• Часопісы
  • Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку  Раіса Баравікова

    Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку

    Раіса Баравікова
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Звязда
    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    53.14 МБ
    — А я дык залатую карону на яго галоўцы бачыла, — пахвалілася прыгажуня Ніначка, старэйшая з гаспадаровых дачок. — Значыцца, гэта сапраўды Цар-Змей! Ён на Косцікавым камені ўчора ў кароне ляжаў, а як толькі я падышла, адразу споўз. Калі Косцік расчыніў сваё акенца, я і забылася пра Цар-Змея.
    — Дык ты ўжо збегала да маладзенькага краўца, аднесла тканіну? — запыталася маці.
    — Учора аднесла. Косцік сказаў, што да Сёмухі пашые спадніцу.
    Чорнае кацяня гучна зафуркацела і адбеглася ад сподачка. Цар-Змей таксама папоўз пад печ, аднак паспеў з замілаваннем зірнуць на Ніначку. 3-за яе ён і прыжыўся ў гэтых гаспадароў, якія і падумаць не маглі, што гэты вуж, як назвала яго гаспадыня, і ёсць той самы Косцік-кравец. Ноччу ён — Цар-Змей, а днём, калі запаўзае ў вялікі камень, ператвараецца ў прыго-
    жага маладзенькага хлопца.
    Міналі дні, тыдні і месяцы. I вось аднойчы раніцай, калі Ніначка засталася ў хаце адна, у коміне пачуўся
    грукат і на прыпечак пасыпаліся дробныя каменьчыкі. Ніначка спалохалася, выбегла на двор, каб паглядзець,
    ці не абваліўся комін. А як вярнулася ў хату, пабачыла фарсістага маладога хлопца, які адразу пачаў знаёміцца з ёй ды захапляцца яе прыгажосцю.
    Каб жа яна ведала, што ў гэты момант адбывала-
    ся ў сэрцы Цар-Змея! Яно перапаўнялася гневам, таму што Цар-Змей адразу пазнаў у прыхадні трохгаловага лятучага Цмока, які, як і ён сам, умеў ператварацца ў прыгажуна хлопца. У нейкі момант Ніначку ў сенцы гукнула маці. Тут Цар-Змей і выклікаў лятучага Цмока на паядынак. Лятучы Цмок пагадзіўся. I дамовіліся
    яны без адкладу сустрэцца на наступны ж дзень на невялікай прагаліне ў непраходным гушчары за вёскаю.
    — Трэба думаць, абыдземся без секундантаў. Навошта нам лішнія вочы, — сказаў лятучы Цмок.
    — Нутак, абыдземся, — пагадзіўся Цар-Змей.
    Але тут адазвалася чорнае кацяня, якое дагэтуль ціхенька спала пад лаўкаю:
    — Я хачу быць секундантам ЦарЗмея, — прамовіла яно і так бліснула сваімі
    108
    зялёна-жоўтымі вачамі ў бок лятучага Цмока, што той адразу адвёў свой позірк. А Цар-Змею Цмок сказаў:
    — Ты, калі хочаш, можаш узяць сваім секундантам гэтага здыхліка. Ну, а я ў секунданце для сябе не бачу патрэбы.
    На тым і разышліся. А калі на наступны дзень на самым досвітку Цар-Змей выпаўз на лясную прагаліну, дзе павінен быў адбыцца паядынак, і пабачыў трохгаловага Цмока, яго гарачае сэрца забілася моцна-моцна. Кожная з трох галоў Цмока дыхала агнём, а агідны тоўсты хвост трушчыў дрэвы. I ўсё ж Цар-Змей уступіў у барацьбу, якая невядома чым магла скончыцца. У нейкі момант яму здалося, што апошнія сілы пакідаюць яго, але тут на ўскраі прагаліны ён заўважыў маленькае чорнае кацяня. Яно, падняўшы лапкі ўгору, качалася і ўсяляк выгіналася на пні, быццам гэтым сваім качаннем хацела прыцягнуць увагу лятучага Цмока. «Ну і секунданта ж я сабе ўзяў!» — ледзь не ўскрыкнуў Цар-Змей у вялікай роспачы. А кацянятка раптам усхапілася, поўсць на яго спіне ўздыбілася, а само яно, не маргаючы, утаропілася ў Цмока, быццам хацела яго працяць позіркам. I дзіва дзіўнае! Толькі Цар-Змей хацеў крыкнуць лятучаму Цмоку: «Я здаюся! Ты перамог!», як тут жа Цмокавы галовы пачалі з трэскам лопацца. 3 адной з іх выляталі хрушчы, з другой — матылі, з трэцяй — восы, якія роем закружыліся над прагалінай.
