Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Что может быть благороднее л возвышеннее для культуры, чем содействле в преодоленлл этого чудліца, — во лмя благополучля, культуры — во лмя жйзнй\
[1985]
[ВЫСТУПЛЕННЕ НА ПЛЕНУМЕ
СП БССР (чэрвень 1985 г.)]
Падзеі такога роду, як наш юбілейны пленум, адметны пэўнаю дадатнай якасцю — яны даюць магчымасць зазірнуць у мінулае, агледзець свой шлях, каб нешта ў ім зразумець. Звычайна, у наш вельмі дзелавы, прагматычны і хуткаплынны век гэта зрабіць няпроста, людзі занятыя важнымі справамі, і для таго, каб азірнуцца на сябе і сваё мінулае, у сучаснага чалавека проста не хапае часу. А можа, і вялікага жадання таксама.
А між тым памяць — гэта матэрыяльная сіла, галоўны элемент чалавечай духоўнасці, яна не толькі здольна ўзнаўляць мінулае, але і вызначаць будучае. I ў катастрафічныя моманты
гісторыі ворагі-заваёўнікі ў адносінах да народа-ахвяры перш за ўсё спрабавалі пазбавіць яго гістарычнай памяці, пасля чаго з ім можна было зрабіць што хочаш. Многія народы выстаялі ў сваім гістарычным існаванні (нягледзячы на тое, што былі напалову фізічна знішчаны ці на стагоддзі пастаўлены на калені) менавіта з дапамогай пісьменнасці і мастацтва, у якіх увасобілася намяць аб мінулым, што з цягам часу дала ім магчымасць узрадзіцца. Успомніце гісторыю балгар. У той жа час адсутнасць пісьменнасці, гістарычнае бяспамяцтва зводзілі ў нябыт нават магутныя плямёны і народы, пра якіх мы і ў XX стагоддзі мала што знаем. Як пра нашых суседзяў яцвягаў, напрыклад.
Так, мы маем развітое мастацтва, высокамастацкую літаратуру, якія надзейна асэнсоўваюць і захоўваюць для нашчадкаў духоўную сутнасць нашай культуры, узбагачаюць народную самасвядомасць. I ў іх, вядома, адно з самых шаноўных месцаў належыць тэме мінулай вайны з нямецкім фашызмам, у якой мы панеслі небывалыя ў гісторыі страты, але і здабылі таксама найвялікшую ў гісторыі Перамогу.
Далося гэта, як вядома, не проста і патрабавала неверагодных намаганняў. Мы цяпер хораша гаворым пра непахісную ўпэўненасць у нашу перамогу, якая нас ніколі не пакідала. Што датычыць гэтай упэўненасці ў гістарычным плане, дык гэта, мабыць, і так. Але ўся справа ў тым, што гісторыя творыцца грамадствам, а грамадства, у сваю чаргу, складаецца з індывідаў, існаванне якіх на зямлі, на жаль, не суладна з гістарычнымі маштабамі; чалавек так ці інакш жыве свой вельмі кароценькі адрэзак часу, і многія з нашых людзей так і не дачакаліся перамогі. Ішла вайна, і яны загінулі па шляху да яе. Адны ўлетку 41-га, другія вясной 45-га. I я не ведаю, чыя смерць была шчаслівейшай — тых, пасля якой наперадзе была яшчэ ўся доўгая вайна, ці тых, хто да яе канца не дабег на некалькі тыдняў, дзён ці нават гадзін. I такіх было ў нас болей як 20 мільёнаў. Ці можа наша мастацтва спакойна ўспрымаць гэты гістарычны факт?
