• Часопісы
  • Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку  Раіса Баравікова

    Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку

    Раіса Баравікова
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Звязда
    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    53.14 МБ
    — Ф-фь-ю-ю! — ажно прысвіснуў Варгін і зайшоўся рогатам: ха-ха-ха-а! — Ды ты ў сваім розуме, старая? Ну і кашалёў наплёў Паветрык Дамавіку, а Дамавік — табе! Якія нябесныя вышыні, якія Касмічныя струны! Ты мяне насмяшыла. Ну ўсё, ідзі! Я адпускаю цябе! I каб больш я нічога не чуў ні пра Паветрыкаў, ні пра нейкія там Касмічныя струны. У мяне ёсць свой план, я ўжо казаў табе.
    Дамавуха так моцна тузанула сваю спадніцу, што ледзь не ўпала. Варгін толькі ўсміхнуўся і ціха прамармытаў:
    — Дык вось як яно ўсё абарочваецца! Дыямент на залатым ланцужку — чарадзейны! У ім хаваецца сіла магутная. Хм-м, цікава. Вельмі нават цікава!
    Варгін задумаўся і ўслед за Дамавухаю паволына падаўся ў пярэдні пакой. Там ён разлёгся пад пуфам і ўсё думаў, думаў... Як жа ён мог так неабачліва выпусціць мышку Паднорку з гэтай кватэры? Той самы дыямент на залатым ланцужку быў так блізенька ад яго. Хм-м, мышка-прынцэса! Толькі ж і ён сам — кашэчы кароль! I такога не можа быць, каб ён не расшукаў падзямелле, у якім цяпер можа знаходзіцца Паднорка. Але спачатку, зразумела, ён павінен перамовіцца з Дамавіком. Магчыма, якраз Лазнік штосьці расказваў яму не толькі пра мышку Паднорку, а і пра тое падзямелле, дзе яе можна знайсці. He выключана мажлівасць, што Лазнік мог ведаць, дзе яно знаходзіцца і як можна патрапіць туды. Таму цяпер трэба адно — спакойненька дачакацца нядзелі, каб, нарэшце, пабачыцца з Дамавіком.
    ФОКУС-МОКУС АД ВАРГІНА
    I вось тая нядзеля настала. Раніцай, як толькі ўсе сямейнікі паснедалі, гаспадыня і гаспадар пачалі збірацца на рынак.
    — Мамачка, мне клубніцаў купіце, — папрасіла малая Наташка. — Яны ўжо з'явіліся на рынку. Толькі радыскі не купляйце. Я не люблю радыску. Лепш — гуркоў.
    — Купім і клубніцаў, і гуркоў, — адказала Валянціна Пятроўна: — Толькі вэрхалу ў хаце ніякага не нарабіце. Юрасік, — гукнула яна сына. I, калі Юрась выйшаў са свайго пакоя, строга сказала: — Кніжку пра Карлсана Наташцы пачытаеш. Абавязкова. Ты зразумеў мяне?
    — Хай сама чытае, яна ўжо ўмее, — адмахнуўся Юрасік.
    — Умее, ды не зусім, — уставіў сваё слова бацька і хлопчык тут жа звярнуўся да яго:
    — А мне можна ў інтэрнэт залезці, паслятагоякпачытаю Наташцы кніжку?
    — Можна, можна, — дазволіў бацька.
    — Толькі ненадоўга. I глядзі, каб ніякіх
    мульцікаў для Наташкі. Яна іх ужо ўчора вечарам нагледзелася. Яшчэ не хапала, каб зрок сапсавала, — адгукнулася маці і тут жа папрасіла бацьку: — Сумку большую вазьмі, можа, дыванок які Чарнышу купім, дык не несці ж яго ў руках.
    — He! Дыванок не тое. Я для ката ў магазіне лежачок аблюбаваў. Давай заўтра куплю. He хочацца сёння ехаць у магазін, калі ўжо вырашылі на рынак паехаць. — I ён зазірнуў пад пуфік, пад якім ляжаў кот Варгін: — Чуў, як пра цябе гаспадыня клапоціцца? Дыванок табе прапанавала купіць. А як па мне, дык лепш
    лежачок утулыненькі, ага?
    — Мяў, мяў, — адазваўся кашэчы кароль, але з-пад пуфа не вылез. Яму карцела, каб гаспадары хутчэй сышлі з кватэры. У яго не было ніякага сумнення, што, як толькі бацькі пакінуць кватэру, Юрасік тут жа засядзе за камп'ютар. А вось чым будзе займацца ў гэты
    час Наташка, гэта яшчэ тое пытанне! Кепска, калі возь-
    ме ў рукі кніжку ці пачне бавіцца з лялькамі. Але ўсё
    атрымалася так, як Варгін спланаваў яшчэ з самай раніцы. Як толькі за бацькамі зачыніліся ўваходныя дзверы, Юрась тут жа пацягнуў Наташку ў гасцёўню:
    — Ну, давай, скачы на канапу, — загадаў ёй, — і кажы, які мульцік табе ўключыць?
