Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку
Раіса Баравікова
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Звязда
Памер: 128с.
Мінск 2017
Тут ён раптам пляснуў сябе па галаве лапаю: «Русалка! От жа як затлуміў галаву стары Вадзянік сваёю дыхавіцай! — і ён уявіў старэйшую Вадзянікаву дачку. — Ну так! На ёй была спадніца, была кофта з брыжыкамі, але не было хваста! Вось табе і дзіва рачное! Бясхвостае! Значыцца, гэта — тапельніца, якая стала Русалкаю. Хм-м-м! — ён на імгненне задумаўся і ўзмахнуў лапаю: — Ды якая мне розніца — тапельніца яна ці не тапельніца. 3 хвастом яна ці без хваста. Абы завяла мяне да Змеева каменя».
I ўсё ж, калі Русалка выплыла да яго на бераг, ён запытаўся ў яе:
— А ты як апынулася тут? Ну, у рэчцы, — удакладніў ён. — Даўно ў Вадзяніка ў яго падводным царстве жывеш?
— Бач ты, цікаўны які! Я ж у цябе не пытаюся, навошта ты шукаеш мышку Паднорку? Вось і ты ў мяне ні пра што не распытвай. Лепш бліжэй да мяне падыдзі і паднімі галаву.
Але пры гэтых яе словах Варгін наадварот трошкі адступіўся назад. А Русалка з кішэнькі, што была прышыта да яе кофты, выняла шаўковую тасёмку, да якой быў прычэплены невялічкі пучок нейкіх дробных зялёных сцяблінак.
— Ну, давай жа, падыходзь бліжэй і як след выцягні шыю, — строга загадала Русалка. — Прывешу да яе гэты пучочак.
— Э-э, што ты надумала? Давай без глупства, — адазваўся кашэчы кароль і недаверліва зіркнуў зялёнажоўтымі вачамі. — Нам ісці трэба.
— Тады і пойдзем, як прывешу. Без гэтых сцяблінак табе нельга спускацца ў падзямелле, дзе знаходзіцца Паднорава царства. Там жа яшчэ і ўладанні Жыжаля ёсць. — Яна расцягнула ва ўсмешцы свае бяскроўныя губы: — Думаю, што з Жыжалем табе даводзілася ўжо і раней сустракацца?
— He, — крутнуў галавою Варгін. — Мы не сустракаліся. А вось чуць пра яго шмат чаго чуў, — і ён прыжмурыў свае зіркастыя вочы. — Ведаеш, гэта ж я для людзей — нячысцік паганы. А Жыжаль, о-о-о-гого, будзь здароў! Ён — бог агню.
— Во-во, бог агню, — адазвалася Русалка. — Дык якты праз агонь без гэтых сцяблінак пройдзеш? Гэта — жабер-трава! Яе вельмі баіцца Жыжаль. Як толькі ўгледзіць гэты пучочак у цябе на шыі, дык і панікне. Умомант перастане пыхкаць агнём. Тут шлях у Паднорава царства для цябе і адкрыецца.
Кашэчаму каралю хацелася разрагатацца.
«Вой, напалохала! Як жа ты памыляеш-
ся, дзіва ты маё бясхвостае! Як кепска
ты пра мяне думаеш, — карцела яму .
сказаць Русалцы. — Ды я праз любую
сцяну праходжу! \
У халадзільнік пры зачыненых
дзверцах залажу. Нават праз плазменную тэлевізійную дошку прайшоў, паказаў класны фокус-мокус малой Наташцы! Дык што, ты лічыш, што я не прайду цераз гонь?»
Русалка пабачыла, што кашэчы кароль чамусьці вагаецца, і сказала:
— Жабер-трава магутны сродак супраць Жыжаля. Праўда, ты і сам — магутны. Пры любых абставінах не дасі маху. Гэта ўсім вядома, Варгін. Людзі нават дадому вяртаюцца, не ідуць далей, калі раптам ім дарогу перабяжыць чорны кот. I ўсё ж... — яна скрывіла тонкія
губы: — Ты, безумоўна, можаш прайсці
праз агонь. А вось ці пройдзе праз яго мышка-прынцэса, калі будзеце вяртацца з Паднорава царства, як ты яе
вызваліш, гэта вялі-і-ікае пытанне!
Кашэчы кароль з сілаю дзерануў мокрую траву лапаю і мармытнуў, выцягнуўшы шыю:
— Вешай! Толькі не зацягвай моцна тасёмку. Будзе ціснуць, дык яшчэ незнарок сарву яе разам з тваім пу-
чочкам.
— Я лёгенька.
