Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку  Раіса Баравікова

Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку

Раіса Баравікова
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Звязда
Памер: 128с.
Мінск 2017
53.14 МБ
Раіса Баравікова

Раіса Баравікова
о
Ox
ШКАШЭЧАГ КДРддя ВАРПНА
। мышка падноркн
Мінск Выдавецкі дом «Звязда» 2017
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
Б24
Мастак Марыя Міцкевіч
Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Баравікова, Р. А.
Б24 Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку : казкі з міфалагічнага люстэрка : для дзяцей сярэд. шк. узросту / Раіса Баравікова ; маст. Марыя Міцкевіч. — Мінск : Звязда, 2017. — 128 с. : іл.
ISBN 978-985-575-129-9.
Міфалогія, напэўна, адна з самых прыцягальных сфер традыцыйнай народнай культуры. Да яе ў сваёй творчасці неаднойчы прынікалі як класікі, так і сучасныя пісьменнікі. Варта згадаць асобныя творы Яна Баршчэўскага, Уладзіміра Караткевіча, Людмілы Рублеўскай...
Да персанажаў беларускай міфалогіі звярнулася і вядомая пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова. 3 яе надзвычай цікавай прыгодніцка-казачнай кніжкі пра ката Варгіна чытачы даведаюцца, як пачуваюць сябе героі шматлікіх паданняў і казак у нашым часе. А таксама якія ў іх складваюцца стасункі з сучаснымі дзецьмі і ўвогуле з людзьмі ў XXI стагоддзі.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бея)-44
ISBN 978-985-575-129-9
© Баравікова Р. А., 2017
© Міцкевіч М. Э., ілюстрацыі, 2017
© Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», 2017
З'ЯЎЛЕННЕ KATA ВАРГІНА
Кот Варгін перадумаў забягаць у пад'езд вялікага дзевяціпавярховага дома і цяпер сядзеў на круглай клумбе пад вокнамі, на якой ужо гатовы былі распусціцца цюльпаны. Хацелася есці. Прайшло некалькі дзён пасля таго, як ён збег ад выпадковых гаспадароў, дзе перабіваўся адно поснаю кашаю. Праўда, гэтаю поснаю кашаю перабіваліся і самі гаспадары, ды яшчэ салатаю. Бачыш ты, вегетарыянцы! Ён — не вегетарыянец. Каша і салата не для катоў. Тым больш не для Варгіна. «Дык у якую ж кватэру мне зараз патрапіць? — лянотна пазяхнуў Варгін. — Там, дзе ў вокнах гарыць святло, людзі яшчэ не спяць. Але як яны ўспрымуць маё нечаканае з'яўленне? — ён зноў пазяхнуў і пацёр тоўстаю лапаю вялікае чорнае вуха. — Гм-м, застаюцца кватэры за цёмнымі вокнамі. Зразумела, на стале ці на падлозе я нічога ядомага там не знайду. Але ж ёсць халадзільнік!» — і ён з задавальненнем аблізнуўся.
Трэба сказаць, што кот Варгін з лёгкасцю праходзіў праз любую сцяну, таму дзверцы халадзільніка для яго не былі перашкодай. Ён прыціснуў вушы да галавы, прыўзняўся на заднія лапы і ўздыбіў на спінцы чорную густую поўсць. Але скочыць на сцяну не паспеў. Чыясьці дужая рука ўхапіла яго за шкірку і прыўзняла. Тут жа пачуўся даволі прыемны голас:
— Ну і звер! Ды ты, браток, кот асабліва буйных памераў! Такога ў нас яшчэ не было. А чарнюшчы ты які! А хвасцішча! Ну гарнастай, чысты гарнастай, хоць і не белы!
Кот Варгін трымаў свае кіпцюры напагатове. Але апошнія словы чалавека ўлагодзілі яго, і ён дазволіў незнаёмцу ўнесці сябе ў пад'езд. Потым — у ліфт. А затым і ў кватэру на шостым паверсе. Мужчына ўключыў святло, апусціў Варгіна на падлогу, прыкл^лалей да вуснаў:
Г4
— Цс-с-с, не мяўкні! Mae ўсе спяць. А я ў гаражы затрымаўся. Табе пашанцавала! Ну, ідзі на кухню, — падштурхнуў ён Варгіна. — Я зараз следам...
I сапраўды, праз некалькі хвілін гаспадар кватэры з'явіўся на кухні. Ён паставіў перад Варгінам сподачак, адчыніў халадзільнік. 3 пакета, які трымаў у руках, выклаў у халадзілынік досыць вялікі кавалак апетытнай духмянай каўбаскі. Потым зірнуў на ката і дастаў з халадзільніка смятану.
