Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку
Раіса Баравікова
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Звязда
Памер: 128с.
Мінск 2017
— Я вылізваюся, — адазваўся Варгін і ўдакладніў: — Па дзесяць разоў на дзень. У мяне язык што наждак.
— А я сказала, ідзі ў ванны пакой! — стаяла на сваім Дамавуха.
Кашэчы кароль не спяшаўся вылазіць з-пад пуфа. Ён паглядаў раз-пораз то на Дамавуху, то на фен у яе руках. Нарэшце прамовіў:
— Ну якое мыццё! Які ванны пакой! Я, можа, сёння ў лазні памыюся. — Ён высунуў галаву з-пад пуфа і надзвычай дружалюбна звярнуўся да Дамавухі: — Чуеш, старая, мне з Дамавіком тваім сустрэцца трэба. Няхай ён мяне з тым Лазнікам звядзе, які яму пра мышку Паднорку штосьці расказваў.
— Э-э, чаго ты схацеў! А ці схоча Дамавік з табою сустракацца, ды яшчэ і з Лазнікам тым цябе зводзіць?
' 38 )
— Дык ты запытайся ў яго. Вось зараз жа і наведа сваё ранейшае жытло. Скажы Дамавіку, што, маўляў, так і так... 3 табою хоча сустрэцца кашэчы кароль, каб паразмаўляць пра Паднорку, ды і пра яго самога. — Кашэчы кароль хітра ўсміхнуўся. — Ты адпачываць у свой схоў пайшла, у свае апартаменты, а я тут пачуў, што гаспадыня гаспадару сказала. Але табе, відаць, гэта не цікава, — кот Варгін вылез з-пад пуфа і дэманстратыўна разлёгся проста перад Дамавухаю. Ён стаў павольна вылізвацца, маўляў, я ўсё сказаў. Цяпер — знікні!
Але Дамавуха не знікла, а запыталася ў кашэчага караля:
— Ну і пра што была гаворка ў гаспадароў, а лепей сказаць — у Валянціны Пятроўны з Леанідам Віктаравічам? Іх заўжды гэтак называюць суседзі, таму што паважаюць іх. Запомні гэта. — Яна трошкі памаўчала і загадала: — Хопіць вылізвацца, кажы, што сказала Леаніду Віктаравічу Валянціна Пятроўна?
— А тое, што яна ў нядзелю на старую кватэру паедзе, каб Наташчыну ляльку забраць. Сама ж чуеш, як малая плача па ёй. Гаспадыня ўжо і з новымі гаспадарамі стэлефанавалася, спыталася, ці не выкінулі яны ляльку і яшчэ нейкія рэчы.
— Навошта ты мне пра ўсё гэта расказваеш? — задумліва запыталася Дамавуха і паклала на тумбачку каля вялікага люстэрка фен, як штосьці ўжо непатрэбнае.
— Як навошта? — ажно падскочыў з падлогі Варгін. — Гаспадыня забярэ ляльку, а Дамавік так і застанецца ў ранейшай кватэры? Яна, можа, і не чула ніколі, што свайго Дамавіка трэба з сабою забіраць. А ты ўяві толькі, як Дамавік твой разгневаецца, як абурыцца, як пачне яшчэ мацней крыўдаваць! Ляльку забяруць, а да яго зноў з непавагаю паставяцца?
— Твая праўда, Варгін, — праз невялікую паўзу ціха прамовіла Дамавуха і сумелася. — Але ж Паветрык абяцаў... Дамавік спадзяецца на яго дапамогу, — яна паспрабавала суцешыць сябе.
— Што мог абяцаць Паветрык?! Ха-ха-ха, — разрагатаўся кашэчы кароль. Потым злосна мяўкнуў: — Ці жты не ведаеш, што Паветрыктам, куды вецер падзьме. Ён ужо, напэўна, і забыўся пра сваё абяцанне дапамагчы Дамавіку. А я мог бы, я дапамог бы. У мяне ўжо такія-сякія думкі з'явіліся. Толькі ж сустрэцца з Дамавіком трэба.
— Сёння пятніца, — адазвалася Дамавуха. — Паслязаўтра нядзеля, — яна задумалася і папрасіла Варгіна. — Ты тут з Юрасікам асцярожна. Я ж ведаю твой шкодніцкі нораў. Думаеш, я паверыла, што ты мог змяніцца. Юрась ужо хутка са школы вернецца. А мне пры новых абставінах сапраўды перамовіцца з Дамавіком трэба.
У той жа момант Дамавуха сагнулася, тузанула за кутасік на сваім пантофліку і знікла так хутка, што кашэчы кароль нават хвастом не паспеў махнуць.
