Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў  Альгерд Бахарэвіч

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
21.61 МБ
— Раньша дабрэй маладзёш была, панятлівей...
— Я от у газеце чытала...
Гаварыла па большасьці жаночая частка пасажыр’я, мужчынская падзялілася на дзьве роўныя партыі: тая, што сядзела, не раўнуючы як па змове павярнулася да вакна, тая, што стаяла, глядзела на Гюнтэра з разуменьнем і нянавісьцю. Гюнтэр асьцярожна загарнуў “Erzahlungen” і сказаў як мага лагодней:
— Entschuldigen, ich bin Auslander, простітэ, йа плёхо поннмать... Мне хотэт Торговнй домм...
Агаломшаная цётка абвяла вачыма суайчыньнікаў, і тут Гюнтэр зразумеў (нават дзіўна, што да яго так позна дайшла гэткая відавочная ісьціна), што ня так ужо й трэба ёй сядзець — гадамі выпрацаваны спрыт дазваляў бы й есьці, праць і нараджаць у такім палажэньні, што тут усяго толькі “de la principa”. Паўза, і пасьля паўзы:
— А я от і не пасматру, што інасранец! Я чалавек тожэ, старава чалавека вязьдзе нада уважаць. Сядзі ўжо, чурка няруская...
Цётка тут жа заплакала, сьляза яе ўпала на вокладку “Erzahlungen” і скукожылася спалохана на гэтай абсалютна чужароднай паверхні.
— Нностранцы да еврен Русь продалн за зелёные... Продалн Россню дерьмократы паршнвые... — ціха, але добра пастаўленым голасам сказаў сусед Гюнтэра, зьвяртаючыся больш да нейкай абстрактнай славянскай душы, чым да навакольнай грамады.
Зрэшты, стала цішэй. Людзі пазмрачнелі, сапсавала ім пятнічны вечар уварваньне нечакана масштабнага клопату: душа — роднна — потомкн — потё-о-о-мкн... Па ціхім калідоры Гюнтэр выйшаў ля Гандлёвага дому. Два бліжэйшыя аўтаматы адгукнуліся манатоннымі гудкамі, трэці таксама. На вуліцы ўжо шарэла. Выслухаўшы цэлую гісторыю няшчаснага каханьня (прычым, як ён не намагаўся, Гюнтэр запомніў яе слова ў слова, уключаючы ўсялякія мілыя дробязі накшталт “Его серые носкн”) яму ўсё ж удалося набраць Жэнін
	ГЮНТЗР ВАЛЬДХОФ I ЯГО КРЗДЫТОРЫ нумар у самым дальнім аўтамаце. На шчасьце, слухаўку падняла яна:
— Опаздываешь, Гюнтер, мнлый... У меня тут с маман разговор (гэта было сказана шэптам, у слухаўцы тэлефонны народзец раз-пораз камечыў нейкую гучную паперу, і апрача слова “Гюнтэр” усё астатняе ён дадумаў сам, — зрэшты, як яму здавалася, — правільна). Папа вернулся, снднт на кухне, варенье жрёт... Ты купнл? Ну заезжай быстрее, да смотрн не переплачнвай такснсту...
На гэты раз прыступкі былі адоленыя лягчэй, далей усё проста: Жэніна трапяткая рука ў небе, код, ліфт, які сёньня пах неяк па-іншаму. Жэня адчыніла яму, з кухні вызірнула Алена Анатольеўна і тут жа перамясціла цэнтар цяжару ў прыхожую. Здраустуйтэе, Елена Анатольевна, это фам, — гэст атрымаўся досыць элегантны, Алена Анатольеўна вохнула і адразу ж начапіла кальцо на мокры, увешаны кужэляю пены, палец: “ Гюнтер... Спаснбо... но... Красота-то какая... Благодарю...” за Аленай Анатольеўнай вырас цудоўны экзэмпляр вусатага скептыка па жыцьці, “цехнара” па адукацыі, ускормленага перабудоваю і прыплюснутага дзевяностымі гадамі. Ён зь вясёлым недаўменьнем глядзеў на Гюнтэра, трымаючы у руцэ бліскучую лыжачку з напаўаблізаным варэньнем.
— Так это ты с моей Женькой ходншь, — працягнуў ён прывітальную фразу так, быццам прымерваў шпалеры да кута спачывальні.
— Гюнтэр, — рука Гюнтэра была паціснутая без | 97
залішняга інтарэсу, як і сказанае мімаходзь “Саша”.
— Ну проходн, — хітнуў “Саша” галавой на залю. — А вы пока сварганьте чего-ннбудь, — гэта было сказана без уладнасьці.
