Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Нават у самыя змрочныя часы нашай гісторыі, у атмасферы ідэйна-маральнага ўдушэння ўсялякага іншадумства лепшыя прадстаўнікі нашай літаратуры і мастацтва ўсё ж рабілі пэўныя спробы сказаць праўду, выявіць прыкметы крызісу, які ў рэшце рэшт ахапіў грамадства. Чаго гэта ім каштавала, цяпер добра вядома. «Служыцелі уз» пільна сачылі за адступленнямі ад канонаў «служыцеляў муз» і бязлітасна распраўляліся з адступнікамі. Цяпер мы скардзімся: мінула чатыры гады перабудовы, а кіно, літаратура, тэатр так і не далі нічога значнага ва ўмовах амаль поўнай свабоды творчасці. Я думаю, з тым трэба і яшчэ пачакаць — мастацтва і літаратура таксама перабудоўваюцца. Можа, не столькі ў адносінах арганізацыйных структур і формаў, колькі ўнутрана, псіхалагічна. Мабыць, і тут патрэбна змена пакаленняў, каб пазбавіцца ад спрадвечнага заняволення, авалодаць неабходнаю доляй таго капіталу духоўнасці, які апладняў мастацкую класіку і ад якога мы семдзесят год былі адчужаны.
У жыцці кожнага развітага грамадства, побач з духоўнай культурай, бясконца важны таксама практычны, чыста жыццёвы вопыт, які спакваля накопліваецца ў часе. Спрадвечным ягоным накапіцелем у нас было сялянства, наша аграмадная сялянская Атлантыда (па вызначэнню Адамовіча), якая на працягу кароткага часу была спушчана пад ваду з усёй яе спрадвечнай мудрасцю. Літаратуры і мастацтву што-нішто з затопленага ўсё ж удалося ўратаваць, але колькі страчана беззваротна! Гаспадарчы ўклад, земляробчая навука, нормы маралі. Колькі пайшло ў нябыт, пралілося са слязьмі і крывёю! 3 пачатку перабудовы, дзякуючы самаадданым намаганням сродкаў масавай інфармацыі, мы шмат чаго даведаліся аб нашым нядаўнім мінулым, але ці даведаліся пра ўсё? Далёка па свеце разышлася сумная слава нашых Курапат, але хіба Курапаты ў нас адны? Толькі пасля першых публікацый аб раскопках у гэтым ляску пад Мінскам паявіліся дзясяткі паведамленняў аб падобных магілах амаль з усіх абласных цэнтраў рэспублікі, шмат з якіх раёнаў і гарадоў. Хто там ляжыць, каго расстрэльвалі на працягу шмат гадоў, а галоўнае — хто каты? Адказу на гэтыя пытанні дагэтуль няма. Кажуць, не захаваліся архівы, а тыя, што захаваліся, закрыты на вечны замок. Але вось Д. Юрасаў нядаўна паведаміў у друку, што ўжо ў 1987 годзе знішчаны архіў Вярхоўнага суда СССР, усе яго сумныя і крывавыя справы. Навошта гэта? Ствараецца ўражанне, што недзе
ёсць сілы, якія зусім не зацікаўлены ў раскрыцці даўніх сакрэтаў. Ці можна прызнаць таксама, што літаратура і мастацтва ў пэўнай меры выпрацавалі ў грамадстве арганічную патрэбу ў праўдзе, якой бы непрыгляднай тая ні была. Яшчэ не загаіліся крывавыя раны мінулага, а ўжо чуваць настойлівыя галасы: хопіць, надакучыла! Даволі аплёўваць гісторыю! Некаторыя вельмі напалохаліся самі і хочуць гэтак жа напалохаць іншых. Раздаецца лямант у газетах і часопісах: усё прапала, яўрэйская змова, нашэсце масонаў і кааператараў, радыкалы рвуцца да ўлады! Ратуйце сацыялізм, марксізм і заадно нас, харошых! Як ратаваць? Можа, спосабам устанаўлення надзвычайнага становішча з усімі яго шырокімі вынікамі? Але перш варта было б успомніць што-нішто з гісторыі, у якой надзвычайныя меры нярэдка рабіліся жорнамі, што выдатна малолі не толькі тых, для каго прызначаліся, але і сваіх стваральнікаў. Мабыць, такая ўжо ўласцівасць гэтых крывавых жорнаў. Самы навейшы вопыт палітычнага жыцця Арменіі, Грузіі, Малдавіі сведчыць менавіта аб тым. Сіла супраць народа, у тым ліку і самая «законная», «канстытуцыйная», звязанае з ёю насілле — справа дужа рызыковая для абодвух бакоў, якія плацяць за яе аднолькава незалежна ад таго, чыя перамога. Адны, бывае, плацяць крывёю, другія — кар’ерай. Такія законы дэмакратыі, нават самай недасканалай і хілай.
