Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку
Раіса Баравікова
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Звязда
Памер: 128с.
Мінск 2017
ЦІКАЎНЫ ВАДЗЯНІК РАСПЫТВАЕ РЫБАКА ПРА КАВАЛЁЎ МОСТ
Рыбак сядзеў на валуне, што немаведама з якіх часоў ляжаў на беразе глыбакаводнай вірлівай рэчкі, да якой перад яго прыходам прыляцелі кот Варгін і Паветрык.
Ён з задавальненнем удыхаў вільготны пах цёплага адвячорку і ўжо наважваўся зараку вуду, як раптам вада ў рэчцы скалыхнулася і ўспенілася.
— Э-э-э, — з вады пачуўся глухі старэчы голас. — Пачакай, па-
куль не закідвай сваю вуду. 3 рыбаю я табе дапамагу, як, дарэчы, кхекхе, заўжды дапамагаў. Зараз гаворка ў мяне да цябе ёсць.
— Цьфуты! Сіла нячыстая, згінь! Прападзі! — перапуджана ўскрыкнуў рыбак і падняўся з ва-
луна. Адступіўся назад, далей ад вады. Яго ўсяго абдалі халодныя пырскі.
— Ды не палохайся ты, чалавеча! — голас гучаў ужо каля самага берага. — Для кагосьці я, напэўна, Вадзянік, валадар рачных глыбіняў. А калі прасцей — дык стра-
шыдла хвастатае. Тая самая сіла нячыстая, якую ты тут згадаў. Ну а для цябе, э-э-э...
— Ага, дружбак знайшоўся, — цяжка ўздыхнуў рыбак. — Толькі даверся твайму сяброўству, стань каля самай вады, і ты ўмомант ухопіш за нагу ды ўцягнеш у сваё царства падводнае.
— Э-э, не скажы! — пачулася ў адказ. — Дружбак — не дружбак, — з вады на імгненне вынырнуў неймавер-
на брыдкі тоўсценькі дзядок з зялёным тварам і доўгаю зялёнаю барадою, увесь аблеплены водарасцямі. — I ўсё ж... Heбойся! Сядай на ранейшае месца. Пагамонім. Я цябе чапаць не буду.
— А я і не баюся, — адказаў рыбак. — У мяне во-о торбачка на раменьчыку з попелам ёсць. Попел жа — абярэг ад вас, нячысцікаў.
— Кхе-кхе, — загучала з вады. — Справа не ў абярэгу. Каб я схацеў уцягнуць цябе на дно ракі, дык і попел твой не дапамог бы. 3 ім бы і ўцягнуў! Тут іншая справа. Хіба ты забыўся, як пазамінулым летам ты мяне назад у ваду завалок, калі хваля мяне на бераг вынесла. Бура тады вялікая была. Ну што, успомніў? I я таксама помню! За тое я табе вельмі ўдзячны. Дык не стой жа ты! У нагах праўды няма. Сядай на камень.
I рыбак сеў. На ўсялякі выпадак закінуў вуду. А з вады тым часам чулася:
— Паглядзі на Кавалёў мост. Туман яшчэ не запоўз на яго, дык што ты там бачыш?
Рыбак прыўзняўся і міжволі прыцішыў голас:
— Божа, ды там жа Русалка! Раней ніколі не здаралася Русалку тут пабачыць. На парэнчах сядзіць, дзіва хвастатае, доўгія зялёныя валасы ў ваду звесіла.
— Лічы, што гэта мая дачка, — сказаў Вадзянік. — Ва ўсялякім выпадку за дачку каля сябе трымаю. Але яшчэ дзве Русалкі пры мне жывуць. Адна зусім маладзенькая. Ззаду, за крокаў дзесяць ад цябе на купіне сядзіць. Спачатку на дрэве гушкалася, а зараз з катом нейкім прышлым забаўляецца. Коцік, напэўна, і не ведае, у чые рукі ён патрапіў, хі-хі-хі-і.
Рыбак уздрыгнуў і азірнуўся. Але нічога акрамя кустоў за сабою не пабачыў. А Вадзянік працягваў:
— Дык ты чуеш мяне, рыбак? Пра трэцюю, старэйшую, Русалку ў цябе запытацца хачу. Я ж вельмі цікаўны! Можа, ты што-небудзь ведаеш пра яе, можа,
паданне якое чуў? Шмат гадоў яна жыве ў маіх водах са сваім Вадзянёнкам і нічагусенькі пра сябе не расказвае, як я ні падступаўся да яе. Але бачу, што смутак вялікі яна ў сабе носіць, таямніцу глыбокую, як мая рака, — і Вадзянік зноў вынырнуў з вады. Ягоны зялёны твар зморшчыўся ва ўсмешцы, а голас быў строгі, патрабавальны: — Ты ўспомні, добра падумай.