ВАРГІН ПАЧУЎ АД ДАМАВУХІ ПРА ДЫЯМЕНТ
НА ЗАЛАТЫМ ЛАНЦУЖКУ
Дамавуха затрымлівалася ў ранейшым сваім жытле. Са школы вярнуўся Юрасік і не адзін, а з аднакласнікам. Хлопчыкі знялі з плячэй рукзачкі, і Юрась тут жа выцягнуў з-пад пуфа Варгіна:
— Ты паглядзі, Дзяніс, які ў нас прыгажун з'явіўся! Чарныш! А цяжкі, ледзь трымаю ў руках. За адзін толькі ўчарашні дзень ад'еўся. Хочаш пагладзіць? Бацька яго ў двары на клумбе знайшоў.
Дзяніс адмоўна пакруціў галавою і нават адступіў трошкі назад.
— Не-а, — сказаў ён. — He хачу гладзіць. Вы ж яго, напэўна, да ветэрынара яшчэ не насілі. А мая мама кажа, што ў бадзяжных катоў можа быць лішай.
— Ну, як хочаш, не гладзь, — у голасе Юрася пачулася крыўда. — Ты — чысцюлік, Дзяніска! Баішся, што
’Чарныш цябе запэцкае.
р
Юрасік запхнуў кашэчага караля назад пад пуф і сказаў прымірэнча:
— Тады пайшлі камп'ютар уключаць, пакуль нікога дома няма.
— А рукі пасля ката каму трэба памыць? — адазваўся Дзяніс, і гэта прагучала як загад. — Камп'ютар я сам
уключу.
Варгін прыглушана мяўкнуў, а хутчэй, прашыпеў. «I навошта ты прывёў сюды гэтага шмэндрыка», — ха-
целася яму сказаць Юрасю. Ды, вядома ж, нічога такога
ён не сказаў. Але ў думках моцна абурыўся. «Ну і дзеля чаго я цярплю ўсе гэтыя здзекі? — думаў ён. — Дамавік засумняваўся, што мышка Паднорка сюды вернецца.
Была ж у яго калісыді пра яе размова з Лазнікам. Значыцца, нешта такое ён ведае. Пра што, напэўна, і сказаў Дамавусе. А сама Дамавуха? Колькі часу прайшло, а яе ўсё няма і няма. Можа, вырашыла, што ёй лепш у тым, ранейшым жытле разам з Дамавіком застацца? Наўрад ці новыя гаспадары таго жытла, як вось і гэтыя, дадумаюцца ўзяць з сабою свайго Дамавіка! Дык чаму б ім абаім там і не жыць пры іншых гаспадарах? He, Дамавуха не пагодзіцца на такое. Надта ж яна да гэтых дзяцей прыкіпела. А вось мне, відаць, усё ж трэба сыходзіць адсюль, каб, чаго
добрага, праўды да тэрынара пацягнулі. та ж такі
савене
со-
рам і знявага! Ах ты, малы
нахабнік», — згадаў ён Дзяніску. I раптам Варгін зашмыгаў носам, прынюхаўся, натапырыў вушы. 3 гасцёўні праз прыадчыненыя дзверы даляцеў ледзь
Дамавуху, тут жа хутка запытаўся:
— Дамавік чакае мяне? Ён пагадзіўся сустрэцца са мною?
Дамавуха змахнула пылінку са стала, падняла з падлогі газету, паклала яе на стол і нібыта толькі цяпер заўважыла Варгіна:
чутны лёгкі шорах і вельмі прыемны пах ужо знаёмай парфумы. Дамавуха! Ён хутка вылез з-пад пуфа, стрымгалоў кінуўся ў гасцёўню.
Кашэчы кароль не памыліўся. I як толькі пабачыў
ву-
дзе сустракацца са мною? Ён звядзе мяне з Лазнікам? Ты ж сама мне так нічога і не расказала пра Паднорку!
— А што пра яе расказваць? Ну, зачараваў
— А-а, гэта ты! Даруй, прапусціла міма шэй. Дык пра што ты пытаешся?
— Я! Я! — кот некалькі разоў ударыў хвастом па падлозе. — Ты што, ужо нічога не чуеш? Я пра Да- О
мавіка пытаўся. Ён буо to
яе вычварны Пацук. Ну, стала яна звычайнаю шэраю мышкаю. Ты зняў з яе чары. Цяпер Паднорка зноў мышка-прынцэса. А вось ці застаўся пры ёй дыямент на залатым ланцужку, гэта невядома. Ды і сама Пад-
норка...
— Што на стукнуў
сама Паднорка? — і Варгін так моцхвастом па падлозе, што ў гасцёўню
зазірнуў Юрасік.
— Ты што, звар'яцеў, Чарныш? Брысь пад пуфік!
^2 *2^ j Варгін умомант расцягнуўся на падлозе, завуркатаў, але Юрасік ужо вярнуўся ў свой пакой. А Дамавуха паківала галавою і адазвалася да кашэчага караля:
— Хацеў, каб Юрасік палашчыў?
А ты ж, Варгін, так і не памыўся! Як жа такога можна лашчыць!