На працягу стагоддзяў народы клапатліва гадуюць магутны молах улады, які нярэдка ператвараецца ў монстра, што зжырае іх і самога сябе. Але на тое ён і монстр, каб зноў узрадзіцца на крыві мільёнаў у сваім ранейшым абліччы, распаўсюджваючы вакол смярдзючае пачуццё страху. Страх нядаўна яшчэ зверху данізу пранізваў наша грамадства. Будучы самым разнастайным па сваёй прыродзе, ён, хоць і ў аслабленым стане, дагэтуль жыве ў пачуццях значнае часткі грамадства. У якасці ахоўнага для сябе сродку бюракратыя выпрацавала мноства жыцейскіх і прафесійных хітрасцей, галоўнай з якіх несумненна з’яўляецца амаль інстынктыўнае імкненне да перастрахоўкі, ухіленне ў сваёй дзейнасці ўсякай рызыкі. Шматгадовы гаротны вопыт адбіў ахвоту да ініцыятывы, прымусіў да ўсеагульнай уніфікацыі палітычных, гаспадарчых і іншых поглядаў. Але хіба можна ажыццявіць грандыёзныя планы перабудовы на аснове коснасці і аднастайнасці? Палітычная і гаспадарчая ініцыятыва прыбалтыйскіх рэспублік — рэдкі прыклад пераадолення звыклага страху, рашучы прарыў у нязведаную сферу рызыкі, без якой цяпер, здаецца, наогул няма выйсця. Але, мабыць, іншага шляху з мінулага ў будучыню нам не дадзена, і мы таксама
рана ці позна рушым следам за прыбалтамі. Як гэта бывае, тут жа забыўшыся, чаго ім каштавала іх рызыковая ініцыятыва.
У тым, што цяпер адбываецца ў краіне, вялізная, калі не сказаць рашаючая, роля належыць інтэлігенцыі. Усім добра вядома гістарычная роля рускай інтэлігенцыі ў сацыяльным прагрэсе і сацыялістычнай рэвалюцыі, зараз яе значэнне ў тым не зменшылася. He дзіва таму, што інтэлігенцыя ў цэнтры і ў рэспубліках стала той грамадскай сілай, якую з лютасцю атакавалі антыперабудовачныя сілы, як звычайна, нацкоўваючы на яе рабочы клас. Да гонару рабочага класа Беларусі трэба зазначыць, што з гэтага, раней даволі эфектыўнага прыёму мала што атрымалася: рабочы клас ужо займеў уласны розум і навучыўся кіравацца не толькі класавым, але і чалавечым пачуццём. Але што ж інтэлігенцыя? Нясмелыя адзіночныя пратэсты ў маладзёжных газетах, на тэлебачанні, часам бурныя выступленні на сходах і прыняцце рэзалюцый, якія далей сейфу не ішлі. А так паглыбленне ў свае прафесійныя інтарэсы, апатыя і ўвогуле ад палітычных рухаў у рэспубліцы. Сапраўды, як гаварыў Ніл Гілевіч, па тэрытарыяльных і нацыянальна-тэрытарыяльных акругах Беларусі ў народныя дэпутаты СССР не абраны ні адзін пісьменнік, ніводны мастак ці артыст. Несправядлівасць гэтага факта ўражвае, але і наводзіць на развагі: чаму так атрымалася? Ці не таму, што некаторыя творчыя саюзы рэспублікі апынуліся на мяжы страты даверу? За доўгія часы сталінскага тэрору, у застойны брэжнеўскі час шмат хто з іх членаў дэвальваваўся як сацыяльная асоба, усе свае здольнасці скіроўваючы на сацыяльны канфармізм, прыслужніцтва перад уладай. Мабыць, выбаршчыкі мелі падставы ўсумніцца ў палітычнай дзеяздольнасці не толькі некаторых нацыянальных майстроў, але і цэлых саюзаў. На самай справе, чаго цяпер варты творчы саюз, які даўно страціў здольнасць адстойваць уласныя, так сказаць, карпаратыўныя інтарэсы, абыякавы да свавольства начальства ў адносінах да яго членаў, мясцовых уотэргейтаў і вобыскаў ва ўласным Доме літаратара. Адпаведныя і адносіны да яго і ўлады. Дык ці варта здзіўляцца, што замест імянітых кіраўнікоў такіх саюзаў выбаршчыкі аддалі перавагу безыменным «тэхнарам», якія, можа, і не маюць асаблівых вартасцей, але і не дэманструюць палітычнае віхлянне паміж разлікам і ісцінай.
