Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2
Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Памер: 640с.
Мінск 2019
што сапраўдны талент заўжды служаць культуры і там самым не можа не служыць народу.
Што датычыць нашай беларускай літаратуры, дык цяпер мы бачым, наколькі гэта было зроблена своечасова, бо ва ўмовах той літаратурнай (і не толькі літаратурнай) барацьбы, якая папярэднічала з’езду, яшчэ невядома, ці зберагліся б у чысціні і пашане імёны нашых славутых класікаў і які лёс напаткаў бы шмат каго з іншых.
За паўстагоддзе наша нацыянальная літаратура стала адной з самых развітых літаратур свету, імёны нашых мастакоў, слова вядомы далёка за межамі нашай рэспублікі. Але сёння найперш мы абавязаны аддаць належнае тым, хто стаяў ля яе вытокаў, хто рабіў сваю справу з годнасцю і самаахвярнасцю, а славу сваю прыдбаў хіба што пасля смерці, маючы пры жыцці толькі нязбыўны клопат, нястачу, сухоты, паліцэйскія праследаванні, суды і турмы. Каліноўскі, Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч, Цётка, Багдановіч, Гартны, Гарэцкі, нашы бессмяротныя Купала і Колас — мы абавязаны ім не толькі за іхнія кніжкі, але найперш за ўсведамленне імі сваёй чалавечай годнасці, і тую выпакутаваную імі самасвядомасць, якую ўзялі ад іх у спадчыну. Гэта яны наперакор усяму давялі нашаму народу, што ён — народ, бо мае сваю гісторыю і сваю мову, на якой ужо была і зноў будзе вялікая літаратура.
Так, у нас ёсць вялікая літаратура з разнастайнымі развітымі жанрамі. Гэта не значыць, аднак, што з тым у нас скончыліся ўсе праблемы — з кожным годам іх робіцца ўсе болей; мусіць, такі ўжо дыялектычны закон развіцця. Літаратура іх бачыць і перамагае. Важна толькі, каб мы заўжды бачылі тое галоўнае і вялікае, дзеля чаго існуе мастацтва, каб дробязныя клопаты-звады не засланілі ад нас інтарэсаў народа, каб мы жылі тым, чым жыве народ, і каб нам заўжды балела тое, што баліць народу. I разам з тым, каб мы былі дабрэйшыя, спагаднейшыя найперш адзін да аднаго. Каб гналі з нашага асяроддзя заганы, нецярпімыя не толькі для мастакоў, інтэлігентаў, але і для больш-менш выхаваных людзей: непрыязнасць, зайздрасць, карыслівасць і разлік. Няхай кожны ў меру сваіх сіл і здольнасцей сумленна робіць сваю справу, абрабляе свой агарод, не надта дбаючы пра сінюю птушку славы. У нас ёсць шмат стымулаў, адзнак і ўзнагарод, розных прэстыжных прэмій. Але хіба ўзнагароды і прэміі здольны ахапіць усю літаратуру ці хоць адлюстраваць яе сапраўдную вартасць? Нядаўна пайшоў ад нас выдатны пісьменнік, наш мілы і слаўны Уладзімір Караткевіч, які атрымаў пры жыцці да скарэднага мала, але
творчасць якога надоўга перажыве кнігі многіх, у тым ліку і ўвенчаных лаўрамі.
Час — вось наш найвялікшы суддзя. Канечне, ягоны вердыкт нярэдка спазняецца, затое ён безапеляцыйны і адзіна правільны. Час не памыляецца.
Дык будзем жа варты гэтага строгага суддзі і яго строгіх непадкупных законаў. Каб нам не драбнець перад нашымі папярэднікамі, тымі, хто гібеў на катарзе, канчаў жыццё на вісельні, кім ўсё жыццё пагарджалі, каго праследавалі, але чыімі намаганнямі ўпарта і настойліва рабілася літаратура, водбліскі якой дагэтуль асвятляюць і нашыя глыбакадумныя лбы. Часам нам думаецца, што гэта мы іх выпраменьваем, тыя зіхоткія водбліскі. Але мы хіба што толькі адлюстроўваем тое далёкае святло, а каб выпраменьваць сваё, трэба, відаць, валодаць глыбейшай душой і куды большым сэрцам.
Таму — да працы, самаадданай і самаахвярнай. Талентаў жа нам не пазычаць, талентаў у нас безліч, было б болей адвагі і болей рашучасці служыць інтарэсам партыі і народа.
