Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку
Раіса Баравікова
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Звязда
Памер: 128с.
Мінск 2017
— Ну і як гэта ёй удалося? — запыталася Дамавуха.
— У лазню пайшоў вядзьмак. Зняў з шыі дыямент, тут і ўхапіла яго Паднорка. Вядзьмак кінуўся за ёю, ды паслізнуўся на мокрай падлозе і ў той жа момант адубеў. Тут і з'явіўся Пацук. Але не дагнаў мышку, адно чары на Паднорку паспеў накласці.
Дамавуха зірнула на акно і падхапілася з кораба:
— Глянь, днець пачынае! Загаманілася я з табою. — На момантзадумалася і запыталася ў Дамавіка: — Чуеш, а калі раптам Паднорка з'явіцца? Яна абяцала Варгіну вярнуцца ў кватэру. Як мне да яе паставіцца? Яна ж у любую дзірку ўлезе, шкоды можа нарабіць — там не-
шта патрушчыць, там пагрызе.
— He турбуйся, — сказаў Дамавік. — Паднор-
ка не вернецца. Думаю, што цара Паднора даўно ўжо няма ў падзямеллі. Ну, а тронам ягоным, напэўна, Пацук завалодаў. У яго лапы і трапіць Паднорка. I ён, як бы ёй гэтага ні хацелася, нікуды яе не адпусціць. ўжо хопіць пра мышку, лепш скажы мне, як цябе Варгін успрыняў? Пра мяне не
— А ён мяне і не бачыў. Вось і не пытаўся пра цябе, — адказала Дамавуха і патлумачыла: — Без цябе я цяпер увесь час твой засцерагальны пярсцёнак на пальцы нашу. Ты ж мне сам яго некалі падарыў, каб ад усяго ліхога абярэгам быў, заслонай нябачнасці. Вось і стала я для Варгіна невідзімкаю. — Дамавуха пасміхнулася і дадала: — А ён ужо так насіўся па пакоях, так крычаў: «Выходзь, выбягай, выскаквай...» Я ж яму па вушах добра пляснула, як ён каўбасу з халадзільніка выцягнуў!
— А чаго ж ты цяпер без пярсцёнка? Навошта зняла яго?
Дамавуха глянула на свае рукі і ажно змянілася ў твары:
— А і сапраўды пярсцёнка няма, — яна вінавата паглядзела на Дамавіка і ціха прамовіла: — Гэта ж я шторкі начныя ў спальні ў гаспадароў завешвала, дык ён, напэўна, і саслізнуў з пальца. Такое аднойчы ўжо было ў мяне. Як толькі ўспомню пра цябе, дык нічога ўжо не чую і не бачу.
— Так-так, — чамусьці ўздыхнуў Дамавік. — А ты не ўспамінай пра мяне, а лепш рыхтуйся да сустрэчы з кашэчым каралём. Думаю, што Варгін паспеў цябе ўгледзець.
— Можа, і паспеў, — пагадзілася Дамавуха. — Ён пад пуфам у пярэднім пакоі спаў, а мог і прачнуцца, як я да дзяцей заходзіла.
— Вядома, мог, — сказаў Дамавік і павысіў голас: — Дык не стой перада мною! Табе зараз трэба як мага хутчэй у спальню вяртацца, пярсцёнак свой шукаць. — Дамавік падумаў і дадаў разважліва: — Ну, а калі ён куды і заваліўся, ці ж табе кашэчага караля баяцца? Ты — моцны дух. Мяркую, што дужэйшая за яго. Дарэчы, і я таксама дужэйшы! Нават ты са мною саўладаць не можаш. Колькі часу ўпрошваеш, каб
перабраўся ў новае жытло, а я ўсё тут і тут, кхе-кхе! На сваім стаю.
— Ну і не перабірайся! — крыўдліва выкрыкнула Дамавуха.
— Ды вяртайся ты ўжо ў спальню, — прабурчэў Дамавік. — Толькі ж глядзі, з Варгінам асабліва не цырымонься.
— А чаго гэта я з ім цырымоніцца буду? — абурылася Дамавуха. I тут жа нахілілася. Раз-другі тузанула за кутасік на пантофліку і знікла, як і не было яе ў ранейшай кватэры.
КОТ ВАРГІН ХОЧА
СУСТРЭЦЦА 3 ДАМАВІКОМ
Як толькі Дамавуха апынулася ў спалыні, дзе яшчэ спалі гаспадары, яна адразу пабачыла свой ахоўны пярсцёнак. Ён ляжаў на дыване недалёка ад зашторанага акна. Дамавуха хуценька падняла яго і тут жа азірнулася, адчуўшы на сабе пільны, калючы позірк. Проста перад ёю, памахваючы пушыстым хвастом, стаяў кот Варгін.
