Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
У гэтых адносінах у Беларусі сутыкнуліся з шэрагам цяжкасцей і зрабілі шмат сур’ёзных вывадаў. Вось яны: вучыць дзяцей роднай мове як мага раней — у сям’і, у дзіцячым садзіку, з першага класа ў школе; прадугледзець выпускныя экзамены па мове ў школе і ўступныя ў ВНУ Гэта як самыя першачарговыя крокі. Я б яшчэ прапанаваў, каб партыйныя і савецкія кіраўнікі ў зносінах з беларускамоўным насельніцтвам рэспублікі (якога паводле перапісу налічваецца каля 80 працэнтаў) перайшлі на яго родную мову.
Можна зразумець нараканні той часткі насельніцтва рэспублікі, якая не належыць да карэннай нацыянальнасці, нежаданне многіх вывучаць мову, без якой можна лёгка абысціся, скажам, жывучы ў Мінску, таксама як і жывучы ў Саратаве. Сапраўды, ведання адной рускай мовы дастаткова. 3 практычнага пункту гледжання — гэта верна, але цывілізаванаму дэмакратычнаму грамадству не чужыя таксама і паняцці этыкі, асаблівай чуйнасці не толькі да свайго, але і да чужога.
У дваццатыя гады, калі свежыя былі запаветы У I. Леніна ў галіне нацыянальных адносін, такой праблемы ў нас не ўзнікала. Пасля адкрыцця шэрага ВНУ з-за недахопу выкладчыкаў многія прафесары былі запрошаны з Масквы і Ленінграда. За кароткі тэрмін яны асвоілі беларускую мову і паспяхова чыталі
на ёй лекцыі беларускім студэнтам. Цяпер жа такое, бадай, немагчыма ўжо хаця б па той прычыне, што беларускія студэнты ў болынасці сваёй прыходзяць у ВНУ без сапраўднага ведання роднай мовы, ад якой яны адвучаны яшчэ ў школе.
Я глыбока перакананы: не існуе прычын, якія б колькінебудзь пераканаўча апраўдалі мэтазгоднасць ухілення ад ведання таго, што неабходна народу і яго культуры. Відаць, памылкі старэйшых пакаленняў можа направіць толькі моладзь. Я думаю, што мае рацыю А. Крамар з Харкава, які ў сваім вялікім і выдатна аргументаваным пісьме ў рэдакцыю піша, што калі маладое пакаленне інтэлігентаў усвядоміць страту роднай мовы, то яшчэ не ўсё згублена. Вядома ж, у сітуацыі, якая склалася, мове карэннай нацыі цяжка супернічаць з мовай міжнацыянальных зносін. На рускай ажыццяўляецца нараджэнне амаль усіх сацыяльных ідэй, усіх значных дзяржаўных і партыйных актаў, і кожны чалавек, які добра валодае абедзвюма мовамі, міжволі будзе імкнуцца да мовы арыгінала.
— Але пры грунтоўным вывучэнні рускаймовы ў рэспубліках, а гэта, безумоўна, неабходна, відаць, і перакладаць прыйдзецца менш. Мовы будуць нармалыш суіснаваць ва ўжытку кожнага чалавека. I вельмі важна пазбегнуць перакосаў, шарахання ад адной палярнай пазіцыі да другой. Але вось Л. Львоў з Баранавіч катэгарычны ў сваёй пазіцыі: «Ніяк не магу зразумець крыклівую мітусню вакол пытання пра мову, штучна створанага ў нас на Беларусі. Ад абавязковага навучання на той або іншай мове папахвае нацыяналізмам».
— Я б адмёў часцей за ўсё недарэчныя абвінавачанні ў нацыяналізме людзей, якія выступаюць супраць моўнай дыскрымінацыі. У большасці сваёй гэта сумленная моладзь, а таксама інтэлігенты, якія глыбока адчуваюць, заклапочаныя тым, што, можа быць, яшчэ не для ўсіх стала відавочным. Іх яўная, а ў многіх выпадках і ўяўная нецярплівасць у гэтым пытанні — гэта, безумоўна, рэакцыя (няхай не заўсёды адэкватная і апраўданая) на тыя праяўленні справядлівасці, якая на працягу дзесяцігоддзяў фарміравала моўную праблему. У Мінску я ведаю выпадкі, калі ў абарону нацыянальнай мовы, якая знікае, падняліся маладзёжныя, так званыя нефармальныя аб’яднанні («Тутэйшыя», «Талака», «Паходня» і некаторыя іншыя), якія адразу ж атрымалі адпор з боку часткі кіраўніцтва, нямала вінаватага ў тым становішчы, якое стварылася. Але забараніцелі, відаць, лічаць, што ініцыятыва, якая сыходзіць не зверху, супрацьзаконная.
