• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прадыслава  Вольга Іпатава

    Прадыслава

    Вольга Іпатава

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 272с.
    Мінск 1997
    99 МБ
    Ён увесь узгарэўся, вочы яго свяціліся бляскам, ён нібыта вырас. I яна ў першы раз паглядзела на яго з захапленнем, першы раз убачыла ў ім чалавека, за якім можна было б пайсці на любую кару, абы быць побач... Але пачуццё гэтае хутка знікла. У яго свая, у яе свая дарога. Скончыцца яе служба, як толькі скажа Лукаш, а пасля... пасля яе чакае не гэтая каўтрышовая сукня ды грубыя чаравікі, а тонкая шарсцяная валняніца, фалендышовыя ды адамейкавыя спадніцы, а на галаве — белы, з тонкага празрыстага вісону караблік. Калі яна апранецца так, ніводная з багатых шляхцяяак не параўнаецца з ёю, Ганнай! ГІрыгожы камень дыямент, але без ювеліра хіба заззяе ён так, як маленькае сонейка? Ювелір такі ў яе ёсць. Гэта — Лукаш. Але зможа яна мець жаданае толькі пасля таго, як дакажа сваю прыдатнасць да ягонай службы. О, дзеля гэтага яна гатова служыць яшчэ колькі трэба, абы не звяла яе краса, яе прывабнасць, абы не згаслі сінія, як валошкі, вочы! Да таго ж яе адпускная — у руках Лукаіпа. I дакляраваў ён аддаць яе некалі, у далёкім будучым. Ганна старалася не думаць пра ўсё гэта. Ад думак на твары будуць зморшчыны. Але адно трэба было дазнацца — што замыслілі гарадскія рамеснікі, як звязаны яны з праваслаўным брацтвам, як адносяцца да уніі. Трэба было слухаць усё, што гавораць сябры Янука, якія цяпер зноў пачалі збірацца ў ягоным доме. Зблізіўшыся з Ганнай, каваль цяпер не надта таіўся ад яе, і многае яна магла падслухаць, пра многае здагадацца.
    Аднойчы, расказваючы, хто прыходзіць у дом Кораня, яна расказала, што на грудзях у каваля выпалены каталіцкі крыж — невялікі, з дзвюма дзірачкамі. Лукаш уздрыгнуў.
    — Пакажы, які прыкладна,— папрасіў ён. Ганна, паказваючы рукамі, хацела прымераць на ім, ён адхіснуўся.
    Нікому стараўся не гаварыць ён пра выпалены на грудзях крыж. У дзяцінстве, у школе, хлапчукі дражнілі яго, але настаўнік Казімір Сапега, збяднелы парастак багатага магнацкага дрэва (малога, прывезенага у Полацк, назваў ён сваім імем, бо, пастрыжаны ў манахі, не мог мець дзяцей), строга папярэдзіў іх, што гэта Боскі знак, што іх таварышу наканавана зрабіць многае ў славу каталіцкага крыжа, і яны сцішыліся. Калі ён прыехаў у Вільню, пра крыж на ягоных грудзях, мабыць, ведалі, і гэта было адной з прычын, што яму доўга не давалі ніякіх спецыяльных заданняў, таму што выпалены крыж — адзнака, а сынам Лайолы, якія павінны ўмець мяняць скуру, лёс і асяроддзе гэтак жа лёгка, як вопратку, адзнак лепш не мець.
    Вестка, прынесеная Ганнай, яго ўразіла. Што агульнага магло быць у віцебскага каваля і яго, манаха з ордэна езуітаў? Можа, яны належалі калісьці да аднаго пана? I ён папрасіў Ганну дазнацца, адкуль, з якога роду-племені гэты схізматык, як трапіў ён у Віцебск.
    Самае ж галоўнае, пра што расказала яна Лукашу,— у Полацку рыхтуецца замах на полацкага архіепіскапа Іясафата Кунцэвіча.
    Ужо некалькі гадоў лютаваў ён на полацкіх, магілёўскіх і віцебскіх землях. Шэптам і ўслых гаварылі, што ў Полацку ён нават загадваў выкапаць нябожчыкаў, пахаваных на праваслаўных могілках, і кінуць іх сабакам. Шапталіся, што ўласнаручна забіў ён некалькіх жанчын, што ішлі на Раданіцу памінаць продкаў. Палачане, якія цярпелі найболей, прыслалі ў Віцебск ганцоў з просьбай падтрымаць іх, калі раптам пасля забойства Кунцэвіча кароль прышле ў Полацк войска.
    — Та-ак...— Лукаш зразумеў, што час яго настаў. Адным махам разлічыцца з ненавісным яму кавалём і пакінуць апрыклую майстэрню, працу над шытвом, пастаянныя выпіўкі ў покутных каморах. Ад усяго гэтага пазбавіць яго чарговы данос. Але доказы? Ён разважаў нядоўга. Пергаментны ліст са спісам асоб, што рыхтуюць змову, Ганна павінна падкласці ў дом каваля.
