Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Мы пережнваем самый важный, судьбоносный перлод нашей лсторлл, время, которое определлт дальнейшлй путь страны, будуіцее народов. To, в каком направлеллл пойдет развлтле обіцества, во многом, еслл не полностью, будет завлсеть от нашей готовностл к шлрокол демократлзацлл жлзнл, радлкальной перестройке устаревшего сознанля. Я хочу уточнлть: хотя бы готовностл, которую мы, плсателл, все еіце не засвлдетельствовалл в достаточной степенл. За годы прлспособленческого суіцествовання даже лучшле лз нас сталл чересчур по-жлтейскл умудреннымл, научлллсь глубокомысленно рассуждать л выжмдательно бездействовать. й это, чесомненно, пошло во вред обіцеству. Но ведь народ смотрлт на нас, н отступать нам некуда. Другого шанса лсторля нам не предоставлт. Нл развлтля родного языка, нл обеспеченной жлзнл, нл достойной нашего прошлого лсторлографлл нам не подарлт нлкто. Все надо добывать самлм. Вместе co сволм народом, в условнях подллнной, не бумажной демократлл, за которую еіце предстолт долго л упорно бороться.
[1988]
УЧОРА I СЁННЯ
Пры даволі інтэнсіўным развіцці агульнай культуры ў рэспубліцы, суцэльнай пісьменнасці насельніцтва, прыкметных поспехах нацыянальнай літаратуры і мастацтва сфера распаўсюджання беларускай мовы няўхільна змяншаецца. Такая з’ява не можа не выклікаць пэўнага клопату людзей, занятых праблемамі культуры, ды і проста адукаваных людзей, і мы нярэдка чуем пытанні: у чым справа? Што адбываецца ў рэспубліцы, у адной з суверэнных рэспублік СССР, даўняга і раўнапраўнага члена ААН? Якія аб’ектыўныя прычыны вымушаюць сем мільёнаў беларусаў, што спрадвеку насяляюць уласную зямлю, выракацца сваёй роднай мовы, задавальняцца ў жыцці «асноўнай мовай міжнацыянальных зносін»? Мабыць, няцяжка зразумець, што прычыны тыя існуюць даўно і аб’ектыўна, хоць яны і не простыя для спасціжэння, часта заблытаныя і амаль не даследаваныя ні спецыялістамі-моваведамі, ні сацы-
ёлагамі, ні гісторыкамі. Шмат гадоў на іх ляжала маўклівае табу, як і на ўсёй моўнай праблеме, рабіўся выгляд, што такой не існуе зусім. Я не маю намеру канчаткова высветліць тут усю гэтую шматскладаную праблему і закрану толькі яе некаторыя моманты.
Вытокі праблемы, як мне здаецца, ляжаць у нашым нядаўнім мінулым.
Цяпер ужо толькі спецыялісты-вучоныя ды людзі пенсійнага ўзросту «са стажам» могуць расказаць пра ўсе складанасці станаўлення савецкай улады ў рэспубліцы, пра дваццатыя гады з іх складанай унутранай барацьбой рознанакіраваных палітычных сіл, пра «культурны і гаспадарчы энтузіязм працоўных мас», іх надзеі і расчараванні. Менавіта ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі з’явілася магчымасць утварэння самастойнай сацыялістычнай рэспублікі, упершыню ў гісторыі беларускі народ займеў рэальнае права на суверэннае існаванне. У дваццатыя гады ў Беларусі пачалося небывалае раней бурнае развіццё культуры, масавы выпуск літаратуры на беларускай мове, пачалі працаваць беларускія тэатры. Можа быць, трохі па-валюнтарысцку, занадта паспешліва, без забеспячэння належнай пісьменнасцю былі прыняты ўрадавыя меры па г. зв. беларусізацыі ў галіне мовы: асноўная колькасць газет і часопісаў пачала выходзіць па-беларуску, справаводства было цалкам пераведзена на беларускую мову, выкладанне ў школах, тэхнікумах і ВНУ таксама, былі створаны Інстытут беларускай культуры, а затым і першая Акадэмія навук, утварыліся творчыя саюзы, літаратурныя аб’яднанні. Культурны рух у рэспубліцы на нацыянальнай аснове набыў сапраўды масавы характар: адно толькі літаратурнае аб’яднанне «Маладняк» налічвала ў сваіх шэрагах каля паўтысячы членаў. Былі таксама створаны шмат якія падручнікі для школ, нарматыўная граматыка беларускай мовы, па якіх цёмныя сялянскія масы далучаліся да элементарнай пісьменнасці.
