Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
— Нэт, мне... ннтэрэсно... — Гюнтэр павярнуўся да Жэні ўсім сваім парэзаным пасьля нэрвовага ранішняга галеньня тварам.
— Прышйк, матыльковая ўсьмешка Жэні вылецела з сачка, але тут жа сетка бязьлітасна яго накрыла. — Оп, — ушчыкнула яна яго даволі балюча. Ладно, пусть пока снднт... Ну, этн... как нх... Русскнй нацмональный союз.. нлн нет... ну, короче, я сама в этом не очень-то разбнраюсь... делать ребятам нехрен...
Гюнтэр дастаў нататнік і запісаў каліграфічна, залацістым пяром: “Nechren”. “Правнльно?” — спытаў ён, але тая, нават не зірнуўшы, пазяхнула і сказала “Ага”. У нататніку Гюнтэра ўжо былі “пофнг”,”херня”, “лох”, “камок” і яшчэ адно запаветнае слова... у выкананьні Жэні яно гучала
майскім хрушчам... “з” і “д” у ім былі гэткія гітарныя...
Урэшце яны ўладкаваліся ў сырым аўтобусе зь бязьвольнымі фіранкамі салатавага колеру. Аўтобус пакутліва доўга выбіраўся з гарадзкіх межаў; потым выбраўся, матор уздыхнуў вальней, як пасьля ранішняга адплёўваньня — пацягнуліся катэджы, хатэджы, лецішчы і ГАІшчы. Жэня намагалася быць у тонусе, — А у меня трндцать восьмое, а у тебя трндцать седьмое! — але потым неяк склалася й заснула пад пахаю ў Гюнтэра. Наперадзе двое, па ўсёй бачнасьці не знаёмыя адно з адным, чыталі газэты, і Гюнтэр бачыў за махнатым вухам таго, што сядзеў справа, два вялікія беларускія словы — адно зь іх, падпарадкоўваючыся аўтобуснаму пахістваньню, калі-нікалі губляла першую літару, і тады Гюнтэру выразна чыталася: “Народная Оля”. Ён цярпліва глядзеў на бачаныя тысячы разоў бурыя краявіды за вакном, калі чалавек з “Народнаю Оляю” раптам павярнуўся да яго і сказаў з абурэньнем:
— He, ён ужо пераходзіць усякія граніцы! Абвінаваціць фронт у выкраданьні Бабацкага! Гэта ж відавочная лухта! Падавіўся б ён сваім языком! Прабачце, сказаў ён цішэй, заўважыўшы, як падымаецца на локці Жэня, з вачыма, яшчэ поўнымі вязкага аўтобуснага сну.
Аматар “Народнай Олі” быў прыемнай (інакш ня скажаш правільныя рысы твару, добрая лінія тоўстага роту, зморшчынкі ля вачэй, ахайная пры-
чоска, дзесяць запаведзяў пад вейкамі) зьнешнасьці мужчына. Ён, відаць было, звыкся з усеагульным даверам нават зусім незнаёмых людзй. Пасажыры вакол заварушыліся, пачуўшы мяйсцовую мову: нехта ікнуў, падавіўшыся печывам, нехта ўжо сунуў наперад цікаўную галаву, нехта пра сябе адзначыў: “Во.” Жэня ж проста паціснула плячыма.
— Толькі не кажыце, што прэзідзенту мяшают! — сярдзіта сказаў нашчадак Багушэвіча. — Ня бойцеся, вы ж маладыя, гэта ў нас страх у генах! Ня бойцеся, — паўтарыў ён і потым наўмысна гучна: “Думаю, сярод нас няма агентаў Шэймана?”
— Он немец, по-белорусскн совсем не поннмает, — шкада, але Жэня ўсё ж уступіла ў гэтую размову, якой Гюнтэр так не хацеў. — Н не крнчнте вы так, башка раскалывается...
Немец? Дык вам і трэба ўсё гэта ведаць, беларус абапёрся на сьпінку свайго сядзеньня і нават трохі прыўстаў. — Распавядзіце... ладно, перейду на паганую маскальскую мову... расскажнте... а по-русскн он поннмает?