    — Спачатку пра рыжага катаакрабата, — адказала Наташка.
    Усе! Іх жа там
    сказала
    толькі тры Наташка.
    — Мала! — уздыхнуў Юрась. — Можа, лепш пра гарэзлівага вожыка і дзікабразазадаваку?Там, здаецца, пяць серыяў. Я ж як засядуза камп'ютар, мяне не адарваць.
    — Не-е! — захныкала Наташка. — Спачатку пра рыжага ката, потым пра дзікабраза.
    — Добра, толькі не хныч!
    Юрасік узяў пульт, уключыў тэлевізар, знайшоў патрэбны канал. I як толькі на экране з'явіўся мардасты рыжы кот на арэлях, у гасцёўню, перавальваючыся, зайшоў кашэчы кароль. Паглядзеў на Наташку, потым на Юрася і сеў перад тэлевізарам.
    — Во-о, яшчэ адзін глядач з'явіўся, — пасміхнуўся Юрасік. — I цудоўна! Глядзіце тут удваіх. Толькі чуеш, Наташка, калі раптам цябе бацькі заспеюць за тэлевізарам, скажаш, што я толькі-толькі ўключыў яго. I абавязкова скажы, што мы доўга чыталі кніжку.
    — Скажу, не бойся, — адазвалася задаволеная Наташка. — Ідзі да свайго камп'ютара.
    Юрасік выскачыў з гасцёўні, і кот Варгін падсунуўся бліжэй да тумбачкі, на якой стаяў тэлевізар. Зрабіў выгляд, што ён уважліва ўзіраецца ў тэлевізійны экран, потым адазваўся да Наташкі:
    — Ну і што ж тут цікавага ў гэтым мульціку? Кот як кот — рыжы і мардасты! Ды і выкрутасы яго слабенькія!
    Наташка з апаскаю паглядзела на Варгіна, падсунулася бліжэй да спінкі канапы і ледзь чутна, быццам раптоўна страціла голас, прашаптала:
    — Юра-а-ась! Мама мне не паверыла. А Чарныш зноў са мною размаўляе.
    — Ну і што, — зусім блізка падсунуўся да тумбачкі кашэчы кароль. — Ты таксама са мною паразмаўляць можаш. Табе сапраўды падабаецца гэты рыжы кот, які так бяздарна гайдаецца на арэлях?
    — Мне падабаецца дзяўчынка, якая сядзіць у пясочніцы, — адказала Наташка. — Усіх дзяцей мамы пазабіралі дамоў, таму што хутка пачнецца навальніца. А мама гэтай дзяуяьінкі затрымліваецца. У іхняй ква-
    тэры — патоп. Прарвала кран у ванным пакоі. I мама дзяўчынкі па тэлефоне выклікае майстра. А ён ніяк не ідзе. Рыжы кот забаўляе дзяўчынку. А калі пачнецца дождж, кот / возьме яе за руку і завядзе дадому. Мама^!!^^^ дзяўчынкі вельмі ўзрадуецца. А кот ім яшчэ і кран адрамантуе.
    — Фь-ь-ю-ю, майстар вялікі знайшоўся! Бачыш ты, ён кран адрамантуе. А хочаш, я пакажу табе фокус-мокус? — Варгін запытальна зірнуў на Наташку і дадаў: — Навошта глядзець тое, што ўжо неаднойчы бачыла?
    Пасля гэтых сваіх слоў кашэчы кароль падняўся на заднія лапы і перапытаў:
    — Дык ты хочаш пабачыць фокус-мокус?
    — Хачу, — прашаптала Наташка.
    Кашэчы кароль азірнуўся і ўгледзеў тое, чаго не бачыла Наташка. Ну, вядома ж, за Варгінам пільна сачыла ўстрывожаная Дамавуха. Яна стаяла каля прыадчыненага акна і нервова пераміналася з нагі на нагу.
    — Ну і што жты такое задумаў, Варгін? — запыталася Дамавуха ў кашэчага караля, і яе голас для Наташкі застаўся за заслонай нябачнасці.
    Варгін жа, зразумела, пачуў Дамавуху, але ў адказ толькі ўзмахнуў хвастом, маўляў, не назаляй, старая, і працяжна праспяваў:
    — Фокус-мо-о-кус! Фокус-мо-о-кус! Зараз будзе фокусмо-о-окус! Пасля чаго ён імкліва скочыў на панэль тэлевізара. Дзіўна, але тэлевізар нават не пахіснуўся. А сам Варгін ужо загадкава ўсміхаўся Наташцы з тэлевізійнага экрана, пачухваючы лапаю за вухам.