У друку, літаратуры ды і размовах нярэдка можна пачуць залішне катэгарычныя меркаванні аб тым, што важней для грамадства, для гісторыі і для мастацтва — наш гаротны шлях адступлення ад Брэста да Волгі ці наадварот — пераможнае шэсце ад Валгаграда да Эльбы. Мне думаецца, што такая пастаноўка пытання негрунтоўная як сваёй катэгарычнасцю, так і пэўнай наіўнасцю. Ужо так заведзена на зямлі, што гісторыя кожнага народа найбольш памятлівая на перамогу ўласнага войска, і
гэта зразумела. Але ўсё ж такі мастацтва імкнецца спасцігнуць ісціну, усю праўду пра чалавека, і таму няцяжка зразумець, што ў мінулай вайне для мастацтва аднолькава важны абодва яе этапы — як гаротны шлях на ўсход, так і пераможнае шэсце на захад. Таксама, дарэчы, як і нашыя зусім удалыя аперацыі на франтах, якіх было нямала, так і аперацыі не зусім удалыя, якіх таксама было не меней за цалкам удалыя. Як героі, што сваім умельствам і адвагай набліжалі нашу перамогу, так і тыя з нашых суайчыннікаў, што так ці інакш памагалі не нам. Як светлыя і самаадданыя парывы чалавечай душы, чым па праву ганарыцца нацыя і грамадства, так і пачуцці іншага парадку: трудна падуладнае чалавеку адчуванне страху, нерашучасці або проста фізічнай нямогласці, што стрымлівалі ягоную самаадданасць. Чалавек — істота сацыяльная, гэта даўно вядома, залежная ад многіх знешніх уплываў, але яшчэ і біялагічная, з устойлівай геннай асновай, пэўным чынам запраграмаванай у дагістарычным мінулым. I тое — не віна чалавека і не ягоная вартасць, тое — яго асаблівасць, з якой ён не можа не лічыцца нават у век небывалага росквіту навукі і тэхнікі.
Мастацтву падуладны ўсе бакі чалавечага існавання, і ў тым яго сіла. Але гэтая яго сіла — не нейкая вольная стыхія — у рэалістычным мастацтве яна мае свае вельмі канкрэтныя рысы і выдатна рэгулюецца вялікім крытэрыем — Праўдай жыцця. Праўда жыцця, абставін і паводзін чалавека ў пэўных жыццёвых акалічнасцях — вось магутны крытэрый нашага рэалістычнага мастацтва.
Калі гэта так у адносінах да чалавечага існавання наогул, дык ці трэба многа даказваць, як гэта важна ў дачыненні да такой экстрэмальнай з’явы, якой з’яўляецца вайна? I з усіх войнаў — наша Вялікая вайна з нямецкім фашызмам. Якая тут патрэбна дакладнасць, выверанасць агульнага і праўдзівасць прыватнага.
На жаль, трэба прызнаць, што ў некаторых сучасных творах літаратуры і асабліва кіно пра вайну гэтыя крытэрыі гранічнай праўдзівасці нярэдка страчваюцца і тым самым вольна ці не размываецца праўдзівая памяць народа аб самым цяжкім і велічным перыядзе яго існавання. Асабліва тут прыкра тое, што гэтая размытасць ідзе галоўным чынам па лініі эмоцый і псіхалогіі — самага тонкага і самага адчувальнага элемента рэалістычнага мастацтва. Некаторым, можа, здаецца, што гэта якраз і неістотна, былі б захаваны знешнія дэталі і рэаліі таго часу, а псіхалогія — гэта эфемерыя, і чым яна прасцей — тым лепш. Але яшчэ ад Талстога мы ведаем, што «можно выду-
мать что угодно, но нельзя выдумать пснхологню». Дык вось, у такіх творах найболып вольна абыходзяцца менавіта з псіхалогіяй, зводзячы яе да прымітыву, да псіхалагічнага знака. Але без праўды псіхалогіі няма мастацтва, ёсць хіба прадукт бяздумнай масавай культуры, што гэтак пашыраецца ў масах спажывецкага грамадства. Але нам у нашым гістарычным мінулым, з нашай Вялікаю самаахвярнай вайной, з нашай выдатнейшай класікай, ці нам гожа грэбаваць праўдай жыцця, паглыбленым рэалізмам. Цяпер, ва ўмовах нагнятання новай глабальнай пагрозы для чалавецтва, важна і дорага кожнае слова праўды пра мінулую вайну, слова, сказанае разумна, з талентам і тактам як у адносінах да жывых, так і ў дачыненні да паўшых. Так як гэта робяць лепшыя прадстаўнікі ваеннага мастацтва і літаратуры, старэйшыя, што самі са зброяй у руках змагаліся з фашызмам, трохі маладзейшыя за іх, чыё дзяцінства прайшло ў голадзе і холадзе акупаваных ворагам гарадоў і вёсак, і нават тыя, што нарадзіліся пасля вайны, але атрымалі яе з геннаю спадчынай ад бацькоў і імкнуцца расказаць пра яе калізіі — праўдзіва і без упрашчэнства.