    — Кацяня, ты дзе? Сцеражыся восаў! — закрычаў Цар-Змей і хутка-хутка папоўз да таго пня, на якім ён толькі што бачыў кацяня. Ды маленькага кацяняці ўжо не было на тым пні. Толькі вялізны чорны кот імкліва пранёсся міма Цар-Змея і ў адзін міг схаваўся ў гушчары. А што да маленькага кацяняці, дык як ні чакаў яго Цар-Змей, яно не вярнулася ў гаспадарову хату, дзе яны не адзін год жылі разам. Ды і сам Цар-Змей у хуткім часе пакінуў яе, таму што прыгажуня Ніначка ўзяла
    ' 110 ' . )
    шлюб з добрым вясковым хлопцам. Ён стаў жыць у сваім камені. А неўзабаве да яго прыйшоў той самы вялізны чорны кот, якога ён пабачыў на лясной прагаліне... I толькі тады Цар-Змей распазнаў у ім ката Варгіна. Як жа даўно, як даўно гэта ўсё было!
    Цар-Змей уздыхнуў і расплюшчыў вочы. Ён прыслухаўся і насцярожыўся. Яму пачулася, што нехта ходзіць наўкол яго каменя: туды-сюды, туды-сюды... «I не чалавек жа гэта, — падумаў ён. — Наўрад ці хтосьці з людзей адважыўся б прыйсці да Змеева каменя ноччу. Ды і патрэбы ні ў кога такой няма! Я ўжо даўно не ператвараюся ў Косціка-краўца».
    Ён зноў прыслухаўся і зараз ужо вельмі выразна пачуў, што нехта скрабецца ў акенца, якое амаль урасло ў зямлю. «Камусьці ж я спатрэбіўся», — падумаў ЦарЗмей і падпоўз да акенца. Ён з цяжкасцю прыадчыніў яго і запытаўся сваім сіплым голасам:
    — Хто тут ёсць? Адгукніся, калі з добрым намерам!
    — Эх-эх-эх! — зараз жа пачуўся радасны голас. — А ты, аказваецца, кепска бачыш у цемры, Косціккравец! Хутчэй згадвай, каму ты калісьці жоўтыя штаны тут пашыў, га-а? А яшчэ і цёмна-зялёны фрак ды жоўтую шаўковую кашулю. А потым да ўсяго гэтага і ніштаватае кашнэ падарыў з чорнага аксаміту!
    — Варгін! — усхвалявана выдыхнуў Цар-Змей і шырока, як толькі змог, расчыніў каменнае акенца: — Залазь. Праз маю каменную сцяну ты не пройдзеш. Я доўга чакаў цябе!
    I калі кот Варгін залезу камень, Цар-Змей запытаўся:
    — А чаго ж ты цяпер не ў жоўтых штанах, і не ў цёмна-зялёным фраку, ды не ў той шаўковай жоўтай кашулі, кашэчы кароль?
    — А-ат, — махнуў Варгін лапаю. — Зрэдку, бывае, перад кім-небудзь з'яўляюся ў гэтым сваім уборы. Перад Дамавухаю з'яўляўся. Ну і маладзенькая Русалка
    
    мяне бачыла ў ім, як давялося стаць Вялікім цырульнікам. Ты добра мне ўсё пашыў. Уражвае! Але цяпер не даўбрання. — Ён паглядзеў у адзін бок, потым у другі і сказаў: — Тут у цябе дзесьці павінен быць лаз у падзямелле, дык мне пранікнуць || туды трэба. Па-іншаму прайсці
    туды не магу. Прастора мяне надта ж незнаёмая.
    — Якое падзямелле, гін! Мы з табою яшчэ не
    для
    Варпры-
    віталіся як след! He абняліся па-братэрску! Столькі ж не бачыліся, — і Цар-Змей тут жа абкруціўся вакол яго, моцна сціснуў кашэчага караля.
    — Мя-я-яў, — выдыхнуў кот Варгін і лёгенька выслізнуў
    з абдымкаў Цар-Змея. прыкмеціў бляшаную ку і здагадаўся, што
    У
    падзямелле, якое ён знаходзіцца за ёю.
    Ен ужо засланўваход шукае,
    
    Цар-Змей перахапіў Варгінаў позірк і сказаў:
    — Ну так, лаз у падзямелле за засланкаю. Жыжаль у падзямеллі, здараецца, як усходзіцца,
    дык да
    мяне
    столькі попелу
    ваецца!
    Жах!
    засланкі нельга.
    сюды набі-
    Без
    А ты,
    відаць, сабраўся вайну Жыжалю аб'явіць, га-а, Варгін? Жабер-траву з сабою прыхапіў. Я, яктолькі абняў цябе, адразу і ўцяміў, што да чаго.
    — Жабер-трава сапраўды супраць Жыжаля, — адказаў Варгін. — Але не з ім у падзямеллі я маю намер пазмагацца. Злосны Пацук зрабіў сваёю нявольніцай мышку Паднорку, дачку цара Паднора. Я хачу яе вызваліць. Мне патрапіць у Падноравы ўладанні трэба, — і Варгін рашуча сваёю тоўстай лапаю адкінуў засланку.
