• Часопісы
  • Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку  Раіса Баравікова

    Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку

    Раіса Баравікова
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Звязда
    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    53.14 МБ
    сокага жылога дома.
    — Я толькі-толькі пачала глядзець мульцік, мамачка, — сказала Наташка і захныкала. — І-і-і, я зусім мала
    паглядзела, таму што наш Чарныш заскочыў у тэлевізар, і з экрана я пачула ад яго, што ён — кашэчы кароль. Потым ён пачаў мне расказваць пра Дамавіка, які жыў разам з намі на старой кватэры. Кот сказаў, што мы павінны забраць Дамавіка сюды, як пойдзем сёння з табою на старую кватэру па Марысю. А перад тым як заскочыць у тэлевізар, Чарныш запытаўся ў мяне, ці хачу я пабачыць фокус-мокус, — і Наташка паглядзела на Юрася, які якраз у гэты момант з'явіўся ў гасцёўні.
    — Ну і што ты такое тут расказваеш? Што прыдумляеш! — Юрась імгненна пайшоў у наступ. — Ты лепш раскажы, як доўга я чытаў кніжку пра Карлсана, а потым табе надакучыла гэтае чытанне і ты папрасіла ўключыць толькі адну серыю пра ката-акрабата.
    — А ты, Юрасік, не ўмешвайся. Я пра Чарныша расказваю. Чарныш прагнаў рыжага ката з арэляў, — Наташка зноў захныкала і пажалілася: — Ён сказаў, што калі мы з мамаю сёння са старой кватэры не возьмем з сабою свайго Дамавіка, дык нам усім тут вельмі кепска будзе. Ён з экрана трос лапаю. Ён пагражаў.
    Валянціна Пятроўна падышла да Наташкі:
    — А ці не захварэла ты часам, дочачка мая, — яна памацала Наташчын лоб і паціснула плячыма: — He, тэмпературы няма!
    — А-а, вось што! — адазваўся Юрась: — Мама, я ведаю, у чым справа. Напэўна, з'явілася чацвёртая серыя пра ката-акрабата. Іх жа ўсяго было толькі тры. А ў школе нехта казаў, што неўзабаве з'явіцца і чацвёртая. Потым — пятая. Вось новая серыя і з'явілася! У ёй рыжы кот пасябруе з чорным катом, які такі чорны, як наш Чарныш! — I Юрасік запытаўся ў сястры: — Наташка, ты не брала пульт? Ты нічога не пераключала?!
    — Не-а, — капрызліва надзьмула губкі Наташка. — Я хачу, каб мы разам з Марысяю са старой кватэры забралі свайго Дамавіка.
    — Валя, ты чула? — у гасцёўню зазірнуў Леанід Віктаравіч. — Талковыя мультфільмы пачалі паказваць дзецям. — Помню, у дзяцінстве мой дзед прыбудовачку да дома рабіў. Дзве сцяны за дзень з цэглы выклаў. А раніцай выйшаў у двор і дзіву даўся: «Няўжо гэта я сам усё зрабіў? Во-о як пастараўся!» А бабуля яму ў адказ: «Гэта табе, напэўна, наш Дамавік дапамог!» Яна таму Дамавіку штовечар у сенцах малачка з даёнкі ў сподачак налівала. — Ён паглядзеў на Наташку і пасміхнуўся: — Ты, Валя, слухайся нашу дачушку. He ўзялі мы з сабою свайго Дамавіка, як пераязджалі сюды, дык трэба сёння яго забраць, папрасіць, каб і ў гэтай кватэры ён жыў разам з намі. Ты як думаеш, Юрась? — перавёў ён позірк на сына і тут жа запытаўся: — А дзе ж гэта наш Чарныш? Hi на кухні, ні пад пуфам — я нідзе яго не пабачыў. Напэўна, ён у вас тут недзе, у гасцёўні. Я ўсё ж паслухаўся маці. Купілі мы яму дыванок.
    — А Чарныш, як толькі вы з мамаю зайшлі ў кватэру, адразу выскачыў з тэлевізара і на акно скочыў, — сказала Наташка.
    — Дыкянож прыадчыненае! Я сама яго прыадчыніла, як ішлі на рынак, каб пакой праветрыўся, — захвалявалася Валянціна Пятроўна і падышла да акна. — Кот мог выскачыць!
    — Ён і выскачыў, — усё яшчэ капрызліва адазвалася Наташка. — Скочыў на акно і знік за ім.
    — Ну і што цяпер? Навошта было прыадчыняць вакно! — Леанід Віктаравіч устрывожана пазіраў то на дзяцей, то на Валянціну Пятроўну. — Усё, лічыце, няма ў нас коціка! У нас жа шосты паверх! — Ён увайшоў у гасцёўню і хутка падаўся да акна, выглянуў з яго: — Ого-го-о, вышыня — не жартачкі!
