Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Н прав Влктор Астафьев: память человеческая лзблрательна л люблт прлятное. К старостл все трудное вндлтся в ллом свете, нежелл тот, что освеіцал мукл, кровь л страдання в годы военной молодостл. Задннм члслом кому не хочется влдеть себя героем? Это понятно л лзвлнлтельно для всякого стареюіцего человека, ло не для ллтературы. Ллтература не лмеет права на старость л должна все помнлть в подроблостях, в первозданностл, не упуская нлчего.
— Какйе йз последнйх кнйг о войне пройзвелй на вас найбольшее впечатпленйе?
— Возвраіцаясь к началу нашего разговора, повторюсь. He знаю, устала лл военлая проза ллл просто у нее небольшой десятлмлнутный прлвал ла ее долгом путл. Как знать? Кто на войле спрашлвал солдата об его усталостл: солдат всегда был готов к подвлгу л к смертл. Так же л военная проза. Путл л возможностл ее нелсповедлмы. Когда, казалось бы, тема партлзанской борьбы с фашлзмом была до основанля отработана лскусством. Дмлтрлй Гусаров создает свой ловый роман «За чертой мллосердля», заставлвшлй с особой остротой понять, что такое борьба в тылу врага. Чье сердце не содрогнулось прл чтелял этой действлтельно немллосердлой в своей правдлвостл кнлгл?
Когда о пехоте л ее нечеловеческлх муках л кровл было наплсаво столько, что, думалось, у члтателя вот-вот лропадет лнтерес к атакам л контратакам, окопному л госплтальному быту, Вячеслав Кондратьев напечатал «Сашку», л мы увлделл, сколько еіце там, в пехотной цепл, человеческлх драм л ллтературных возможностей.
После кнйгй Гусарова трудно было что-лйбо добавйть к теме оккупнрованных террйторнй й немецкого тыла, но вот появйлйсь «Карателй» Алеся Адамовйча, это фйлософскопснхологнческое йсследованне предательства й прйроды фашнзма, глубйвное проннкновенне в человеческую патологню, равное которому вряд лй сыіцется в мяровой антйфайійстской лнтературе. Грнгормй Бакланов напечатал отлнчную, в ключе свойх прежнйх прекрасных веіцей повесть «Навекй девятнадцатнлетнйе», а Юряй Бондарев в новом ромайе «Выбор» дал пронзнтельйой снлы страннцу войны, раняіцей человека й спустя трядцать лет. Новые вешй о войне на подходе у Владнмнра Богомолова, Вйктора Астафьева, й мы не сомневаемся в йх успехе, обеспеченном сйлой йх замечательйого таланта й кровью освяіцейного опыта.
А усталость? He знаю, йз будушего будет вйднее. Действйтельно, может оказаться, что все это пншется йе co свежймн сйламй, во время прйвала на большой дороге. Но еслй даже в таком состоянйй, в перйод, скажем так, «нерасцвета» наша лйтература способна создавать такне пройзведеййя, то честь ей, хвала й слава.
Беседу запйсал К. Смйрнов.
[1981]
НА ЧАРГОВЫМ ЭТАПЕ
Не так даўно Анатоль Бачароў выказаў меркаванйе аб вадышоўшым перыядзе стомленасці нашай ваеннай прозы. He буду па прыкладзе некаторых спецыялістаў гэтага роду літаратуры абвяргаць вядомага крытыка і тэарэтыка савецкай літаратуры, які нямала зрабіў і для асэнсавання ваеннай прозы: зусім магчыма — ёй мае рацыю. Як і ўсякая жывая справа, ваенная проза ў сваім развіцці не можа пазбегнуць пэўных спадаў, асабліва пасля перажытай ёю бліскучай пары росквіту ў канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў, калі паявіліся творы, якія на доўгі час вызначылі шляхі яе развіцця. I хоць у настувныя гады літаратура аб вайне некалькі пацяснілася ў свядомасці народа, саступіўшы месца, можа быць, не менш выдатным творам «вясковай» прозы, наўрад ці калі-небудзь згаснуць у яе скарбніцы выдатныя па майстэрству і праўдзівасці творы таго часу, якія належаць пяру Юрыя Бондарава, Рыгора
Бакланава, Канстанціна Сіманава, Уладзіміра Багамолава, Канстанціна Вараб’ёва, Віктара Астаф’ева, Анатоля Ананьева, Юрыя Ганчарова, Яўгена Носава, Сяргея Круціліна, Віктара Курачкіна і іншых. Напісаныя, здавалася б, аб адным і тым жа, аб чалавеку на вайне, гэтыя творы нясуць у сабе невычэрпную разнастайнасць — жанравую, тэматычную, стылёвую, своеасаблівасць аўтарскіх адносін да вайны і яе няпростых праблем. Але, зразумела, самае каштоўнае ў іх — праўда перажытага, праўдзівасць падрабязнасцей і псіхалогіі, нязменнасць гуманістычных адносін да чалавека самага цяжкага лёсу — салдата на самай вялікай і самай крывавай вайне.
