Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Прлнятые в понятных целях упомянутые выше указы, к сожаленлю, гласно не регламентлруют порядок л право местных властей в отношенлл мотлвов л процедуры запретов обіцественных меропрлятнй. Создавшлйся вакуум в законо-
положенйй, как показалй драматйческйе событня в Мйнске, открывает неогранйченные возможностй в йх прймененйй й безнаказанном злоупотребленші, как правйло, в антйдемократнческях целях с далеко йдушймй последствйямй. Нначе как обьяснйть тот факт, что грубая воннская Сйла на основе Закона запреіцает осуіцествленйе традйцйонного н святого дела народа — почтйть память павшйх в борьбе за соцйэлйзм в годы стэлйнскйх репрессйй, Велйкой Отечественной войны, погйбшйх в недавнее время, такях, как П. Машеров, Ф. Сурганов, многйх деятелей лйтературы й наукй.
После всего пройсшедшего обстановка в городе напряжена. Обіцественность требует расследовать йнцйдент й прйзвать к ответу вйновнйков небывалого даже в худшяе годы, целйком спровоцнрованного конфлйкта, нанесшего несомненный й оіцутймый удар по делу перестройкй.
В последнйе днй в Белоруссйй стало все более ошутймым стремленне обшественностн к созданлю Народного фронта, протйв йдей которого с такям ожесточенмем выступает белорусская бюрократня. В этой связй некоторым может показаться странным (еслй не вздорным) ее чувство страха перед такой представлтельной органнзацйей за перестройку, какйм предполагается Народный фронт. Еслй йсходйть йз бесспорностй положенйя, что й у народа н у его руководйтелей суіцествует едйная цель — справедлйвое устройство жйзнй на основах народовластня й демократйй, то спрашйвается: чего бояться? Однако, по-вйднмому, некоторые нмеют все основанйя для опасенйй за собственную судьбу — особенно йз чйсла тех, кто явйлся органнзатором й вдохновйтелем событйй 30 октября. Вполне может быть, что по воле народа, выразйтелем которой явйтся Народный фронт Белоруссйй, йм прядется расстаться с насйженнымй местамн. В свете этого факта, как мне думается, й заключены многйе ответы на насуіцные вопросы нашего тревожного временн.
[1988]
[ІНТЭРВ’Ю ГАЗЕЦЕ «ЛІТАРАТУРА
I МАСТАЦТВА»]
— Вялікая група нашых дыпламатаў, журналістаў, дзеячаў навукі і культуры прыехала ў ЗША за некалькі дзён да пачатку афіцыйнага візіту М. С. Гарбачова. У складзе дэлегацыі былі тры пісьменнікі — Уладзімір Карпаў, Ігар Дзядкоў і я. Напярэдадні такой важнай падзеі, натуральна, узнікла вялікая цікаўнасць да Савецкага Саюза, яго знешняй і ўнутранай палітыкі, да асобы Генеральнага сакратара ЦК КПСС, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. I мы нейкім чынам задавальнялі гэты інтарэс амерыканскай грамадскасці. Давалі інтэрв’ю, прымалі ўдзел у шматлікіх прэс-канферэнцыях, сустракаліся з уплывовымі прадстаўнікамі дзелавых колаў ЗША.
— На якія пытанні даводзілася найчасцей вам адказваць?
— Найбольшая колькасць пытанняў была наконт нашай перабудовы. Адчувалася, што яна сёння цікавіць усе нацыі міжнароднага супольніцтна. I не проста цікавіць. Усіх хвалюе ход перабудовы, яе лёс, на прэс-канферэнцыях, падчас сустрэч мы выказваліся аптымістычна, хоць, трэба сказаць, што заходнія журналісты даволі інфармаваныя, разбіраюцца таксама ва ўсіх нашых праблемах і цяжкасцях.
— Як нам вядома, у ЗША выходзілі некаторыя вашы творы, у прыватнасці, «Мёртвым не баліць», «Воўчая зграя», але ж наведалі гэтую краіну вы ўпершыню.