— Так вот ты какой, северный олень, — сказаў гаспадар, бессаромна разглядаючы Гюнтэра.
— По-русскн поннмаешь?
— Чуть-чуть, — сказаў Гюнтэр.
Аляксандр Паўлавіч трымаўся нязмушана, усё ў ім уваскрашала ў памяці такія забытыя словы, як “абшчага”, “танцпляцоўка”, “інстытуцкі КВН”, ды яшчэ які-небудзь “сапрамат”... Хутка Гюнтэр, разбэшчаны фамільярнасьцю гаспадара ды ягонымі заахвочвальнымі ўсьмешкамі, ужо глядзеў на рудавата-алімпійскія вусікі Аляксандра Паўлавіча бяз страху й нават паспрабаваў разабрацца ў структуры аднаго канструктарскага бюро. Это как государство в государстве, штат нн штат, бліснуў Аляксандр Паўлавіч з-пад вусоў трыма неадшліфаванымі дыямэнтамі, і Гюнтэр, счакаўшы, адкаркаваўся воплескамі, не забыўшы прадказальнае, але неабходнае “карашо”. — Ну, прознт, как говорят у вас, — выкінуў Аляксандр Паўлавіч руку, быццам хацеў зацыраваць прабіты стрэсамі дзень. — Я ведь был в гэдээр, да, Сансусн, Брандэрбурх, Александрплатц... Ну, обмен опытом, поннмаешь. Хотя куда тебе, капнталнсту, до этого... херово было, застой, конечно, довелн комунякн странудо цугундера...
Пры слове “цугундер” Гюнтэр ускінуў бровы, нібы з толькі што спараджонай гаспадаром цікаўнасьцю, а Аляксандр Паўлавіч наліваў ўжо другую.
— В шашкн нграешь? Сыграем, сделаем Германню...
Кухонная атмасфэра, у якой Гюнтэр мусіў падтрымліваць пастаянны ўзрове.нь насьцярогі і адлегласьці, небяспечна дабрэла. Славянская паршывая душа Гюнтэра ляцела да шырокай душышчы Аляксандра Паўлавіча з хуткасьцю тых самых цягнікоў, адзін зь якіх выйшаў з пункту А, другі — з пункту В, і якія абавязкова сутыкнуцца ў пункце С, якім зьяўляецца стрэлачнік...
А Аляксандр Паўлавіч ужо велікадушна прайграваў Гюнтэру пятую партыю ў шашкі пасьля чатырох бліскуча выйграных, і хацеў засунуць у кейс Гюнтэра самаробны CD-шнік, марна калупаючы закрыўкі. “Тытолько глянь: ннчего лншнего! Сделан в часы досуга! У тебя в Германнн обосрутся от завнстн! Запатентуешь за хорошме бабкн н...”. Небясьпечна ўсё было, але нават чуйная, як тыгрыца, Жэня падыйшла да Гюнтэра ззаду, абняла, счапіла на ягоным жываце маленькія далоні; зморшчыўшыся салодка, уцягнула ў ноздры ня гэтага, не, — таго, мокрага Гюнтэра пад помнікам... Алена Анатольеўна, як купчыха, ружавела ад лазьнева-венічнай гарбаты... Гюнтэру нават прыйшла цацачная думачка: ці не даверыцца яму аднаму добраму чалавеку, рэжысёру Іраклію, зь якім
столькі было выпіта, выспрачана, высьмеяна, выкахана, выезджана... — скласьці зь ім дуэт: “Это мой freund Otto, oh софсем не гофорнть рускн”, а Отто рабіў бы вялікія вочы й дзівіўся belorussische Exothick, але гэта была менавіта цацачная думка, жарт для сябе самога...
— А вот еіцё однн анекдот... ста-а-а-рый... — Аляксандр Паўлавіч па-студэнцку засьмяяўся. Мінулая показка, над якой Гюнтэр ветліва патрос галавою, правалілася кудысьці за падкладку гэтага вечара, і выдастаць яе адтуль не было аніякае магчымасьці. — Короче, встречаются как-то раз русскнй, немец н поляк...
Чырвоны твар Алены Анатольеўны казаў з дабрадушным неразуменьнем: “Няўжо вам, Гюнтэр, падабаецца гэтая балбатня?” Жэня крычала недзе ўтэлефон: “Субстантнвацня! Суб-стан-тн-вацня!”
— Ну, точнее, не встречаются, а...