    — Думаеш, мог разбіцца? — разгублена запыталася Валянціна Пятроўна.
    — Я недзе чытаў, у нейкай кніжцы, што каты не разбіваюцца, — сказаў Юрасік. -У катоў пругкія лапы. Каты мякка прызямляюцца.
    — Ну, калі мякка прызямляюцца, бач, які ты разумны, — павысіў голас бацька, — дык бяжы ў двор і шукай Чарныша. Ён наўрад ці паспеўзбегчы з двара, а восьу якіянебудзь кусты з перапуду мог забіцца. Дарэчы, Юрась, у тым, што здарылася, ты вінаваты. Табе сказалі чытаць Наташцы кніжку, а ты ўключыў тэлевізар! Акно было прыадчыненае, ты яго не зачыніў! А павінен быў зачыніць, без бацькоў ты застаешся ў доме за старэйшага.
    — Я на акно не глядзеў, — адгукнуўся Юрась ужо з пярэдняга пакоя. — Пайду пашукаю, можа, і знайду ката! Толькі клубніцаў мне пакіньце! — папрасіў ён і імкліва выскачыў за дзверы.
    — Ну, так, — цяжка ўздыхнуўшы, зачыніла акно Валянціна Пятроўна. Яна падышла да канапы, узяла пульт і выключыла тэлевізар, дзе ўжо заканчвалася трэцяя серыя пра ката-акрабата. — Чарныша можна зразумець. У тэлевізары ён пабачыў пясочніцу, дзяўчынку, рыжага ката, дрэвы, і яму схацелася на волю. He схацеў у чатырох сценах жыць. Вось і сігануў у акно! Хоць бы ўжо гэты кот знайшоўся. Я пачала прывыкаць да яго. — I яна зноў цяжка ўздыхнула.
    ПРА ГАРЭЗЛІВАГА ПАВЕТРЫКА I САЛАМЯНЫ КАПЯЛЮШ
    Кашэчы кароль, заплюшчыўшы вочы, ляжаў на разлапістай галіне высокага каштана і час ад часу чухаў то
    за адным вухам, то за другім. У вушах нясцерпна шумела і пабольвала. «Бр-р-р», — паматаўён галавою і падумаў, што нялёгка далася яму гэтая вандроўка ў тэлевізар. Праз сцяну ды праз халадзільнік праходзіць значна лягчэй. I яшчэ Варгін пашкадаваў, што так нечакана нават для самога сябе выскачыў з кватэры і яму невядома, што ж там цяпер адбываецца?! Расказала Наташка бацькам пра Дамавіка ці не? I як жа яны ўспрынялі ўсё тое, што маглі пачуць ад дачкі? Але вось ён злёгку павёў вухам, прынюхаўся і тут жа расплюшчыў вочы. Хуценька разгарнуў лапчастае лісце. У той жа момант расчыніліся ўваходныя дзверы і з пад'езда дома, каля якога рос каштан, выбег Юрасік.
    — Кіс-кіс-кіс, Чарныш! Кіс-кіс! — Хлопчык імкліва збег з ганка і падаўся да кветніка. Уважліва абгледзеў
    клумбу, на якой раслі густа пасаджаныя цюльпаны. Потым падбег да куста бэзу: — Кіс-кіс-кіс, Чарныш!
    Кашэчы кароль ухмылынуўся, маўляў, ага-а, вось яно што? Юрась шукае яго! Значыцца, усё не так і кепска. На яго думку, гаспадары ўспрынялі тое, што маг-
    ла расказаць ім малая Наташка, як кажуць цяпер, не зусім адэкватна. Яны не паверылі ёй, што кот залез у тэлевізар і з экрана расказаў Наташцы пра Дамавіка. I цудоўна, што не паверылі! Галоўнае, што пра Дамавіка ад малой яны пачулі. А сучасныя людзі, як і ранейшыя ў даўнія-даўнія часы, застаюцца неабыякавымі да ўсяго таемнага. Яны ў большасці — прымхлівыя. Быць не можа, каб гаспадыня не паспяшалася забраць з ця-
    пер ужо чужой для яе кватэры свайго Дамавіка. Якраз гэтак і задумваў Варгін. Ва ўсялякім выпадку, на гэта разлічваў.
    — Кіс-кіс-кіс, Чарныш! — ужо чулася ад куста язміну.
    «А, можа, узяць і спусціцца з дрэва? Няхай мяне знойдзе Юрасік, — падумаў кашэчы кароль. — Усё роўна трэба будзе вяртацца ў кватэру, каб пра ўсё, што там адбывалася без мяне, пачуць ад Дамавухі».
    Але Варгін не спусціўся з дрэва. Вырашыў трошкі памарудзіць, бо Юрасік неяк вельмі раптоўна кінуўся да пад'езда і хуценька сеў на лавачку, якая стаяла пад каштанам. Кашэчы кароль не ведаў таго, што даволі часта менавіта ў гэты час хлопчык садзіўся на гэтую лавачку.
