• Часопісы
  • Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку  Раіса Баравікова

    Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку

    Раіса Баравікова
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Звязда
    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    53.14 МБ
    — Лёня, не трэба! He выпрабоўвай маю цярплівасць! Зараз жа вынесі гэтага няшчаснага з кухні туды, адкуль прыцягнуў яго! He зробіш гэтага ты, я сама яго вынесу!
    Кот Варгін тут жа падхапіўся. Адмахнуўся лапаю ад яе доўгіх валасоў, штозвісалі над ім. I ўмомантадскочыў ад цёплай сцяны, каля якой ён даволі салодка праспаў усю ноч. Сапраўды, як ні дзіўна, пасля ўсіх начных нечаканасцяў яму спакойнаспалася гэтай ноччу. I вось
    1 12 ,
    k
    табе на-а! Гэта ён — няшчасны?! Ах ты, цяцера касматая, не разумее, хто перад ёю! Ды я зараз...
    Кашэчы кароль ашчэрыўся. Выгнуў спіну. Выпусціў кіпцюры. Стаў перабіраць лапамі.
    — Ён хоча накінуцца на мяне! — закрычала жанчына і адскочыла ад ката, замахала рукамі: — Лёня, вынось! Каму кажу, выкідвай гэтую пачвару! Ён ужо кіпцюры выпусціў! — і жанчына ўхапіла ручнік, што вісеў на сцяне.
    Лёня, а гэта і быў гаспадар кватэры, падышоў да Варгіна:
    — Ну-у, ты чуеш, якую тыраду яна тут закаціла? He бойся, ніхто нікуды цябе не выкіне!
    Кашэчы кароль і не баяўся, што яго выкінуць. У гэтую хвіліну яго ўжо цікавіла зусім іншае. Ён раптам пачуў у сябе за спінаю чыёсьці надзвычай гарачае дыханне. Але ж там нікога не было. Гаспадыня
    стаяла каля шафы, з-пад якой ноччу выбегла мышка Паднорка. А гаспадар? Вось ён, прысеў перад ім на кукішкі. Дык хто ж гэтак горача і парывіста дыхае яму ў спіну? Нейкая нахабная істота-невідзімка! Варгін ажно закалаціўся ад злосці на самога сябе, што да гэтага часу не можа разабрацца, хто ж яна такая, гэтая таемная, выключна нябачная істота. Але разам з тым, насельнік ці насельніца кватэры. Ну так, вядома! Акрамя гаспадароў і дзяцей тут яшчэ хтосьці ёсць. Нябачнае нават яго вачам стварэнне-невідзімка. °
    I зусім не чалавечага яно роду. Для яго асабіста, дык проста нейкі, як і ён сам, нячысты дух. Ва ўсялякім выпадку, гэтак лічаць людзі, называючы яго нячыстым духам.
    — Бедны, спалохаўся? Ты ўвесь дрыжыш,— гаспадар пагладзіў яго. Варгін зараз жа расцягнуўся на падлозе. Перакульнуўся. Падняў свае тоўстыя лапы ўгору. Ласкава завуркатаў.
    — Што ж ты марудзіш? — ускрыкнула гаспадыня. — Хапай! Лёня, хутчэй хапай! Цяпер самы момант ухапіць яго!
    — Валя, супакойся ты нарэшце! — сказаў гаспадар. — Шэсць гадоў жыў у нас Марс. Ты яго любіла. Нават плакала, калі ён прапаў. Дык што здарылася цяпер? Я не разумею. Табе хочацца са мною пасварыцца?
    — О-о-го-го, параўнаў! — тут жа адазвалася гаспадыня: — Марсік быў разумны пяшчотны коцік. Мы ўзялі яго да сябе яшчэ сляпенькім кацяняткам. Я яго з сосачкі малаком паіла. Датагожён быў гладкашэрсны! А ў гэтага поўсць якая! 3 жывата як ашмоцце звісае.
    — Ну і што!
    — Як гэта што? Мы толькі што пераехалі ў гэтую кватэру. Мы еўрарамонт зрабілі. Ты хочаш, каб тут усё было загаджана поўсцю і яшчэ чым-небудзь! А ў нас — дзеці! Ім схочацца ката на рукі ўзяць, а ён жа дзікі! Бачыў, як ашчэрыўся. Дзікі, чужы кот. Прыблудны! Ён на мяне кіпцюры выпусціў. I паглядзі, не хавае іх. Ах, божачкі! Ты толькі глянь! Ён жа паспеў ужо вушак падрапаць! Кот пачварны, што ты зрабіў з вушаком?!
    Гаспадыня ў роспачы пачала рас-
    
    (3)0)/
    ціраць драпіны ручніком. Тут і выбег са свайго пакоя дзевяцігадовы Юрасік, закрычаў радасна:
    — Дзе ён? Хутчэй паказвайце, дзе кот-разбойнік, які не пабаяўся ў новай кватэры падрапаць вушак.