Русалка хутка прывязала да Варгінавай шыі тасёмку, і Варгін тут жа даткнуўся да жабер-травы. 3 усіх бакоў абмацаў пучочак лапаю: «Ну, вось і я ашчасліўлены, — пакпіў ён з самога сябе. — У мяне пучок з травою на шыі будзе матляцца, а ў Падноркі — дыямент на залатым ланцужку!» — зга-
даў ён мышку-прынцэсу і заўважыў, што пачаў адставаць ад Русалкі.
Яны ўжо міналі нізінку з чаратамі.
— Ночы цяпер кароткія. А ты, Варгін, не спяшаешся, быццам крокі свае лічыш, — адазвалася Русалка: — Мне зацемна да Вадзяніка вярнуцца трэба.
— Хм-м, сказанула! Я не лічу крокаў, я думаю, — адказаў кашэчы кароль. — Цяжка паверыць, што Жыжаль можа баяцца гэтай травы. Глупства нейкае! Водарасць звычайная.
— А я зараз табе раскажу і пра Жыжаля, і пра гэтую водарасць. Тое, што калісьці сама адлюдзей чула. Можа, казачка, а можа гэтак і было. Хочаш паслухаць? — запыталася Русалка.
Варгін не марудзіў з адказам:
— Давай пачынай, — сказаў ён. — За размован рога заўжды карацейшаю здаецца.
— Ну дык вось як усё было, — пачала расказваць Русалка. — Сюды да нас фея з нейкіх далёкіх краёў пачал прылятаць. I людзі яе адразу назвалі Ружоваю феяй. Крылцы ў яе былі ружовыя, сукеначка — ружовенькая. I туфлікі такія ж самыя, бы ў маленькую ружовую кветачку фея была абутая. He кожнаму яна трапля лася на вочы. Але калі некаму выпадала пабачыць яе, дык чалавека ахоплівала такая вялікая радасць, што ён уміг забываўся на ўсе бядоты і цяжкасці. Неяк так пачынала атрымлівацца, што яго жыццё рабілася
лягчэйшым. Дарэчы, і ручкі, і ножкі ў феі былі ружовыя, — азірнулася Русалка, бо кот Варгін зноў пачаў
адставаць. — Хвост паднімай вышэй, ён у цябе заблытваецца ў зарасніку, — прыкрыкнула на кашэчага караля Русалка і стала зноў расказваць пра фею. — Дык, значыцца, фея была ўся ружовенькая, а вось тварык яе зіхацеў золатам. Гэта фея пудрылася залатою пудраю. Людзі казалі, што на яе тварыку быў шрам ад глыбокай драпіны.
— Мя-я-яў, дык, відаць, Паветрык яе моцна падрапаў?! Мне давялося быць сведкам, як ён на тваю малодшую сястру напаў! — мяўкнуў кашэчы кароль.
— Хто ведае, можа, і Паветрык, — адазвалася Русалка і працягнула: — Тыя, каму ўдавалася Ружовую фею пабачыць, казалі, што заўважалі ў яе залаценькі ражок, які яна насіла на залатой нітцы на шыі. Ну, а ў тым ражку — залатая пудра! I вось аднойчы, калі Ружовая фея зноў прыляцела да нас, апынулася яна каля нашай рэчкі. Тады спёка моцная была. Дзень быў ціхі-ціхі. А вада ў рэчцы што люстэрка. I схацелася феі паглядзецца ў яго. Сагнулася яна над вадою, тут залатая пудра і высыпалася з ражка. Пачала асядаць і асела на жабер-траву. I ўсю-усю яе запарушыла. Як жа тут заззяла жабер-трава! Якім дзівосным бляскам засвяцілася!
А якраз у той спякотны дзень Жыжаль вырашыў са свайго падзямелля на паверхню выбрацца. Вось і выйшаў ён, і пачаў агнём пыхкаць і на траву, і на дрэвы. Ды яму і пыхкаць асабліва не трэба было. У яго ж на галаве карона з агню. Іскры ад яе ва ўсе бакі разлятаюцца. А замест пальцаў і на нагах, і на руках у яго — язычкі полымя. Ступіць Жыжаль на зямлю — і тут жа ўсё загараецца наўкол. I ўжо цяжка той агонь патушыць.
Ну, дык вось, ідзе Жыжаль, ідзе, а вакол яго полымя зыркае бушуе. I тут раптам птушачка маленькая крылцамі затрапятала над Жыжалем. I заціўкала яна,
маўляў, калі Жыжаль — бог агню, дык ён думае, што яму ўсё дазволена. А яшчэ лічыць, што ён самы яркі і зіхатлівы. Толькі ж дарэмна ён гэтак думае! Аказваецца, тая птушачка ў той спякотны дзень над нашаю рэчкаю пралятала і пабачыла ў ёй жабер-траву. I так ужо жабер-трава ззяла, што Жыжалю далёка было да таго бляску. Пачуў пра тое Жыжаль і прагрымеў у адказ, пырскаючы іскрамі:
— Ну дык паказвай мне дарогу да гэтай ракі!
