• Часопісы
  • Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку  Раіса Баравікова

    Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку

    Раіса Баравікова
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Звязда
    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    53.14 МБ
    зблізку на яго вельмі
    і не такі ўжо ён быў празрысты. Больш таго, авальным тулаве бачыліся выразныя маленькія крыл-
    цы, з-пад якіх вытыркаліся даволі тоўсценькія лапкі. Іх можна было параўнаць з адросткамі невялічкага кактуса, столькі дробных калючак было на іх.
    Тут трэба сказаць, што кату Варгіну даводзілася і раней сустракацца з Паветрыкамі, толькі ж тады ён назіраў за імі здалёк. А каб вось так, бачыць зусім блізенька, такога яшчэ не было. Таму ён з вялікай цікавасцю разглядваў гэтую дзіўную істоту. Юрасік жа, як ні стараўся штосьці разгледзець міжлісця, нічога не бачыў Але яму вельмі хацелася распытаць у Паветрыка і пра Касмічныя струны, і пра нейкую добрую істоту.
    Таму ён і крыкнуў:	А । ^ч/
    -эм ты, ліне, ты мяне чуеш?!
    I тут з суседняга пад'езда выйшла Ларыска. Хлоп-
    чык усхапіўся з лавачкі і зноўку сеў. Ён так расхваляваўся пры з'яўленні дзяўчынкі, што ўмомант забыўся пра Паветрыка, але той нагадаў пра сябе сам. I ўжо
    не з галіны, а зусім побач Юрасік пачуў яго шэпт:
    — Чую цябе, чую, не крычы. Браты паляцелі ў нябесныя вышыні, каб дапамагчы адной добрай істоце, а мне хочацца дапамагчы табе. Ты не супраць?
    Юрасік паціснуў плячыма. Ён не ведаў, што адказаць Паветрыку, адно глядзеў на Ларыску. А дзяўчынка ўжо саскочыла з апошняй прыступкі ганка. I тут раптам нейкая сіла (а гэта ж, вядома, быў Паветрык) сарвала з яе галавы саламяны капялюшык і панесла, закруціла яго ў паветры. Ён то ўзнімаўся ўверх, то апускаўся і ўсё далей і далей адлятаў ад Ларыскі.
    — Ай-яй, — крычала дзяўчынка. — Мой капялюш! Мой новы саіламяны капялюшык! — і яна проста
    ўзмалілася: — Юрась! Юрасік! Ну дапамажы ж ты мне! Хіба не бачыш, я ніяк не магу яго ўхапіць! Вецер сарваў з галавы капялюшык.
    I Юрасік пабег за капелюшом, які ў нейкі момант нібыта застыў у паветры. Тут яго і ўхапіў Юрасік. Калі ён аддаваў капялюшык Ларысцы, яна з захапленнем глядзела на хлопчыка і ўсё прамаўляла, прамаўляла:
    — I як табе ўдалося? Як удалося? Калі б не ты, немаведама дзе зараз быў бы мой капялюш! Можа, на дрэве, можа, на даху дома. Ты цяпер самы лепшы мой сябар. с А хочаш, трошкі пасядзім разам пад каштанам на лавачцы?
    Юрасік радасна кіўнуў X галавою, і яны пайшлі да лавачкі. А Паветрык у гэты момант ужо апусціўся на каштан. Ён уладкаваўся на ранейшай галіне і думаў^ «А мы, відаць, не такія ўжо і ліхія духі, якімі звычайна нас лічаць людзі. Браты, напэўна, ужо дзесьці размаўляюць з Касмічнымі струнамі. Вырашаюць, як лепш дапамагчы адной добрай істоце. А я дапамог хлопчыку пасябраваць з дзяўчынкай, якая, відно, яму ўжо даўно падабаецца. Хм-м, вецер? Я аказаўся мацнейшым за яго!» — I нечакана нават для самога сябе Паветрык з замілаваннем паглядзеў уніз, на тую самую лавачку пад каштанам, дзе сядзелі Юрасік і Ларыска. Але тут жа вымушаны быў азірнуцца і закрычаць:
    — Э-э, ты чаго? Мне ж баліць!
    — Зразумела, баліць! — не стаў пярэчыць Варгін, які паспеў перабрацца на галіну да Паветрыка. — Я ж уваткнуў у цябе свой кіпцюр!
    I замест таго, каб абурыцца, Паветрык раптам радасна выдыхнуў:
    — Кашэчы кароль!? Я пазнаў цябе! Ага-а, пазнаў! Прывітанне! Рады бачыць! Ты адкуль тут узяўся?!
    — Адкуль, адкуль?! — прабурчэў кот Варгін. — He выплюхвай на мяне сваіх эмоцый! Лепш скажы, пра якую добрую істоту ты тут згадваў? А-а? Ці не пра Дамавіка?