    Справа ў тым, што з хвіліны на хвіліну ў двары павінна была з'явіцца Ларыска, Юрасікава
    аднакласніца — задавака з задавак, якую хлопчык не пераносіў! I разам з тым часта выбягаў з пад'езда, садзіўся пад каштан, каб яшчэ і яшчэ раз прадэманстраваць Ларысцы сваю абыякавасць. Ва ўсялякім выпадку, так яму здавалася. Ларыска рабіла тое ж самае. Вось і цяпер, яктолькі яна заўважыла Юрасіка, дык імгненна адвярнулася. Паправіла на галоўцы новы саламяны капялюшык і хуценька рушыла да суседняга пад'езда, размахваючы невялікім партфелем, у якім ляжалі ноты. У суседнім пад'ездзе жыла настаўніца музыкі, да якой некалькі разоў на тыдзень і прыходзіла Ларыска. Дзяўчынка ўзбегла па прыступках, гучна зачыніла за сабою дзверы пад'езда.
    Кашэчы кароль на сваёй галіне хітра заўсміхаўся: «Нічога сабе! Во-ох, як расхваляваўся Юрасік пры з'яўленні гэтай дзяўчынкі! — Ён тут жа скеміў: — Дзяўчынка падабаецца хлопчыку. Іншымі словамі, ён неабыякавы да яе!» А Юрась у гэты самы момант успомніў, як учора ў школьным буфеце ён хацеў падаць Ларысцы шклянку з кампотам, а яна толькі фыркнула ў адказ. I адразу ж папрасіла падаць кампот Валерку, з якім сядзела за адной партай. Вух, як жа хацелася Юрасіку тады падставіць Валерку падножку! Ён ледзь стрымаў сябе.
    «Больш ніколі нават не падыду да яе ў буфеце», — падумаў Юрасік і падняўся з лавачкі. У гэты момант ён і пачуў голас:
    — А дзяўчынка сёння не будзе займацца музыкай.
    Хлопчык зірнуў уверх, адкуль чуўся голас, у непаразуменні паціснуў плячамі і на ўсякі выпадак запытаўся:
    — А ты адкуль пра гэта ведаеш?
    — Я не ведаю, але добра бачу са сваёй галіны. Дзяўчынка зайшла ў кватэру, і тут нехта патэлефанаваў настаўніцы. 3-за гэтага званка яна, відаць, і адмяніла
    ўрок. Цяпер настаўніца штосьці дыктуе, а дзяўчынка хутка запісвае ў сшытак.
    Юрасік глядзеў уверх і нікога не бачыў між голля. Таму зноў запытаўся:
    — А ты хто? Як ты можаш з галіны праз акно бачыць настаўніцу і Ларыску, калі я цябе на каштане не бачу?!
    — Ты і не можаш мяне пабачыць сярод густога лісця, — пачулася ў адказ. — Я — Паветрык, самы лёгенькі дух. Адны духі жывуць у бутэльках, іншыя — у закінутых дамах, пад печчу ці ў каморах, а я — на галіне! Зразумеў?
    Юрасік задумаўся. У пачутае верылася з цяжкасцю. Пра самых розных духаў ён чытаў толькі ў казках. I ўсё ж вырашыў удакладніць:
    — I што, ты ўвесь час жывеш на гэтым каштане?
    — Ды я тут выпадкова, — адазваўся Паветрык. — Мы, Паветрыкі, звычайна лётаем у паветры гуртам. Я лётаў з братамі і пачаў залішне выдурняцца. Яны абазвалі мяне дуронікам і пакінулі на галіне гэтага каштана. Сказалі, каб я чакаў іх тут. Самі ж паляцелі ў нябесныя вышыні, дзе хочуць перамовіцца з Касмічнымі струнамі, каб тыя дапамаглі адной добрай істоце.
    Кот Варгін ажно падскочыў і ледзь не зваліўся са сваёй галіны: што ён чуе! Паветрыкі, нябесныя вышыні, Касмічныя струны і нейкая адна добрая істота? Ну, вядома ж, гэтая істота — Дамавік! Пра ўсё гэта ён ужо чуў ад Дамавухі. Дык гэта, напэўна, і ёсць той Паветрык, які ўзяўся дапамагчы Дамавіку.
    Кашэчы кароль асцярожна разгарнуў перад сабою лісце і паглядзеў уніз. Алетутжа міжволі адхінуўся. Проста перад ім, бы прыклееная да даволі тонкай галіны, пахіствалася надзвычай празрыстая мылыная бурбалка. Толькі ж Варгін надта добра ведаў, што гэта — не бурбалка! А, вядома ж, той самы Паветрык, які толькі што размаўляў з Юрасікам. I калі добра прыгледзецца, дык