• Часопісы
  • Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку  Раіса Баравікова

    Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку

    Раіса Баравікова
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Звязда
    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    53.14 МБ
    3-за водарасцяў з'явілася яшчэ адна Русалка. Яна адразу ж наблізілася да трона і зашаптала на вуха Вадзяніку:
    — можа,сюды пры\ L цягнуць стол? Я сён-	J
    ня неслухаў акунёў	'
    налавіла.
    Вадзянікадмоўна хіт9 | нуў галавою, і Русалка пайшла да сястры, ледзь не сутыкнуўшыся з Варгінам, які раптоўна кінуўся да Вадзяніка з працяжным:
    — Мя-я-я-яў!
    На сценах закалыхаліся водарасці. Вадзянік ' кЛ прыўстаў, рэзка выцягнуў уперад крывыя рукі, быццам хацеў ухапіць ката, а кашэчы кароль Ш паваліўся перад тронам і пачаў па-штукарску выгінацца, качацца і ласкава вуркатаць.
    — Эхе-е-е-хе, — з палёгкаю ўздыхнуў Вадзянік і апусціўся на ранейшае месца. — А ты, Варгін, аніколечкі не змяніўся за гэты доўгі-доўгі час. Колькі ж гэта мы з табою не бачыліся? Сто, дзвесце гадоў? А ты ўсё гэтак жа качаешся ды ласкава вуркочаш. Але ж мяне не правядзеш! Ведаю, што хаваецца за гэтым тваім качаннем.
    Кашэчы кароль імгненна ўскочыў з пясчанай падлогі. Ён з-пад ілба зіркнуў на Вадзяніка і сказаў:
    — Крыўдзіш мяне, шаноўны! Я па даўняй звычцы сваёй качаюся.
    — Бацька, ён цябе паважае! Назваў шаноўным, — віскнула маладзенькая Русалка і дадала: — Як і гаспадароў, у якіх кватараваў нядаўна.
    — Цыц! — зноў-
    ку прыкрыкнуў на яе Ва-’ Ш дзянік і звярнуўся да Варгіна: г — Значыцца, кватараваў недзе?
    — Так, — хутка адказаў кот. — У вялікім горадзе. У шаноўных Валянціны Пятроўны і Леаніда Віктаравіча.
    Варгін хацеў яшчэ нешта сказаць, але Вадзянік перапыніў яго:
    — Ну, пра гэта ты мне пазней раскажаш, а я сваю думку давяду да канца. Дык хочаш сказаць мне, што ты змяніўся? Дарэмна так думаеш, Варгін. Эх, дарэмна! Гэта свет наўкол нас памяняўся, даражэнькі. Ты млын на гэтай рэчцы памятаеш?
    Кашэчы кароль скасавурыў убок свае зялёна-жоўтыя вочы і моўчкі кіўнуў галавою. А Вадзянік працягваў:
    — Вядома ж, і млынара даўгалыгага помніш. Мы з ім, з тым млынаром, заўжды ладзілі. Ён мне ўсё курачак падкідваў у ваду. Дык вось здаралася, адвячоркам падплываў я да кладкі, дзе жанчыны звычайна пранікам бялізну адбівалі. Атутужоты на кладцы сядзіш, мяне чакаеш. Памятаеш? Ну і пачынаў ты мне расказваць пра свае прыгоды ў розных сядзібах, дзе прыжываўся на нейкі час. Дык, чуеш, у млы-
    нара даўгалыгага ад тых тваіх аповедаў валасы на галаве варушыліся. А цяпер што? — ён паглядзеў на Варгіна, які, насупіўшыся, нецярпліва памахваў хвастом, маўляў, хутчэй заканчвай ты гэтыя свае ўспаміны, і ўздыхнуў. Вадзянік зразумеў, што кату хочацца пагаварыць пра нешта зусім іншае. I ўсё ж ён давёў сваю думку да канца: — Вось я сёння з рыбаком размаўляў, — сказаў ён. — А тут ты на яго з кустоў як папёр, ды потым усёткі ўбок звярнуў. Ну і што? Рыбак
    у табе не прызнаў ката Варгіна. Ён, даруй, ужо нічога не ведае пра кашэчага караля. Кхе-кхе-кхе, часзмяніўся! Далёка ўжо тыя сядзібы, той млын з млынаром даўгалыгім. — Вадзянік на нейкі момант перапыніўся, быццам узгадваў нешта, а потым запытаўся ў Варгіна: — Ну а як жа ты жыў у вялікім горадзе? Якім было тваё кватараванне? Вось цяпер раскажы мне. Я, ведаеш, усё такі ж цікаўны, як і раней! Хаця, чакай, не расказвай!
    Ён рукою падклікаў да сябе Русалак і, калі яны наблізіліся да яго, сказаў:
    — Падніміцеся наверх, паглядзіце, ці не сядзіць там на беразе рыбак са сваёю вудаю. Можа, яму мала аказалася аднаго шчупака? Дык, калі раптам сядзіць, падганіце да яго вуды чародку ёршыкаў ці акунёў.
