• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прадыслава  Вольга Іпатава

    Прадыслава

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 272с.
    Мінск 1997
    99 МБ
    Вось і зараз у яе святліцы ляжыць актоіх, дзе ёсць вершы Грыгорыя Назіанзіна і Іаана Дамаскіна. Гучныя радкі іх, нібы на крыллях, нясуць у незвычайны свет...
    Забыўшыся пра ўсё, яна не пачула крокаў. Здрыганулася ад нечага голасу, расплюшчыла вочы і борзда ўсхапілася з травы.
    Высокі хлопец у расхрыстанай палатнянай кашулі стаяў перад ёю. Яна імгненна ўгледзела яго русыя з залацістым адлівам валасы, шырокія плечы, босыя ногі, якія патаналі ў густым цёплым пыле. Сустрэла яго позірк. I — сумелася. Вылецелі з галавы ўсе ганарлівыя словы, якія хацела сказаць смерду княжацкая дачка. Столькі юначай шчырасці і захаплення было ў яго твары — мужным, але яшчэ з дзіцячай прыпухласцю вуснаў і шчок.
    «Які незвычайны твар! — падумала яна.— Рэдкая гармонія і вытанчанасць рысаў. I чамусьці здаецца знаёмым. Але я ўпершыню бачу яго!»
    Як азарэнне, прыйшоў раптам успамін — ніша Неа Моні на Хіосе. Славутая мазаіка старажытных майстроў. I апостал Іаан з Прэабражэння. Толькі ён быў суровы, няўмольны, а гэты — зусім хлапчук. Над вуснамі залаціцца пушок. А цела — як у мужчыны — моцнае. I загарэлае.
    I ён не зводзіў вачэй з дзяўчыны. Яна стаяла перад ім у доўгім палатняным адзенні, аздобленым на падоле бліскучымі каменьчыкамі. У саф’янавыя чырвоныя пантофлікі былі абуты маленькія ногі. На грудзях — залатыя грыўні з лунніцай і медальёнамі — нетутэйшай работы. Нетутэйшы быў і твар — смуглявы, з вялізнымі чорнымі вачыма і тонкім прамым носам. Толькі тоўстая каса была попельна-русая, як у тутэйшых дзяўчат. I — залаты абруч на галаве.
    — Ты хто? — нарэшце выдыхнуў ён. I зрабіў крок наперад, працягнуўшы да яе рукі. Чырванню палыхнуў дзяўчынін твар. Запознены сорам агарнуў яе — загледзелася на незнаёмага, ды яшчэ на каго — чорнага чалавека! Але чамусьці неставала сіл павярнуцца і пайсці. Гарачая хваля падступіла да самага сэрца, і яно затахкала часта-часта.
    — Князёўна! Князё-о-оўна! — пачуўся крык.
    Да іх бегла дзеўка з княжацкага двара, махала хусткай.
    — Вас князь кліча! Сваты зноў прыехалі! — яна аж захлыналася словамі.
    — Князёўна?!
    Прадыслава бачыла, як змяніўся твар у незнаёмага. Упалі, як крылы ў падстрэленай птушкі, ягоныя рукі. А ў вачах з’явілася такая туга, што Прадыслава
    не вытрымала — крута павярнулася і амаль пабегла па пыльнай дарозе. Гарачы пот заліваў ёй вочы, а яна ўсё бегла і толькі адчувала саланаваты смак на вуснах...
    Хлопец памкнуўся за ёй, але перад ім пагрозліва ўстала прыслужніца. I тады, не памятаючы сябе, ён схапіў яе за плечы, ускрыкнуў:
    — Як клічуць яе? Кажы — як?!.
    I, спалоханая яго страснасцю і неўтаймаванасцю, ціха адказала тая:
    — Прадыслава... Толькі нашто табе гэта, Раман?
    2
    Бацька не прыехаў яшчэ з палявання, і Прадыслава адзінока сядзела ў сваёй прасторнай, па-візантыйску абстаўленай святліцы. Яна сама абставіла яе так — усходнія мяккія пуфы ля светла-арэхавага, з гнутымі ножкамі стала; на дубовых паліцах ля сцяны, зацягнутай аксамітам,— кнігі. У куце — ложак, накрыты празрыстым полагам, які вялікімі складкамі ападаў на падлогу. Ля акна — пазлацаны іканастас, прывезены з Царграда.