[1984]
[ОТВЕТ НА АНКЕТУ «ЛПТЕРАТУРНОЙ ГАЗЕТЫ»
«ПРАВО НА НМЯ»]
Всякяй раз, когда чнтаешь пронзведенмя самых молодых, невольно сравннваешь нх с начннаюіцнмн ліітераторамн моего временіі. Должен прнзнаться, что это сравненне не в пользу нынешннх. Когда мы входллн в лнтературу, у нас тоже былн трудностн. Пнсалн невпопад, неумело, но всегда нскренне. А у современных молодых все в точностн выверено, взвешено, рассчіітано. В нх творчестве чересчур ввдны черты лнтературного прнспособленчества. He уднвнтельно поэтому, что лнтературная поросль молодых не рождает крупного дерева. У ннх нет лндера. Более того — пснхологнческн онн все счнтают себя лндерамп...
Творческая бнографня, а вернее, карьера многнх молодых, как правнло, такова. В уннверснтете нлн ннстнтуте на последнем курсе онн уже четко определнлн чего хотят. Через год-два после окончання вуза заннмают места в нздательствах н редак-
цйях, счятая себя вправе й даже обязаннымй поучать другях, в сйлу того, что заннмают должность. Взамен жйзненного опыта, знаннй, творческого пойскэ онй предпочйтают некйе особые установкн, йзвествые лйшь йм однйм. Н — как результат — становятся дантесамй свойх же собственных кнйг.
Может быть, недостаточно, но я все-такй чнтаю кнйгй молодых н должен сказать, что Нйчего выдаюіцегося йз-под йх пера за последнйе годы не появйлось. Так, на уровне, но не более того.
Часто молодые й не пытаются брать на себя ту тяжесть, которую онй должны взять. Вознйкает вопрос: а может, мы не знаем йнтересных пройзведенйй молодых, может, онй просто не напечатаны? Н тут есть резон. Нздательства й журналы зачастую медленно йздают заслужнваюшне того пройзведенйя. Так, напрнмер, одйн молодой московскйй прозаяк прйслал мне рукопйсь, в которой он затрагйвает еіце малойзученные пласты нашей жйзнй. Я рекомендовал ее к печатй, но, насколько мне язвестно, она до сйх пор не напечатана. Нлн другой молодой прозанк, йнженер-атоміцйк, напнсал о работе людей на атомной электростанцнн. Пройзведенйе чнтается с йнтересом, волнует, рассказывает о спецяфйческой деятельностй человека. Но автор безуспешно обошел уже не одно московское нздательство...
Молодых всегда легко поучать, требовать от нйх чего-то. Но этого недостаточно. Необходймо давать йм возможность высказаться.
Мне хотелось бы вядеть нашу жйзнь максймально отраженной в лйтературе, й кому, как не молодым, дано это сделать?
[1984]
ВЫСАКАРОДНАСЦЬ ПОГЛЯДУ
HA СВЕТ I ЖЫЦЦЁ
Мне хочацца выказаць некалькі думак пра аднаго з выдатных майстроў сучаснай беларускай літаратуры — паэта Ніла Гілевіча.
Больш як чвэрць стагоддзя працуючы ў літаратуры, Ніл Гілевіч стварыў каля дваццаці паэтычных зборнікаў, кожны з якіх у той ці іншай меры адлюстраваў на сваіх старонках не
толькі паэтычнае развіццё яго таленту, але час і жыццё народа, думы і перажыванні грамадзяніна. Наогул трэба сказаць, што ў паэтыцы Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыяльнасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-эпічныя творы і асабліва ягоная сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла ягонай пагарды і выкрыцця адмоўных з’яў такая вялікая, а смех такі з’едлівы, што часам здзіўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмі шчырай замілаванасці, дабрыні і пранізлівага лірызму ў вершах і паэмах іншага характару, у лірычных творах, дзе Ніл Гілевіч паказвае зусім іншыя грані свайго таленту. Гэтыя два розныя бакі яго творчасці знітоўваюцца адной моцнай, я сказаў бы, высакароднай якасцю, якую можна вызначыць як фальклорную, вельмі народную, што ідзе з самых вытокаў беларускага жыцця, з яго нацыянальнага характару і ягонай гісторыі.
