Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
РАЙ
Рай — гэта сьвет школьных тэмаў па замежнай мове. Памятаеш: гатычныя літары за шклом шафаў, смак жоўтае крэйды ў роце, пах мокрага дрэва вымытай падлогі, Атлянтычны акіян за універсамам. Хто сёньня будзе распавядаць пра рай?
Рай — гэта сьвет школьных тэмаў па замежнай мове. Там жывуць якія-небудзь Отто і Моніка — першыя людзі на зямлі. Яны сядзяць у пустых сьветлых і шырокіх клясах, па-іншаплянэтнаму прыгожыя, зь ненатуральнымі ўсьмешкамі да вушэй. Яны ганяюцца адно за адным па бібліятэцы, набітай да самае столі цалюсенькімі кнігамі, якія яшчэ пахнуць фарбаю друкарні. Яны жывуць у трохпакаёвых кватэрах, дзе маюць па вечарах пісьмовыя сталы. Апрача сталоў і сьцяны з паліцаю яны маюць часам бацькоў, непітушчых інжэнераў і таленавітых прадаўцоў. Зімой яны бегаюць на лыжах і каньках. Моніка чапляецца за правую лыжыну Отто і прарубае сківіцай ў лёдзе агромністую скважыну. Отто працягвае сяброўцы руку і яны, сьмеючыся, бягуць скакаць з трампліну на праезджую частку.
Летам дзеці едуць да бабулі ў вёску, зьбіраюць грыбы, купаюцца, загараюць. Отто шчыпае пад
вадой Моніку за жывот, Моніка казыча травінкай пятку Отто, які й загараючы не забываецца змайстраваць мадэль мінаносца альбо бамбардыроўшчыка. А вось з кулаку Отто вылятае раптам мокры баравік. А гэта Моніка падносіць да вуснаў махнатую агрэсьціну.
Зьнянацку зьяўляецца нейкі ці то Генрых, ці то Клаус, абсалютна непатрэбны ў гэтай ідыліі, і прапаноўвае дзецям пералічыць яблыкі. Дзеці з абурэньнем адмаўляюцца і прылежна ідуць далей — шчэрыць беласьнежныя зубы, прылежна майстраваць мінаносцы і прылежна, ні на каліўца ня менш прылежна сьпяваць ля вогнішча звонкія песьні. Рай — гэта сьвет школьных тэмаў па замежнай мове. Пасьля смерці я хачу трапіць туды.
1997
ЛЕТА ДЭЗЗРТЫРА
Я прачынаюся — голы, раптам.
Побач са мной сьпіць мая жанчына.
А некалі тут, вось у гэтай жа хаце, я мог бы прачнуцца ад крыку пеўня ці неўмаляці. Па гэткай жа зямлі я выйшаў бы на двор спраўляць начную малую патрэбу, і гэткі ж гарачы струменьчік ударыў бы па траве, і ногі ўтапалі б у гэткай жа халоднай pace.
А можа, прачнуўся б я вясковым блазнам, патэпаў бы па вуліцы, падскокваючы, і звалі б мяне Мармытка. Спусьціў бы Мармытка агністых сабакаў на хату каханай, гаспадыні загуменных мараў, ды бегаў бы вакол, енчачы: “Ыблыду! Ахрузе! Піньсіляч!”. I забілі б аратыя Мармытку, а хутчэй пакінулі б жыць — усё ж адзіная забава...
Прачнуцца я мог бы і ксяндзом, але не думаў пра гэта я, калі а пятай раніцы
Прачынаюся — голы, раптам.
Побач са мной сьпіць мая жанчына.
Ты прачнулася б на калючай мужнінай руцэ, і локаць звычна ўпіраўся б у сцяну, і вочы з покуці глядзелі б на цябе гэтак пажадна.
Згадала б ты, як адчыніла ўчора студню, а там Мармытка крывенькі сядзіць і цісьне зь сябе:
“Пхе-п-пгыгожая ты...” За вакном у смузе цябе чакала б, рохкала, рыкала, каласілася пхе-ппгаца, разгараўся б панядзелак, і была б нуднай, бясконцай, тужлівай твая п-п-пхесьня.
Легла б ты, узяла чырванаваты месяц, паклала б паміж грудей і лашчыла б яго ў вышчарбінках.
Мышыны шоргат. Ты сьпіш летам дзвюхтысячнага года на тонкай руцэ дэзэртыра.
Гэты месяц называюць па-кітайску — I Юнь. Я еду ў краму па цыгарэты й шакалад. Ровар рыпіць на ўсыпанай гальлём сьцежцы, дзынькае званок. Хачу пасьпець да таго, як ты прачнешся, каб заслужыць... Ну, ня тое каб тваю радасьць, ня тое, каб пацалунак, а вібрацыю ў ва мне адмысловых аналізатараў, створаных для ўспрыманьня выключна цябе. I ў цябе ёсьць такія, я ведаю, мінулай ноччу я выпадкова апынуўся сам-насам з гэтай мілай аднаклетачнай істотай, і мы доўга моўчкі глядзелі адно на аднаго.