— Ну і павярнуў ён назад. Пайшоў да нашай рэчкі, — не сціхала Русалка, — туды, куды паляцела птушачка. Вельмі ж яму хацелася паглядзець на жабер-траву, каб на свае вочы пераканацца, што птушачка праўду яму сказала. А калі, нарэшце, дайшоў ён да ракі і зірнуў у ваду, дык і пабачыў, што не падманула яго птушачка.
— Я — бог агню, — закрычаў ён на ўсё наваколле. — Нішто не смее быць ярчэйшым! А тут, бач, нейкая жабер-трава блішчыць у вадзе, бы абсыпаная сонечнымі промнямі. Раззлаваўся Жыжаль і сунуў руку ў ваду, каб вырваць яе. I ўмомант аднялася ў яго рука па локаць. Яшчэ больш разгневаўся бог агню. Сунуў ён у ваду сваю другую руку — і яна таксама аднялася, толькі ўжо ажно па плячо.
— Ты чуеш? — нечакана тузануў кот Варгін Русалку за рукаў кофты і спыніўся. Ён натапырыў вушы, павадзіў імі то ў адзін, то ў другі бок: — Машына дзесьці паблізу прасігналіла. I вунь там, глядзі, фары бліснулі.
— Цябе гэта хвалюе? — запытальна зірнула на Варгіна Русалка. — Лепш даслухай пра Жыжаля да канца і не вадзі вушамі. Дык я далей расказваю, ага-а? Як адскочыў Жыжаль ад ракі, як закрычаў ад болю ці ад гневу вялікага, што не змог ён з вады жабер-траву выцягнуць. I як бы там ні было, але з таго часу стаў Жыжаль жабер-травы баяцца. Вось табе і бог агню!
Русалка спынілася. Спыніўся і кашэчы кароль. Ён нязвыкла нервова памахваў хвастом і пільна ўзіраўся ў мясцовасць, дзе яны апынуліся. Яго зялёна-жоўтыя вочы паблісквалі ў цемры, як два зыркія ліхтарыкі. — Ды ты мяне не слухаеш, Варгін! — прамовіла Русалка. — Захваляваўся, што яшчэ адна машына прасігналіла? Дык тут жа шаша недалёка. Мы ўжо амаль да яе выйшлі. — Бачу, што выйшлі да шашы, — адазваўся кот, і ў яго голасе чулася вялікае хваляванне. — Але справа не ў ёй, не ў шашы. — Ён раптам падняўся на заднія лапы, памацаў пучочак жабер-травы на тасёмцы,
ці на месцы, і паляпаў Русалку па руцэ: — Ну, ты таго... — нечакана папярхнуўся і закашляўся: — Ужо вяртайся назад. Дзякуй табе. Далей я сам! Я ўсё пазнаў. Вунь, — паказаў ён у цемру лапаю, — той узгорак, на якім і ляжыць Змеевы камень. Адным словам, бывай!
і ён так імкліва сігануў у высокі быльнёг, што Русалка
нават ціхенька войкнула.
— Вой, і не развітаўся як трэба Варгін! Усё ж доўгую дарогу разам прайшлі. Але хоць дзякуй сказаў!
Яна паглядзела ў цёмнае неба, дзе яшчэ ярка свяціліся зоркі, і павярнула назад. Заспяшалася. Ёй трэба было вярнуцца ў падводнае царства яшчэ зацемна.
КОТ ВАРГІН СЕКУНДАНТ, альбо
ПРА ЦАР-ЗМЕЯ I ЛЯТУЧАГА ЦМОКА
Шмат гадоў ён бачыць усё адзін і той жа доўгі сон. Сніцца, як гаспадыня хаты ставіць на падлогу сподачак з малаком, да якога тут жа падбягае маленькае чорнае кацяня з вялікімі зялёна-жоўтымі вачамі. Кацяня хлебча малако. I ён таксама выпаўзае са свайго сховішча, хуценька слізгае па падлозе да сподачка.
— О-о, глядзіце, дзеткі, наш Цар-Змей з-пад печы выпаўз, — кажа гаспадар, і дзеці адрываюцца ад вячэры, пачынаюць перашэптвацца.
Гаспадыня падлівае малака ў сподачак і прамаўляе:
— Ды які ж гэта Цар-Змей, Сцяпане: звычайны вуж, а бач, прыбіўся да нас, дык няхай і жыве.
— Вядома, — адазваўся гаспадар. — Думаю, што мы гэтаму вужу дастаткам сваім абавязаны. Грошы ў нас пачалі весціся.