Аднак увесь гэты сапраўды грандыёзны культурніцкі рух нацыі быў спынены ў кароткі час і надоўга з далёкімі і шматзначнымі вынікамі, якія не пераадолены і сёння.
Распаўсюджанне рэпрэсій, звязаных з культам асобы Сталіна, звычайна прынята адносіць да трыццатых гадоў, некаторыя схільны абмяжоўваць іх толькі 1937-1938 гадамі. He ведаю, як у іншых месцах нашай неабсяжнай краіны, але што датычыць Беларусі, дык масавыя рэпрэсіі ў адносінах да розных слаёў насельніцтва тут разгарнуліся ўжо ў дваццатыя гады і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ужо
ў канцы дваццатых гадоў была разгромлена Акадэмія навук БССР (першы прэзідэнт якой У. Ігнатоўскі скончыў жыццё самагубствам), на рубяжы трыццатых гадоў пачаўся пагром сярод пісьменнікаў Беларусі, у творчых аб’яднаннях. Ужо ў тыя гады была прычынена непапраўная шкода нацыянальнай культуры, цалкам спынена палітыка беларусізацыі, якая не паспела даць колькі-небудзь выразныя вынікі. Беларускае слова ў гарадах рэспублікі зноў, як і пры царызме, рабілася ўвасабленнем «ніжэйшасці», правінцыяльнасці, неадукаванасці. Традыцыйная пагарда да нацыянальнай мовы ўзмацнялася пачуццём страху і небяспекі быць абвінавачаным у «нацдэмаўшчыне». Сотні тысяч дзеячаў нацыянальнай культуры — пісьменнікаў, вучоных, журналістаў, а таксама служачых, рабочых і сялян апынуліся ў турмах НКУС, на Калыме, Салаўках, у Варкуце, каб ніколі адтуль не вярнуцца. Янка Купала і Якуб Колас выступілі ў друку з дзіўным па сваёй недарэчнасці самавыкрыццём нібыта шматгадовай контррэвалюцыйнай, антысавецкай дзейнасці. Аднак нават гэтая крайняя мера не засцерагла Купалу ад арышту, у час якога той зрабіў спробу самагубства. Застрэліўся кіраўнік рэспублікі А. Чарвякоў, загінуў М. Галадзед — усё ад страху перад нічым не абгрунтаваным, але згубным абвінавачаннем у «нацдэмаўшчыне», да якой аўтаматычна далучаліся абвінавачанні ў шпіянажы і шкодніцтве. Рэпрэсіі, пабудаваныя на «нацдэмаўшчыне» і іншых фальсіфікаваных злачынствах (шпіянаж на карысць панскай Полыпчы, шкодніцтва, намер адарваць Беларусь ад СССР), ахапілі ўсю нацыю — ад верхніх эшалонаў улады да самых дэмакратычных нізоў. Мноства людзей тады было пазбаўлена жыцця і волі, але былі прафесійныя групы, якія пацярпелі болей за іншых, і сярод іх — настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Для карных органаў гэтыя былі нібы «гатовыя нацыяналісты», віна якіх ляжала на паверхні, яе не трэба было нават інспіраваць. Мабыць, з той пары і надоўга ў нацыянальнай самасвядомасці беларусаў паняцце «нацыяналізм» трывала злучылася з пачуццём найвялікшай небяспекі, якая можа пагражаць чалавеку. На ўласным драматычным вопыце людзі пераканаліся, што абвінаваціць у гэтым жахлівым злачынстве могуць кожнага, хто нарадзіўся ў тутэйшых мясцінах і мае няшчасце размаўляць па-беларуску. Беларуская мова, якая нядаўна яшчэ буйна квітнела ў гарадах, пачала вянуць навідавоку, жалезным памялом яе вымяталі з устаноў, ВНУ, Акадэміі навук, арганізацый і органаў улады. Права карыстацца ёю засталося за некалькімі газетамі, двума тэатрамі ды Саюзам пісьменнікаў, які перад вайной скараціў-
ся да двух дзясяткаў членаў. Астатнія былі знішчаны або знаходзіліся ў лагерах на поўначы і ўсходзе краіны.