«Не для мяне харч», — пакруціў Варгін галавою. I ўсё ж ад смятаны не адмовіўся. Злізваў яе са сподачка шурпатым языком і слухаў гаспадара, які не пераставаў
ім захапляцца:
— Прыгажун! I які ж ты прыгажун! Поўсць ажно ільсніцца. Вочы агнём гараць. Відаць, збегад некага!
Ну, нічога! Заўтра пазнаёмішся з Юрасікам і Наташкай. Няхай дзеці пазабаўляюцца з табою.
знаемства
усе, хопіць адбылося
Атам, можа, і затрымаешся ў нас, згода?!
Кот Варгін лагодна завуркатаў і пе ракуліўся на спіну. Ён пачаў качацца па падлозе, лісліва выгінацца ва ўсе бакі, маўляў, палашчы мяне.

Малайчына. Ласкавы коцік, — сказаў гаспадар. — Даядай сваю смятану. Мне заўтра на працу. Стаміўся на лецішчы. Трэба класціся спаць.
I кот Варгін застаўся адзін. Паважна адсунуў ад сябе сподачак са смятанай. Прыслухаўся. Натапырыў вушы. Потым асцярожна падышоў да халадзільніка. Спыніўся перад блішчастымі дзверцамі, выпусціў з пярэдніх лапаў кіпцюры і... Тут можна было б ускрыкнуць:«Ба-а-бах!» Але ніякага бабаху не здарылася. Кот Варгін быццам нырнуў у халадзільнік. Цалкам бязгучна. Гэтак жа бязгучна ён і вынырнуў з дзверцаў, трымаючы ў тоўстых лапах той самы вялікі кавалак духмянай каўбасы, які гаспадар кватэры, як аказалася, так неабачліва паклаў у халадзільнік.
Пах, што сыходзіў ад каўбасы, казытаў ноздры. I Варгін з асалодаю ўдыхаў і ўдыхаў яго. «Вясковая! Самаробная каўбаска! Даўнавата ж не было ў мяне такой вячэры!» — круцілася ў кашэчай галаве. I Варгін не вытрымаў. Асцярожна паклаў каўбасу на падлогу, схіліўся, ужо гатовы адкаштаваць ад кавалка. I тут
здарылася зусім нечаканае. Хтосьці моцна пляснуў яго па адным вуху, потым па другім. Ашаломлены кот міжволі адхінуўся. Ён атарапеў адтакога нахабства. Хто мог асмеліцца падняць руку на яго?! Самога Варгіна! А кавалак каўбасы тым часам прыўзняўся над падлогаю і павольна паплыў да дзверцаў халадзільніка. Дзверцы расчыніліся. I, як толькі каўбаса ўплыла ў халадзільнік, нехта нябачны хуценька зачыніў іх.
Кот Варгін проста аслупянеў і тут жа ашчэрыўся. Ён добра ведаў, што любыя дзверцы самі па сабе не расчыняюцца. Дарэчы, як і кавалкі каўбасы самастойна не перамяшчаюцца з аднаго месца на другое. «Тут нехта ёсць! I я зараз парву яго! — Варгін міжволі з усяе сілы шкрабануў кіпцюрамі па падлозе і раз'юшана зашморгаў носам, прынюхваючыся. — Задзяру!» — дадаў ён, азіраючыся па баках.
Па кухні яшчэ разліваўся духмяны пах каўбасы. Іншых пахаў не было, як Варгін не прынюхваўся. «Ды гэта ж проста насланнё нейкае! У гэтай кватэры не ўсё так добра, як здалося напачатку. Каўбаса рухалася, дзверцы халадзільніка расчыняліся, а я нікога наўкол не чую і не бачу», — Варгін задумаўся. Якраз у гэты момантз-пад невялікай шафы і пачулася лёгкае шорганне. Кот нават пабачыў два вочкі, што паблісквалі адтуль.
— Ты хто? — не без цікавасці запытаўся ён, і поўсць на яго спіне прыўзнялася.
— Я — мышка Паднорка, — з-пад шафы пачуўся вясёлы тоненькі галасок.
— Здагадваюся, што не леў, — расчаравана прамармытаў кот Варгін, які, не лішне будзе зазначыць, быў абыякавы да мышэй. Яго ў асноўным цікавілі і прываблівалі людзі.
— А хіба леў можа сядзець пад шафаю? Ты сказаў відавочную бязглуздзіцу. У гэтым краі спакон веку не водзяцца львы.
— Ну ўсё! Зараз лепш змоўкні. He раздражняй. Дай даесці смятану. A то мігам такой жамяры ў тваю галаву напушчу — пчолак, мушак, матылёў розных, што ніякі
вядзьмак табе не дапаможа. Я — кот Варгін, кашэчы кароль! Мабыць, чула пра такога? — і ён падсунуў да сябе сподачак з недаедзенай смятанай.