— Псік, псік, нячыстая сіла! — імгненна замахала
рукамі Дамавуха і пачала хуценька нацягваць пярсцёнак на палец, які чамусьці ніяк не налазіў на яго.
— Ды схавай ты гэты свой абярэг, — зларадна пасміхнуўся кашэчы кароль, — лепш пакладзі яго ў кішэньку. Ну ты даеш, бабулечка! Знайшла сабе
цацку! Абы чымсьці палец упрыгожыць, ды яшчэ: псік, псік! — перадражніў ён яе. — А дзе ж тваё прывітанне? —
уздыхнуў ён. — Непрыгожа. Ай, як непрыгожа! Поўная адсутнасць усялякага выхавання! Я, дарэчы, ужо
даўно застукаў цябе! Нават чуў, як ты ноччу бедавала ў дзіцячым пакоі. — Ён хітра прыжмурыў вочы: — Дык як там Дамавік у вашым ранейшым жытле маецца? Ты ж у яго была, так? Можа, ён прывітанне мне перадаў?
— Нічога ён табе не перадаваў, — адазвалася Дамавуха і нахмурыла бровы. — Зараз жа пакінь спальню. Можна падумаць, ты надта выхаваны! Згінь! Прападзі з вачэй! А лепш, увогуле, сыдзі з гэтай кватэры. — Яна сціснула кулачкі сваіх пульхных ручак і запатрабавала праз паўзу: — Прапусці! He стой на дарозе!
I ў той жа момант Дамавуха рашуча скіравалася ў пярэдні пакой. Там яна зняла з вешалкі Наташчын плашчык, пачала яго чысціць. Кот Варгін таксама не затрымаўся ў спалыні, пайшоў следам і цяпер назіраў за Дамавухаю.
— I хочацца табе гэтак завіхацца, — сказаў ён. — Во-во, гузік хутка адарвецца на плашчыку! Ды гаспадары нават не здагадваюцца пра тваё існаванне ў кватэры. А калі б раптам няўцямная гаспадыня пабачыла, хто плашчык яе дочачцы чысціць, а познім вечарам штору на акне зацягвае, я і ўявіць не магу, што было б!
— Ну і што было б? — Дамавуха павесіла плашчык на вешалку і пачала чысціць Наташчыны туфлікі. — Ты лепш падумай, што здарылася б, — адазвалася яна да Варгіна, — каб гаспадар даведаўся, каго ён у хату прынёс?! Ты мігам адсюль вылецеў бы!
— Ай, як напалохала! Можа, мне зараз слязу пусціць і роспачна мяўкнуць?
— Толькі паспрабуй! Хай яшчэ гаспадары паспяць. Залазь пад свой пуф, а лепей выбірайся за дзверы.
Кот хітра ўсміхнуўся:
— Я, можа б, і выбраўся, але давай паразважаем, — Варгін залез пад пуфік і ўжо адазваўся ад-
туль: — Наколькі я зразумеў, Дамавік пакрыўдзіўся на гаспадароў, што недачакаўся адіх нейкага асаблівага запрашэння ў новую кватэру? Капрызы свае паказаў. А чым я горшы? Можа, і я хачу нейкіх асаблівых адносін да сябе. Ведаеш, я калісьці жыў у пані Эльжбеты, дык яна мяне на падушачку атласную клала. А перад тым, як пакласці, падушачку парфумаю дарагою пырскала. А потым сваімі далікатнымі пальчыкамі поўсць на жываце маім перабірала і расчэсвала. Вось якія адносіны былі да мяне!
— Эхе-хе, — паківала галавою Дамавуха. — I што пасля сталася з тою пані Эльжбетаю?! Мне неяк Дамавік пра гэта расказваў. Ты яе да вар'яцтва сваім вуркатаннем давёў. Такой блытаніны ў яе галаве нарабіў, што ўсе сваякі ад сваяцтва з той паняю адмовіліся. Толькі паспрабуй якую-небудзь псоту на цяперашніх гаспадароў навесці!
— He навяду, клянуся словам кашэчага караля. Хм-м, ведаеш, усё цячэ і змяняецца. Я, можа, паразумнеў, стаў іншым. Магчыма, цяпер я на гэтым чужым для нас свеце — самы добры кот. Хі-хі-хі, — заліўся ён дробненькім
смехам, у якім чуліся здзеклівыя ноткі. — Гэткі ласкавы і пяшчотны коцік! Толькі ты больш не дыхай мне ў патыліцу, — папрасіў Дамавуху Варгін. Ён наўмысна ўмольна склаў лапы перад сабою і тут жа запытаўся: — Ты ж, напэўна, бачыла мышку Паднорку? I размову нашу, вядома ж, чула? Дык вось, дачакаюся яе, тады, можа, і знікну.