    Рыжы кот на арэлях перастаў гойдацца. Ён з цікавасцю паглядаў на Варгіна. Грымнуў гром. Бліснула
    Нават
    маланка. Iзакрапалі буйныя кроплі ,/ d дажджу. У пясочніцы заплакала дзяў[f чынка. Рыжы кот прыціснуў вушы да галавы, моцна гайдануўся і імкліва скочыў у пясочніцу. Кашэчы кароль тут жа апынуўся на арэлях. I ў той жа момант ён застаўся на экране адзін. Рыжы кот і дзяўчынка зніклі.
    Наташка амаль уціснулася ў спінку канапы.
    — Юрась, Юра-а-ась, наш Чарныш
    . у тэлевізары, — прашаптала яна.
    — Сціхні, малая! — прыкрыкнуў з экрана на Наташку Варгін і сказаў больш спакойна: — Сядзі ціха, слухай мяне ўважліва. • Потым пра ўсё пачутае раскажаш сваёй маці, шаноўнай Валянціне Пятроўне. Я — кашэчы кароль. Каралятрэба слухацца. — Ён зрабіў паўзу, звузіў свае зялёна-жоўтыя вочы, уздыхнуў: — Эхе-хе-е, разумееш, на I старой кватэры разам з вамі жыў Дамавік. Г He той Дамавічок, які бывае ў казках, а самы сапраўдны — дзед Дамавік з доўгай сівою барадою. Ты мне можаш не паверыць, але гэта — праўда! Так-так! — Ён заківаў галавою. — Здаўна-здаўна ўжо гэтак павялося, што пры дамах жывуць
    Дамавікі, а пры хатах — Хатнікі.
    Лазнікі жывуць пры лазнях. Ваш Дамавік быў вельмі добры. Адным словам, дух не шкодны. А бываюць духі шкодныя, але я зараз не пра іх, а пра Дамавіка. Чуеш, малая, ён ахоўваў вас ад усяго кепскага і ўва ўсім спрыяў вам. Нават татку твайму неаднойчы скрытна дапамагаў, пра што той нават не здагадваўся. I што ж у выніку атрымалася?! — Варгін з роспачным выглядам развёў лапамі. — Вы ўсе пераехалі сюды, у новае жытло, а Дамавіка пакінулі ў старой кватэры? Кепска, малая! — Кашэчы кароль відавочна быў надта задаволены сваім красамоўствам. — Гэта вельмі нядобра! Адна справа, ляльку старую пакінуць, а другая — Дамавіка! Дамавік пакрыўдзіўся, вельмі моцна ён пакрыўдзіўся!
    — Мы сёння з мамаю паедзем
    на старую кватэру, —
    адгукнулася Наташка. — Мы
    забяром адтуль Марысю. Яна мая любімая лялька.
    — Вось-вось, любімая лялька! Ведаю, што паедзеце на старую кватэру, каб забраць яе, — сказаў Варгін і тут жа запытаўся: — АДамавіка свайго? Яго таксама трэба ўзяць з сабою. Ён жа любіў вас усіх, дык каго цяпер любіць ён будзе? Вядома, Дамавік можа прыжыцца пры новых гаспадарах,
    
    але ці палюбіць ён іх?! Ён жа па вас сумаваць увесь час будзе, як і зараз сумуе разам з Марысяю. Дык, чуеш, малая, свайго Дамавіка вы сёння павінны запрасіць да сябе, у гэтую кватэру. Хай твая маці, шаноўная Валянціна Пятроўна,
    ласкава папросіць яго, каб ён зноў жыў разам з вамі. Хай скажа, што вам тут дрэнна без яго. А калі не папросіць, калі не скажа, дык ведаеш, што вам усім будзе? Сказаць табе, малая, што можа здарыцца, у-уў, у-уў? — працяжна завыў кашэчы кароль,
    рэзка ўскінуў тоўстую чорную лапу, быццам хацеў некага шкрабануць, і звузіў вялікія зялёна-жоўтыя вочы. Праўда, больш нічога ён не паспеў сказаць. Таму што якраз у гэты момант рыпнулі ўваходныя дзверы, пачуліся галасы. У пярэдні пакой увайшлі Валянціна
    Пятроўна і Леанід Віктаравіч.
    — Мама-а! — нема закрычала Наташка і мігам усхапілася з канапы. Але хуценька зноў апусцілася на яе, уціснуўшы галаву ў плечы. Проста над ёю стрымгалоў праляцеў Варгін. Ён з усяго разбегу скочыў на шыбку прыадчыненага акна і ўмомант знік за ім.
    — Што здарылася, Наташка? — у гасцёўню зазірнула Валянціна Пятроўна і зараз жа рукою паказала на тэлевізар: — А гэта што яшчэ такое?! Я прасіла, каб не ўключалі мульцікаў!
    Наташка зірнула на экран, дзе ўжо не накрапваў дождж, а шумеў сапраўдны лівень, пад якім рыжы мардасты кот за руку вёў малую дзяўчынку да пад'езда вы-