Рыбак міжволі заплюшчыў вочы. Дрыжыкі пабеглі ў яго па спіне, і ён доўга не затрымаўся з адказам:
— Я здагадваюся, пра што ты пачуць хочаш, даруй, страхоцце рачное. — Рыбак закашляўся і працягнуў: — Хм-м, рознае людзі, пэўна, пра гэтую самую Русалку расказваюць. Дзяўчына некалі ў нашай вёсцы жыла. Паланечкай яе звалі. Каваля мясцовага кахала, і ён яе моцна кахаў. Да шлюбу яны рыхтаваліся.
— Напэўна, і мост гэты той каваль зладзіў? — адазваўся цікаўны Вадзянік.
— He, мост сяляне пабудавалі, — сказаў рыбак. — А каваль толькі парэн-
чы выштукаваў. Але мост пачалі называць Кавалёвым. Самога ж каваля ў суседнюю вёску паклікалі, каб і там ён такімі ж парэнчамі мост упрыгожыў. А потым і ў яшчэ адну вёску запрасілі. Затым — у наступную, дзе таксама прыгожы мост людзі схацелі мець. Адным словам, затрымаўся каваль. Доўга дамоў не вяртаўся. Ну, а Паланечка чакала, чакала яго і ў нейкі момант не вытрымала, знудзілася вельмі. А тут яшчэ і чуткі розныя па вёсцы пайшлі, быццам той каваль недзе там закахаўся ў іншую дзяўчыну і дадому ўжо не вернецца. Вось Паланечка аднойчы і ўзбегла на мост, ды і кінулася ў гэтую рэчку, у самае вірлівае яе месца.
— Ага-а, дык я, напэўна, таго самага каваля калісьці бачыў. Я ж тут усім цікаўлюся. Ад мяне ніхто і нішто не схаваецца, — адгукнуўся Вадзянік. — На мост гэты каваль прыходзіў. Да яго і Русалачка наша са сваім Вадзянёнкам з ракі выйшла. Нешта сказала яму, і ён пярсцёнак з кішэні дастаў, у ваду яго ўкінуў. Той пярсцёнак пасля Русалка на дне знайшла, але на пальцы яго ніколі не насіла, на шыю павесіла. А вось што яна сказала кавалю, для мяне гэта загадка. Таму што больш ніколі-ніколі на мост каваль не прыходзіў.
— Ат, — махнуў рукою рыбак. — Ніякай загадкі няма. 3 дзяўчынаю на мосце сустрэцца можна. Аз Русалкаю не кожны хлопец сустракацца асмеліцца. Міргнуць не паспееш — у ваду ўцягне. Бр-р-р, барані Божа ад такіх сустрэчаў.
У гэты момант уздыбілася рака. Пырскі вады каля моста ўзляцелі ўверх фантанам.
— О-о, — тут жа адазваўся Вадзянік. — Мая дачушка дадому вярнулася. Саскочыла ў раку з моста. He спадабаліся ёй твае словы, рыбак. А вось і другая вяртаецца...
У гэты момант рыбака абдало холадам. Зусім блізенька ад яго, моцна хістаючыся, праляцела прыга-
жуня з доўгімі зялёнымі валасамі. Здавалася, што яна ледзь-ледзь датыкаецца сваім раздвоеным хвастом да зямлі. А яе валасы так разляталіся, што адна пасма зачапіла рыбака. Русалка кінулася ў ваду і адразу схавалася ў рачных глыбінях.
Рыбак ускочыў з валуна, выцягнуў з ракі вуду, схапіў мяшок для рыбы. Ён хацеў пабегчы ў блізкія чараты, але яго спыніў гучны старэчы голас:
— Ну куды ж ты, рыбак? Закідвай зноў сваю вуду. Я ж абяцаў табе дапамагчы з рыбаю, — Вадзянік яшчэ раз вынырнуў з вады і застыў над паверхняй.
3 кустоў імкліва выскачыў раз'юшаны кот Варгін. Ён ляцеў проста на рыбака, але ў нейкі момант рэзка звярнуў і з усяго разбегу боўтнуўся ў рэчку. Якраз у тым месцы, куды зусім нядаўна скочыла Русалка. Высокавысока ўзняліся пырскі вады. Рыбак знерухомеў, не паспеўшы закінуць вуду, а Вадзянік сказаў:
— Ціка-а-ва! Вельмі нават цікава, які нечаканы госць да мяне завітаў. Вось каго не чакаў, дык не чакаў. А я ж думаў, што мая дачушка з нейкім звычайным прыблудным коцікам забаўляецца. Ну чаго ж ты марудзіш, рыбак? Хутчэй закідвай вуду, калі хочаш дадому вярнуцца з рыбаю!
I рыбак закінуў вуду. Ён ужо выцягваў з вады вялізнага-вялізнага шчупака, калі раптам з ракі, з самага яе дна пачуўся гучны енк. Гэта верашчалі перапуджаныя Русалкі.
