Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку
Раіса Баравікова
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Звязда
Памер: 128с.
Мінск 2017
Ларыска паглядзела ў неба і ўжо нічога там не пабачыла.
— Ты ўпэўнены, што гэта была птушка? — запыталася яна ў Юрася, і ў яе голасе чулася сумненне.
— Упэўнены, — адказаў хлопчык і разгарнуў куст белай гартэнзіі, які ўжо расхінала Ларыска: — Кіс-кіскіс, Чарныш!
Ён і падумаць не мог, што ў гэты самы час кашэчы кароль і Паветрык ужо апускаліся на высокі бераг глыбокай вірлівай рэчкі.
— Ну і дзе тое дрэва, на якім ты бачыў Русалку? — запытаўся кот Варгін у Паветрыка, калі яны прызямліліся. — Пакуль мне бачыцца толькі асака ды чараты ў нізінцы.
— Аты паглядзі вуньтуды, — паказаў крылцам Паветрык. — Бачыш кусты? За імі — палянка. Там і невялікія дрэвы ёсць. Узнімайся! Мы мігам там апынемся.
Паветрык адарваўся ад зямлі. А кот Варгін нават і не ўзнімаўся ў паветра. Ён з такой шалёнай хуткасцю кінуўся ў бок кустоў, што Паветрык міжволі падзівіўся і нават пазайздросціў кашэчаму каралю.
СУСТРЭЧА 3 РУСАЛКАЮ, альбо КОТ ВАРГІН ВЯЛІКІ ЦЫРУЛЬНІК
Варгін адразу пабачыў Русалку, яктолькі апынуўся ў густой траве за кустамі. Яна стаяла каля алешыны, што расла на палянцы, і пільна ўзіралася ў бліжэйшы да яе куст глогу. Кашэчы кароль затаіў дыханне. Ён упершыню бачыў так блізенька ад сябе Русалку, і яго зялёна-жоўтыя вочы гарэлі цікавасцю.
— Чаго ж яна так насцярожана ўзіраецца ў гэты куст? Мабыць, Паветрыка там прыкмеціла, — падумаў ён і адзначыў: — Калі б не вялікі лускаваты хвост, раздвоены ў канцы, і не доўгія зялёныя валасы, яе можна было б прыняць за прыгожанькую дзяўчыну, хоць і выглядае яна надта ўжо бяскроўнай. Яшчэ і вочы ў яе што шкляныя. Жывога бляску ў іх няма. — Варгін яшчэ нейкае імгненне паўзіраўся ў Русалку і пацёр лапаю нос, над якім закруцілася нейкая нахабная мошка: — Дык што ж? Напэўна, мне трэба падаць голас. Чаго я чакаю?
Няхай знойдзе Русалачка ў траве чорнень-
кага коціка, а там ужо і пазнаёмімся. — Ён паглядзеў па баках: — Ну і куды ж гэты Паветрык падзеўся? Штосьці я нідзе не бачу яго паблізу? Відаць, ён і сапраўды зашыўся ў той самы куст, куды ўсё яшчэ глядзіць Русал-
ка, каб перадыхнуць пасля гэтага нашага неспадзяванага пералёту. Я не супраць, хай адпачне дзіцятка нябесных вышыняў. Кволенькі вельмі. Мне ж адпачываць не трэба. Я — кашэчы кароль. — Ён выпнуў грудзі наперад. — Я заўжды поўны сілы! — і Варгін так гучна мяўкнуў, што з травы падняўся цэлы рой мошак. I тут,
якраз у гэты момант здарылася тое, чаго кашэчы кароль ніяк не чакаў.
— Ай-я-яй, я-яй, — раптоўна заверашчала Русалка і заскакала, з боку на бок пакалыхваючыся на сваім хвасце, замахала рукамі, быццам адмахвалася ад мноства пчол. Потым схапілася за галаву: — Ай-ай, адчапіся, нячысцік! Што ты робіш?! А-ай!
«Ого, якой прыткаю стала», — падумаў кашэчы кароль. А Русалка то хапалася за галаву, то, як шалёная, махала рукамі. Валасы ж яе тым часам узнімаліся, разляталіся ва ўсе бакі і кудлачыліся. Русалчына галава ўжо нагадвала галаву старажытнагрэчаскай Медузы
Гаргоны.
— Адчапіся! Згінь, нячысцік! — крычала Русал-
ка: — Што ты робіш з маімі прыгожымі валасамі?!
Тут кот Варгін і здагадаўся, што адбываецца.
— Паветрык! Гэта ён узбіўся на галаву Русалкі.
Глядзі, як разышоўся! — злосна выдыхнуў ён і прашыпеў: — А Паветрык і сапраўды нячысцік, а не дзіцятка нябесных вышыняў, як я раней думаў. I зусім не кволенькі ён. Дык што, пазмагаемся?! Трэба ратаваць Русалку.