Прыклад заўжды важны ў вялікім і малым, прыклад — гэта канцэнтраваная частка вопыту. Нават калі гэты вопыт і з адмоўным вынікам. Вельмі шкада, што ў наш час амаль на нішто зведзены старадаўні звычай зважаць на прыклад,
пазіцыю народных аўтарытэтаў, думкі патрыярхаў сумлення, якія значылі калісьці не менш (калі не болып), чым высокія афіцыйныя аўтарытэты. Ерэтычныя пропаведзі Льва Талстога былі калісьці важней за артадаксальныя прамовы старшыні Дзяржаўнай думы Маклакова. Прынята думаць, што значныя аўтарытэты засталіся ў мінулым, вывеліся ў наш час. Але гэта не так. У народных нетрах не пераводзяцца светлыя галовы і сумленныя сэрцы, трэба толькі ўмець іх бачыць. Галоснасць апошніх гадоў, прэса і тэлебачанне, дыскусіі на з’ездзе народных дэпутатаў і ў Вярхоўным Савеце выявілі побач з традыцыйным кансерватызмам і глыбокую, прагрэсіўную думку сумленных і разумных людзей, чые аргументы, на жаль, не заўсёды знаходзяць прызнанне большасці. Цяжка сказаць, у чым тут справа: у элементарнай чыноўніцкай абмежаванасці ці звычаі мінулых гадоў, калі кожны аўтарытэт толькі тады штонебудзь значыў, калі яго вылучалі ўлады. Абавязковаю ўмовай такога вылучэння і падтрымкі з’яўлялася безумоўнае згодніцтва з уладамі. Менавіта гэтае згодніцтва ўрэшце і пляжыла рэпутацыю не аднаго разумнага і нават сумленнага мастака таго часу. Далёка не ў кожнага з іх, надзеленага сумленнем і розумам, хапала сілы характару, каб ва ўсіх выпрабаваннях лёсу застацца верным сабе, ісціне і болей нікому. Наменклатурныя ж велічыні ўсіх рангаў, як бы высока ні ўзносіліся, заканчвалі поўным забыццём адразу ж пасля сыходу з палітычнай сцэны.
Па ўсёй верагоднасці, у нашай перабудове трэба адрозніваць дзве галоўныя сферы: духоўную і матэрыяльную, якія аднолькава састарэлі за папярэднія дзесяцігоддзі і маюць патрэбу ў карэнных зменах. Абедзве яны паддаюцца тым зменам з велізарнай цяжкасцю, аб якіх-небудзь прыкметных выніках, мабыць, гаварыць яшчэ рана. Але ёсць надзея. На мой погляд, яна заключаецца ў двух аспектах. Па-першае, гэта несумненны, амаль рэвалюцыйны (у рамках нашага светапогляду) паварот ад фалыпывых, надуманых догмаў да выпрабаваных у стагоддзях агульначалавечых каштоўнасцей. I, па-другое, маруднае, цяжкае, але непазбежнае ўкараненне ў нашай хворай эканоміцы элементарнага, занядбанага раней здаровага сэнсу, які адзін толькі можа прывесці да поспеху — даць значную прыбаўку грамадскага прадукту.
Напэўна, гэта надзея збудзецца не хутка і, можа, не ў той меры, у якой хацелася б. Але што вялікае і жаданае збываецца ў жыцці хутка і цалкам?
[1989]
[ПНТЕРВЬЮ ГАЗЕТЕ «ВО СЛАВУ РОДННЫ»]
— Васйлйй Владймйровйч, не буду орйгйнальнйчать. Первый вопрос такой: откуда, как й почему появйлся пйсатель Быков?
— Родллся в крестьянской семье на Влтебшлне. Детство было бедным, голодным, л я не люблю вспомннать о нем, как не люблл Твардовсклй, скажем, вспомннать о своей юностн. Конечно, л в детстве былн свон радостл. В молх краях — прекрасная прлрода: озеро, лес, рыбалка. В отрочестве прлходллось много работать флзлческл, но л много члтал. В нашей школе была прлллчная блбллотека: Плсемсклй, Достоевсклй, Станюковлч, Жюль Верн, Вальтер Скотт, Майн Рнд, Пушкнн, Толстой. Жлзнь была бедной, но школьная блбллотека отлослтельно богатой. Сейчас — чаіце все наоборот... Я неплохо рлсовал, поэтому всегда заннмался стенгазетой. Дальше — больше, увлекся краскамн. По прлмеру нашего школьного плодервожатого поступлл в Влтебское художественное учнлшце. Вскоре прлшлось оттуда уйтл, так как учапілмся техллкумов в 1940 году отменнлн стлпендлю, а друглх средств к суіцествованню у меня не было. Потом началась война...