Еду на ровары. На шляху дахаты трэба нарваць табе гэтых пыльных прыдарожных кветак. Сёньня дзесяты дзень, як я прыехаў сюды, дзесяты дзень цябе, возера, сонца, лесу, ветру, ажынавага соку, пяску паміж пальцамі ног, дзесяты дзень бароў і бараў. Штодня пачуваюся ўсё бясьпечней, а першы час баяўся выходзіць на двор, пляж жа наогул быў недасяжны, неда... Цяпер еду ў краму па цыгарэты і шакалад, і толькі сьцерагуся шашы — яна багатая на крутыя павароты, едзеш вось так, дыхаеш, а тут яны, “сардэчна запрашаем”, сьмя-
АЛЬГЕРД БДХАРЗВІЧ.
юцца, паляць, верхні гузік расшпілены, плямы поту пад пахамі на форме. Баюся, баюся, што залямантуе зялёны дзіцёнак страху, а яны пачуюць.
Паеду я лепей лясною сьцежкай. Я люблю сваю жанчыну, я люблю яе любіць, люблю добрыя цыгарэты, люблю смачна пажэрці і выпіць, люблю спаць колькі захачу, не спаць, колькі захачу, люблю, калі любяць мяне. А яны кідаюць мне ў пысу маё прозьвішча — нібы б’юць чалавека ў акулярах: акуляры паднялі з запляванай падлогі барака, памачыліся на іх, удзелі ў мяккую ахвяру, “пжалста вашы ачочкі!”, а потым нагамі, нагамі, з дзіцячым задавальненьнем. Потныя плямы йад пахамі мусяць быць памерам восем см на шэсць см, за парушэньне — шпіцрутэны, за парушэньне — роля палоннага фашыста ў карціне “Помста” (толькі для прагляду вышэйшым камандаваньнем). Паеду я лепей лясной сцежкай.
Еду на ровары. Скажы, ну як ім знайсці мяне сярод тысячаў кіламетраў, сярод дзесяці мільёнаў чалавек? Скажы, як? Скажы, яны не знойдуць мяне, не знойдуць А калі знойдуць, вінаваты ў гэтым будзеш не ты. Вінаватыя будуць сябры (прагаварыліся), яны ( ), бацькі (старая генерацыя). Толькі ня ты, каханы, ня ты.
Лес скончыўся. За турыстычным гатэлем бліснула возера. Возера называецца гэтак жа сама, як рэстарацыя на пагорку, як гатэль, як крама, як клуб, як увесь курортны пасёлак. He падумайце, што гатэль, крама, рэстарацыя, клуб, пасёлак на-
званыя ў гонар возера. He, гэта возера названае ў гонар гатэля, крамы, рэстарацыі, клуба і пасёлка. Веру газэтам: гэта адбылося ў старадаўнія часы.
Тубыльцаў у краме няма, толькі касырка, астатнія курортнікі глядзяць на мяне ўважліва, упэўнена. Вочы самі апускаюцца долу, пальцы выбіваюць на вітрыне партыю бубнаў. Папяровая купюра ў руцэ стала такой мокрай: здаецца, кінь яе на сонечнае месца і яна выпарыцца. Малпа ў чорнай майцы з такой цікавасьцю ўтаропілася мне ў сьпіну, быццам там таўро. Дзед у гімнасьцёрцы і пінжаку жуе губамі і глядзіць на мяне неадрыўна, камарыны укус распаўзаецца па ўсім целе. Трэба бегчы, трэба ўскочыць на ровар, трэба ў лес, зваліцца ў суніцы, зарыцца галавой у мурашнік. I малпа, і дзед, і першаклясьнік, які спрабуе прыляпіць наклейку ад жуйкі да сонечнага зайчыка, — яны ж ведаюць пра мяне ўсё, і мінулае маё, і будучае, і касырка ніколі ня ўбачыць у ва мне мужчыну.
He, фальстарт, уцякач! Малпа дапіла сваё піва, дзед запіхнуў у пінжак папяросы, першаклясьнік прыляпіў наклейку, і ўсе яны сыходзяць, сыходзяць, сыходзяць... Касырка ўключае радыё: “Гаворыць Мінск”.
1997
МЗТОДЫКА ВЫКЛАДАНЬНЯ КРАСАВІКА
Я настаўнік, школьны настаўнік. Штодня шэсьць гадзін запар я паўтараю адно й тое ж, і на апошнім уроку з жахам узіраюся ў кветачныя твары дзяцей — чаму яны не сьмяюцца? Наша размова з клясаю вартая самай лысай сьпявачкі: “Урубель” — гавораць мне, і я парырую: “Шэхтэль”, “Бенуа” — “Сяроў”, “Барысаў-Мусатаў” — “Рэпін”, “Дасьвіданья” — дзе яны выкапалі такога, нейкі гішпанец, здаецца XV стагодзьдзе... Завісаю над журналам, падымаю вочы, у клясе пуста. Прадзіраючыся-запальваючы-кашляючы скрозь хмызы на школьным двары, я пераможна шапчу: “Пятроў-Водкін!!!”