Але ніякага змагання не здарылася. Кашэчы кароль выгнуў спіну і так скакануў, што ўмомант апынуўся над раскалмачанай Русалчынай галавою.
Ён на імгненне завіс над ёю, выпусціў з тоўстай лапы ўсе кіпцюры і адным рыўком выцягнуў ужо даволі знясіленага Паветрыка з яе валасоў.
— Ай! — ускрыкнула Русалка. АПаветрыксцепануўся ўсім сваім празрыстым тулавам і мармытнуў: — Э-э-э, асцярожна! Ты ледзь не парваў мяне!
— Вельмі шкада, што не парваў. Мы з табою не дамаўляліся крыўдзіць Русалку.
— А я яе і не крыўдзіў, — адказаў Паветрык. — Я проста пагуляў з яе валасамі. — Ён узмахнуў крылцамі і павольна закружыўся над палянкай, быццам выпрабоўваў свае крылы. Потым падляцеў да Варгіна і сказаў: — Вецер перамяніўся. Ён дзьме якраз у той бок, адкуль мы нядаўна прыляцелі. Ну, ты заставайся тут з Русалкаю, а я палячу назад на той каштан, дзе мы з табою сустрэліся. Можа, там ужо мяне браты чакаюць.
— Ляці, — адказаў кашэчы кароль. Ён на імгненне задумаўся і патрос лапаю наўздагон Паветрыку: — Толькі ж глядзі таго хлопчыка з дзяўчынкаю не чапай, калі раптам яны зноў усядуцца на лавачку пад каштанам! — і, калі Варгін прамаўляў гэтыя словы, у яго вачах прамільгнуў лёгкі смутак. Але гэтае пачуццё было такім мімалётным, што Русалка і не заўважыла яго. Яна з цікавасцю пазірала то ўслед Паветрыку, якога ўжо немагчыма было разгледзець, то на ката Варгіна.
— Чаго ты раскрычаўся? Ён ужо не чуе цябе, — нарэшце адазвалася яна да кашэчага караля і ўсхліпнула, абмацваючы галаву рукамі: — Лепш дапамажы мне адшукаць у траве грабеньчык, які я выпусціла з рук, як толькі гэты нячысцік накінуўся на мяне. Я не магу з'явіцца дадому з такой ускудлачанай галавою. Мне трэба расчасаць валасы, інакш старэйшыя сёстры засмяюць мяне. А стары Вадзянік гневацца будзе, — і Русалка раптоўна так разрыдалася, прыкрыўшы твар рукамі, што Варгін міжволі скрывіўся.
— He плач. Я не люблю, калі побач са мною нехта плача, — сказаў ён. — Мы абыдземся і без твайго грабеньчыка. У мяне ж во-о, глядзі, — ён выцягнуў сваю тоўстую лапу перад сабою і выпусціў усе кіпцюры: — Гэта лепей, чым твой грабеньчык. Спадзяюся, ты мне дазволіш дапамагчы табе? Я ўмомант усё разблытаю! — і кашэчы кароль рашуча рушыў да Русалкі.
— He падыходзь да мяне, — закрычала яна і скокнула на купіну: — Ты ж — кот Варгін! Я адразу здагадалася, як толькі ты з'явіўся з-за кустоў. Пра цябе мне аднойчы расказваў стары Вадзянік. Я цябе баюся. Ты — бязлітасны! Ты такі чорны і такі вялізны!
— Дык я магу стаць маленькім кацяняткам спецыяльна дзеля цябе. — Кашэчы кароль паблажліва пасміхнуўся і запытаўся: — Хочаш, я ім зараз жа зраблюся? Ну, а наконт бязлітаснага, гэта не пра мяне. Дарэмна крыўдзіш, — і Варгін паваліўся ўтраву, закачаўся па ёй, падняў лапы ўгору, ласкава завуркатаў: — Мяўмяў, яшчэ адно імгненне і я стану такім малюпасенькіммалюпасенькім і такім пяшчотным-пяшчотным! Дык ты хочаш пабачыць мяне такім?
— He, не хачу, — крутнула ўскудлачанай галавою Русалка. — Ты ўсё роўна будзеш заставацца Варгінам. Мне страшна, я ўся калачуся.
Але ў голасе Русалкі не чулася боязі. Гэта імгненна адзначыў кашэчы кароль і ўхмыльнуўся: «Хітрая!» А ўслых ён сказаў:
— А калі я стану Вялікім цырульнікам, ты таксама будзеш мяне баяцца?
— Стань, калі зможаш, — трошкі павагаўшыся, пагадзілася Русалка. — Я пагляджу на цябе. Мне жудасна цікава. Кот Варгін і раптам — Вялікі цырульнік! Хм-м?
Кашэчы кароль тут жа падняўся на заднія лапы. I зусім як Дамавуха ў кватэры, дзе яшчэ так нядаўна
знаходзіўся ён, Русалка ціхенька войкнула. Перад ёю стаяў кашэчы кароль у жоўтых штанах і цёмна-зялёным фраку, з-пад якога выглядвалі каўнер жоўтай шаўковай кашулі і кашнэ з чорнага аксаміту. У адной лапе Варгін трымаў расчоску, у другой — нажніцы.