Але ён ніколі не замыкаецца ў гэтых, няхай сабе і самых дабратворных і дабрачынных увогуле межах, ён сягае далёка і шырока, аб чым сведчаць яго зноў жа беспрэцэдэнтныя ў нашай літаратуры сувязі перш за ўсё з братняй балгарскай літаратурай, для чаго Нілам Гілевічам зроблена столькі, колькі, відаць, не зроблена ўсёй нашай нацыянальнай літаратурай за ўвесь час яе існавання. Перакладчыцкі талент Ніла Гілевіча сапраўды ўнікальны, і цяпер яшчэ цяжка сказаць, перад кім гэтаю сваёй дзейнасцю ён мае болыпыя заслугі — перад Беларуссю ці перад Балгарыяй. Але, можа, гэта і няважна, у абодвух выпадках усе мы ў выйгрышы.
Хочацца адзначыць і яшчэ адзін бок дзейнасці Ніла Гілевіча — яго выкладчыцкую і навукова-даследчыцкую работу ў сценах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна, куды больш трыццаці гадоў таму назад ён прыйшоў студэнтам і дзе стаў прафесарам, заслужаным дзеячам навукі БССР. Менавіта тут з-пад яго пяра выйшла звыш дзясятка навуковых манаграфій і кніг па літаратуразнаўстве і фальклоры, тут ён стаў камуністам, руплівым выхаваўцам шматлікіх кадраў беларускай нацыянальнай культуры.
Талент Ніла Гілевіча надзвычай ёмісты і працавіты, чулы да подыху жыцця і да чалавечага болю. Паэт шмат выступае як публіцыст і літаратурны крытык, мае некалькі зборнікаў артыкулаў. Апошнім часам у друку з’явіліся драматычныя творы Гілевіча, неўзабаве, мабыць, што-нішто з іх мы ўбачым на сцэне.
Можна толькі здзіўляцца разнастайнасці і плёну ім здзейсненага ў розных літаратурных жанрах, што ўвасобілася,
мабыць, у паўсотні друкаваных кніг, але самае вялікае яго дасягненне ўсё ж бачыцца ў галіне паэзіі, у паэмах і лірыка-філасофскіх вершах, у прыватнасці, у такім працаёмкім лірычным жанры, як актава. Васьмірадковыя мініяцюры паэта становяць сабой як быццам эпіцэнтр усяе творчасці Гілевіча, яе мастацкае ўзвышша. Раўнуючы да ранейшае творчасці паэта, яны — значны крок наперад як з гледзішча мастацкае дасканаласці, так і ў сэнсе паглыблення і завершанасці ідэйнае канцэпцыі. У сканцэнтраванай форме класічнай актавы аўтар здолеў выказаць столькі значных, часам арыгінальных і афарыстычных думак і меркаванняў, і зрабіў гэта з такой дасканаласцю, што можна, не баючыся пераболынання, назваць кнігу «Актавы» этапнай як у паэтычнай творчасці самога Гілевіча, так і ва ўсёй сучаснай беларускай паэзіі. Сто дваццаць актаваў, кожная з якіх — увасабленне думкі і пачуцця, з зайздросным лаканізмам даводзяць нам пра самае важнае, самае вечнае ў жыцці чалавецтва наогул і кожнага чалавека ўпаасобку. Тут аўтар канчаткова сцвердзіў высакароднасць уласнага погляду на свет і жыццё і абараніў высакародны гуманізм ва ўсіх складанасцях чалавечых узаемаадносін.
Можна шмат гаварыць пра Ніла Гілевіча і пра тое, што зроблена гэтым самабытным майстрам паэтычнага слова, але я думаю, будзе лепш пачытаць яго самога.
[1984]
ПРА ПЕТРУСЯ БРОЎКУ
Некалі, можа, і не так даўно, калі яшчэ но было тэлебачання, а талерка радыёрэпрадуктара вісела хіба што ў хаце-чытальні, літаратура, асоба пісьменніка атаясамляліся з чымсьці надта высокім, амаль таямнічым. Асабліва ў краіне, дзе яшчэ толькі пачыналася барацьба за ўсеагульную пісьменнасць, дзе сялянскія масы дружна памкнуліся да святла і культуры. Тады ўяўлялася, што пісьменнікі — гэта людзі з далёкай мінуўшчыны ябо з далёкае далечыні, ва ўсякім разе ніхто не дапускаў і думкі, каб пісьменнікам стаў нехта свой, тутэйшы.