Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў  Альгерд Бахарэвіч

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
21.61 МБ
	АПЬГЕРД БАХАРЭВІЧ 47' I
ПРАКТЫЧНЫ ОАПАМОЖНІК ПА РУЙНАВАНЬНІ ГАРАООУ < 7
іЛ
СЭРЫЯ SCHMERZWERK
Куратары выдавецкага праэкту Ільля Сін і Зьміцер Вішнёў
Выдавец ІгарЛогвінаў
У кнізе захаваная аўтарская артаграфія
У кнігу Альгерда Бахарэвіча увайшлі празаічныя тэксты, створаныя аўтарам на працягу 1997—2001 г.г.
ISBN 5 94716 012-9
© БАХАРЭВІЧ А., 2002
© НЕВСКНЙ ПРОСТОР, 2002
© ДРУГІ ФРОНТ МАСТАЦВАЎ, 2002
MM
Я хацела бы нарадзіцца ў вадзіночнай камэры — прынамсі, уся яе прастора належала бы мне адной.
Аксьціся Ай
1
“Т, Т, Т,” — казаўдвор. Вецер цёрся аб разьвешаную там бялізну, недзе пэнсыянэры гадалі на птушыным памёце: альбо грошы, альбо госьці...
Дыктатар з вузкай лесьвічнай пляцоўкі назіраў, як крадзецца падвары вялізны касы цень. 3 пункту погляду гэтай зямлі быў пачатак траўня, Дыктатар меў сваё часазьлічэньне; “Дзень” думаў Дыктатар; “разаграваўся” — лянотна працягвала сонца, “надта марудна” — сканчаю я пачаты імі сказ.
Дыктатар стаяў перад наскрозь зафарбаваным, нядыхаючым вакном ужо гадзіны з тры, адзінота яго была парушаная толькі двойчы, спачатку нечая размова, цыркулюючы вакол дызэльнага паліва, нарадзілася ў глыбіні пад’езду, усё галасьнеючы прайшла за сьпіной Дыктатара й памерла на паверсе вышэй. Затым адтуль жа па прыступках скацілася, дзынькаючы, шчанё, і пасьля гэтага яшчэ выразьней стала нерухомасьць уціснутай у неба таполі, і стрыманае пагойдваньне пад’езду.
Унізе зашморгала, затупала — Дыктатар азірнуўся. Дзяўчо, гледзячы проста на свае аранжавыя гетры, цягнула па лесьвіцы заплечнік: мурмыр-мар-ой — сказала дзяўчо, падняўшы вочы на
Дыктатара, паспрабавала ўсьміхнуцца й тут жа, нібыта заплечнік усё ж яе перамог, кінулася ўніз. Дыктатар зноў павярнуўся да вакна: дзяўчо, як балерына пераступаючы на мысках тоўстых ног, стаяла ля тэлефона-аўтамата й набірала нумар.
Цень, адкідаемы домам, дасягнуў ужо арэляў, па-футбольнаму бялеючых сярод травы... За сьпіной Дыктатара расчыніліся дзьверы, і раздражнёны голас, у якім, аднак, угадваліся яшчэ нейкія рэшткі ветлівасьці, сказаў:
— Гэй, вы, вы што тут робіце?
Дыктатар павярнуўся на голас — тут жа дзяўчо ў аранжавых гетрах праскочыла міма й шумна паднялася ў сваю кватэру, мімаходзь кінуўшы на яго хаця й баязьлівы, але зацікаўлены позірк.
— Вы, вы!
Зь цяжкасьцю выгінаючы ў словы той непаслухмяны плястылін, які стыў у яго галаве, Дыктатар усё ж здолеў выдыхнуць:
— Чакаю... чакаю Міхаіла Арнольдавіча...
— Міхаіла Арнольдавіча? — голас крыху палагаднеў. — Ну дык і чакалі б сабе на двары, a то дзяцей палохаеце...
Дзьверы зачыніліся, Дыктатар павольна прыхінуўся да вакна. Каўнер курткі, якая й фасонам, і колерам вяртала ў канец слаўных сямідзесятых, чарговы раз апусьціўся на плечы. Дыктатар падняў яго каўнер зноў упаў.
Міхаіл Арнольдавіч быў жаданай, чаканай істотай, гэткай жа патрэбнай Дыктатару, як і ненавіс-
най у гэты момант. Міхаіл Арнольдавіч, пракляты чалавек-рыба (толькі б ня здарылася зь ім нічога, толькі б не захварэў ён, не памёр, ня трапіў куды ня трэба за свае нявінныя забавы) — падмануў, зьнік, не прыйшоў. Міхаіл Арнольдавіч, які быў для Дыктатара адным Грашыма. Здароўя табе, чалавек-рыба, моцы ды кар’ерных павышэньняў, бо ты мусіш раз на месяц прыходзіць на пэўную вуліцу ў пэўны час і перадаваць Дыктатару белы, туга перавязаны
— Пакет, пакет, пакет! — Дыктатар тройчы ўдарыў кулаком па залепленай жуйкамі пад’езднай батарэі. Гэткай была дамова, і сёньня ты, чалавекрыба, яе парушыў. Таму й вымушаны Дыктатар сядзець інкогніта ў тваім пад’ездзе, куды ты ўсё ж вернесься, чалавек-рыба, вернесься, калі жывы.