Я настаўнік, школьны настаўнік, я іду дахаты, я здымаю гальштук як нябожчык пахавальную стужку, і ніхто ня можа давесьці мне ў гэты момант, што арнамэнт на маім гальштуку — гэта не заіерогліфаваны надпіс: “Дарагому А. Ад сяброў і каханак”. Сьвет поўны цудаў. Джынсы, куртка, клюб — я нажыраюся там да... не, прабачце, я ўсё ж настаўнік, нажыраюся там абсалютна спакойна, бо заўсёды знойдзецца побач добрая душа, якая закіне цябе ў насілкі таксі ды яшчэ зробіць кіроўцу санітарскі каптурок з залітых півам рублёў. Funtime.
Я добры й глупы, са сваімі звычкамі ну вось, напрыклад, я люблю чытаць Томаса Мана, седзячы на ўнітазе. 1 толькі такое цёмнае стварэньне, як мая кватэрная гаспадыня, можа называць гэта абразаю для паважанага мною немца. Наадварот, мілая фрау Клюшкевіч, усё наадварот: гэта я дэманструю, што не магу ні на хвіліну адарвацца ад любімага чытаньня. Сумяшчаць прыемныя заняткі — гэта звычка, якой зь мяне ня выбіць нават будучай жонцы. He магу есьці без цыгарэты, спаць без ката, піць бяз музыкі, абіраць бульбу бяз і г. д.
Але падумай, мілая, ці можна дазволіць пазбавіць сябе цноты гэткаму, як я? 3 гэтага роту кепска пахне, тузін маіх хваробаў прытаіўся перад тваёй брамай, і адна зь іх ужо праціскаецца наперад у чаканьні ночы. I толькі грошы мае, іх кранальная колькасьць, знаходзіцца ў поўнай гармоніі з тым чыстым водарам, які яны выдзяляюць.
Ніхто не зарабляе грошы гэтак сумленна, як я, і ніхто не траціць іх гэтак брудна.
Я дзяўчынка-журавінка, дзяўчо-зайчо. У мяне ёсьць радзімая плямка ўверсе сьцягна, паміж палярным колам жывата і вострай костачкай. Гэтую плямку бачыла пакуль толькі маці. Я мала фарбуюся, і таму Юлька гаворыць, што я яшчэ ня баба, a падлетак. Ды я ведаю: гэтая плямка — яна значпа большае багацьце за ўсе юлькіны тырчалкі. Яшчэ я ведаю, што гэтую плямку хутка трэба будзе камусьці падарыць, і спакойна чакаю. Мы зьбіраемся зь дзяўчатамі на ўсялякія народзіны ды
АЛЬГЕРД БАХАРЗВІЧ аганькі, выходзім паліць у парк амаль штовечар, забягаем адна да адной нібыта на “каву”, мамадоктар, что ж такого? Але сапраўдных сябровак я, выходзіць, і ня маю. Больш за ўсё мне падабаецца зьмяіцца ў фатэлі, з нагамі, паклаўшы на калені прахалодную, шурпатую кнігу, папіваючы сухое віно з бацькавай бутэлькі і пачэсваючы шыю мужыку № 2 у нашай кватэры — Джэку. Для ідыётаў: Джэк — мой сабака. Я буду сёлета паступаць. На платнае.
Я йшла на курсы ангельскай, проста йшла, дыхала вуліцай, ішла, to go, to run, to rush, да Дому рэспублікі было ўжо бясьпечна блізка, я й ня ведала, што маятнікі завушніцаў, якія нячутна адлічвалі сэкунды па ахайна закладзеных за вушы валасох, даўно грукочаць у ягонай галаве шаманскімі бубнамі. Ён хістаўся, ён ішоў проста на мяне. “Добры дзень траляля Іванавіч,” — сказала я, як сапраўдная дзяўчынка-журавінка. “Прывітаньне,” сказаў ён і няўклюдна, быццам хацеў сагнаць муху з маіх грудзей, тыкнуў мяне ахапкам гвазьдзікаў. Мы моўчкі пайшлі поруч, Дом рэспублікі спрытна ўвярнуўся ад нас, падалей ад грэшнікаў, і застаўся ззаду. “А які ваш любімы мастак, Траляля паўлавіч?” спытала я, гледзячы ўніз, у цокат чаравікоў. Ён ці то закашляўся, ці то засьмяяўся, а потым сказаў глуха й падступна: “Хасэ Эмануэль Дасьвіданья, чула пра такога?”. Ха-ха. Я сказала чаканае “не”, і ён з гатоўнасьцю падхапіў: “Хадзем, тут блізка”. “Курсы,” — сказала я,