• Часопісы
  • Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку  Раіса Баравікова

    Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку

    Раіса Баравікова
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Звязда
    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    53.14 МБ
    Кот пацягнуўся, пашкрэбаў лапаю за вухам і палез пад пуфік, адзначыўшы, што ён выбраў для сябе не горшае месца ў гэтай кватэры.
    ПРА КЛАПАТЛІВУЮ ДАМАВУХУ I ШЛЯХЕТНАГА ДАМАВІКА
    Была глыбокая ноч. I, каб гаспадыня кватэры, у якой яшчэ як след не абжыўся кашэчы кароль, нечакана прачнулася, яна вельмі здзівілася б. А магчыма, нават ускрыкнула б, пабачыўшы, што цяжкія начныя шторы на акне рухаліся, быццам нехта нябачны зашторваў акно. Адным словам, рабіў тое, што сама Валянціна Пятроўна перад сном зрабіць забылася. Зразумела, што самі па сабе шторы не маглі рухацца. Іх зашморгвала Дамавуха, каб вялізная жоўтая Поўня не зазірала ў акно.
    Але гаспадыня не прачнулася. I, вядома ж, нічога не пабачыла. Ды затое Дамавуху ўгледзеў кот Варгін.
    Ен зазірнуў у прыадчыненыя дзверы спальні і ажно высунуў і прыкусіў кончык языка ад здзіўлення. Так, так, кашэчы кароль быў надзвычай уражаны!^^ Дык вось яно што! Дамавуха! Квахту-^V’ ха старая! А больш дакладна, наколькі яму памяталася, лагодны дух, які спрыяе ладу ў добрай хаце. He тое, што ён —
    вялікі майстар сварак ды звадак.
    А лепш роўных!
    сказаць —
    інтрыган, якому няма
    Ай-я-яй, і як жа такога маху ён даў! Як жа не г здагадаўся, што гэта яна і каўбасу ў яго адняла, \ каб вярнуць назад у халадзільнік. I горача ды\< хала яму ў патыліцу, засцерагаючы сямейнікаў ад яго. I балюча на лапу яму націснула, калі ён цыкнуў на Наташку. Варгін ажно скрывіўся, калі раптам успомніў, як ён насіўся раніцай па гэтай ква-
    ' 23
    тэры, як патрабаваў: «Выходзь, выбягай, выскаквай, выпаўзай!» I, глядзі жты, не адазвалася! Можа, нават смяялася з яго няўцямнасці! Як жа такое магло здарыцца, што ён яе не пабачыў, не адчуў?! Як удалося ёй гэтак схавацца ад яго?
    А што ж Дамавік? Дамавікі, наколькі ён ведае, пры любым доме найчасцей жывуць у пары з Дамавухамі, якіх яшчэ нярэдка называюць Дамахамі. I ніколі яны
    не варагавалі з Варгінам. Наадварот, звычайна жылі ў злагадзе з ім. Дык што ж здарылася цяпер? Чаму ён не бачыць у гэтай кватэры Дамавіка? Няўжо і Дамавік чамусьці хаваецца ад яго? Так разважаў кашэчы кароль.
    А Дамавуха тым часам — істота нізенькая, тоўсценькая,
    што бочачка, у доўгай спадніцы з шырокай фальбонаю ды ў чырвонай кофце з брыжыкамі — шчыльна занавесіла акно і хутка скіравалася да дзвярэй. Кот Варгін ледзь адскочыў, саступаючы ёй дарогу, і працягваў назіраць за ёю далей.
    Дамавуха зайшла ў суседні пакой, дзе на двух'ярусным ложку спалі дзеці. На верхнім ярусе — Юрась, на ніжнім — Наташка.
    — Вох-вох, — пакруціла галавою Дамавуха. — Як было на старой кватэры, так і тут. Дзіцячыя цацкі параскіданы па ўсім пакоі. Наташчына адзенне ляжыць на падлозе. Хіба ж гэтак можна! Дзеткі, вы мае дзеткі! — Дамавуха пачала ціхенька
    збіраць і складваць у скрыню для цацак кубікі, МЯЧЫКІ, ЛЯЛЬКІ, | машынкі, цацачны посуд.
    Раптам на сваім ніжнім ложку заварушылася Наташка, пе-
    равярнулася на другі бачок і нечакана захныкала ў сне. Больш за тое, яна
    яшчэ і некалькі разоў роспачна ўскрыкнула: «Марыська! Марыся! Мне без цябе кепска! Ты дзе? Дзе ты, Марыська?!»