— Ну хто там усё грукае... ужо знаёмая Дыктатару Жанчына вызірнула на пляцоўку, трымаючы перад сабой на ланцужку разьюшаныя дзьверы. Дыктатар неахвотна пакрочыў уніз, дзьверы бразнулі, ён вярнуўся да свайго мейсца ля пульта кіраваньня дваром.
Можна штодня паўтараць пра сябе: “Кінуць бы ўсё ды апынуцца б на якой бязьлюднай высьпе!”, можна пачувацца канчаткова змораным ад сьвету й са зласьлівым задавальненьнем чытаць па нядзелях артыкул “Калі ў вас стрэс...”, але пры гэтым цярпець сваю працу з васьмі да пяці, лаяць у чарзе дурную касырку, абмяркоўваць з суседам апошні тэракт, з сорамам выпускаць зь сябе ра-
дасьць з нагоды дзяржаўнага сьвята ды разгадваць крыжаванкі — самому быць адгаданым словам між звычных перасячэньняў будзённасьці. Але якім клапатлівым айчымам уласнае нянавісьці трэба быць, каб зьвесьці да мінімуму свае руканьні зь дзяржаваю, грамадзтвам і таму падобнымі хмарачосамі... якой самадастатковай маленькай Японіяй трэба стаць, каб пакінуць паміж сабой і другім берагам толькі хісткі вузенькі масток шырынёю з купюру ў вадзін даляр. Зрабіць гэтак — і лічыць свой выбар адзіна прыймальным.
3 чалавекам-рыбаю Дыктатар пазнаёміўся падчас працы начным вартаўніком у школе. Тады ён яшчэ ня быў гаспадаром сваёй аднапакаёвай краіны, але ўжо, седзячы ў аглухлым за дзень фае, пад мутным, нібы накачаным наркотыкамі вокам сыгналізацыі, люляў унутры сваю будучую незалежнасьць. Чалавека-рыбу ён заўважыў у чарзе па заробак. Яны стаялі чамусыді побач: будучы Дыктатар у ватніку й пажылы географ, завуч старэйшых клясаў; міма праносіліся агідныя жабкі з мэталічнымі плястынамі на зубах. Вочы ў завуча напраўду былі як у рыбіны — спалоханай і пакорлівай аматаркі смачных кручкоў. Усё ў ім выдавала наяўнасьць немкай ганебнай таямніцы: зрэнкі, якія заўсёды шукалі сьцяну альбо падлогу, панічны страх перад камісыямі, дзіўны для настаўніка гэткага веку... Калі ж Дыктатар пачуў аднойчы гісторыю пра тое, як матэматык хадзіў праведваць захварэлага Міхаіла Арнольдавіча й той не адчыніў,
хаця быў цудоўна відзен у асьветленым вакне, тады стала зразумелым: завалоданьне страхам чалавека-рыбы — выдатны шанец...
Прасачыць за чалавекам-рыбаю было няцяжка. Усё аказалася вельмі проста, зусім у духу Новага Часу, рэдактар якой-небудзь “Вэрсыі” падскочыў бы ад радасьці разам з накладам. Чалавек-рыба меў не па гадох гарачае пачуцьцё да свайго вучня, і той, зьняможаны ад уласных запаленых шаснаццаці, адказваў яму ўзаемнасьцю.
Дыктатар сустрэўся з чалавекам-рыбаю на могілках, пад таполяю, была восень, вільготна варушылася зямля на сьвежых рудых узгорачках. Павукі пасля дажджу спрабавалі сушыць сваё пацямнелае павуціньне. Сьведкам іхнае дамовы быў нейкі Воршын, тысяча дзевяцьсот раз — тысяча дзевяцьсот два. Чалавек-рыба згадзіўся на дзіва хутка, толькі краем вока зазірнуўшы ў некалькі цудоўна зробленых фотаздымкаў — асабліва ўражваў адзін, дзеяньне на якім разгортвалася ў вітальні, прычым каханы чалавека-рыбы цешыў іхняе двухрукае, чатырохногае шчасьце, гледзячы ў дзьвярное вока. Без ваганьняў чалавек-рыба прыняў і суму даніны... Дыктатар атрымаў аванс, таполя скінула зь сябе зграю варонаў, іх абдала кароткім могілкавым душам. Вада нехаця пачала гуртавацца ў жалабках высахлага лісьця, што ўсыпала прымагільную лавачку. “Якая недагледжаная магіла,” ціха сказаў чалавек-рыба. Дыктатар сунуў грошы і фотаздымкі ў кішэню ды пайшоў, не
разьвітаўшыся, ля павароту ён азірнуўся: чалавекрыба плакаў. Народу вакол тым часам паболела, але хто зьдзівіцца плачу ў такім мейсцы? Нават добрая фея, што крала на могілках кветкі ды прадавала іх на бліжэйшым міні-рынку, і тая прайшла абыякава міма чалавека, з рыбіных вачэй якога ліліся ненармальна густыя сьлёзы.