Чу-чуть, сказаў Гюнтэр.
Ну, будете переводчнцей, нібы даючы доўгачаканае дазваленьне, радасна сказаў іхны суразмоўца. — Так вот, я говорю... Кстатн, меня зовут Пятрусь Аборка.
Жэня, сказала Жэня й зноў прыхінулася да Гюнтэра. Позех усё ж перамог яе й вылез, падміргваючы.
— Гюнтэр Вальдхоф, — выдыхнуў Гюнтэр і абняў Жэню зацеклай рукой.
— Уважаемый Гюнтер, вы нагшшнте в Германню: в Беларусн действнтельно нарушают права человека. Здесь геноцнд, целую нацню духовно уннчтожают. Да здесь... вы же самм внднте полнцейское государство! Напншнте, опублнкуйте... это ваш... ну, не знаю... долг! Вы откуда, кстатн?
— Кёльн, — правуркатала зь летуценнай усьмешкай Жэня.
— Вот н напншнте в какой-нмбудь “Кёльнскнй цайтунг” (Гюнтэр лянотна запляскаў у ладкі) про то, что у нас творнться... такое впечатленне... все этн вашн обээсье наблюдают за Беларусью, как за тараканьнмн бегамн... не делают ннчего трнвнального... то есть реального... а нам нужна помоіць международной супольноста... н господнн Внк...
Гюнтэр уладкаваўся зручней і пачаў, з саліднымі, важкімі паўзамі:
— Я, конечно, не фсё поннмать... но я поннмать... я понял... койе-что... Я жнл здэсь год... н я вндеть первнй чэловек... кто говорнть беларускн н так думать...
Гюнтэр зрабіў задуменны твар і пастараўся, каб працу ягонай думкі перадавалі нават нос і вушы.
Я не внду...
— Внжу, — раздражнёна сказала Жэня.
— ...не внжу беларускн нацня... я внжу чу-чуть людн... который... ммм... хотеть она называться...
Но это не есть нацйя... Я думать что беларусы... терьять своё сафтра...,— гэта ён сказаў з салодкім садысцкім задаволеньнем, — Но конечно... я понймать... вй йметь... плёхое йсторйя... Unglucklische Volk... О, я просйть просченйя...
Зморшчыны вярнуліся на мейсца.
— Вы не понймаете, — з гарачай перакананасьцю загаварыў Пятрусь Аборка. — Вот в Велйком Княжестве Лйтовском беларускйй был языком справаводства... а военные победы! Князь Альгерд... а Вйтаўт! А кто кнйгопечатанйе в Москву прйвёз?
— Честное слово, не я, — сур’ёзна сказала Жэня.
...А этот мудак задушйл наше Адраджэнне... й в Россйю тянет...
— Я тошэ чу-чуть знать... йсторйя... — усьміхнуўся Гюнтэр. — Народ... который іметь Ренессанс раз в пятьдесят лет..., Гюнтэр зьняў руку з успацелай Жэнінай сьпіны, — й так й не родйть... простйте, не возродйть... себья... это... это страчно.
Гюнтэр пазяхнуў проста ў твар Петрусю.
Und noch. В Европа мало снать про Беларус й про этот фаш... Большое Латышское Княжество... Простйте.
— Вы поймёте, — пляснула зь Петруся жарсьцю. — Вы ведь в провйнцяю едете? Там беларусы жйвут. Вы уввдйте своймй глазамя... Вы услышйте..
Вы услышйте своймй ушамн, вы попробуете на язык, вы унюхаете свойм носом, насьмешліва сказала Жэня. — Петрусь, не спорьте с нйм, он
АЛЬГЕРД БАХАРЗВІЧ всё равно не понял половнны вашнх словонзлняннй. Блнн, едем так долго, а ешё даже до Молодечно не доехалн...