    — Дзе-дзе? На старой кватэры ляжыць, пакінутая, — ціхенька прабурчэла Дамавуха і прысела на краёк ложка. Паправіла коўдру, асцярожна пагладзіла дзяўчынку па плячы, зашаптала: — Ну, не плач! He плач, міленькая! Ты ж сама пакінула сваю Марыську. Паслухалася маці, якая сказала, каб ты не брала з сабою старую ляльку ў новае жытло. А цяпер сумуеш! Якую ўжо ноч плачаш у сне, клічаш і клічаш Марыську! Вох-вох, — цяжка ўздыхнула Дамавуха. — А я ж таксама сумую, дзетачка! Таксама плачу, ды ніхто не бачыць маіх слёзак. I казала, і прасіла Дамавіка, каб залазіў у машыну, як пераязджалі сюды, а ён заўпарціўся. Маўляў, ніхто не просіць мяне, ніхто не забірае з сабою! Вось і застаўся ў старой кватэры разам з Марыськаю. А як жа тут патрэбны ягоныя рукі! Няма каму дапамагчы гаспадару, якому трэба то мэблю перасунуць, то дыван на сцяну падвесіць! А тут яшчэ і такая напасць звалілася. Кот Варгін аб'явіўся! Твой татка ўласнаручна, сам яго ў кватэру прынёс. Ты во-о, язык Варгіну паказвала, а не ведаеш, хто сядзеў перад табою! Сам кашэчы кароль. Дамавік з ім неяк паладзіў бы. Ён з ім заўжды ладзіў, а я? Ці змагу вас усіх абараніць ад гэтай чорнай поскудзі?!
    Кашэчы кароль ледзь не мяўкнуў ад такой знявагі. Поўсць на ім уздыбілася, маўляў, ну, трымайся, бабулечка, качарга ты старая! Ён ужо гатовы быў заскочыць у пакой. Але тут зноў у сне захныкала Наташка: «Марыська! Марыся! Табе кепска без мяне. Я ведаю, кепска!»
    Кот памарудзіў.
    — Ах, не плач, не плач, мая дзяўчынка, супакойся, — і Дамавухаопаднялася з ложка. — Ну вядома! Ма-
    рыся таксама недзе сумуе без Наташкі! — уздыхнула яна. — А Дамавік? Цікава, як яны там, у былой кватэры?
    Дамавуха дастала з кішэнькі, прышытай да яе кофты, маленькую бутэлечку з парфумай і, як гэта звычайна рабіла Валянціна Пятроўна, мазнула за адным вухам, потым — за другім. Па дзіцячым пакоі разліўся нязвыклы, але вельмі прыемны пах. Да ўсяго такі казытлівы, што кашэчы кароль міжволі заціснуў ноздры лапаю. А Дамавуха нечакана нахілілася і некалькі разоў тузанула за кутасік, які матляўся на яе мяккім пантофліку, нагадваючы заечы хвосцік. I — о, цуд! Варгін не паспеў маргнуць вокам, як яна знікла, бы растала ў начной цемрадзі. Зразумела, ён не мог бачыць, што Дамавуха ў той жа момант апынулася ў адным з пакояў ранейшага жытла. I адразу ж моцна расчхалася:
    — Апчхі-і! Апчхі-і! Што тут такое адбываецца? Адкуль столькі пылу?!
    — Ды рамонт у нас, хіба не бачыш? Новыя гаспадары да свайго засялення рыхтуюць пакоі, — пачуўся голас Дамавіка. I зараз жа з-пад груды запэцканых газет ды нейкіх грувасткіх каробак з'явіўся ён сам і таксама чхнуў: — Апчхі!
    — Ага, чыхаўка даймае! — адазвалася Дамавуха. — А мог бы цяпер у кватэры ўтульнай палёжваць, а не сярод гэтага пылу ды смецця, шалапут ты стары! Гэта ж трэба быць такім шалапутным!
    бараду. — Э-э, я, ведаеш, некалі ў шляхціца аднаго жыў. Мы яшчэ тады з табою не былі разам. Як ён мяне паважаў, як даражыў мною! Здаралася, наватз хлебамсоллю ў маю камору прыходзіў і лагодна прамаўляў: «Дамавік, Дамавік! Вазьмі ад мяне хлеб-соль, любі маіх коней і шануй! Я таксама буду цябе любіць і шанаваць!» Шляхціц той мяне нават у Вільню і ў Парыж неаднойчы з сабою браў. А потым, э-э, паўстанне было. I ён у чужы край мусіў назаўжды з'ехаць. Маёнтак яго на ягоную сястру перапісалі. Ну, і я не застаўся ў маёнтку. He схацеў там жыць без шляхціца. Пачаў вандраваць! I вось тут, ужо ў гэтым стагоддзі, у гэтай сям'і раптам такая непавага да мяне! Ды гаспадыня павінна была сказаць: «Ну, давай, Дамавік, скачы ў маю сумку! Пераязджай разам з намі ў новую кватэру. Будзь нашым ахоўнікам. Вельмі прашу, бо жыцця без цябе добрага нам не будзе!» I вось жа не сказала! А я не люблю непавагі да сябе. Таму не ўпрошвай! He кажы, што там, адкуль ты з'явілася, цяжка без мяне. Вяртайся назад! А мы ўжо неяк з Марыськаю да пары да часу тут пабудзем!
    — А дзе ж лялька? — запыталася Дамавуха.
    — Ды ў пакоі другім. Усё плача і плача. Сумуе па Натцы. He трывож ты яе! У мяне план з'явіўся. Думаю, што хутка ўсё, кхе-кхе, на сваё месца стане. Нам з Марыськаю наш новы сябра дапаможа. Паветрык! Дзіця нябесных вышыняў. Як аказалася, знаёмец мой даўнішні. Выпадкова заляцеў да нас у фортку і паабяцаў дапамагчы. Гаспадыня з'явіцца сюды, вось пабачыш. Э-э-э, з належнай павагай да мяне паставіцца!
    — Угу-у, спадзявайся на Паветрыка, цягні час! Ды пакуль тут гаспадыня з'явіцца, у новым жытле ўжо кот Варгін з'явіўся!
    Дамавік прыўзняў бровы. I ажно прыўстаў. Вочы яго засвяціліся цікавасцю.
    — Што ты кажаш? — ён чамусьці прыцішыў голас,
    быццам нехта мог пачуць іхнюю гаворку. — Няўжо ка-
    шэчы кароль аб'явіўся? Няўжо зноў да людзей завітваць
    панадзіўся? Ну-тка, прысядзь, — і ён падсунуў бліжэй
    да
    на
    разумееш, — плаксіва сказа-
    яна, — што ў новай кватэры гаспадарам
    ла
    жыццёвая неабходнасць.
    ста
    яе вялізны Дамавуха спадніцы.
    — Цяпер
    кораб.
    села. Прыгладзіла фальбону
    ды і мне нялёгка будзе. Вой, як нялёгка! Варгін ужо кіпцюры выпускае.
    Вочы што агонь. Зірне як маланкаю блісне. Табе трэба перабрацца да нас. Гэта проl
    
    Можна сказаць, твой штодзённы абавязак, дзеля якога ты і існуеш на гэтым чужым для нас свеце.
    — Ды не прычытай ты, — адмахнуўся Дамавік, — лепш скажы, а сварак яшчэ няма ў доме? Ты ж ведаеш, Варгін разлад у хату прыносіць. Усіх сямейнікаў можа перасварыць. I не сыходзіць звычайна, пакуль гаспадароў да бяды не давядзе. Дык усё ціха пакуль?
    — Якое там ціха?! — узмахнула рукою Дамавуха. — Гаспадыня, як толькі пабачыла Варгіна, дык адразу ўсчала такі лямант! Так накінулася на гаспадара, што ён не ведаў, як і супакоіць яе. Ды і Наташка! Раніцу з крыку пачала, капрыз на капрызе.
    — Ну, а перад гаспадарамі Варгін лісліва выгінаўся, качаўся па падлозе, ласкава вуркатаў? — дапытваўся Дамавік.
    — I выгінаўся, і качаўся, і вуркатаў. Яшчэ і з халадзільніка каўбасу выцягнуў, — роспачна адазвалася Дамавуха. — О-о, ледзь не забылася! Ён з мышкі Падноркі чары зняў.
    — Чары? А адкуль жа Паднорка ў кватэры ўзялася, ды яшчэ і на шостым паверсе?
    — Гаспадар з лецішча яе прывёз. Выпадкова. Агідны Пацук зачараваў яе, а Варгін зняў гэтыя чары. Цяпер Паднорка зноў стала мышкаю-прынцэсаю. Я сама бачыла, — дадала Дамавуха праз паўзу.
    — А дыямент на залатым ланцужку пры ёй? — запытаўся Дамавік.
    — Пры ёй, пры ёй! Камень ажно вочы слепіць. На ёй і іншыхкаменьчыкаўшмат,ахвосцікілапкіў яезалатыя. — Дамавуха зірнула на Дамавіка і пацікавілася: — А ты адкуль пра гэты яе дыямент ведаеш? Даводзілася і табе бачыць Паднорку? Яна ж пры мышыным цары Падноры жыла ў глыбокіх падзямеллях.
    — Ну гэтак, жыла калісьці, — пагадзіўся Дамавік. — А потым нейкі вядзьмак падманам забраў у Паднора
    дыямент на залатым ланцужку, бо каменьчык гэты няпросты. Ён чарадзейны. Сіла вялікая ў ім тоіцца — і багацце, і жыццё бясконцае дае таму, хто дыямент носіць. Адным словам, усё, што хочаш: і пра мінулае раскажа, і будучыню пакажа. Вось і паслаў Паднор сваю малодшую дачку Паднорку ў харомы да ведзьмака, каб тая ўлучыла момант і скрала дыямент. Вярнула яго Паднору. Я пра гэта калісьці ад аднаго знаёмага Лазніка чуў.