А сёньня чалавек-рыба падмануў яго. Ведаючы, чым рызыкуе.
Двор паступова пачаў запаўняцца. Вочы Дыктатара, нягледзячы на сваю вонкавую санлівасьць, чуйна лавілі кожную дробязь: дзелавую паходку сабакі, які шпарка перажагнаў вуліцу, панылага жыхара суседняга дому — ён вынес сьмецьце, зваліў яго ў скрыню й зьнік у пад’езьдзе... клубок бульбянога шалупіньня зачапіўся за край скрыні, павісеў на ім крыху і далей паляцеў сэрпантынам, кіруемы ветрам у бок вуліцы. Голас аднекуль збоку гучна крыкнуў: “Палова” — калі б Дыктатара цікавіў час у гэткіх дыетычных порцыях, ён бы зразумеў, што чакае чалавека-рыбу ўжо чатыры зь лішкам гадзіны.
Правакацыйна надыходзіў палудзень. Ля дому спынілася машына, чалавек-рысора выскачыў зь яе, кінуўся да суседняга пад’езду, ледзь утрымліваючы ў руцэ гарачыя ключы — машына маркотна завыла яму ўслед.
...Міхаіл Арнольдавіч зьявіўся раптоўна, як галюцынацыя, цяжка вылез са свайго хворага “Запарожца”, спадылба аглядзеў навакольле. Ён доўга зачыняў круглавокае прэстарэлае аўто, потым
увайшоў у пад’езд. “Добры дзень, дзень, добры дзень,” — глуха пачулася ўнізе. Чалавек-рыба падняўся на паверх, адамкнуў, увайшоў, зачыніў... зачыніў... зачыніў... зачччыні-і-ў...іў... і-і-ы...
Кароткая барацьба скончылася перамогай Дыктатара, ён укінуў сваё цёмнае цела ў калідор, паглядзеў з шырокага люстра на спалоханы, але зусім ня зьдзіўлены твар Міхаіла Арнольдавіча, які той спрабаваў зь сябе сьцерці мокрай далоняй:
Добры...добры дзень... праходзьце... забыў... даруйце, забыў вашае... кавы?
— Грошы, — сказаў Дыктатар, — Грошы.
Ён зрабіў крок наперад, і чалавек-рыба быў вымушаны адступіць у пакой.
— Тут да мяне зараз хлопчык прыйдзе... пазаймацца...
Грошы, сказаў Дыктатар, беражна выдастаў з-пад пахаў цёплы малаток і апусьціў яго на шкло кніжнае шафы. Шкло разьбеглася вясёлымі пратубэранцамі.
Адкуль я магу... заскуголіў чалавек-рыба. — Зразумейце... Дарагія лекі... Я магу паабяцаць... Я ж... Вы ж...
— Грошы, — сказаў Дыктатар.
Чалавек-рыба нечакана змоўк, паглядзеў на Дыктатара ўважліва, нават крыху адкінуў галаву, нібы любуючыся, потым паспрабаваў усьміхнуцца.
Ну... ўрэшце даўно хацеў абмеркаваць гэтае пытаньне... У мяне ёсьць прапановы... цікавыя прапановы...
— Грошы, — сказаў Дыктатар, без асаблівае асалоды пагружаючы малаток у экран старога, абсыпанага перхацьцю тэлевізара. Тэлевізар вохкнуў, стрэліў, чорная дзірка ў экране зашыпела, нібы нехта, хто доўга сядзеў за ім, прагна глытаў паветра. Дыктатар падыйшоў да чалавека-рыбы амаль ушчыльную.
Гро — гэта сыпяцца горкай манэты
Шы — гэта задаволена зашпільвае на грудзёх футра мажны спадар Кашалёк.
— Грошы, — сказаў Дыктатар амаль пяшчотна.
— Вы ведаеце, у мяне ёсьць знаёмы, досыць багаты, скажу я вам, чалавек, — таропка зашаптаў Міхаіл Арнольдавіч, у той час як Дыктатар азіраўся (ваза?) ў пошуку (радыё?) новага (жаночы партрэт на сьцяне?) падыходзячага (журнальны столік на пратэзах?) аб’екту (парцалянавы слон з апэрацыйным разрэзам уздоўж хрыбта?).