    Русалкі, якія ўвесь гэты часуважліва прыслухоўваліся да размовы Вадзяніка з кашэчым каралём, паціснулі плячамі, гучна фыркнулі, а маладзенькая яшчэ і пажалілася:
    — У мяне хвост баліць, трываць не магу. Як я з параненым хвастом паднімуся?
    — Паднімешся, — як адрэзаў стары Вадзянік. — Зараз жа і паднімайцеся! А мы тут з Варгінам яшчэ трошкі пагамонім.
    Русалкі знарок з усёй сілы ўзмахнулі хвастамі і паплылі. Варгін злосна паглядзеў ім услед і манерна абтрос пеністыя пырскі са сваёй густой чорнай поўсці. Вадзянік захіхікаў:
    — Хі-хі-хі, мае дачушкі з характарам. Слухай, — звярнуўся ён да ката: — А ты добра ваду пераносіш! Толькі цяпер заўважыў, што ты ж сухі зусім. Хм-м, столькі часу ў вадзе, а твая поўсць сухая!
    Кашэчы кароль нічога не прамовіў у адказ. Вадзянік таксама памаўчаў, а потым запытаўся: — Я, ведаеш, пры Русалачках не хацеў цябе распытваць, дык зараз скажы, за што ты так угневаўся на маю малодшанькую? Ну, а пра тваё кватараванне мы неяк іншым разам пагамонім.
    — Яна мяне падманула, — буркнуў кашэчы кароль. — Я разблытаў яе валасы, якія ўскудлаціў Паветрык. Мы з ім разам сюды з горада прыляцелі. Потым яна загадала, каб я ёй яшчэ і як след расчасаў іх. Ну, а ў знак удзячнасці папрасіў завесці мяне на палетак да мышэй-палёвак.	/
    — Вось яно што-о, — у голасе старо-	X
    га Вадзяніка пачулася здзіўленне, і ён	/t
    сказаў: — Дзіўнай падзякі табе схацелася, кхе-кхе-е, кашэчы кароль.
    — Мне паразмаўляць з палёўкамі трэба. Магчыма, хтосьці з іх падкажа, ,
    ; 93 ;
    як патрапіць у тое падзямелле, дзе зараз можа знаходзіцца мышка Пад-
    норка. Прынцэса. Дачка цара Паднора. Я з ёю
    запытаўся
    жыў? Кажы, той
    пазнаеміуся у гаспадароу, дзе кватаравау.
    — Толькі і ўсяго? — Вадзянік ажно ,	...
    саскочыў з трона, пляснуў у далоні:	/)
    — Эх! Дык я табе дапамагу, Варгін!
    3 радасцю! Я падкажу, дзе тое падзямелле. Чаму б і не? — I тут ён нечакана цяжка ўздыхнуў раз, другі, быццам раптоўна штосьці закалола ў яго грудзях і прашамкаў: — Ты Змеевы камень памятаеш?
    « л Г'—	— Той самы, у якім Косцік-кравец
    шэчы кароль, і яго зялена-жоутыя вочы загарэліся нецярплівасцю.	A
    — Ну, вядома, той! Ты ж калісьці ўсё \ бегаў да таго каменя. Яго тады людзі " яшчэ і Косцікавым каменем называлі, бо там сапраўды жыў Косцік-кравец. Дык вось, якраз пад тым каменем уваJiход у падзямелле, дзе знаходзяцца ш ўладанні Паднора. Толькі ж самога ПадноРа Дзўно няма. А вось Паднор*	ка днямі з'явілася. Ця-
    пер яна ў залатой клетцы сядзіць.
    I	Нявольніцай па-
    V / Hi ганага "ацука йі	стала, які жыве
    ЎПаДН0Равых Ула" w л	\ даннях.
    — А ты пра гэта адкуль ведаеш? — падскочыў да Вадзяніка кашэчы кароль.
    — Хм-м, я ж цікаўны! Сёння на досвітку ад жабоцькі адной пачуў.
    Варгін натапырыў вушы і сказаў:
    — Русалкі твае вяртаюцца, дык, можа, якая з іх правядзе мяне да Змеева каменя. Баюся, што сам блукаць пачну. Столькі часу прайшло. Помню вёску невялікую, за ёю ўзгорак высокі. На ім і ляжаў той камень.
    — Ат, — махнуў рукою Вадзянік. — Даўно няма той вёскі. Яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя Жыжаль дашчэнту яе агнём скасіў. Там цяпер людзі дарогу шырокую праклалі. Асфальтаваную. Недзе недалёка ад той дарогі камень і ляжыць. He знойдзеш сам. Не-е, не знойдзеш! — пакруціў галавою Вадзянік.