На жаль, чалавецтва яшчэ не навучылася жыць адзінай мірнай сям’ёй у глабальным маштабе, затое набыло немалы вопыт нацыянальнага існавання. Здаровы розум яскрава бачыць каштоўнасць гэтага вопыту, які трэба берагчы і развіваць, таму што вельмі ж ужо многа сіл у наш час (як, між іншым, і ў іншыя часы) дзейнічаюць у бок раз’яднання і варожасці з самымі жахлівымі вынікамі для людзей.
Інтэрв’ю вёў Міхась Шыманскі.
[1988]
[КОЛЛЕКТНВНОЕ ПНСЬМО В РЕДАКЦНЮ ГАЗЕТЫ «СОВЕТСКАЯ КУЛЬТУРА» О СОЗДАННН МУЗЕЯ МАРКА ШАГАЛА В ВНТЕБСКЕ]
Весь мнр знает Марка Шагала. Н весь мнр знает, что он — ііз Внтебска. Древннй город на Западной Двнне н велмкнй художннк 20-го столетня неразделнмы. Н хотя большая часть его жнзнн прошла вдалн от родных мест, Внтебск всегда оставалася в сердце н памятн.
«Мать рассказывала о том, что в тот час, когда я появнлся на свет, в маленьком домнке у самого шоссе, за тюрьмой на краю Внтебска, вспыхнул огромный пожар... — вспоміінал художннк в кннге “Моя жнзнь”. — Кровать с матерью н ребенком перенеслн в надежное место на другом краю Внтебска... Однако домнк на краю шоссе на Песковатнках остался цел... Когда дедушка умер... отец купнл другой дом... Здесь на Покровской улнце я родплся во второй раз...»
С Внтебском связано все творчество Шагала. Здесь прошлн его детство н юность. Здесь мать прнвела его в мастерскую Ю. М. Пэна, который стал первым учнтелем юношн. Здесь он однажды появнлся с мандатом наркома просвеіцення A. В. Луначарского, который назначнл его комнссаром по делам нскусств Внтебска н губерннн. Здесь Шагал создал народную художественную школу, возглавнл ее н преподавал в ней. Вместе co свонмн ученнкамн іі коллегамн он оформлял город в днн первых революцнонных праздннков. Н отсюда по всему мнру он понес на свонх картннах славу родного города.
В плсьме-эссе «Моему родному Внтебску» в 1944 году художннк плсал: «Я горжусь тобой, твоей стойкостыо л геролзмом, которые ты явлл страшнейшему врагу на свете. Горжусь тволмл людьмл, лх дружбой, лх несглбаемостью, веллклм смыслом жлзнл, которую ты стролл. Ты — едлнственный для меня в мнре».
Н совсем недавно на юбнлейной выставке в Москве мы снова моглл убедлться: невозможно понять Шагала, лзьяв лз его судьбы Влтебск.
Но п Влтебск без Шагала утрачлвает ярчайшую странлцу своей лсторлл. 14 по меньшей мере странно, что сегодня это еіце нужно кому-то доказывать.
В канун 100-летля художнлка представнтелн обіцественностл (л каждый лз нас в том члсле) высказывалл предложення об увековеченлл памятл Шагала в его родном городе. Предлагалось назвать его лменем одну лз влтебсклх уллц. Предлагалось отметлть его работу в народной художественной школе, установлв меморлальную доску на чудом сохранлвшемся после опустошнтельной войны зданлл. Предлагалось, наконец, открыть музей в доме, где жлл художнлк. Этот дом, этот адрес он не раз упомлнал в плсьмах л воспомлнанлях: 2-я Покровская, 29. Ныне — Дзержлнского, 11. Это подтверждают старожллы города л архлвные документы.
Сегодня судьба этого дома не может не вызывать озабоченностл. Что будет с нлм? І4з года в год в Влтебске разрушаллсь бесценные памятллкл лсторлл л культуры, а ведь этот дом даже как памятнлк архлтектуры не взят под охрану...