— Ты згадаў ведзьмака? — прапішчэла мышка. — Ах, вядзьмак! Злосны стары Пацук! Так-так, не здзіўляйся. Пацук! Дзядок-вядзьмак памёр і з яго рота выскачыў гэты самы агідны Пацук! Ён і зачараваў мяне. Я такая была няшчасная. Гора мне было гора. Ён зрабіў мянезвычайнаю шэраю мышкаю. Ая — прынцэса, самая сапраўдная. Дачка магутнага цара Паднора! He ведаю, як гэта табе ўдалося, але ты зняў з мяне чары. Калісьці брыдкі Пацук так і сказаў, як толькі з'явіцца кот, які
не будзе на цябе паляваць, ты станеш зноў прынцэсаю. I вось ты з'явіўся! Ты не палюеш на мяне, Варгін. Ты не спрабуеш выманіць мяне з-пад гэтай шафы, — мышка на імгненне задумалася і радасна дадала: — Ах, ты проста хочаш спакойна даесці сваю смятану. Дык глядзі, мой высакародны кароль! Глядзі і здзіўляйся.
У гэты момант Варгін мусіў на імгненне заплюшчыць вочы. Кухню заліло ззянне. Гэта мышка Паднорка выбегла з-пад шафы і магла ўразіць хоць каго. Вушкі і лапкі ў яе былі залатыя. На шыі ззялі пацеркі з ізумрудаў ды яшчэ залаты ланцужок з вялікім і неймаверна бліскучым дыяментам. Ізумруды ўпрыгожвалі і паясок, якім мышка была падперазана.
— Хм-м, — з асцярогай расплюшчыў вочы кот Варгін. — Прызнацца, я ўражаны! Упершыню бачу мыш у такім ашаламляльна прыгожым убранні. — Ён з цікавасцю пазіраў на Паднорку і не знаходзіў патрэбных слоў, каб выказаць сваё захапленне. Нарэшце, проста запытаўся: — Ты жывеш у гэтай кватэры?
— He. Я жыла на лецішчы ў клеці, — адказала мышка. — I з'явілася тут, можна сказаць, разам з табою. Мяне прывёз сюды гаспадар гэтага жытла. Выпадкова. Я неабачліва залезла ў яго пакет з нейкімі рэчамі і каўбасою.
— Хм-м, — злёгку пасміхнуўся кот Варгін і апусціў вочы. Ад дыямента на залатым ланцужку сыходзіла такое зыркае святло, што цяжка было глядзець на Паднорку, якая тым часам пачала ўжо развітвацца.
— Даруй, мне трэба спяшацца, — сказала яна. — Хачу як мага хутчэй сустрэцца з бацькамі. A мяркую, застанешся надоўга.
— Думаеш? — Варгін запытальна зірнуў на Паднорку, якая ў яго голасе не пачула ўпэўненасці, таму і сказала:
— Думаю-думаю! Пакуль ты тут еў смятану, я паспела агледзець усю кватэру. У адным з пакояў спяць дзеці: хлопчык і дзяўчынка. Яны цябе не адпусцяць адсюль, вось пабачыш. Ты з імі пасябруеш.
I тут жа Паднорка паднялася на заднія лапкі. Куснула сябе за кончык залатога хваста — і быццам растала ў паветры. Аднак паспела крыкнуць ужо аднекуль здалёку Варгіну:
— Чакай мяне, кашэчы кароль! Я, магчыма, яшчэ вярнуся. Ты самы лепшы на свеце кот! Ты ўратаваў мяне ад чараў!
— Мя-я-яў, — як маланкамі, бліснуў зялёна-жоўтымі вачамі Варгін. I дзіва! Ён таксама знік. Але праз некалькі хвілін зноў з'явіўся на кухні. 3 ніадкуль, з цемры. — He дагнаў! Толькі запыхаўся! Значыцца, трэба заставацца тут. Паднорка папрасіла чакаць яе. Для чаго? Навошта? — і адказу на гэтыя пытанні ён не знаходзіў.
Задумаўся, потым уздыхнуў і пачаў дзерці дзвярны вушак кіпцюрамі. Гэтак заўжды ён рабіў у хвіліны вялікай незадаволенасці ці моцнага хвалявання.
НУ I НАВОШТА HAM KOT!
Пад гэтую гучную фразу, вымаўленую з асаблівым націскам, кашэчы кароль прачнуўся. Ён пабачыў яшчэ даволі маладую жанчыну, відаць, гаспадыню гэтай кватэры. Яна схілілася над ім і працягвала гнеўна абурацца: