• Часопісы
  • Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку  Раіса Баравікова

    Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку

    Раіса Баравікова
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Звязда
    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    53.14 МБ
    — Хм-м, вядома, прайду! — і ажно павесялеў кот Варгін. Ва ўсялякім выпадку бадзёра адказаў Жыжалю: — Ты мне добра ўсё патлумачыў, бог агню. Дзякуй табе і бывай!
    Пасля гэтых сваіх слоў кашэчы кароль развярнуўся і штосілы панёсся назад па цёмным, змрочным калідоры. Але цяпер ён быў больш уважлівым і ўмомант заўважыў паваротку, дзе трэба было яму збочыць. Звярнуў на яе і паімчаў далей. Нарэшце, ён пабачыў наперадзе чорныя, абпаленыя дзверы, пра якія яму сказаў Жыжаль.
    I, не збаўляючы хуткасці, Варгін хацеў было ўрэзацца ў іх, каб тут жа апынуцца за тымі дзвярыма. Ды толькі ж усё атрымалася не так, як яму хацелася.
    Як толькі кашэчы кароль наблізіўся да дзвярэй, яны з ляскам расчыніліся. I такое яркае святло ўдарыла яму ў вочы, што ён міжволі заплюшчыў іх. А калі расплюшчыў, дык вельмі здзівіўся. Здзіўляцца было чаму! Ён стаяў у зале, дзе ўсе сцены былі завешаны прыгожымі дыванамі. На падлозе таксама ляжаў вельмі пушысты дыван з дзівосным узорам. Са столі звісала люстра, зробленая з тонкага зіхатлівага крышталю. На залатых падстаўках усцяж сцен грувасціліся шкляныя шары, запоўненыя блакітным газам. А пасярод той залы стаяў залаты трон, на якім сядзеў тоўсты стары Пацук з маленькімі чырвонымі вочкамі. Ён быў апрануты ў белы гарнітур, расшыты золатам. I на грудзях у яго зіхацеў вялікі дыямент, які вісеў на залатым ланцужку.
    Пацук даў магчымасць кашэчаму каралю агледзецца, а потым адазваўся да яго з вельмі непрыемнай усмешкаю:
    — Што, уражаны, кот Варгін?! Ты толькі наблізіўся да маіх дзвярэй, а я ўжо расчыніў іх перад табою! Хі-хіхі-і, — заліўся ён дробненькім старэчым смехам. — Ты не чакаў?! А ў мяне ж тут паўсюль камеры знешняга назірання. Я адсочваўувесьтвой шлях па гаджэту. Нават слугам загадаў, каб пачастунак для цябе падрыхтавалі. Ты што любіш, Варгін, сушы ці свежыя вустрыцы?
    Кашэчы кароль з цікавасцю азіраў залу, дзе яшчэ было шмат самых розных каштоўных рэчаў, якія адразу не кінуліся яму ў вочы. «Шыкоўна! Неверагодна шыкоўна», — думаў ён і нарэшце запытаўся ў Пацука:
    — Адкуль гэта ўсё ў цябе?
    — Адсюль! — тыцнуў Пацуктонкаю лапкаю з гострымі кіпцюрамі ў зіхоткі дыямент, што вісеў на залатым ланцужку ў яго на грудзях, і дадаў, поўны пагарды
    да Варгіна: — Усё выключна адсюль, Lye акрамя аднаго, — і ён махнуў лапкаю ўбок, у дальні куток: — Ну? Што ты там бачыш, кот Варгін?
    Кашэчы кароль паглядзеў, куды паказаў Пацук, і яго сэрца міжволі зайшлося жалем і спачуваннем. У дальнім кутку ён пабачыў
    невялічкі залаты столік. На ім стаяла маленькая залатая клетка, у якой і была мышка Паднорка ў сваім бліскучым убранні, якое бывае толькі ў прынцэс. Яна то ўсхвалявана бегала па клетцы, то хапалася за залатыя пруткі і ціха шаптала:
    — Ты знайшоў мяне, кот Варгін! Ты не дачакаўся мяне ў гарадской кватэры, дзе мы пазнаёміліся, і з'явіўся сам! Ах, мой кашэчы кароль, ты прыйшоў, каб выратаваць мяне!
    — Ну ўсё, Варгін! Дастаткова, — злосна прахрыпеў стары Пацук і загадаў з пачуццём незадаволенасці: — Хопіць зіркаць на мышку-прынцэсу! Ты не адказаў мне, што ты любіш: сушы ці свежыя вустрыцы? Зараз я плясну ў лапы і слугі пададуць табе мой пачастунак, як для самага дарагога госця.
    — Вялікі дзякуй, — адказаў кашэчы кароль. — Але я не ўжываю ні сушаў, ні свежых вустрыцаў. У мяне меню больш сціплае.
    — Значыцца, грэбуеш? — спахмурнеў Пацук і бліснуў на Варгіна сваімі чырвонымі вочкамі.
    — Штоты! Штоты! — тутжа ўскрыкнуў кот Варгін. — Я ацаніў тваю гасціннасць, — ён імкліва кінуўся да залатога трона. I зараз жа паваліўся на мяккі пушысты дыван, пачаў качацца перад самым тронам. I так ужо самазабыўна ён качаўся, так выгінаўся ва ўсе бакі, рабіў такія неверагодныя выкрутасы, што стары Пацук у нейкі момант нават запляскаў у свае кіпцюрастыя лапы і закрычаў:
    — Брава! Брава, кот Варгін!
    Тут якраз кашэчы кароль і падхапіўся з мяккага дывана. Ён, не міргаючы, утаропіўся ў тоўстага Пацука, і Пацукова галава пачала распухаць. Яна распухала, распухала і, нарэшце, лопнула з такім трэскам, што крыштальная люстра зазвінела пад столлю. А з Пацуковай галавы пачала вылятаць моль. I молі было так
    многа, што яна ўміг абляпіла ўсе дываны і стала роем кружыцца і над блакітнымі шарамі, і над крыштальнаю люстраю, і нават над старым Пацуком, які ўпаў з трона і тут жа знерухомеў на пушыстым дыване.
    Кот Варгін зараз жа апынуўся каля Пацука. Ён сарваў з яго шыі залаты ланцужок, на якім вісеў дзівоснабліскучы дыямент. А мышка-прынцэса, як толькі пабачыла, што ненавісны Пацук сканаў, радасна заскакала ў залатой клетцы і ўсё паўтарала і паўтарала:
    — Ах, мой кароль! Ах, мой кароль! Ты перамог злоснага Пацука. Я захапляюся табою, кашэчы кароль!
    Кот Варгін хутка кінуўся да клеткі, прасунуў праз залатыя пруткі дыямент на залатым ланцужку і сказаў
    Паднорцы:
    — Гэты дыямент цяпер твой. Вешай ланцу-
    жок з дыяментам на шыю і загадвай жаданне, каб клетка расчынілася. Стары Пацук, напэўна, зачараваў яе. Яна на адмысловым замочку.
    Паднорка гэтак і зрабіла, як сказаў кот Варгін. Загадала жадан-
    не. I тут жа дзверцы залатой клеткі расхінуліся. Мышкапрынцэса выбегла з клеткі і запыталася:
    — А ты куды зараз пойдзеш, кашэчы кароль? У тую кватэру, дзе мы пазнаёміліся?
    Кот Варгін маўчаў, і мышка зноў пацікавілася:
    — Дарэчы, ты пасябраваў з тымі дзецьмі, якія жывуць у той кватэры? Ты вернешся да іх, праўда?
    — Навошта мне вяртацца ў тую кватэру, кхе-кхе? — Варгін закашляўся і адмахнуўся ад молі, якая закружылася ўжо і над імі. — Я адтуль збег, — прамовіў ён глуха. I яшчэ ён хацеў удакладніць, што збег, каб знайсці і вызваліць Паднорку, але сказаў зусім іншае: — Нам трэба хутчэй сыходзіць адсюль. Тут столькі ўжо молі, што мы хутка пачнем дыхаць пылам ад яе. Ды і ЦарЗмей нас зачакаўся ў сваім Змеевым камені. Я абяцаў яму вярнуцца, — кот Варгін з замілаваннем зірнуў на Паднорку і заўсміхаўся: — Думаю, што Цар-Змей упершыню ў сваім доўгім жыцці пабачыць мышку-прынцэсу, ды яшчэ такую прыгожанькую!
    Паднорка з недаўменнем зіркнула на кашэчага караля і адвяла вочы. Відаць, думала, што яму не спадабаецца тое, пра што яна яму зараз скажа. Але адважылася і сказала:
    — Ах, навошта мне заставацца прынцэсай, калі ўжо няма майго бацькі, магутнага цара Паднора! — яна ўздыхнула, паглядзела на Варгіна і быццам папрасіла прабачэння: — Ведаеш, я хачу зноўку стаць звычайнаю шэраю мышкаю. — I пасля гэтых сваіх слоў яна хуткахутка затараторыла, пэўна баялася, што кот Варгін яе перапыніць: — Я прадчувала, што ты сюды з'явішся! Я верыла, што ты мяне вызваліш, і ты мяне вызваліў! I нават вярнуў дыямент на залатым ланцужку. Дзякуй табе, кашэчы кароль! Але цяпер мне трэба спяшацца. Я засумавала па сваім лецішчы. Мне хочацца хутчэй вярнуцца ў сваю клець. Там так утульна! А гаспадар, калі прыязджае, заўжды пакідае мне на сподачку вельмі смачныя
    кавалачкі сыру. Я вельмі люблю сыр. Ну дык я вяртаюся туды, кашэчы кароль? Так? — і ў знак прыязнасці, каб ён не крыўдаваў на яе, яна дакранулася сваёю маленькай лапкаю да яго вялікай тоўстае лапы. Потым куснула сябе за залаты кончык свайго хваста і ўмомант знікла, быццам растала ў паветры, дзе ўсё яшчэ з месца на месца пераляталі раі незлічонай молі.
    — Мя-я-яў! — толькі і змог выціснуць з сябе кот Варгін. I яго зялёна-жоўтыя вочы пабляклі, страцілі свой ранейшы бляск. Але толькі на кароткае імгненне. Ён пацягнуўся, прагнуў сваю шырокую спіну, зрабіў некалькі павольных крокаў да дзвярэй. Яго вочы зноў загарэліся: — Мя-я-яў! — выдыхнуў кот Варгін на поўную сілу. — Ты чуеш мяне, Цар-Змей, адкідай засланку. Я хутка буду ў тваім камені!
    I кашэчы кароль так імкліва пакінуў уладанне цара Паднора, што нават забыўся памацаць на сваіх грудзях пучочак жабер-травы, ці на месцы ён.
    ЭПІЛОГ
    Прайшло некалькі тыдняў. Леанід Віктаравіч і Валянціна Пятроўна разам з дзецьмі цёплаю сонечнай раніцай ехалі на сваё лецішча.
    — Яшчэ кіламетраў дваццаць і мы будзем на месцы, — сказаў Леанід Віктаравіч.
    — Вой, Лёня, — усхвалявана ўскрыкнула Валянціна Пятроўна. — А я ж бутэрброды з сырам забылася ў халадзільніку. Далібог, не ўзяла іх! Што цяпер дзеці перакусяць, пакуль я нешта згатую на пліце?!
    — Іх тата з халадзільніка забраў, — адазваўся з задняга сядзення Юрасік.
    — Сын усё бачыць, — усміхнуўся Леанід Віктаравіч і сказаў жонцы: — Ты забылася ўзяць бутэрброды, дык я не забыўся. У мяне ж на лецішчы мышка знаёмая! Такая ўжо шустрая! Толькі прынясу ёй у клець сподачак
    з сырам, як яна тут жа і выбягае з норкі. I, скажы ж ты, не баіцца мяне!
    — Мамачка! Тата! Глядзіце, глядзіце! — раптам залямантавала малая Наташка, якая сядзела ззаду побач з Юрасікам, трымаючы ляльку Марысю ў руках. — Вунь наш Чарныш на вялізным камені!
    — Сапраўды Чарныш! — крыкнуў Юрась, які тут жа паглядзеў у той бок, куды паказвала Наташка.
    Леанід Віктаравіч тармазнуў, з'ехаў на абочыну і вылез з ма-
    шыны. Зводдаль на адкрытым месцы ён пабачыў агромністы камень, на якім насамрэч сядзеў вялікі чорны кот.
    — Ну, выліты Чарныш! — адазваўся ён да дзяцей, якія ўжо
    павыскаквалі за ім. — Што будзем
    рабіць? — паглядзеў ён на Юрася.
    — Трэба забраць! — тут жа адгукнуўся хлопчык. — He пакінем жа мы Чарныша ў гэтай бязлюднасці.
    — Правільна сказаў, не пакінем! — Леанід Віктаравіч махнуў рукою: — Пайшлі дзеці!
    I, калі яны ўжо трошкі адышліся ад машыны, ён за-
    сцярог іх:
    — Вы тут у густой траве добра пад ногі глядзіце, каб на шкло якое не наступіць ці яшчэ на што. Вунь там жэрдка з дротам калючым ляжыць!
    Наташка кінулася да жэрдкі і Леанід Віктаравіч спыніў яе:
    — Куды ж ты, Наташка! Мы сюды прыйшлі не на жэрдку глядзець, а да каменя ідзем.
    — Ага-а, да каменя, — разгублена прамовіў Юрась. — А Чарныша ўжо няма на ім.
    Вялікага чорнага ката сапраўды не было на камені. I, як яго ні шукалі Леанід Віктаравіч з дзецьмі ў густой траве ды ў былынягу, што рос наўкол каменя, знайсці так і не змаглі.
    — Нас кот пабачыў і чамусьці спалохаўся, кудысьці зашыўся, — расчаравана сказаў Юрасік.
    А Наташка захныкала:
    — Мне шкада Чарныша. Навошта ён схаваўся ад нас?! Як ён тут будзе адзін!
    — Мы, відаць, памыліліся, дзеці, — адазваўся Леанід Віктаравіч. — Пэўна, гэта быў не Чарныш. Вяртаемся на-
    зад.
    I яны рушылі да машыны, дзе ўжо і Валянціна