— Ага-ага, — засмяялася Дамавуха. — Чакай-чакай! Дамавіку калісьці шмат што Лазнік знаёмы пра Паднорку расказваў. Яна ніколі ўжо сюды не вернецца!
— А гэта чаму? — і Варгін не пачуў адказу на гэтае сваё пытанне.
Са спальні выйшаў гаспадар кватэры. Зазірнуў пад пуфік:
— Ну, добрай раніцы, Чарныш. Як адпачывалася гэтай ноччу? Я, бачыш, трошкі заспаў. А ты, відаць,
ужо згаладаўся?
— Мяў, мяў, — адазваўся кашэчы
лісліва кароль
і, салодка пацягваючыся, ылез з-пад пуфа, пайшоў следам за гаспадаром на кухню.
дар
— Сёння ў цябе сухі корм, — сказаў і насыпаў у сподачак
дробных сухарыкаў. Варгін
будзе гаспанейкіх доўга
прынюхваўся да іх. Нарэшце, узяў адзін, што называецца, на зубок і адзначыў: есці можна! Пакуль еў, увесь час сачыў за Дамавухаю, якая то прышывала гузік да Наташчынага плашчыка, які вось-вось гатовы быў адарвацца. To змахвала крошкі са стала, што засталіся пасля таго, як паснедаў Юрасік. У нейкі момант яна пагразіла пальцам кашэчаму каралю і зашаптала:
— Чуў? — кіўнула галавою ў бок спальні, дзе між сабою гаманілі гаспадары. — Мабыць, твая віна! У гаспадыні з ночы разбалелася галава. Яна на гадзінку затрымаецца дома, а Наташку ў садок павядзе гаспа-
дар. Таму не разлёжвайся на кухні, ідзі пад свой пуф. I не высоўвайся. Ды глядзі, па кватэры не лётай! Я адпачыць хачу. У гардэробны
пакой пайду. Там у мяне патаемны схоў, хі-хі-хі-і, мае ўласныя апартаменты.
— Пачакай, — выгнуў спіну Варгін. — Ты ж мне не адказала, чаму мышка Паднор-
ка не вернецца сюды. Што пра яе расказваў Дамавіку знаёмы Лазнік?
— Адчапіся, — махнула рукою Дамавуха і тут жа знікла, бы растала ў паветры.
Варгін засумаваў, але пайшоў у пярэдні пакой. ~ Яго раздражнялі галасы гаспадара і гаспадыні, а найболей хныканне капрызлівай Наташкі ды прыставанні Юрасіка. Хлопчык намагаўся выцягнуць кашэчага караля з-пад пуфа, і гэта яму ніяк не ўдавалася. Варгін быў дужэйшы, ды, каб не паказаць гэтага, раз-пораз жаласна мяўкаў: «Мяў, мяў...» Нарэшце, Юрасю надакучыла валтузіцца з катом, і ён пачаў збірацца ў школу. Варгін жа павярнуўся да сцяны, прыкрыў вуха лапаю і нечакана для самога сябе вельмі хутка заснуў.
Яму снілася мышка Паднорка. Яна бегала ў сваім казачна-зіхоткім уборы вакол вялікага валуна, на якім з паважным выглядам разлёгся кашэчы кароль, і безу-
пынна папісквала: «Недагоніш, недагоніш, недагоніш...»
У нейкі момант прынцэса-мышка шмыгнула пад валун,
а кот Варгін адчуў, што ён ужо ляжыць не на халодным валуне, а на цёплай атласнай падушачцы. I тут жа пабачыў маркотную пані Эль-
жбету. Яна трошкі пастаяла над ім, потым села і паклала падушачку разам з катом на калені. «Колькі ж гэта мы з табою не бачыліся, мой каток? — сказала пані Эльжбета. — Ці ж было каму тваё пузачка расчасаць? — I раптам голас яе змяніўся, у ім пачулася гідлівасць: — Псік, псік адсюль! — закрычала яна. — Нягодны кот, ды ты ў нейкім брудзе выкачаўся! Трэба ўсе вокны расчыняць пасля цябе!»
Кашэчы кароль імгненна расплюшчыў вочы. Перад ім з вялікім фенам у руках стаяла Дамавуха.
— Ну, нарэшце, прачнуўся, — прабурчэла яна. — У прыстойным жытлежывеш, а дагэтуль нямытым ходзіш.
— Дык ты гэтаю штукаю мяне памыць надумала? — з асцярогаю ўсміхнуўся Варгін. Ён з цікавасцю разглядваў фен, а Дамавуха адказала:
— Гэтаю штукаю я цябе сушыць буду. Гэта — фен, кабты ведаў. I чуеш, не пярэч мне! Мігам ідзі ў ванны пакой, — тут жа загадала яна і пакруціла галавою: — Boxbox-box, як толькі такога цябе Юрасік у рукі бярэ!