— Дык што, — сказаў ён вельмі галантна і шчоўкнуў нажніцамі, — мне можна пачынаць, мая шаноўная Русалачка? Я мігам разблытаю ўсе твае кудлы.
— Пачынай, — не адразу пагадзілася Русалка і запыталася: — А чаму шаноўная?
— Разумееш, я зусім нядаўна кватараваў у горадзе ў адной кватэры. Там пазнаёміўся з Дамавухаю. Ну ты ж ведаеш, з жонкаю Дамавіка. Яны там цудоўненька прыжыліся. Ва ўсялякім выпадку я так думаю, што яны разам. Дык, чуеш, Дамавуха запатрабавала, каб я пры размове пра гаспадароў, дзе мы жылі, казаў толькі гэтак: шаноўная Валянціна Пятроўна, шаноўны Леанід Віктаравіч. Іншымі словамі, такім чынам выказваў асаблівую павагу да іх.
— Ха-ха-ха-а, — залілася смехам Русалка. — Ты мяне яшчэ зусім не ведаеш, а ўжо паважаеш, праўда?
— Я паважаў гаспадароў, у якіх кватараваў, — адказаў Варгін.
Русалка падцяла свой хвост і, спахмурнеўшы, села на купіну. I, як толькі кашэчы кароль наблізіўся да яе, папрасіла: — Ты ж глядзі, абыходзься без нажніц. А лепш, увогуле, пазбаўся ад іх. Русалкі ніколі свае валасы не падстрыгаюць. У іх — наша краса і сіла. Без іх, як і без хваста, мы — не русалкі. Табе ж падабаюцца мае валасы?
Кот Варгін толькі згодна кіўнуў галавою ў адказ. Ён шпурнуў нажніцы ў траву, і расчоска хутка-хутка замільгалаўяголапах. Русалказрэдку ціхенька войкала, а яе валасы ўсё выпростваліся
і выпростваліся. Кашэ-
чы кароль разблытваў іх моўчкі. I трэба сказаць, вельмі старанна. Але, нарэшце, адазваўся да Русалкі.
— Я хутка закончу сваю працу, — сказаў ён. —
I хачу, каб ты мне падзякавала за яе.
— Хочаш атрымаць грошы? — хутка запыталася Русалка. — У мяне ёсць шмат залатых манетак. Я імі ўпрыгожваю сцены. Толькі ж мне трэба спусціцца на дно ракі ў палац старога Вадзяніка.
— He, — пакруціў галавою Варгін. — Грошы мне не патрэбны. Я абыходжуся без іх. Ты вось што... Адвядзеш мяне на палетак, дзе расце збажына, да норак мышэй-палёвак.
— Будзеш паляваць на іх?
— Навошта паляваць? — прыўзняў бровы кашэчы кароль. — Я на мышэй не палюю. Проста хачу пра тое-сёе запытацца ў іх.
— Прашто? — ажно падскочыла Русалка. — Хутчэй кажы, пра што?! Стары Вадзянік вельмі ікаўны. Мы, русалкі, таксама цікаўныя. — I ў той жа момант Русал-
ка прыўстала з ку-
піны. Прыклала палец да сваіх бяскроўных губ і зашаптала: — Цс-с, пакуль нічога не расказвай. Маўчы. На беразе рэчкі з'явіўся рыбак.
— Ну дык і што?! — таксама шэптам прамовіў Варгін. — Няхай рыбак закідвае сваю вуду ў раку, а ты павядзеш мяне на палетак.
— Не-не, — адазвалася Русалка. — Рыбак можа пабачыць нас і спалохаецца. А стары Вадзянік забараняе палохаць гэтага рыбака. Ён чамусьці яго паважае. Хм-м, як і ты тых гаспадароў, у якіх кватараваў.
— Ну ўсё, — уздыхнуў кот Варгін, і ў яго голасе пачулася раздражненне: — Я стаў Вялікім цырульнікам. Я разблытаў усе твае кудлы. Зараз жа вядзі мяне туды, дзе расце збажына. Я нічога больш не хачу чуць ні пра рыбака, ні пра Вадзяніка. Лепш бы расказала мне штонебудзь пра мышэй-палёвак.
— Пачакай, — Русалка правяла рукамі па валасах і загадкава пасміхнулася. — Ну так, валасы ты разблытаў. Вялікі дзякуй за гэта. Але ж ты не расчасаў іх! Яны ўсё роўна тырчаць ва ўсе бакі. Дык як след расчашы іх, калі ўжо назваўся Вялікім цырульнікам. А потым, можа, я і завяду цябе да мышэй-палёвак, — і Русалка хітра-хітра заўсміхалася пры гэтых сваіх словах.