    — Атыадкульведаеш, штопраДамавіка? — пытаннем на пытанне адказаў Паветрык. — Разумееш, я неяк адбіўся ад свайго гурту і выпадкова заляцеў да Дамавіка ў фортку. Ён папрасіў дапамагчы яму. Кажуць, што мы — ліхія, а людзі таксама бываюць нядобрымі. Адна гаспадыня не запрасіла Дамавіка ў сваё новае жытло. Ён моцна пакрыўдзіўся. Яму вельмі хочацца быць запрошаным.
    — Далей можаш не расказваць. Я пра ўсё гэта ведаю. Чуў ад Дамавухі — Дамавіковай жонкі. Толькі ж
    не верыцца мне, што твае браты дабяруцца да Касмічных струнаў. Іх даўно ўжо вецер мог збіць са шляху.
    Паветрык хацеў запярэчыць, але кашэчы кароль прыклаў лапу да рота:
    — Цс-с-с, маўчы!
    Яго ўжо мала цікавіў Паветрык, таму што з пад'езда выйшлі Валянціна Пятроўна і Наташка. Юрасік тут жа падхапіўся з лавачкі:
    — Ма-а-ам, Чарныша нідзе няма. Я ўсё добра абгледзеў каля пад'езда.
    — А каля суседніх пад'ездаў? — адазвалася Валянціна Пятроўна, і яны з Наташкай прыпыніліся каля лавачкі.
    — Добры дзень, Валянціна Пятроўна, — Ларыска хуценька саскочыла з лавачкі і сказала: — Я дапамагу Юрасю. Ён мне расказаў, што ў вас здарылася. Мы будзем разам шукаць ката.
    — Во-во, правільна! Шукайце! Кот мог так сігануць з перапуду, што ўжо можа дзесьці за домам схаваўся.
    — Мы і за домам пашукаем, — запэўніла Валянціну Пятроўну Ларыска.
    — А мы едзем з мамаю на старую кватэру! Ага-а, едзем, — пахвалілася Ларысцы малая Наташка. — Забяром адтуль маю ляльку Марысю. I Дамавіка свайго возьмем. Ён будзе зноў жыць у нас, разам з намі. Праўда, мама?
    — Праўда, праўда, Наташка, — адказала Валянціна Пятроўна. Яна ўзяла малую за руку і паглядзела на Юрася: — Ну, мы пайшлі, а вы тут не расседжвайцеся! Каля кожнага пад'езда ўсё добра абгледзьце. I за домам таксама пашукайце. Такі коцік быў, такі ласкавы, разумны коцік! — пакруціла яна галавою. — I па падлозе пакачаецца, і павуркоча. Ты ўжо пастарайся, сынок, знайдзі Чарныша.
    — Ах, я зараз проста расплачуся. Так і хочацца мяўкнуць, — прашаптаў Варгін і правёў позіркам
    <68 :
    Валянціну Пятроўну і Наташку, якія ўжо адышлі ад лавачкі.
    — Навошта табе мяўкаць, там жа нейкага Чарныша шукаюць, — адазваўся Паветрык.
    — Ага, Чарныша, — пагадзіўся з Паветрыкам кашэчы кароль. — Аты пра галоўнае чуў? — і бы працяў, так бліснуў ён зялёна-жоўтымі вачамі. — Гаспадыня сёння забярэ свайго Дамавіка са старой кватэры. Гэта тая самая гаспадыня, на якую пакрыўдзіўся Дамавік. Твае браты дарэмна падаліся ў нябесныя вышыні. Усё, што трэба было зрабіць, зрабіў я! Угу-у, угу-у, не здзіўляйся! Я дапамог Дамавіку.
    — Ая і нездзіўляюся. Ты ж — котВаргінІТы шматшто можаш! Вунь як балюча кіпцюр свой у мяне ўсадзіў! Хто на такое асмеліўся б! — і на ўсялякі выпадак Паветрык трошкі адсунуўся ад ката Варгіна, запытаўся: — Дык і цябе Дамавік прасіў дапамагчы яму?
    — He, не прасіў! Я па ўласным жаданні дапамог яму. Проста мне пабачыцца з ім трэба. Разумееш, хачу адшукаць мышку Паднорку. Дакладней, тое падзямелле, дзе яна можа быць.
    — Ты шукаеш мышку-прынцэсу? — паварушыў
    крылцамі Паветрык, быццам размінаў іх, рыхтуючы-
    ся да палёту. — А навошта табе сустракацца з Дамавіком?
    — Доўга расказваць, — пачухаў за вухам Варгін. — Ну, а калі ў некалькіх словах, дык хачу запытацца, ці ведае ён, дзе тое падзямелле, у якім можна знайсці мышку Паднорку. Падказка яго патрэбна. Дамавіку шмат пра Паднорку Лазнік расказваў. I ўвогуле, разумееш, Дамавікі — істоты дасведчаныя. Яны ўвесь час пры людзях жывуць. У іхняй памяці шмат чаго хаваецца. Я ў гэтым неаднойчы пераконваўся.