    — Ты спачатку прывітайся, жэўжык! Дзе тваё «Добрай раніцы!»? — упікнуў Юрася бацька і адазваўся да жонкі: — Валя, у мяне, здаецца, з'явіўся саюзнік!
    — Я не супраць быць саюзнікам. Я — саюзнік! Ката пакідаем у сябе! — і тут жа Юрасік падхапіў Варгіна, падкінуў угору, але злавіць яго не паспеў. Кот выгнуўся, бы акрабат, скочыў на падаконнік, і як здалося Юрасю,
    падміргнуў ды яшчэ і з'едліва пасміхнуўся яму адтуль. А маці закрычала на Юрася:
    — Зараз жа мыць рукі! I паспрабуй яшчэ хоць раз ухапіць яго!
    — He яго, мамачка, а Блэка. У нас быў Марс, а цяпер няхай будзе Блэк, што па-англійску азначае «чорны»! У-у, ён увесь чарнюшчы, як вугаль!
    Кот зноў з'едліва пасміхнуўся, і Юрасік чамусьці збянтэжыўся, пайшоў умывацца.
    — Бач, нездарма наш сын у школе англійскую мову вывучае. Зараз нам веды свае дэманструе, — адазваўся бацька. — Але ніякі кот не Блэк! Мы жывём не ў Англіі, а ў Беларусі. Ну, дык, калі мы — беларусы, значыцца, і кот у нас — беларускі. Таму ён хутчэй за ўсё проста Чарныш. Ты як, Валянціна Пятроўна? — запытаўся ў жонкі.
    — He падлашчвайся! Глядзі ты, успомніў, што я Валянціна Пятроўна! Павагу асаблівую выказаў, ці што? Мне ўсё роўна, як будзе называцца гэты кот. Блэк ён альбо Чарныш? — яна паглядзела на Варгіна, які ўсё яшчэ сядзеў на падаконніку, потым на мужа: — А-а, — махнула рукою. — Рабі што хочаш! Толькі кату на кухні не месца! Каб сёння ж ляжак які-небудзь купіў і перасяліў яго ў пярэдні пакой. — I ўжо цалкам спакойным голасам дадала: — Юрася пакармі, а я да Наташкі пайду. Ёй у садок ужо трэба збірацца.
    Гаспадар зірнуў на Варгіна:
    — Бачыш, Чарныш, канфліктсам сабою ліквідаваўся! Валя, яна і някепская, ты не бойся. Вельмі нават добраю бывае. Вось і зараз пакрычала-пакрычала і аціхла. О-о, чуеш, — гаспадар кватэры ўскінуў руку. — А гэта ўжо другая ранішняя серыя. Наташка крычыць.
    Кашэчы кароль натапырыў вушы.
    — He хачу ў садок! I на ката глядзець не хачу! — крычала ў дзіцячым пакоі Наташка. — He буду я з ім
    гуляць. Няхай Юрась з катом забаўляецца! He патрэбен мне кот, я люблю Марыську! Навошта яе выкінулі?
    — Мы яе не выкінулі, а пакінулі ў ранейшай кватэры, — адазвалася маці. — Марыська была старая непрыгожая лялька. Мы ж табе новую ўзамен купілі, а сёння і кот у нас з'явіўся. Сядзіць на кухні. I ведаеш, ён чорны-чорны, прыгожы-прыгожы!
    — Я не люблю чорных катоў! Ніякі ён не прыгожы! — не сунімалася Наташка.
    Кот Варгін саскочыў з падаконніка. Вочы яго загарэліся нядобрым агнём. У іх можна было прачытаць: «Ну пачакай, малая! Я табе яшчэ пакажу, які я непрыгожы кот!» — і ён зноў натапырыў вушы.
    А гаспадар кватэры тым часам адчыніў халадзільнік, дастаў каўбасу і, перад тым як пачаць рабіць бутэрброды, адрэзаў ад кавалка некалькі скрылёчкаў.
    — Гэта табе, — сказаў Варгіну і паклаў скрылёчкі ў сподачак. — Будзеш у нас дэгустатарам.
    — I мне каўбаскі, — з ваннага пакоя выбег Юрасік: — Хутчэй, хутчэй! У школу спазняюся! — Ён абыякава зірнуў на ката, маўляў, не да цябе, сеў за стол.
    Гэтую яго абыякавасць заўважыў Варгін, але толькі зморшчыўся. Ён без асаблівага апетыту з'еў каўбасу і, памахваючы пушыстым хвастом, пайшоў у пярэдні пакой. Асцярожна агледзеўся і ўладкаваўся пад мяккім пуфам, які стаяў ля сцяны, з адной толькі думкай, маўляў, хутчэй бы ўжо разышліся хто куды жыхары гэтай кватэры. Тады ён адразу зоймецца пошукам той істотыневідзімкі, якая дзесьці ж тут хаваецца! А галоўнае, увесь час сочыць за ім. Ён скураю адчуваў яе прысутнасць. Гэта раздражняла і злавала яго.
