўтамашыну, a хто-ніхто — дачу. Але, мабыць, справа тут не ў мяшчанстве, не ў пэўным светапоглядзе і светаўспрыманні, а хутчэй у якасна новым кірунку развіцця грамадства, кірунку, якому ні наша грамадская думка, ні наша літаратура яшчэ не далі належнага тлумачэння.
    Свет, відаць, уступае ў новы, вельмі складаны і небяспечны этап свайго існавання з безліччу сацыяльных, эканамічных, духоўных, палітычных праблем, міма якіх не можа прайсці і літаратура. Цяпер ужо зразумела, што надзеі чалавецтва на навукова-тэхнічны прагрэс як паратунак ад многіх небяспек і выйсце са шматлікіх цяжкасцей не апраўдаліся. Мабыць, навукова-тэхнічны прагрэс ужо даў чалавецтву ўсё, што мог даць карыснага, і на нашых вачах усё болей ператвараецца ў фактар выразна антыгуманны. Тая ланцуговая рэакцыя, што ахапіла навуку і тэхніку, скіроўвае ўсё болей у бок знішчэння, а ніяк не стварэння, і супрацьстаяць ёй можа толькі высокая чалавечая духоўнасць, гуманізм мастацтва. Канешне, мастацтва не шмат
    можа, асабліва калі параўноўваць яго з магутнай, касмаганічнай ядзернай сілай знішчэння, але ўсё ж... Бяздушная сіла знішчэння таксама не ўсёмагутная, нешта ёсць у свеце магутнейшае за яе. Нядаўна ў газетах прамільгнула невялікая нататка пра адзін від раслінных кляшчоў. Аказваецца, каб вытруціць гэтых насякомых, штогод выдаткоўваецца вялікая колькасць ядахімікатаў, ад якіх кляшчы гінуць сотнямі тысяч. Але парадокс заключаецца ў тым, што ад гэтага іх не становіцца меней, наадварот: іх усё болыпае з кожным годам. Хімічныя сродкі барацьбы з імі не толькі неэфектыўныя, а яшчэ болей садзейнічаюць іх размнажэнню. Аказваецца, доследамі ўстаноўлена, што, гінучы, кляшчы пасылаюць сігнал уцалеўшым, і тыя адказваюць генерацыяй патомства ў геаметрычнай прагрэсіі. Чалавек не можа перамагчы ў барацьбе з імі, і ёсць толькі адзінае выйсце з гэтай праблемы: статус-кво ў адносінах да кляшчоў.
    Я прывёў гэты факт толькі для таго, каб паказаць сілу і бяссілле сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу, які ўжо дасягнуў узроўню, калі можа знішчыць усё жывое на зямлі, але бяссільны, напрыклад, перад кляшчамі. Можа знішчыць мільёны людзей, але не можа вылечыць аднаго чалавека не толькі ад раку, а ад банальнага грыпу. У тым адноснасць навукі. Я не хачу сказаць, што мастацтва і літаратура пазбаўлены падобнага рэлятывізму, затое грунтуюцца яны на шматвяковых гуманістычных традыцыях, і, пакуль мы будзем трымацца іх і нешта рабіць, яшчэ застаецца надзея.
    He зважаючы на пэўныя недахопы і цяжкасці, беларуская літаратура ў меру сваіх сіл і магчымасцей служыць інтарэсам народа, які будуе новае грамадства на прынцыпе сацыяльнай справядлівасці і гуманізму. У тым еднасць нашых інтарэсаў і зарука нашае будучыні.
    [1981]
    СЛОВА ЗА НАМІ
    У адным з інтэрв’ю ў мяне спыталіся: «Чым вы найбольш даражыце ў сваіх творах?» Я адказаў: «I ў сваіх, і ў іншых перш-найперш праўдай!»
    Праўда не дзеліцца, гэта вядома даўно. Іншая справа, што кожны з нас, з-за пэўнай абмежаванасці асабістага вопыту, можа валодаць толькі некаторай доляй жыццёвай праўды (я
    гавару найперш аб вопыце вайны). Яшчэ адну вялікую частку ў нашай свядомасці папаўняе жыццёвы вопыт іншых — блізкіх, знаёмых, сяброў, усяго грамадства ў цэлым. Нам, франтавікам, тым, хто змагаўся з ворагам, што называецца, «ушчыльную», зразумелая нашая праўда смяртэльнай хваткі, другім жа яна знаёмая не па акопах, па палях, знявечаных мінамі, а па камандных пунктах, штабах, рэдакцыях ваенных газет. I ўсё гэта разам складаецца ў агульную складаную, цяжкую, праўдзівую карціну вайны.