    — Вось-вось, пры людзях жывуць! — адгукнуўся Паветрык. — А людзі дзе? У дамах ці ў хатах! Дык Дамавік пра Хатнікаў можа шмат што ведаць, ці, скажам, пра Хлеўнікаў, альбо тых жа самых Лазнікаў. А пра падзямеллі ён нічога не ведае. Гэта чужы для яго свет. Так, ён мог нешта чуць пра мышку Паднорку, а дзе, у якім яна падзямеллі, наўрад ці падкажа. Тут трэба ў некага іншага папытацца.
    Кашэчы кароль слухаў Паветрыка і вадзіў вушамі то ў адзін, то ў другі бок, адкуль гучалі галасы Юрасіка і Ларыскі:
    — Кіс-кіс, Чарныш! Кіс-кіс-кіс! Мы цябе да ветэрынара занясём, калі ты раптам лапкі пашкодзіў! Кіс-кіс, Чарныш!
    Варгін ляжаў на галіне ітолькі моршчыўся. А пры слове «лапкі» нават гучна фыркнуў і з усяе сілы дзерануў тоўстаю чорнаю лапаю па галіне. Пры гэтым падумаў: «Ведалі б вы, дзеткі, якая гэта моцная лапа! Магчыма, тады б ні пра якага ветэрынара тут і не згадвалі!» А ўслых ён адазваўся да Паветрыка:
    — У цябе ёсць прапановы? Калі не Дамавік, дык хто можа ведаць, дзе, у якім падзямеллі трэба шукаць Паднорку?!
    — Русалкі! — хутка выпаліў Паветрык. — Яны па збажыне бегаюць. Любяць качацца ў жыце. А там жа — норы, у якіх мышкі-палёўкі жывуць. А яны, гэтыя мышкі, хто такія? Кеміш? Няхай і далёкія, а ўсё ж сваячкі Падноркі! Мне даводзілася бачыць, як русалкі нярэдка забаўляюцца з палёўкамі.
    — Дык жа і русалак знайсці трэба, — у голасе ката Варгіна чулася няўпэўненасць.
    — Даверся мне, — падбадзёрыў кашэчага караля Паветрык. — Я з братамі, перад тым як адправіцца ў гэты свой палёт, адпачываў у балотцы каля адной глыбокай вірлівай рэчкі. Дык, чуеш, недалёка ад беA
    para бачыў маладзенькую Русалку. Сядзела на дрэве. Валасы свае доўгія расчэсвала. Можам паляцець туды. Тым больш што якраз вецер у той бок дзьме. — I Паветрык праз невялікую паўзу запытаўся: — Ну дык ты як? Згодны? Ляцім?!
    I нечакана для Паветрыка, без усялякіх лішніх пытанняў, кашэчы кароль пагадзіўся.
    — Ляцім! — сказаў ён. — Толькі ж ты глядзі, не збіся са шляху.
    — He саб'юся, — запэўніў Паветрык і ўзмахнуў сваімі маленькімі крылцамі.
    Варгін падзівіўся, як лёгенька балансуе Паветрык між лісця і сам умомант адарваўся ад галіны. Але ён не балансаваў. Кашэчы кароль, як страла, працінаў лісце. I, калі апынуўся над каштанам, прыціснуў вушы да галавы, шырока распрастаў тоўстыя чорныя лапы, выгнуў трубою хвост.
    — Слаба ляціш, — крыкнуў ён Паветрыку і пачаў узнімацца ўсё вышэй і вышэй.
    — Чарныш! Чарныш! Кіс-кіс-кіс! — быццам далёкае рэха даляцела да яго знізу.
    Гэта быў голас Ларыскі. Дзяўчынка расхінула галінкі белай гартэнзіі і адазвалася ўжо да Юрасіка, які
    кійком разгортваў высокую траву каля суседняга куста: — Юрась, туттаксама няма ката? Можа, пойдзем за дом? — яна зірнула на хлопчыка і раптам так закрычала, што Юрасіку схацелася закрыць далонямі вушы: — Юрась! Юрась! Хутчэй глядзі ўверх! Над домам ляціць кот! Чорны вялікі кот!
    Юрась падняў позірк і знерухомеў. Ён проста аслупянеў. «Гэта ж — Чарныш!» — ледзь не выгукнуў ён і ўсё ж устрымаўся. Юрасік ведаў, што каты не лётаюць, і не мог паверыць таму, што бачыў. «Ну так, галава, чатыры лапы, доўгі пушысты хвост. Вельмі падобна да ката. I ўсё ж! Усё ж такога не бывае, каб каты лёталі ў небе. Гэта нерэальна», — заключыў ён і адазваўся да Ларыскі:
    — Каты не могуць лётаць! Хутчэй за ўсё гэта нейкая птушка. Цяпер жа клімат рэзка мяняецца. У нас амаль зусім няма зімы. Можа, яна з далёкіх джунгляў да нас выпадкова заляцела. — Ён задумаўся на імгненне і сказаў: — Я чуў, што ў нашых лясах жыве птушка крыжадзюб. Ну, а гэтую недзе, дзе яна спрадвеку жыве, могуць называць птушкакот. Нам пашанцавала яе пабачыць. Раскажу сёння Наташцы, што ў небе бачыў птушкаката.