7 — А Дамавік твой мыецца? —
ухмыльнуўся Варгін.
— А як жа! — не затрымалася з адказам Дамавуха. — Штодня пад душам. Я і кашулю яго мыю, ды яшчэ і прасую яе электрычным прасам. А ён бараду сваю кожны дзень расчэсвае. У-у, — кінула яна грэблівы позірк на Варгіна. — He тое, што ты!
У цябе ж поўсць пад жыватом скруцілася ад поту і тлушчу.
— А гэта ты бачыла?! — злосна выгукнуў кот Варгін. — Можа, забылася, што я — кашэчы кароль!
Ад нечаканасці Дамавуха ціхенька -/о войкнула. Перад ёю на задніх лапах стаяў Варгін у жоўтых штанах і цёмна-зялёным фраку, з-пад
якога выглядвалі жоўтая шаўковая кашуля і кашнэ з чорнага аксаміту. Кот падняў лапу і з напышлівым выглядам аттапырыў адзін з кіпцюроў. На кіпцюры пабліскваў пярсцёнак з зялёным дыяментам. Дамавуха зноў ціхенька войкнула, але сказала надзіва паблажліва:
— Ну хопіць, хопіць, ты ж не ў Доме моды. Знайшоўся мне тут фарсун! Ці ж магла я забыцца, што ты — кашэчы кароль! Праўда, з часам стаў ты, Варгін, нейкім нездагадлівым. Можа, і сапраўды ў табе штосьці змянілася. He здагадаўся ты, што дыямент на залатым ланцужку ў Падноркі няпросты каменьчык. Сіла чароўная ў ім тоіцца. Каму дыямент належыць, таму шмат што даецца на гэтым свеце. 3-за яго ўсё і пачалося. Стары вядзьмак падманам забраў гэты дыямент у цара Паднора. Вось цар і паслаў сваю малодшую дачку Паднорку да ведзьмака, каб тая выкрала каштоўны каменьчык. Вярнула яго назад. I аднойчы ў лазні гэта ўдалося Паднорцы. Вядзьмак пагнаўся за ёю, паслізнуўся, упаў і ўмомант сканаў. Тут з яго рота і выскачыў Пацук. Паднорку ён не дагнаў, але паспеў накласці на яе чары. Цяпер, калі Паднорка зноў стала прынцэсаю, яна, вядома ж, схацела як мага хутчэй з дыяментам вярнуцца ў роднае падзямелле да бацькі. Толькі ж Дамавік думае, што цара Паднора даўно ўжо ў жывых няма ў тым падзямеллі. Там ужо, напэўна, над усім той самы Пацук валадарыць. Вось і трапіла дзесьці да яго Паднорка. Дыяментён, зразумела, адабраў. Ну, а Паднорка, вядома ж, стала яго нявольніцай.
I нібы іскры пасыпаліся з зялёна-жоўтых вачэй Варгіна, такім злосным агнём яны загарэліся. Ён умомант уявіў мышку Паднорку, а галоўнае, дыямент на залатым ланцужку ў яе на шыі. Значыцца, каменьчык гэты
струны скінулі Юрасіку на камп'ютар паведамленне.
няпросты? I цяпер ён належыць нейкаму брыдкаму Пацуку, які з'явіўся з рота памерлага ведзьмака.
— Кажы, дзетое падзямелле? — не па-кацінаму гаркнуў ён.
— He ведаю, — паціснула плячыма Дамавуха і хацела хуценька выскачыць у пярэдні пакой.
Варгін, ужо ў ранейшым сваім абліччы, заступіў ёй дарогу:
— А Дамавік ведае? Ён можа сказаць мне, дзе тое падзямелле?
— Пра гэта ты ў яго самога запытаешся, — адказала Дамавуха і зноў скіравалася ў пярэдні пакой.
— Э-э-э, пачакай, — ужо больш спакойна сказаў Варгін і запусціў кіпцюры ў фальбону яе спадніцы. — Я не зусім зразумеў цябе.
— А што ж тут разумець! — адазвалася Дамавуха, злёгку тузаючы фальбону. — Дамавік усё яшчэ спадзяецца на Паветрыка, які склікаў сваіх братоў і яны гуртам падаліся ў нябесныя вышыні. Там пе-
рамовяцца з Касмічнымі струнамі. Папросяць, каб тыя
Адным словам, раскажуць хлопчыку пра Дамавіка і яго крыўду. Ну, а Юрасік у сваю чаргу ўсё гэта перадасць сваёй маці. Гаспадыня паедзе ў нядзелю па ляльку і папросіць Дамавіка, каб ён перабраўся да іх, сюды, у новую кватэру. Можа, нават павінаваціцца перад ім. А Касмічныя струны, ведаеш, якая сіла магутная! Яны ўсё могуць. Толькі б паслухаліся Паветрыкаў.