    Яна выслухала гэта спакойна, толькі на імгненне тонкая зморшчынка паявілася між роўных цёмных броваў. Яны сядзелі ў асобнай каморы, якую здаваў на
    час такіх вось тайных спатканняў з віслёнамі гаспадар покутнай карчмы. Тут яны былі ў бяспецы. Віленскі капітул меў прапінацыю на віцебскі карчэмны шынок з усімі яго карчомкамі, і даход яго ў мінулым годзе склаў за дзве тысячы злотых. На зашмальцаваным століку стаялі дзве кварты з трункам, настоеным на гваздзіках і шафране, на талерцы ляжалі два галяндэрскія селядцы і кавалак вепрычыны, смажаны з лоем і бобкамі.
    — Ці не змагла б ваша мосць выдаткаваць хаця б адзін дукат на карабок бавілу? — жаласліва папрасіла пасля некаторага маўчання.
    Лукаш ужо ведаў — так яна робіць, калі маецца сказаць нешта важнае. Але на гэты раз ён дастаў не адзін, а два дукаты — сапраўды, калі яна зробіць што трэба з паперай... I яна, хаваючы дукаты ў кішэню, радасная, расказала яму, што выпытала ў каваля ў адну з гарачых начэй, калі ён, знямогшыся ад яе пацалункаў, быў падатлівы і мяккі, як дзіця.
    Адпусціўшы Ганну, Лукаш-Казімір доўга сядзеў над квартай моцнага, аж перахоплівала дыханне, напітку. Калі ўсё праўда, што расказала Ганна аб прапаўшым у каваля малодшым браце, пра тое, як халопы пані Маціеўскай забілі іх бацьку... Усё ў ім паўстала супраць гэтага. Каваль — яго родны брат! Гэты пануры, хмуры, суровы чалавек некалі калыхаў яго, няньчыў, апекаваўся!
    Як бы хацелася яму пазбыцца і гэтага сваяцтва, і гэтай як праклятай панам Богам зямлі! Паехаць бы ў светлы влоскі край, дзе вечнае сонца, дзе прыгожыя жанчыны кахаюць сваіх духоўнікаў, дзе ўсё лягчэй і прасцей, чым тут! Зямля гэтая сапраўды замешаная на крыві, усё на ёй цяжкае, страшнае, гняце душу і забівае невыноснымі для яе пакутамі!
    Каваль павінен знікнуць, і хутчэй, каб ніхто з дасведчаных людзей ордэна не змог дазнацца, што манах Казімір, любімчык Скаргі, мае брата-схізматыка і, мала таго, дзяржаўнага збродня — злачынцу. I ён не дасць кавалю памерці прынародна, як багатыру,— не, смерць яго будзе ціхая і нечаканая.
    Пад самае вадохрышча, калі снежныя віхуры з дзікім рогатам біліся ў застаўленыя дошкамі вокны беднякоў і гарадскія жабракі дрыжалі ад холаду і плакалі на вёсках галодныя дзеці, у добра напаленай.
    чыста прыбранай хаце каваля сядзелі за сталом чацвёра. Дзеці — хлопчык і дзяўчынка — елі аўсяны кісель, жавалі салодкае печыва.
    — Звыкся я з табою, Гануля. Нядоўга ты ў нас, а як згодна жыць сталі,— замілавана сказаў каваль.
    Ганна заружавелася, пагладзіла па галоўцы хлопчыка.
    — Ідзіце спаць,— загадаў бацька, яны падняліся і паслухмяна адправіліся ў камору.
    — Дамовіўся, што пад Саракі абвянчаемся ў царкве Узнясення, што на Гарбарнай вуліцы. Там і паперу дадуць, што ты мяшчанка месца Віцебскага. Скончыцца тваё нявольніцкае жыццё.
    — Пане Божа, дай! — азвалася Ганна. Яна ўстала, прыяесла з каморы дзве тоўстыя гранёныя скляяіцы, наліла ў іх з бочачкі віна.
    Дрыжалі ў яе рукі, прыгожы, як вытачаны, твар нібы пазелянеў і на мом.ант страшна перакасіўся грымасай адчаю і жудасці... Але каваль нічога не заўважыў. Уздыхнуў, як выдыхнуў:
    — Чаму людзі не могуць жыць у згодзе? Нібы збытнія яны на зямлі. А яна ж прыўкрасная, грэх благое на яе сказаць...
    Пад самы ранак дзверы, не зашчэпленыя з начы, ціха рыпнулі. Ганна, апранутая, у цёмнай хусце, правяла Лукаша ў спальніцу, запаліла свечку.
    Малады езуіт стаяў, глядзеў на магутнага каваля, што скурчаяы ляжаў на прасцінах у смяротным сваім сне. Грымаса пакуты і непаразумення адбілася на ягоным твары, вочы былі прыадкрытыя.
    — Ваша мосць, вось крыж,— ціха шапнула Ганна. Яе па-ранейшаму калаціла.
    — Дзеці дзе? — Лукаш-Казімір павёў вачыма.
    — Тамака,— яна кіўнула ў бок каморы.— Маку ім дала, спяць.