— Ого-о, — ускрыкнуў Вадзянік. — Мне трэба спяшацца, рыбак. Хапай шчупака і хутчэй ідзі адсюль, бо невядома чым можа скончыцца мая сустрэча з гэтым нечаканым госцем.
I тут жа шумная пеністая хваля набегла на бераг. Вадзянік вяртаўся ў свае ўладанні, у сваё падводнае царства. А рыбак, запіхваючы ў мяшок шчупака, падумаў: «Дзіва дзіўнае, я з сабою торбачку з попелам на рыбалку
бяру супраць нечысці рознай, а, відаць, трэба браць чорнага ката. Вунь як занепакоіўся і заспяшаўся на дно ракі Вадзянік. Аказваецца, катоў стары нячысцік баіцца!»
I каб жа ведаў рыбак, як ён памыляецца. Вадзянік не баяўся катоў. Проста ён пазнаў кашэчага караля і яму карцела як мага хутчэй сустрэцца з катом Варгінам, каб дазнацца, што прымусіла таго завітаць у падводнае царства ды яшчэ ўчыніць перапуд сярод Русалак.
КОТ ВАРГІН У ПАДВОДНЫМ ЦАРСТВЕ
Калі стары Вадзянік апусціўся на дно ракі, дык у адным з пакояў свайго прасторнага падводнага палаца ён адразу ж пабачыў ката Варгіна. Кашэчы кароль кругамі насіўся ўздоўж сцен, злепленых з жоўтага рачнога пяску і дробнага камення. Гэтыя сцены былі завешаны самымі рознымі водарасцямі: кучаравымі і проста доўгімі, як вяроўка. Водарасці прыгожымі гірляндамі звісалі са сцен. Варгін зазіраў то за адну, то за другую гірлянду, і выгляд у яго быў раз'юшаны: вочы гараць, вусы трымцяць. За гірляндамі хаваліся дзве Русалкі. Яны хутка перамяшчаліся з аднаго месца на другое, і кашэчаму каралю ніяк не ўдавалася ўхапіць за слізкі хвост адну з іх. Але, нарэшце, ён усё-такі ўхапіў яе. I гэта была тая самая маладзенькая Русалка, валасы якой з паўгадзіны таму назад Варгін так старанна разблытаў і расчасаў. Ён моцна, як толькі мог, з пачуццём вялікага задавальнення прыціснуў яе мокры, вяртлявы хвост кіпцюрамі.
— Ну што, цуда рачное, усё-ткі схітравала! — упікнуў ён Русалку. Але ў яго голасе не чулася пагрозы. Хутчэй, была паблажлівасць. — Я разблытаў твае валасы, расчасаў іх, а ты як падзякавала мне? He завяла мяне да мышэй-палёвак! Ды я, дарэчы, гэтага і чакаў. Усё ж нораў у цябе пачварны!
— Я ўжо вярнуўся, — прабурчэў Вадзянік. Ён хутка пратэпаў па пакоі, трасучы мокрым доўгім хвастом, і з цяжкасцю сеў на грувасткі трон, зроблены з камянёў і аздоблены \ залатымі манетамі. — Вух, нахапаўся па| ветра! Цяжка мне. Нарэшце я ў сваёй ! троннай зале.
1 Кашэчы кароль умомант адпусціў ^хвост Русалкі, якая тут жа выслізнула з-за водарасцяў, паказала пальцам на Варгіна і хутка-хутка залапатала:
— Ай, ай-я-яй, — закрычала Русалка. Яна з перакошаным тварам выглянула з-за водарасцяў і злосна прашыпела: — Зараз жа адпусці мой хвост, нячысцік!
Вось вернецца наш бацька, і ён не паглядзіць, што ты — кашэчы кароль!
f — Ага-а, не паглядзіць, — з-за водарасцяў
l падтакнула другая Русалка.
— Ён хацеў сустрэцца з палёўкамі, каб пра нешта запытацца ў іх. Пра што, не сказаў! А я спяшалася дадому. Ы-ыы-ы, ён пашкодзіў мой хвост, — разрыдалася Русалка.
— Цыц! Сціхні! — прыкрыкнуў на яе стары Вадзянік і з дакорам паглядзеў на кашэчага караля, прыўзняў бровы, зморшчыў і без таго зморшчаны лоб: — Ну, я так разумею, што пры сённяшняй нашай сустрэчы абдымацца мы з табою, Варгін, не будзем?
Кот кіўнуў галавою і невыразна прамармытаў:
— He будзем!
Ён уважліва пазіраў на гірлянды водарасцяў, на шэры някідкі трон, дзе сядзеў Вадзянік і думаў, што надта ж бедная гэтая тронная зала. Падводныя царскія пакоі ён уяўляў інакшымі. «Нават тэлевізара сабе не прыдбаў, — паўшчуваў ён у думках старога Вадзяніка. — А мог бы дамовіцца з рыбаком у абмен на рыбу!»