    Кожны мастак уваходзіць у мастацтва перш-найперш з праўдай асабістага вопыту, з уласным разуменнем і асэнсаваннем свету. Справа чытача — меркаваць аб ступені яго праўдзівасці, меры яго праваты. Я, у ліку іншых, спрабаваў паказаць перажытае асабіста мною, але гэта — толькі невялічкая частка, як бы маленькі асколак Вялікай вайны, што нас, франтавікоў, біла ва ўпор, страляла ў сэрца кожнага з нас. Тым, хто вырваўся з яе страшэннага пекла, яна бачыцца ў сне і цяпер, праз дзесяцігоддзі пасля Перамогі. Раней снілася кожную ноч, цяпер радзей, але занадта глыбока ўвайшла яна ў нашу свядомасць.
    У сваіх аповесцях я пісаў аб тым, што бачыў і перажыў сам, што бачылі і перажылі мае таварышы. Канешне, у маіх кнігах няма літаральнага ўзнаўлення жыццёвых сітуацый. Але ўсё, аб чым я пішу, так ці інакш было. Выключэнне, можа быць, складаюць партызанскія аповесці. I ўсё ж яны напісаны на аснове асабістага ведання, уяўлення, а галоўнае — разумення псіхалогіі чалавека на вайне.
    Гэта толькі так здаецца на першы погляд, што прырода партызанскай барацьбы і вайны на фронце ў нечым зусім розная. На самай справе і тут, і там усё вырашала адно старадаўняе, як свет, і заўжды самае вострае для ўсіх пытанне — жыцця і смерці. Усім выжыць было немагчыма, а паміраць ніхто не хацеў. У гэтай невырашальнасці канфлікту — галоўная сутнасць усякага твора на тэму вайны.
    Нашай літаратурай шмат чаго яшчэ не даследавана, не сказана пра вайну — а яно, занатаванае народнай памяццю, псіхалогіяй, з гадамі ўсё ж адыходзіць, губляецца ў віры часу. Узяць хаця б стан, псіхалогію чалавека, які застаўся адзін на адзін з ворагам, — тут шмат чаго яшчэ недагаворана, па-мастацку не вырашана.
    Слова пра салдата, працаўніка вайны, як трапна было сказана калісьці, — яшчэ за намі, літаратарамі.
    [1981]
    СНЛЬНЫЕ ДУХОМ
    Когда закрываю глаза й в который раз вспомйнаю первые дйй мнра, то кажется, вновь наступает та непрлвычная, звеняіцая, давяіцая на ушй тншнна — нет стрельбы, не слышно разрывов мнн й снарядов й не крнчат команды рвуіцнмнся от напряження голосамй командйры. Тйшнна... й можно спать по ночам. Отсыпаться за всю войну. Как же давно это было. Вот уже трвдцать шесть лет тйшйны в Европе. Трндцать шесть лет... В масштабах нсторіш — это одйн мйг. А ведь за это время выросло целое поколенйе людей. Вот так — поколенне людей, прожнвшйх свон трндцать шесть лет без войны.
    А как об этом мечталл й безусые солдаты, «зарытые в шар земной», так н не продолжнвшне свой род, н те, у кого оставалась дома дюжнна «мал мала меныпе»! Н не только мечталй, но сражалйсь й отдавалп во ймя этого свой жйзнй...
    Трудно найтн слова, чтобы опнсать велнкнй подвйг советскнх людей, сумевшнх победнть в этой беспоіцадной, страшной войне.
    Для мнопіх буржуазных нсторпков й по сей день остается загадкой, как смоглй мы выжйть, победпть, онн так й не смоглй разгадать секрет нашей Победы,
    А он прост, этот секрет, й мы нй от кого не танм его. Он в нашем советском образе жйзнй, в нашем велнком братстве советскнх народов, он — в непссякаемой вере в правоту нашего дела, вере в будушее. Во нмя этого будуіцего мы сражалйсь й побеждалй.
    Чудо-богатырямн называл наш народ героев Отечественной войны. Чудо-богатырямн й былн нашн советскйе солдаты, прошедшне под скорострельным огнем немецкого оружйя, бомбовымл ударамн «мессершмнттов» н «юнкерсов», под густым градом мннных осколков, штурмовавшне на своем путн до Берлнна бесчнсленное чйсло деревень, высот й укрепленйй, под адскнм огнем форсйровавшйе десяткн малых л большйх рек, мзнывавшне под знойным солнцем в стегій, мерзшйе на лютом морозном ветру в чйстом поле, йзгонявшне врагов с родной земля.