Тут жывёла перагрызла ашыйнік... Гюнтэр ускочыў, і ягоны кулак з чароўнай дакладнасьцю знайшоў на стале тое мейсца, адкуль пайшла звонкая хваля: дзьве талеркі ляпнуліся на падлогу і з зубным стукам пацалаваліся; лыжкі пацепаліся, бутэлька зь недапітаю гарэлкаю, па-балетнаму пакруціўшыся на адной назе, страціла ўрэшце раўнавагу і наводмах ударыла слоік з варэньнем, раскалоўшыся сама; два звараных яйкі пакаціліся насустрач адно аднаму, ерэтычна наблізіўшы вялікадзень. Гюнтэр, зь незразумелай слодыччу аддаючыся свайму шаленству, ударыў па стале яшчэ раз:
— He позволять! Как вн сметь! Scheise! Это ест оскорбленне!
...Ён адплюшчыў вочы: аказалася, што ён знаходзіцца ў невялікім сарайчыку... празь няшчыльна прыгнаныя дошкі сьцяны прабівалася яркае сонечнае сьвятло. Са столі зьвісалі конскія хвасты... пахла чымсьці вельмі знаёмым. Гюнтэр застагнаў і павярнуўся на другі бок: усё адразу ж непрыемна высьветлілася. Ён ляжаў на жэніных каленях, пальцы яе, пастаўленыя венчыкам, закрывалі яму твар. Па-над ім узвышалася аграмадзіна піяніна ў зялёнай, з бахрамой, накідцы.
Я же не знал, чулася за сьцяной, Откуда ж я мог знать?
Спонл, козёл старый, немчнка, Алена Анатольевна гаварыла з прысьвістам. — Женьке всё нспортал... Это же наш шанс!
Я не знал, паўтарыў Аляксандр Паўлавіч. — Откуда я мог знать?
— Заткннтесь, — гучна прашаптала Жэня, і з кухні паказаліся два вінаватыя твары, Гюнтер, ты как, лучше?
Гюнтэр падняўся (нага-твар-рука-нага), аправіў кашулю, зьняў скамечаны гальштук і паклаў яго ў кішэню. Аляксандр Паўлавіч і Алена Анатольеўна ўжо імкнулі да яго, і дух апраўданьня ляцеў перад імі, водзячы ўяўным пальцам па ўяўным стале.
Нэт, нэт, прамармытаў Гюнтэр. — Я... как это по-русскн... сам внноват... Ich verlor Kontrol... Простнте... Простнте я...
— Что вы, что вы, хутка загаварыла Алена Анатольеўна. — Мы обйделй вас, Гюнтер, это вы нас... простйте... пожалуйста...
Аляксандр Паўлавіч, як першакурснік, схаваў губы ў вусы.
— А знаете, оставайтесь у нас, поздно уже, в гостйнйцу, я говорю, поздно йдтй... Кстата, вы в какой гостйййце остановйлйсь?
— Оставайся, Гюнтер, — сказаў Аляксандр Паўлавіч, асуджальна гледзячы нажонку. — Ты, кстатй, не желаешь завтра с Женькой в деревню к моему бате рвануть? Места там... замечательные... на соломе поспйшь... экзотйка... будет что вспомнйть в твоей пластйковой Европе.
Гюнтэр пастаяў нерухома, потым паставіў кейс ля фатэля. — Вот й хорошо, — усьміхнулася Алена Анатольеўна і паспрабавала спакусіць яго Жэняй: “Доча! Стелй в зале!” Пятніца скончылася.
5
I ўсё ж — аўтобусам. “Хочу смотреть Natur...” — “Прыроду”, — падказала Жэня і прыгладзіла Гюнтэру індзейскую пасмачку. Яны стаялі пад яшчэ не прасохлым і прыкметна перакрыўленым навесам аўтавакзалу, і вакол іх, ужо амаль назаляючы, мітусілася прыбіральшчыца, з паравозным стукам цягаючы за сабой вядро. Сонца скакала ў лужынах, чыгуначная трава паўзла па бэтоннай агароджы перадавыя яе атрады ўжо прыглядаліся
	ГЮНТЗР ВАЛЬДХОФ I ЯГО КРЗДЫТОРЫ да чэзлых падарожнікаў у асфальтавым ярме; ар’ергард, пакідаючы на агароджы невялікія паселішчы, быў пакуль на другім баку. Паблізу машыны зь вільготным вурканьнем адольвалі каламутную, у вясёлкавых разводах, ваду...
На суседняй лаўцы чалавек дзесяць маладзёнаў у чорных бэрэтах смурна глядзелі перад сабой, далёка адставіўшы доўгія зашнураваныя ногі і старанна дэманструючы паўпустому вакзалу белыя нарукаўныя павязкі з трыма літарамі: РНЕ. Кто это? — спытаў Гюнтэр з трывогаю, не дазволіўшы, аднак, нянавісьці ні на каліва быць пачутай. А, прндуркм, адказала Жэня бесклапотна, жуючы “Dirol” пра нешта сваё.