Відавочна, у гэтай жахлівай атмасферы расчаравання і рэпрэсій не лепшым чынам паводзілі сябе і творчыя саюзы, у прыватнасці Саюз пісьменнікаў БССР. Паралізаванае страхам яго кіраўніцтва не толькі не спрабавала як-небудзь абараніць сваіх членаў, але і разгарнула актыўнае выкрыццё «ворагаў народа» ва ўласных шэрагах. Ганебны канфармізм стаў адзіным спосабам утрымацца на волі і захаваць уласнае жыццё, хоць гэта ўдалося далёка не ўсім. 3 часам маральная непатрабавальнасць гэтых людзей набыла характар звыклага прыстасавальніцтва дзеля ўласнай карысці. Задавальненне якой стала адзіна рэальнай магчымасцю для не аднаго пакалення кіраўнікоў. Паслядоўна праводзячы згодніцкую палітыку ў адносінах з кіруючай бюракратыяй, ладзячы ўсе адносіны з ёй па прынцыпах безумоўнага паслушэнства, наша літначальства актыўна садзейнічала накапленню нацыянальных праблем, амаль поўнай ліквідацыі народных традыцый у галіне культуры, звужэнню сферы моўнага карыстання. I пэўны артыкул Канстытуцыі БССР наконт прызнання дзяржаўнасці беларускай мовы быў зменены такім чынам, што беларуская мова была з яго выключана. I гэты сумны выпадак адбыўся на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі пры маўклівым удзеле дэпутатаў-пісьменнікаў, пад старшынствам народнага пісьменніка рэспублікі.
Табу на шмат якія неадкладныя пытанні праіснавала амаль да перыяду перабудовы. У рэспубліцы не толькі не імкнуліся да іх вырашэння, але нават пазбягалі іх успамінаць. Рэдкія выступленні некаторых пісьменнікаў па праблемах мовы (напрыклад, У. Дамашэвіча) успрымаліся як прыкрыя парушэнні агульнапрынятага «прыстойнага» тону. Дзясяткі пісьменніцкіх мерапрыемстваў — ад трывіяльных паседжанняў сакратарыята да шматпрамоўных з’ездаў — былі заняты адным: як найбольш эфектна і гучнагалосна ўславіць сапраўдныя і ўяўныя ггоспехі бягучай пяцігодкі (сямігодкі). Самым папулярным прадметам літаратуры рабіліся не людзі і характары, а мерапрыемствы, пра якія дбала шматлікая бюракратычная раць, у тым ліку і пісьменніцкая. Настроенае выключна на бюракратычную хвалю, што ішла зверху, наша пісьменніцкае кіраўніцтва доўгія гады грэбавала не толькі інтарэсам літаратуры, але і памяццю сваіх жа калег, што загінулі ў ранейшыя гады. Творы і імёны іх былі грунтоўна забыты і выключаны з літаратурнага ўжытку рэспублікі. Пасля амаль сямідзесяцігадовага забыцця толь-
кі нядаўна выдадзена кніга паэта дзівоснага таленту Алеся Гаруна. Адзін з заснавальнікаў Беларускай Савецкай рэспублікі, бальшавік-ленінец Цішка Гартны, знішчаны ў трыццаць сёмым годзе, усё яшчэ не дачакаўся сваёй поўнай рэабілітацыі. He можа не выклікаць здзіўлення, што з гэтаю неадкладнай справай у рэспубліцы па-ранейшаму не спяшаюцца, зноў марудзячы і адкрыта перастрахоўваючыся. Цяжка зразумець, чым кіраваліся аўтары газеты «Советская Белоруссня», якія ў канцы мінулага года выступілі з серыяй артыкулаў, што па сутнасці мелі на мэце апраўдаць рэпрэсіі трыццатых гадоў адносна «нацдэмаўшчыны» і абяліць іх непасрэдных выканаўцаў. Справа дайшла да кур’ёзу: аўтар аднаго з такіх артыкулаў В. Пепяляеў красамоўна пераконваў чытача ў немагчымасці апраўдання беларускіх «нацыяналістаў», у ліку якіх называў імя расстралянага акадэміка Сцяпана Некрашэвіча, пастановай Вярхоўнага суда СССР яшчэ ў пяцідзясятыя гады цалкам рэабілітаванага з прычыны адсутнасці за ім складу злачынства. Чытачы здзіўлены: што гэта? Звычайны аўтарскі недагляд або тайнае жаданне запусціць стары млын на новы абарот? 3 прычыны строгай «сакрэтнасці» рэабілітацыйных спраў пяцідзясятых гадоў мы не маем ніякай інфармацыі адносна астатніх імён, што прыводзяцца ў артыкуле. Зусім магчыма, што і яны даўно рэабілітаваны, і менавіта той факт старанна замоўчваецца. Усё гэта наводзіць на думку: ці не хаваецца і тут намер некаторых рэанімаваць даўні страх, які за апошні час крыху страціў сваё радыкальнае ўздзеянне?