    Бацька ні ў чым ёй не пярэчыў — яму падабалася гэтая раскоша, тонкі густ дачкі, якую ён паважаў, як раўню. Нездарма ідзе па Полацку слава аб ёй. Вялікім розумам і прыгажосцю надзяліў яе Бог. He было ў яго і няма цяпер нікога болып блізкага, чым Прадыслава. Што будзе з малодшых — невядома. Сын Давыд — мякка-чуллівы, увесь у маці. Градыслава больш пярсцёнкамі ды колтамі — завушніцамі — цікавіцца. Зойдзе да маці і крадком у бронзавае люстэрка глядзіцца, розныя там заморскія арафамы — пахкасці — нюхае. Добра, што жонка не надта захапляецца вадой духмянай ды прыціраннямі — толькі тады, калі даводзіцца ісці да вялікага князя-брата, паслоў іншаземных сустракаць. А вось тое, што зусім не цікавіцца ні румянкамі, ні каштоўнымі камянямі, ні сукнямі Прадыслава,— тое не ўхваляе бацька. «Мужчынскі розум у цябе, дачка! — бывала, скажа ён, ласкава пагладзіўшы яе па схіленай галаве.— Але Бог цябе нарадзіў жанчынай — значыць, мусіш быць замужам,
    падабацца мужу». А дзве малодшыя— ат, што з іх, баб, возьмеш. Адны пярсцёнкі, колты ды анучы розныя іх цікавяць!
    Старэйшая дачка ведала гэтыя развагі, але не карысталася сваёй уладай у доме. Наадварот, усяляк выказвала сваю пакору бацьку.
    Вось і ўчора, калі папрасілі яе ў вялікую грыдніцу, дзе чакалі сваты, яна перш-наперш падышла да яго, нізка схілілася ў паклоне. Потым падышла да сватоў, што прыехалі ад тураўскага князя Рагвалода. Двое — князі. Астатнія ж, відаць, баяры. Усе ў дарагім адзенні, урачыстыя. Асабліва князі. У аднаго — зялёны, ніжэй калень, каптан. Паверх — карзно сіняе з чырвоным, зашпіленае на плячы барвовай запонай з залатымі пялёсткамі. Зялёныя вастраносыя боты на нагах. У другога — высокая сіняя шапка з чырвонымі навушнікамі. А каптан — малінавага колеру і залаты пояс.
    Усё гэта яна добра разгледзела, калі яны гаварылі пра князя Рагвалода. Гаварылі з пыхаю, але ёй чамусьці не хацелася слухаць — як жа, прыехалі купцы! А яна — тавар.
    Добра хоць, што бацька дае ёй поўную свабоду. Таму, па звычаі абнёсшы гасцей чарамі з віном, яна, хаваючы ўсмешку, паставіла сваю чару, нават не паднёсшы яе да вуснаў, і з цікаўнасцю глянула на гасцей. Яны пакрыўджана заміргалі, але сцярпелі адмову, пакланіліся на развітанне спакойна і ветліва.
    Князь Георгі нічога не сказаў ёй. Думаў, напэўна, што для яе і лепшыя жаніхі знойдуцца. Балюча перажывае сам, што ніколі не сесці яму на пасад — самы малодшы ён з Усяславічаў, і многа сыноў у старэйшых братоў. Дык яе хоча за ўдзельнага князя аддаць, каб хоць дзедам вялікага князя — унука будучага — пабыць. Вось яшчэ праз гэта ён так клапоціцца пра яе, сваю дачку.
    Падарыў учора яшчэ адну кнігу — багатую, з залатымі і чырвонымі застаўкамі. Сабраны ў ёй павучанні са Свяшчэннага Пісання і некаторыя думкі з кніг грэчаскіх пісьменнікаў. Некалі чытала яе, але на грэчаскай мове. А гэта кніга — на мясцовай, славянскай і зроблена тутэйшымі майстрамі — чарняцамі
    Васілём і Фёдарам. Нямала грыўняў аддаў за яе бацька епіскапу святой Сафіі, затое ж кожная літара выведзена — вачэй не адвесці. Старонкі, чуваць, пахнуць мятай, на якой настойвалася кінавар. Яны яшчэ чыстыя, свежыя. Яна так чакала гэтай кнігі — у яе ж толькі грэчаскія тут, у Полацку. Але сёння яе думкі заняты іншым, зусім іншым.
    Малодшы князь учора глядзеў на яе, саромеючыся, і ў той жа час амаль не адводзіў вачэй. А яна была халодная і спакойная. Адмовіла сватам і нават не задумалася — а чаму?
    He хацела нялюбага? Баялася, што знікне свабода, у якой жыла цяпер? Яна і сама не ведала. Але жыла з учарашняга дня ў ёй нейкая незразумелая трывога. Усплывалі ў вачах залацістыя валасы, загарэлы разумны лоб — адкуль ён узяўся ў смерда? I наогул — чаму яна так многа думае пра яго?
    У пакой уплыла чалядніца Брачыслава з вітай васковай свечкай у руцэ. Кінула трывожны погляд на гаспадыню. Якая яна прыгожая, гэтая Прадыслава! Аксамітная доўгая сукенка, вышываная сухім золатам, лягла бліскучымі палосамі ля ног. На шыі — каралі з зялёных каменняў з бліскучымі іскрынкамі. Задуменныя вочы глядзяць у кнігу.