Отрадно, что в последнее время отношенле к псторлческому н культурному наследню в Влтебске меняется к лучшему. Кажется, бллзок к положлтельному разрешенлю вопрос об открытлл музея внтебской художественной школы в зданлл, где когда-то размеіцаліісь мастерскне Казлмлра Малевлча л УНОВНСа.
Мы счлтаем, что настала пора создать л музей Марка Шагала в доме на уллце Дзержлнского, 11. Мчогле лзвестпые деятелл культуры заявляют о своей готоввостл дать колцерты, сбор от которых пошел бы на созданле музея, ллтераторы предлагают перечлсллть свол гопорары. Полагаем, что с помоіцью советского Фонда культуры содействовать этому будут все, кому дорого творчество Шагала л память о нем. Мы знаем, что готова внестл свой вклад л вдова художнлка Валентлна Грлгорьевна.
Этнм шісьмом мы хотелн бы поставііть точку в разговорах н начать конкретную работу по созданню музея Марка Шагала, велнкого художннка современностн, в его родном Внтебске.
Васйль Быков, Рыгор Бородулйн, Андрей Вознесенскйй, Давйд Сймановйч.
Октябрь 1988 г.
[ВЫСТУПЛЕННЕ НА ЎСТАНОЎЧЫМ
СХОДЗЕ БЕЛАРУСКАГА ГІСТОРЫКААСВЕТНІЦКАГА ТАВАРЫСТВА ПАМЯЦІ АХВЯРАЎ СТАЛІНІЗМУ «МАРТЫРАЛОГ БЕЛАРУСІ»]
Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечная наша бяспамятнасць.
На працягу стагоддзяў наш народ моўчкі цярпеў прыгнёт, ліў сваю кроў, ахвяраваў мільёнамі жыццяў і — маўчаў.
Маўчаў, бо ягоныя гісторыкі пазбавілі яго праўдзівай гістарыяграфіі, яго філосафы ўнушалі яму фалыпывую ідэю аб мудрай правільнасці ягонага бязмежнага цярпення. Ягоныя рыцары прыгожага пісьменства спаборнічалі між сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу і абурэння.
Ягоныя палітыкі і дзяржаўныя дзеячы былі пазбаўлены ўласнай палітыкі, магчымасці дзейнічаць на карысць народа, а шмат хто з іх сам стаў ахвяраю тэрору, уласнае слепаты і заблуджэння.
Але мы болей не хочам жыць, каб не памятаць як аб нашым гонары, так і аб нашых ахвярах, нашых пакутніках. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праўду і зрабіць з яе пэўныя высновы.
Найперш праўду трэба сказаць пра мільёны безыменных людзей Беларусі — рабочых, калгаснікаў, інтэлігентаў з народа — беларусаў, рускіх, палякаў, яўрэяў, людзей іншых нацыянальнасцей, панішчаных у гады сталіншчыны без віны, без права, без следу ў народнай памяці. Сімвалам тых панішчаных у гады сталіншчыны сёння сталі славутыя Курапаты, але Курапаты — толькі адна кропля ў моры людской крыві.
Мы павінны таксама назваць імёны катаў нашых ахвяр. Хто былі гэтыя нелюдзі? Зусім марныя спробы сёння вызначыць іх абліччы па светапоглядных, класавых ці нацыянальных адзнаках. Гэтыя людзі пазбаўлены ўсякіх людскіх адзнак, бо набылі і насілі на сабе, можа, самую пачварную адзнаку ў гісторыі, імя якой — сталіншчына. Менавіта гэтым тлумачыцца, бадай, усё з дня ўчарашняга, а таксама шмат што — і з дня сённяшняга.
Як даўно вядома, кат і ахвяра інфернальным чынам звязаны між сабой, і чалавецтва павінна ведаць і памятаць абодвух. Гэта патрэбна ў імя справядлівасці, у імя дэмакратыі, у імя нашай будучыні. У тым наш святы абавязак перад гісторыяй, маральны абавязак перад наступнымі пакаленнямі — каб ім не давялося дакараць нас за тое, што мы мелі магчымасць і ўпусцілі яе. Мабыць, ніхто з нашых папярэднікаў не меў такой магчымасці, якую лёс ці гісторыя далі нам, і было б найвялікшай гістарычнай несправядлівасцю не выкарыстаць яе.