    Атым часам сямейнікі пачыналі разыходзіцца. Першым з кватэры выскачыў Юрасік, на хаду нацягваючы на плечы лёг^кую куртачку. За ім пакінуў кватэру
    і гаспадар. А вось гаспадыня затрымалася. Нарэшце, яна вывела Наташку ў пярэдні пакой, зняла з вешалкі плашчык, сунула яго дзяўчынцы:
    — На, апранай. I красоўкі абуй. Мне самой хуценька сабрацца трэба. Як заўжды, апошняя збіраюся, — і гаспадыня рушыла ў спальню.
    Наташка кінула плашчык на пуфік, пад якім ляжаў Варгін, сагнулася, каб узяць красоўкі, што стаялі каля пуфа. Тут яна і пабачыла ката, закрычала:
    — Мама, кот пад пуфікам, а ты казала, што ён на кухні!
    Маці не адгукнулася. Наташка ўважліва разглядвала Варгіна. Кот глядзеў на Наташку. Яму надакучыла на яе глядзець і ён пазяхнуў. Наташка скрывіла рот
    і паказала Варгіну язык:
    — Бе-бе-бе-е, — падражніла яна яго.
    — Цыц, табе сказалі апранацца! — нечакана агрызнуўся кот і высунуў тоўстую лапу з-пад пуфа. Зашкрабаў па падлозе. — I Зараз як выскачу, будзе табе бе-бебе! — грозна прашыпеў ён і ледзь У
    за-
    Хтосьці на яго
    не мяўкнуў ад болю. вельмі моцна націснуў лапу.
    — Мама, мама, —
    & j
    верашчала Наташка. Гэты кот размаўляе. Ён мне пагражаў.
    Са спальні выйш/ ла гаспадыня, завой/ кала:	/і/
    
    — Вой-вой, што за дзіця! Я ж цябе прасіла апрануць плашчык, абуцца, — яна ўхапіла Наташку, пасадзіла яе на пуфік, стала абуваць ёй красоўкі. — У мяне ўжо сіл ніякіх з табою няма. To ты рукі забываеш памыць, то абутак не на тую нагу нацягнеш, а зараз прыдумала, што табе кот пагражае. Каты не размаўляюць, яны проста мяўкаюць!
    — Гэты размаўляў і мне пагражаў! — стаяла на сваім Наташка.
    Варгін затаіўся пад пуфам і злёгку памахваў хвастом у глыбокім роздуме. «Зноў істота-невідзімка праявіла сябе, — думаў ён. — I якая ж сіла ў ёй тоіцца!» Ён то сціскаў, то расціскаў лапу, якая ўсё яшчэ пабольвала. Але, як толькі гаспадыня і Наташка пакінулі кватэру, ён куляю вылецеў з-пад пуфа. Для пачатку пагрозліва мяўкнуў і ўстаў на заднія лапы. Увесь яго выгляд паказваў, што кашэчы кароль гатовы да бою. Але голас быў ціхі, нават паблажлівы:
    — Ну, давай, выходзь, выбягай, выскаквай, выпаўзай. Хопіць гуляць у хованкі. — Варгін агледзеўся па баках, трошкі памарудзіў і нецярпліва забарабаніў хвастом па падлозе. Ніхто не выходзіў, не выбягаў, не выскакваў, не выпаўзаў. I тады ён сарваўся з месца, імкліва заляцеў у адзін пакой, у другі, у трэці... Усё
    ложкі, пад шафы — і нікога, нічога, што паказвала б на чыюсьці прысутнасць у гэтым жыллі, не знайшоў.
    Фыркнуў, мяўкнуў са злосці, вярнуўся ў пярэдні пакой. «А, можа, узяць і збегчы адсюль? He ў маёй манеры
    падоўгу затрымлівацца ў чалавечым жытле, — падумаў кашэчы кароль. — Я правёў ноч у цяпле, збольшага
    'еў, ну і... бывайце, даражэнькія гаспада-
    ры і дзеткі». I тут яму ўспомнілася Паднорка. Мышкапрынцэса ў сваім неймаверна зіхоткім убранні. I ўжо іншыя думкі закруціліся ў кашэчай галаве: «А што, калі яна і сапраўды аднойчы вернецца сюды? Яна ж прасіла пачакаць яе». Праўда, сама мышка мала цікавіла Варгіна. А вось вядзьмак, пра якога распавяла яна, гэта ўжо цікава! За сваё доўгае-доўгае жыццё кот неаднойчы сустракаўся з ведзьмакамі. I сярод іх адны былі так сабе, адна назва, што вядзьмак. А другія змушалі Варгіна абмінаць іх. Лепей сказаць, кашэчы кароль сам пазбягаў сустрэч з імі, таму што яны адразу бачылі, хто перад імі, і не баяліся супрацьстаяць яму. I, як аказвалася, перамога заўжды была на іхнім баку. «Хм-м, — задуменна хмыкнуў ён. — Вядзьмак-дзядок, вядзьмакПацук?»