    Грэшнай здаецца Брачыславе просьба яе стрыечнага брата Рамана — угаварыць князёўну паглядзець сёння вечарам свята Ярылы, што Купаллем завецца. Забараняе яго царква. Брачыслава — хрышчоная, але... Так хочацца ёй павесяліцца з ранейшымі сяброўкамі, забыцца пра ўсё — як стаў халопам яе бацька, узяўшы за сябе прыгожую Марыну з двара князя Георгія. Забраў князь у двор і яе, дачку першай жонкінябожчыцы. Несправядліва гэта, ды толькі каму ж паскардзішся? Яшчэ раней плакала яна каля ноі’ бацькавых, маліла яго не жаніцца з Марынаю. Але той нібы розум страціў — адпіхнуў яе нагой і пайшоў на княжацкі двор. А праз два гады пачаў заляцацца да Марыны нашэптнік княжацкі Астрамір. Ды і яна нібыта хіліцца да яго пачала; заўсёды грыўні ў яго вадзіліся, падарункамі яе занаджваў, бранзалетамі меднымі ды завушніцамі празрыстымі заморскімі. Маўчаў бацька. Звярэў паціху. А калі злавіў аднойчы прайдзісвета ў цёмным кутку э Марынай — не вы-
    трымаў: апусціў свой вялізны кулак на шышкаватую, з рэдзенькімі шэрымі валасамі Астраміраву галаву.
    Судзілі яго назаўтра тут жа, на двары. Прывязалі да дрэва, і князь, успамінаючы нейкі статут Яраславаў, прысудзіў халопа, які асмеліўся ўдарыць вольнага чалавека, біць да смерці. Ніколі не забыць Брачыславе, як крычма крычаў бацька і як сканаў у цяжкіх муках. А яе ўсё роўна не адпусцілі на волю. Прыставілі да маладой князёўны. I ўжо звыклым стала паднявольнае жыццё. I толькі часам, калі пачынала думаць пра ўсё, слёзы засцілалі вочы. Але, дзякуй Богу, ніхто гэтага не ведае. I ўсё ж назаўсёды яна запомніла — трэба далей ад княжага гневу і княжай ласкі трымацца.
    Калі ўчора Раман зайшоў да яе цёткі, да якой яна прыбегла крадком, і падахвоціўся правесці да самага горада, яна адразу зразумела, што нешта тут не так. Бачыла ж вочы свайго брата стрыечнага, калі стала ўпоперак яму на дарозе. Але ўсё роўна просьба Раманава ашаламіла. «Здурнеў ты!» — прыкрыкнула. А ён нечакана ўпаў перад ёй на калені, нібы перад іконай, а ў самога вочы — як непрытомныя. Ажно спалохалася. I — згадзілася.
    А цяпер вось стой перад князёўнай, маўчы. I ўсё чамусьці бацькава смерць успамінаецца. Напэўна, таму, што цячэ і ў яе гаспадыні кроў князя Георгія. Бязлітасная, прагная кроў...
    Брачыслава схамянулася, калі на руку пырснула растопленая кропля воску. Яна войкнула. I адразу цёмныя вочы князёўны ўкалолі яе. Ссунуліся тонкія бровы. А ўбачыўшы руку, лёгенька ўстала, пайшла да чорнага, з нетутэйшага дрэва сундучка, дастала нейкі белы парашок у празрыстай пасудзіне. Прысыпала апечаную руку. Боль імгненна сціх.
    «...А ўсё-такі добрая яна»,— падумала чалядніца. I — асмялела.
    — Ці не хочацца паглядзець князёўне, як простыя людзі свята спраўляюць? — спыталася яна і ўжо зусім ціха сказала: — I мой брат стрыечны, Раман, там будзе. Вы ўчора яго бачылі. Помніце?
    Перамяніўся твар у князёўны. Адвярнулася яна. Пайшла да акна. Пастаяла там, вярнулася. I, нібы
    гаворка ішла аб нечым звычайным, адказала спакойна:
    — Ну што ж, пойдзем.
    3
    Рана засынаў княжацкі двор. Здаецца, зусім нядаўна сцямнела, а ўжо ўсюды — цішыня. I ўсё роўна якім доўгім здаецца шлях ад яе святліцы да сяней. Праз грыдніцу праходзячы, Прадыслава яшчэ раз блаславіла бацькава паляванне: змарыўшыся, грыдні1 спалі, нават добра не павячэраўшы. А звычайна тут у гэты час яшчэ шумна — ідзе вячэра. На сталах — і мяса, і рыба, і сыры розныя — шчодра выплачваюць бацьку даніну ягоныя селішчы ды вёскі. Так і ходзяць лыжкі, карчагі ды браніцы. I бацька тут — вясёлы, п’янаваты. Любіць ён баляваць. «Вялікім князем» называюць яго тут хаўруснікі, і таму не скупіўся ён на пачастунак.