Пакуль чалавецтва будзе ўсведамляць і памятаць, што яно перажыло ў сярэдзіне XX стагоддзя, што страціла і чаго дамаглося — новая вайна немагчыма. Я ў тым упэўнены.
[1985]
ПРАВДА, ПРОСТОТА, НСКРЕННОСТЬ
Не так часто бывает в лскусстве, чтобы слава, которая прншла к Александру Твардовскому в пору его молодостн, с такой нензменностью оставалась верной ему всю жнзнь. Но здесь, вероятно, дело не столько в суіцностн самой славы, как в определенной удачлнвостн ее вообше прнвередлнвого выбора — этот человек, несомненно, заслужнвал еіце большего.
Глубоко нацнональный н в то же время в высшей степенн обіцечеловеческнй его герой встает co страннц многочнслнных кннг, посвяшенных, как правнло, самым кардннальным моментам советской действнтельностн. Его поэмы «Страна Муравня», «Васнлнй Терклн», «Дом у дорогл», «За далью — даль», «Терклн на том свете» давно уже сталл класслкой советской поэзлл. Каждая лз этлх поэм была в свое время явлеллем, за каждой лз ллх — сложная лсторля ее создалля, крлтлческле
баталян йлй едлнодушное прнзнанне прн йх первом же появленнн в печатн. Пойстйне завндная судьба!
Как й в прежнйе годы, так й теперь делается немало попыток разгадать его поэтйческнй феномен, открыть секрет его лсключйтельной популярностн, разобраться в богатой разносторонностн его творчества, начатого небольшйм стнхотвореннем под скромным названйем «Новая хата». Как всегда в таклх случаях, трудно нзбежать определенного рнска в определеннн поэтйческой сутн художннка, основа которой, как йзвестно, держйтся на его самобытном таланте. Но, кажется, есть все основанйя утверждать, что его крнстальную по класснческой чйстоте поэтлку больше всего определяет средн множества йных дарованнй его необычайная й нензменная верность таклм определяюіцнм в яскусстве категорням, как Правда, Простота, йскренность.
Думается, нменно этй качества прн высокой степенй гражданской честностн й самобытностй поэтйческого таланта обеспечнлн такую долгую жйзнь его поэмам, его задушевной, сдержанной й емкой по чувству лнрнке. Тут, очевндно, ему в определенном смысле повезло в самом начале, нбо то, к чему нередко прйходят под конец путн после многйх мучйтельных неудач й долгйх пойсков й без чего невозможно нскусство, еслй оно не хочет превратйться в пустую забаву для снобов, это необходлмое он постйг в самом начале. В зачнне своей «Кнйгй про бойца», перечнсляя то, без чего невозможно на войне, автор делает нанважнейшнй свой вывод, что «всего йного пуіце не прожнть наверняка — без чего? Без правды суіцей, правды, прямо в душу бьюіцей, да была б она погуіце, как бы нй была горька».
Этой его пронзнтельной, «прямо в душу бьюіцей» правдой моіцно отмечены всего его поэмы, статьй, его выступлення, вся его военная лнрнка — от стйхов, напйсанных нм в снегах Карельского перешейка, до знаменіітого «Я убнт подо Ржевом» йлй одяннадцатй строчек, совсем уже бездонно-беспоіцадных в своей смысловой й эмоцнональной наполненностй: «Я знаю, нйкакой моей вйны в том, что другяе не прншлн с войны, в том, что онй — кто старше, кто моложе — осталнсь там, й не о том же речь, что я йх мог, но не сумел сберечь, — речь не о том, но все же, все же, все же...»
Можно долго й подробно рассуждать о его поэмах н стйхах, давннх й напйсанных в последнее десятйлетне, о его человеческнх й гражданскнх качествах. Плсал он, в обіцем, немного й в последнне свон годы печатался мало, зато каждая