Аб вайне напісана многа ва ўсіх жанрах літаратуры, на ўсіх 77 мовах народаў нашай краіны, зразумела, з рознай ступенню майстэрства, умельства, таленавітасці. Што да мяне, як чытача (ды, я думаю, і да большасці чытачоў, якія ваявалі і не ваявалі), то, можа быць, для нас даражэй за ўсё ў гэтых кнігах не так майстэрства выкладання, не так маляўнічасць стылю, як — праўда. За тысячагоддзі зямной гісторыі аб вайне на ўсіх мовах свету напісана многа няпраўды, прыгожых казак і проста хлусні. Гэта і зразумела, таму што вайна, як вядома, заўсёды была працягам палітыкі ваеннымі сродкамі і служыла інтарэсам уладатрымальнікаў. Наша ж Вялікая вайна, на палях якой вырашаўся лёс планеты, мела іншы характар і іншыя мэты, якія адрозніваюцца ад папярэдніх. Гаварыць няпраўду аб ёй не толькі амаральна, але і злачынна як у адносінах да мільёнаў яе ахвяр, так і ў адносінах да будучыні. Людзі Зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся і якой цаной дасталося ім гэта збавенне. Што датычыць чытача, то яму цікава ведаць усё: ад перажыванняў салдата ў перадавым акопе да работы буйных штабоў і стаўкі па кіраўніцтву войскамі. Літаратура многае зрабіла для раскрыцця псіхалогіі радавога байца і малодшага афіцэра пярэдняга краю, але па прычыне адсутнасці перш за ўсё асабістага вопыту ў яе аўтараў яна аказалася некампетэнтнай у тым, што датычыць буйных штабоў, аб’яднанняў, стаўкі. Гэты прагал у значнай меры кампенсуюць ваенныя мемуары, якія належаць пяру генералаў, буйных военачальнікаў, сярод якіх нямала сумленных і добрых кніг. Але нямала і такіх, дзе фактычны бок выкладання ўспрымаецца з вялікім сумненнем, дзе, як пісаў нядаўна Віктар Астаф’еў, «выступае яўная хлусня». Сапраўды, часта цяжка дабрацца да сутнасці праз акуратны штыкетнік круглявых стэрэатыпных фраз або заднім чыслом напісаных падрабязнасцей, запазычаных з франтавога друку трывіяльных прыкладаў і бяскон-
цых старонак размоў. Некаторыя мемуары па сваёй форме падобныя на п’есы, так многа і падрабязна (аж да выклічнікаў) перададзены ў іх размовы, прамовы, выступленні, гутаркі. Белетрызацыя ўспамінаў, імкненне напісаць па-мастацку, абавязкова як у «сапраўдных» пісьменнікаў, звычайна выдае чужую, не аўтарскую руку і значна зніжае вартасць такога роду літаратуры. Бо як можна паверыць у дакладнасць падзей, праз 20, 30 і 40 гадоў перададзеных у форме размовы? Было ж на вайне і нешта важнейшае за няхай сабе нават самыя змястоўныя размовы, — была справа.
