• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прадыслава  Вольга Іпатава

    Прадыслава

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 272с.
    Мінск 1997
    99 МБ
    Некалькі гадоў запар, калі ў касцёле асабліва чулліва гаварылася пра міласэрнасць і любоў да бліжняга, пані Зося разам з прыяцелькамі, загадаўшы запрэгчы лепшых коней і падаць прывезеную з Варшавы карэту, ездзіла ў шпіталь наведваць бедалагу, стараючыся, каб гаворка пра гэта дасягнула вушэй віленскай знаці. Але праз пэўны час, калі, захоплены добрым сэрцам, яе дом стаў часта наведваць сын падстолія Адам Бжоска, візіты яе сталі радзець, а пасля спыніліся. А неўзабаве Казімір, як ёй сказалі, задушыў сябе вяроўкай, будучы пашкоджаным у розуме, загубіўшы тым душу сваю бессмяротную.
    Ганну, тады ж прывёзшы ў Нясвіж, уладкаваў брат Казімір у манастыр бернардынак, у брацтва Прасвятой Дзевы Марыі Шкаплернай, дзе меўся «одпуст», каб «набіралася розуму ды слічнасці ў абыходжанні са знатнымі персонамі». Ганна не супраціўлялася — год праміне хутка, але выгады ад таго будзе многа, дый манастыр той — пачэсны.
    На споведзі прызналася яна ў тым, што звяла са свету чалавека, але грэх той быў хутка дараваны, бо не чалавека, а паганага ерэтыка атруціла яна. Але і праз нейкі час, стаўшы каханкай аднаго з магнатаў віленскіх, кожны год пад Вадохрышча заказвала яна службу па ўбіеннаму Януку... А пад старасць, стоячы на каленях у знакамітым касцёле, трымаючы каштоўным каменнем абсыпаны трэбнік, прызналася яна Богу, што лепей было б ёй стаць чэснай жонкай каваля, бо нікога не пакахала яна болей і нікога так не шанавала, як яго. Стаяла яна, а падол старадаўняга блакітнага казакіна складкамі ляжаў вакол, і старым яе каленям было мулка на мяккай аксамітавай падушцы. Пуста было ў яе на душы, і пуста было ў яе багатым доме, дзе трымала яна толькі сіротку-беларусінку ды старога аблезлага мопса, якога карміла з сярэбранай лыжачкі.
    I ніхто не ведаў, што вечарамі, шчыльна зачыніўшы дзверы, каб не падслухала чэлядзь, яна вучыла сіротку зусім занядбанай тут, у Вільні, некалі слаўнай у Вялікім княстве гаворцы, а сіротка танюткім галаском спявала ёй даўно забытыя і пад старасць упарта ўспомненыя памяццю песні...
    1989 г.
    ЗМЕСТ
    Беларусь! Твая дачка я	 2
    ПРАДЫСЛАВА 	 .....	12
    ЧОРНАЯ КНЯГІНЯ	71
    Каментарыі	170
    ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ	173
    СКОР 3 ПЯВУЧАГА РУЧАЯ	179
    ГУЛ ДАЛЁКІХ СТАГОДДЗЯЎ Ваўкалакам абярнуся 	 190
    Пад нагамі нашымі	196
    Святаслава	197
    Расанка	207
    Набег	225
    Песні маці	229
    АГОНЬ У ЖЫЛАХ КРЭМЕНЮ	236
    Літаратурна-мастацкае выданне Школьная бібліятэка
    Іпатава Вольга Міхайлаўна
    ПРАДЫСЛАВА
    Аповееці і апавяданні
    Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
    Рэдактар С. Р. Казлюк
    Мастак М. У. Анемпадзістаў Мастацкі рэдактар A. Р. Дашкевіч Тэхнічпы рэдактар С. Л. Печанёва, I. П. Касцецкая Карэктары Р. П. Іваненка, Ю. Ц. Петрыкеева, Г. К. Піскунова
    Здадзена ў набор 15.10.97. Падпісана да друку 24.11.97. Фармат 84Х1081/32. Папера газетная. Гарнітура Школьная. Высокі друк з ФПФ. Ум. друк. арк. 14,28+0,1 укл. Ум. фарб.-адб. 14,8. Ул.-выд. арк. 12,35+0,03 укл. Тыраж 15 000 экз. Зак. 2413.
    Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 2 ад 11.01.93. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    ШКОЛЬНАЯ
    БІБЛІЯТЭКА
    У кнігу вядомай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай увайшлі творы, напісаныя ёю ў розныя гады, — ад аповесці Прадыслава (1971 г.) да апавядання Скор
    з Пявучага ручая (1989 г.). Але ўсе яны аб’яднаныя гарачым захапленнем, з якім аўтарка малюе вобразы герояў старажытнай гісторыі Беларусі, узнаўляе гераічныя старонкі барацьбы нашага народа за сваю свабоду і незалежнасць
    МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1997