    — Старога Паднора даўно няма, — з сумам прамовіў Цар-Змей. — А з Пацуком асцярожным будзь. Пад Пацуковым абліччам каварны вядзьмак хаваецца. — ЦарЗмей уздыхнуў. — Мы і не пагаманілі з табою, Варгін. Ты некалі абяцаў мне хутка вярнуцца. А праз колькі гадоў вярнуўся, скажы? — I Цар-Змей апусціў сваю галаву ў залатой кароне, быццам хаваў позірк, поўны роспачы. — Зараз зноў пакідаеш мяне, як калісьці. I ці вернешся? — ціха сказаў ён.
    Кашэчы кароль, які наважыўся ўжо праціснуцца праз лаз у падзямелле, азірнуўся, пачухаў за вухам. У яго голасе пачулася лагоднасць, але, трэба сказаць, не было ўпэўненасці:
    — He крыўдуй, Цар-Змей. Ты ж ведаеш, не люблю я доўга затрымлівацца на адным месцы. Але цяпер у нас наперадзе шмат часу для гамонак будзе, павер мне. Ну ўсё, зараз я сапраўды вельмі спяшаюся, — і ён па-гаспадарску змахнуў сваім пушыстым хвастом попел, што сабраўся за засланкаю.
    ВАРГІН ВЫЗВАЛЯЕ МЫШКУ ПАДНОРКУ
    Кашэчы кароль уяўляў падзямелле, у якое так спяшаўся патрапіць, зусім па-іншаму. Таму, калі ён
    апынуўся ў доўгім чорным калідоры, дзе земляная падлога была ўслана попелам, а на сценах і на столі было шмат сажы, адчуў сябе наваттрошкі расчараваным. «Хмм-м, і гэта ўладанне магутнага бога агню?! Сціпла. Надзвычай сціпла! — ледзь не са шкадаваннем адзначыў ён і на ўсялякі выпадак дакрануўся да жабер-травы, што матлялася на шыі, ці на месцы пучочак. — Ну, а дзе ж ён сам, бог агню? Чаму Жыжаль ніяк не праяўляе сябе? — думаў ён. — Хоць бы дзе бачыўся водбліск ад яго вогненнай кароны?! Мя-яў, адна цемра наўкол ды куродым лезе ў вочы. — Кот Варгін азірнуўся ў адзін бок, у другі. — Недзе ж тут знаходзяцца і ўладанні цара Паднора, дзе цяпер на троне сядзіць пачварны Пацук. I там тая залатая клетка, у якой пакутуе няшчасная мышка Паднорка. Адзе? Дзе тыя ўладанні? Гэта мне пакуль невядома. Таму застаецца адно: трэба бегчы наперад, а там штосьці праясніцца».
    I ён пабег па гэтым цёмным, змрочным калідоры, разпораз абтрасаючы з вушэй сажу, якая асыпалася са столі. У нейкі момант адчуў, што попел пад яго лапамі робіцца ўсё больш і больш гарачым. Ужо цяжка было трываць. Але ён усё роўна імкліва бег. Раптам наперадзе пачуўся гуч-	-
    ны голас, які загрымеў пад чорным скляпеннем, як раскацісты гром:	л ,
    — Ну і колькі ж гэта яшчэ я ад//Э	U
    я дапамагу
    Кашэчы кароль атарапеў і спыніўся: «Жыжаль!» Ён нават адразу і не знайшоўся што адказаць богу агню, які зноў адазваўся да яго:
    — Дык чаго ты маўчыш, Варгін? Будзеш доўга маўчаць, лапы ў попелу апячэш! He проста ж так ты ў мае ўладанні прыйшоў, ды яшчэ і з жабер-травою?
    Кот Варгін ужо саўладаў з хвіліннай разгубленасцю і высока падняў свой пушысты хвост, быццам падаў знак Жыжалю, маўляў, усё ў парадку, я зараз адкажу табе. I ён адказаў:
    — Мне трэба ў Падноравы ўладанні. Я хачу мышку Паднорку вызваліць. Яна там у залатой клетцы сядзіць.
    На гэты раз Жыжаль не адразу падаў голас. Кот Варгін, пераступаючы з лапы на лапу, нецярпліва чакаў, калі ж адгукнецца Жыжаль. I вось бог агню сказаў:
    — Ведаеш, кашэчы кароль, ва ўладаннях цара Паднора ў мяне сусед надта неспакойны аб'явіўся. Нейкі Пацук! Кажуць, што гэта — злосны вядзьмак. Яго даўно ўтаймаваць трэба. Ну, а ўладанні тыя так сабе, дробязь! Адна тронная зала ды яшчэ некалькі пакойчыкаў, якія ты праскочыў. Табе трэба вярнуцца назад. Недалёка ад таго лазу, праз які ты пралез у падзямелле, паваротка ёсць. Там другі калідор, вузейшы. Па ім і пабяжыш. Увапрэшся ў дзверы і пройдзеш праз іх. Ты ж майстар праходзіць праз што заўгодна!