    — Жывыя? — здзівіўся ён.— Пакажуць на цябе.
    — Я тут не застануся нізавошта! — ледзь не ўскрыкнула Ганна.— He вытрымаю, раскажу стражнікам ці кату!
    Ён, павярнуўшыся, задумліва паглядзеў на яе, і пад тым поглядам Ганна ўпала на калені:
    — He карайце на горла! Прыдамся яшчэ пану!
    — Добра, збірайся,— згадзіўся ён. Прайшоў па хаце, адчыніў вечка бодні, дзе ляжала адзенне, асця-
    рожна паклаў складзены ліст на дно кадушкі. Сам папаласкаў скляніцу, паставіў яе ў шафу.
    3 данясення начальніка каравула Узгорскага пасада ваяводзе месца Віцебскага:
    «Каваль той Корань, узяты на рукоймы паводле яго імкненняў да размаітых ерасяў у ноч перад Кшчэннем, грыбкоў паеўшы, праставіўся. Дзеўка імем Ганна, чалядніца кавалёва, што хацеў ён узяць за малжонку, ад страху вялікага ўцякла. Дзеці ж кавалёвы, накладам багалюбных мужоў віцьбескіх, у абшчыну пры замку ўзятыя».
    3 ліста манаха Казіміра, дасланага ў Вільню праз тайную пошту езуітаў:
    «Адвяшчаючы добрае здароўе Вашай Міласці, мушу далажыць: ерась праваслаўная ў месцы, дзякуючы дапамозе пана Езуса, з коранем вырваная. Горлам сцятыя дзесяць чалавек — за змову супраць праасвяшчэннага Іясафата Кунцэвіча, дый у месцы Полацкім трыццаць тры чалавекі. Каваль жа Корань, будучы галоўным радцам ерэтыкоў праваслаўных, ад страху атруціўся, паперы ж яго былі заарыштаваныя і пра злыя шкоды сведчылі».
    За верную службу і шчыра выкананае заданне брат Казімір атрымаў павышэнне: ён стаў духоўнікам пані Зосі Пац, у дзявоцтве Тышкевіч.
    Пані Зося, адна з віленскіх прыгажунь, была ў захапленні ад духоўніка, і яго суровы, аскетычны твар, стройная постаць у выдатна сшытай сутане сталі мільгаць у лепшым віленскім храме, выклікаючы зацікаўленасць многіх прыяцелек пані Пац, чые каханкі ў многім уступалі вытанчанай элегантнасці маладога духоўніка. Некаторыя з іх з радасцю перахапілі б яго ў прыгажуні пані Зосі — грэх надае асаблівую пікантнасць жыццю. Дый за вялікі грэх не лічылася такое ў богабаязным месцы віленскім — помнілі, як сама вялікая княгіня і каралева польская Бона нават у глыбокай старасці мела каханка-духоўніка. Праўда, той аказаўся нягоднікам — выманіў каралеву з многімі скарбамі Княства і Кароны ў Влохію ды там абрабаваў яе. He адна пані, уздыхаючы, слухала апавяданні старых літоўскіх паноў-беларусінаў аб тым, якія брошы ды каралі, жамчужыны ды браслеты старога праваслаўнага роду вывезла Бона з айчыны. Мужчыны ж думалі пра кнігі дый старадаўнія акты Княства,
    якіх таксама многа згамавала Бона, ад чаго на Белай Русі новае слоўца з’явілася— «збондзіў».
    Але праз год, калі ў лістападзе ўчынілі мяшчане горада Віцебска гвалт і напад на праасвяшчэннага архіепіскапа Іясафата Кунцэвіча, літасць генерала ордэна і членаў капітула — духоўнага савета пры епіскапе — да брата Казіміра паменшылася. Утрымаўся ён на ранейшым месцы толькі адчайнымі намаганнямі пані Зосі, але з таго часу стаў задумвацца, ухіляцца ад прыемных сваіх абавязкаў. Колькі ні старалася цярплівая і надта прывязаная да свайго духоўніка пані, аднак задуменне яго павялічвалася, і аднойчы, седзячы на абедзе ў доме, у прысутнасці гасцей і гаспадара дома ўскочыў ён і дзіка закрычаў, што ў талерках вяльможных паноў ляжыць зямля, якая нібыта пухне, запаўняе сабою ўвесь дом і хутка праглыне ўсіх. I што агонь яе не пераможа... Пані Зося спалымнела: у місах і талерках былі дзічына дый смажаныя качкі, таксама мядзведжыя пяткі і, зусім яшчэ новае ў Рэчы Паспалітай, стаялі на стале блюды з бабровымі хвосцікамі і лычамі. Мясціліся там і торты з цынамонам і цукрам, стаялі і цукровыя галовы, а таксама для кабет розныя памадкі і варэнне. Але духоўнік, нават схоплены служкамі, усё крычаў пра зямлю і нейкага брата, што прыходзіць да яго штоночы, так што давялося везці яго ў шпіталь добрых братоў-баніфатаў.