    Ітут здарылася неверагоднае. У Вадзяніка раптоўна доўгі тонкі хвост заторгаўся, а слязістьія з чырвонымі прожылкамі вочы закаціліся пад лоб. Ён пачаў частачаста дыхаць і ўпаў, паваліўся на жоўтую пясчаную падлогу. Кашэчы кароль атарапеў і на ўсякі выпадак працяжна мяўкнуў:
    — Мя-я-я-яў!
    Тут і з'явіліся запыханыя Русалкі. Адна схілілася над Вадзянікам, а другая, маладзенькая, накіравалася да Варгіна і пачала падскокваць вакол яго, спрабуючы сцебануць кашэчага караля сваім слізкім лускаватым хвастом.
    — Што ты нарабіў?! — крычала яна. — Што нарабіў, нягодны нячысцік! Ты напусціў на яго нейкія свае чары ці сурочыў! А вось табе! А вось табе на-а! — раз за разам узмахвала яна мокрым слізкім хвастом, і Варгін не паспяваў абтрасаць з поўсці халодныя пырскі.
    Тут з другога пакоя і выйшла яшчэ адна Русалка. Кашэчага караля здзівіла, што на ёй была доўгая спадніца і кофта з брыжыкамі. «Ну зусім як у Дамавухі
    гэтыя брыжыкі, — падумаў кот. — Толькі сама кофта больш фасоністая, — і раптам ледзь чутна ёкнула сэрца Варгіна, лёгенька затрапятала ў грудзях. — Хм-м-м, цікава, як яна там, Дамавуха? А Дамавік? He хачу, а вось жа думаецца, ці забрала яго гаспадыня са старой кватэры? Пэўна, усё ж забрала! Малая Наташка не дазволіла б зноў пакінуць яго». Але гэтыя мімалётныя думкі як узніклі, так вельмі хутка і адляцелі. Яго ўжо непакоіла маладзенькая Русалка, якая ўсё яшчэ спрабавала сцебануць яго сваім лускаватым хвастом.
    — Сціхні, сястра! Перастань скакаць як шалёная! — прыкрыкнула на яе Русалка, якая толькі што з'явілася ў троннай зале. Затым яна хутка падышла да Варгіна.
    — У бацькі — дыхавіца, — сказала Русалка, ціха ўздыхнуўшы. — 3 ім такое здараецца, калі нахапаецца залішне паветра на паверхні. Ён хутка ачуняе.
    — Ніякая гэта не дыхавіца! Гэта ўсё Варгінавы чарадзейныя штучкі! Ён майстар на такое! — не супакойвалася маладзенькая Русалка.
    А старэйшая зноў звярнулася да кашэчага караля:
    — Я тут разбяруся з сёстрамі. Ды і Вадзяніка трэба перанесці ў другі пакой. А ты, Варгін, давай выбірайся на паверхню. Я чула вашу з бацькам размову, — і яна
    / ।
    бы працяла яго доўгім нежывым позіркам. Можа, вывучала, ці варта яму гаварыць тое, што хацела. I ўсё ж сказала: — Як выберашся на бераг, пачакай мяне. Я правяду цябе да Змеева каменя.
    I ў адказ кашэчы кароль толькі моўчкі кіўнуў галавою. Маўляў, я ўсё зразумеў, дзякуй табе. Ён шырока раскінуў лапы, падняў хвост і вельмі хутка пакінуў падводнае Вадзянікава царства.
    РУСАЛКА РАСКАЗВАЕ КАТУ ВАРГІНУ ПРА РУЖОВУЮ ФЕЮ I ЖАБЕР-ТРАВУ
    Варгін хутка выбраўся на бераг ракі і быў вельмі ўражаны, што ўжо настала ноч. Бераг быў цёмныцёмны. Толькі яго зялёна-жоўтыя вочы ў гэтай цемені свяціліся яркімі агеньчыкамі, ад чаго цемра наўкол здавалася яшчэ больш густой. Але яна не для яго. He для ката Варгіна! Ён вельмі добра бачыў кусты, за якімі была палянка, дзе ён разблытаў і расчасаў валасы маладзенькай Русалцы. Бачыў ён і нізінку з чаратамі. А вось уявіць, дзе былі калісьці кладка і млын з даўгалыгім млынаром, пра якія згадваў Вадзянік, як ні напружваўся, ніяк не мог. Усё наўкол непазнавальна змянілася. Адно
    туман гэткаю парою нязменна рассцілаўся па траве. Варгін пераступіў з лапы на лапу і сцепануўся: «Мя-я-яў, халаднавата і хоць бы адна зорка ў небе! — Кашэчы кароль азірнуўся, паглядзеў то ў адзін, то ў другі бок і ўздыхнуў, падумаў: — He, на ўсё забыўся я. Як ні пнуся, не ведаю, у які бок трэба ісці. Але ж Русалка не павінна збіцца з дарогі да Змеева каменя. Сама прапанавала правесці мяне да яго».