Так, людзі па праву хочуць ведаць аб вайне паўней, больш, асабліва ў тым, што ляжыць за межамі іх жыццёвага або ваеннага вопыту. Але калі я чытаю доўгія раздзелы, якія апісваюць падрабязныя жэсты, выразы, усё тыя ж размовы генералаў, маршалаў, гістарычных асоб, роздумы сам-насам аб ваенных праліках былога наркома абароны, я са здзіўленнем звяртаюся да імя аўтара на вокладцы, пытаюся: адкуль усё гэта? 3 якіх дакументаў, паводле чыіх сведчанняў? Ах, гэта аўтарскі домысел, уяўленне, але тады, прабачце, мне гэта нецікава. I мне робіцца шкада многіх тысяч чытачоў, якія праяўляюць зразумелую, амаль трапяткую цікавасць маленькіх людзей да жыцця і клопатаў вялікіх і ўспрымаюць усё гэта за чыстую фактаграфію, гістарычную рэчаіснасць.
Можна, напэўна, запярэчыць мне, спаслаўшыся на творчую практыку Талстога, Манаў, Фейхтвангера, але рэчы гэтыя супастаўляць нельга. Нават памылковы вопыт вялікіх застаецца вялікім у гісторыі і літаратуры, бо іх памылкі для нас не менш важныя, чым іх несумненныя ўдачы. Зноў жа, ці трэба забываць, што нам далекавата яшчэ і да Талстога, і да Манаў, каб дазволіць сабе нястрымны палёт фантазіі ў адносінах да таго, што да гэтага часу застаецца схаваным ад чалавецтва за бетоннай сцяной маўчання. Кроў, пакуты і пот народа ў мінулай вайне накладваюць на нас найпершае з абавязацельстваў — безумоўную вернасць праўдзе.
Апошняя ўмова імператыўная таксама ў адносінах да дакументальнай літаратуры, якая ў некаторай — я б сказаў, у значнай — сваёй частцы набыла цяпер занадта паэтычную раскаванасць, каб з належнай падставай лічыцца дакументальнай. У некаторых творах гэтага жанру пры ўсім старанні немагчыма знайсці і следу дакумента, хіба толькі імя героя рэальнае, усё ж астатняе складаецца з домыслаў, апісанняў, усё тых жа дыялогаў і ўнутраных маналогаў, якія запаўняюць старонкі і раздзелы. Зноў як у раманах, як у мастацкай
літаратуры. Але каму патрэбна гэтая мастацкасць, дзеля якой парушаецца галоўная і, можа, адзіная вартасць гэтага роду літаратуры — праўда.
Між іншым, гэта элементарна і даўно вядома. Тым больш што ў нас ёсць і прыклады іншага парадку, выдатныя прыклады высокага дакументалізму і самай высокай грамадзянскасці.
Тут дарэчы ўспомніць творчасць ды і ўсё жыццё незабыўнага Сяргея Сяргеевіча Смірнова. Яго кнігі здольны стаць узорам, прыкладам для пераймання наступных пакаленняў пісьменнікаў-дакументалістаў. Або «Блакадная кніга» Адамовіча і Граніна, дзе ўсё — факт, жыццё, лёс, якія ўжо належаць гісторыі.
Той жа Віктар Астаф’еў пісаў нядаўна: «Думаю, усё лепшае ў літаратуры аб вайне створана тымі, хто ваяваў на перадавой». Увогуле гэта справядліва, хоць я б і не сцвярджаў так катэгарычна, згаджаючыся, аднак, з той часткай яго сцвярджэння, што асабісты вопыт вайны тут нельга замяніць нічым. Уся бяда літаратуры другога гатунку якраз і заключаецца ў адсутнасці пэўнага асабістага вопыту ў адных аўтараў і пагардзе да гэтага вопыту з боку тых, у каго ён ёсць, у адыходзе за яго межы, я б сказаў, за межы якога б там ні было вопыту ў сферы «пісьменніцтва», прыблізнасці і няпраўды. I таму такая літаратура, з якой бы вытанчанасцю яна ні была створана, непрымальная па сваёй сутнасці, яна не прыбаўляе нічога да пазнання і асэнсавання духу вайны, а вядзе чытача ў сферу міфаў, артадоксій і домыслаў. Ва ўсякім іншым выпадку, можа быць, аб гэтым не трэба было б гаварыць, але мінулая вайна для нас, як нядаўна пісаў Еўтушэнка, — занадта запаветная тэма, дакранацца да якой патрэбна з ясным усведамленнем велізарнай адказнасці: пад ёю мора народнай крыві. Віктар Астаф’еў мае рацыю: памяць чалавечая выбарачная і любіць прыемнае. К старасці ўсё цяжкае бачыцца ў іншым святле.