— Так, і, наколькі можна рабіць высновы пасля васьмі дзён знаходжання ў незнаёмай краіне, напаткаў там для сябе абсалютна іншую цывілізацыю. Нават візуальна. Уразіла перш за ўсё архітэктура, асаблівы яе стыль. Hi на што не падобны і вельмі, лічу, арганічны. Добрае ўражанне пакінулі амерыканцы. Харошыя погляды... Іх незвычайная раскаванасць, кантактнасць, добразычлівасць. Дарэчы, усе гэтыя якасці найлепшым чынам праявіліся ў тым, як Нью-Ёрк сустракаў М. С. Гарбачова. На ўсім шляху картэжу аўтамабіляў сабралася вялікая колькасць народу, які вітаў савецкага кіраўніка. Хоць, казалі журналісты, нью-ёркцаў зусім не проста прымусіць каго-небудзь вітаць.
Пасля было выступленне М. С. Гарбачова ў ААН. Зноў жа, надзвычайная цікаўнасць. Людзі стаялі ў праходах, ажыўлена рэагавалі, гучалі апладысменты. Зрэшты, пра гэта вы, напэўна, маглі меркаваць па тэлетрансляцыі з залы ААН. Некаторыя палажэнні даклада Міхаіла Сяргеевіча былі ўспрыняты як сенсацыйныя. Найбольшы водгук знайшлі канкрэтныя прапано-
вы нашай краіны па далейшай дэмілітарызацыі міжнародных адносін. У прыватнасці, абавязацельствы па буйнамаштабным скарачэнні арміі і ўзбраенняў; новыя падыходы да вырашэння балючых праблем так званага «трэцяга свету»; а таксама канцэпцыя прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей. Ужо сам факт таго, што гэта прагучала на такім высокім узроўні, з трыбуны ААН, сведчыць пра вялізны прагрэс у нашым грамадскім жыцці, у нашай філасофіі.
— Апошнім часам комплекс складаных праблем, паяднаных назвай «правы чалавека», перастаў быць для нас чымсьці адцягненым. А што, на вашу думку, Васіль Уладзіміравіч, тут самае галоўнае?
— Цярпімасць. Наша грамадская свядомасць, у значнай ступені выхаваная на нецярпімасці, шмат у чым ускладняе развіццё дэмакратычных працэсаў. Адсутнасць талерантнасці вызначыла і ўсё тое кепскае, што было ў нашым мінулым. I калі мы гаворым, што вучымся дэмакратыі, дык перш за ўсё пачынаць трэба з усталявання цярпімасці. 3 усведамлення таго, што іншае і, магчыма, не зусім зразумелае (у поглядах, пазіцыях, учынках) — не абавязкова кепскае альбо варожае. Вельмі важным лічу таксама разбурэнне «вобраза ворага». У сферы міжнародных адносін мы ўжо нямала дасягнулі ў гэтым напрамку, Што тычыцца нашага ўнутранага жыцця, дык тут спатрэбіцца яшчэ шмат часу і, як ні парадаксальна, барацьбы, каб канчаткова зжыць «вобраз ворага».
— Вы казалі пра свае сустрэчы з дзелавымі коламі Амерыкі. Цікава, пра што цяпер размаўляюць беларускі пісьменнік і амерыканскі бізнесмен?
— Такіх сустрэч было некалькі. Напрыклад, на прыёме, наладжаным у гонар савецкай дэлегацыі кіраўніком Інфармацыйнага агенцтва ЗША Ч. Уікам, з боку гаспадароў прысутнічала 30 буйнейшых амерыканскіх бізнесменаў, эліта. Перад гэтым мяне запрасіў Інстытут міжнароднай адукацыі, дзе таксама былі гутаркі з прадстаўнікамі дзелавых колаў. Магчыма, вас гэта і здзівіць, але гаворка ішла, галоўным чынам, пра магчымасці пашырэння эканамічных узаемаадносін паміж нашымі дзяржавамі. Наколькі я зразумеў, тут ёсць пакуль што вялікія цяжкасці, што найперш вынікаюць з нашай эканамічнай адсталасці, неканвертуемасці рубля. Хоць амерыканскія бізнесмены ў прынцыпе выказваліся за развіццё эканамічнага супрацоўніцтва.
— Карыстаючыся нагодай, Васіль Уладзіміравіч, задам некалькі традыцыйных, нават пераднавагодніх пытанняў. 1989 год пачнецца для вас публікацыяй у часопісе «Полымя»
новай аповесці «Аблава», раздзел з якой быў змешчаны нядаўна ў нашым штпотыднёвіку. А што далей?
— Пачаў перакладаць аповесць на рускую мову. Гэтая праца забірае ў мяне звычайна вельмі шмат часу і сіл. Да таго ж, цалкам засяродзіцца на ёй не выпадае — узнікаюць больш надзённыя клопаты, звязаныя з публіцыстычнымі выступленнямі, грамадскай дзейнасцю.
— Што б пажадалі вы ў новым годзе нашаму штотыднёвіку?
— Сёлета «ЛіМ», на маю думку, паслядоўна прытрымліваўся лініі на дэмакратызацыю нашага жыцця. Разумею, што было гэта не проста, і тым большай удзячнасці заслугоўвае зробленае рэдакцыйным калектывам і лімаўскімі аўтарамі. Хацелася б пажадаць вам не саступаць з перабудовачных пазіцый і ў наступным годзе.
Гутарку вёў А. Ганчароў.
[1988]
[ІНТЭРВ’Ю ГАЗЕЦЕ
«ЧЫРВОНАЯ ЗМЕНА»]
— Ці з’явілася для вас нечаканасцю ваша перамога ў хітпарадзе папулярнасці «Чырвонай змены» і калі не, што ў такім выпадку можна сказаць пра становішча беларускай літаратуры?
— Так, перамога ў хіт-парадзе папулярнасці «Чырвонай змены» з’явілася для мяне нечаканасцю, і засцерагло ад збянтэжанасці хіба папярэджанне газеты наконт таго, што «ва ўсіх гэтых конкурсах на званне «самага, самага, самага» ёсць значная частка ўмоўнасці і жарту». Гэтае меркаванне, вядома, вяртае адчуванне рэальнасці. Жартоўнай рэальнасці, якая, аднак, разам з усмешкай выклікае і добрае пачуццё. Хай будзе так.
Стан сучаснай беларускай літаратуры, можа, больш за ўсё іншае характарызуецца магутным прытокам маладых сіл — таленавітых, адукаваных аўтараў ва ўсіх жанрах літаратуры. У гэтым добры знак, зарука літаратурнай будучыні Беларусі.
— Дарэчы, «Кар’ер» — таксама пераможца. Гэта лепшы ваш твор?
— Я ніколі не думаю над тым, які мой твор лепшы, а які горшы. Тое — справа крытыкі, друку, чытачоў, а для мяне яны ўсе — бы дзеці.
Прынамсі, ні за адзін з іх я не чырванеў, а гэта ў наш час, мусіць, штосьці ды значыць.
— Сярод нашых чытачоў вы папулярны не толькі як пісьменнік, але і як грамадскі дзеяч (2-е месца). У сувязі з гэтым ці задаволены вы сабой у 1988 годзе як пісьменнік і як грамадскі дзеяч?
— Аніякага задавальнення. Справа ў тым, што дэмакратычны рух за перабудову ў Беларусі, які даволі бурна пачаўся нейкі час таму, зараз пачаў прабуксоўваць пад апантаным напорам антыперабудовачных, бюракратычных сіл. Я не хачу перабольшваць, але мне здаецца, што калі ён у самым хуткім часе не набудзе масавага характару, дык уся справа перабудовы ў рэспубліцы апынецца пад сур’ёзнай пагрозай і ўрэшце ўсё вернецца «на кругі свая». Таму якое ж задавальненне?..
— Якія вашы агульныя ўражанні ад 1988 года?
— Вельмі дваістыя.
Той год прынёс значныя поспехі ў справе дэмакратызацыі і перабудовы, але не абышоўся і без немалых выдаткаў. Я думаю, што і тое, і другое — ва ўсіх на памяці і няма патрэбы іх доўга тлумачыць. Хіба што напомніць пра два моманты: выдатную прамову М. С. Гарбачова на сесіі ААН у Нью-Ёрку, на якой мне пашчасціла прысутнічаць, і жахлівую бяду ў Арменіі. I ўсё ў адзін год, нават у адзін месяц...
— Пра які ваш боль вас ніколі не пыталі журналісты, а вам вельмі хацелася аб ім расказаць? Якога пытання вы чакаеце?
— Пытання, на якое я не магу адказаць сабе: чаму некаторыя інстанцыі так не хочуць прызнаць праўды драматычных падзей 30 кастрычніка ў Мінску і насуперак сведчанням тысяч відавочцаў гэтак упарта сцвярджаюць хлусню? Чаму самыя брудныя інсінуацыі адносна мяне і А. Адамовіча распаўсюджваюцца афіцыйнымі асобамі ў, так сказаць, цэнтралізаваным парадку?