...У Вілейцы йшоў дождж — ягоны транспарт абагнаў аўтобус недзе на шашы. Гюнтэр і Жэня прасядзелі ўсе пятнаццаць хвілінаў стаянкі ў аўтобусе... кіроўца якраз пад іхнімі вокнамі разьмінаўся й бессаромна, засяроджана часаў сябе паміж ног. “Scheise,” — сказаў Гюнтэр і завесіў фіранку. Пасьля ўпартага супраціву сарака хвілінаў яны саскочылі на ўзбочыну ў змрочным бязьлюдным мейсцы. Сьцяжынка, галінка, мурашнік, паляны, вершаліны дрэваў, птушыныя галасы — некалькі хвілінаў яны моўчкі йшлі праз сапсаваны беларускай літаратурай лес, які гэтак прагнуў закінуць ім за каўнер пару кропляў, цяжкіх, сьцюдзёных. Жэня ажыла, набрала падасінавікаў і кабылак, якія выкінула пад бліжэйшай сасной, забегла далёка наперад і раптоўна вылецела з хмызьняку: “Партязанен!”. Хутка яна абтрасала са спадніцы ўчэпістыя іголкі, пакуль Гюнтэр зашпільваў нагавіцы зь вялікаю плямаю на левам калене, пасярэдзіне якой уладкавалася нешта васьмілапае... Але ў іх чамусьці нічога не атрымалася... Жэню гэта не засмуціла. Нарэшце забялела, затарахцела — да вёскі заставалася зусім нічога. Насустрач ім рыпела на ровары кабета ў сіняй мужчынскай куртцы і ў гумовых ботах. Параўняўшыся зь імі, кабета лёгка саскочыла на зямлю й сказала, шырока разяваючы рот:
— Во, мінскія прыехалі! Здраўствуй, Жэня, саўсем бальшая стала, можа й замуж ужо, га? He? A бацька прыехаў?
— Здрасьте, тётка Ванда. Я с Гюнтером, он немец, везу к деду знакомнть...
— Здрасьці, — засаромелася цётка Ванда. — Ну, я паехала, мне яшчэ ў магазін трэба, наш трэйці дзень не работае. Захадзіце ў госьці, не забыла, дзе мая хата?
Кабета паехала далей, а яны ўвайшлі ў вёску, дзе амаль адразу ж — Смотрн! — іх сустрэла жоўтая хаціна, ля якой, нібы зьбіраючыся фатаграфавацца, стаялі дзед з бабаю. На грудзёх дзеда ўспыхвала й гасла гронка мэдалёў і ордэнскіх плянак. Бабка, зрэшты, ніякага дачыненьня да Жэнінай фаміліі ня мела і адразу ж адплыла, цяжка перакульваючы на бок свае капусныя клубы. Дзед жа, пусты рукаў якога, запраўлены ў нагрудную кішэню, быццам шукаў там чагосьці — акуляры, папяросы альбо іншых якіх маленькіх сяброў, нічога не сказаў на гюнтэрава прывітаньне. Ён толькі паглядзеў на госьця ўважліва, але памяць выдавала дзеду ня тыя, ня тыя фота: Гюнтэр быў на іх, але або сьпіною, альбо схіліўшы твар, альбо ў цені...
Ля брамкі суседзкія дзеці эксгумавалі нешта ў пяску, і цьвёрдае “ч”, як камякі гліны, шмякала па слыху. Гюнтэр усьлед за Жэняю прайшоў праз досыць дагледжаны двор і пад радаснае гаўканьне ўвайшоў у хату.
Жэня адразу ж, нібы ў яе вырасьлі дадатковыя рукі, бурліва пачала распакоўваць рэчы — “Во, деда, будешь первый модннк на деревне!” Гюнтэраў кейс стаяў ля качаргі, як канцлер Шродэр з Алаізай Пашкевіч ля алтара. На прасьцюжанай трасянцы загаманіў тэлефон — дзед асірацелай рукой зьняў слухаўку.
— Здраўствуй, сыночак... Прыехалі, прыехалі... А, патроху... Ну зараз будзем. Бліноў во, сьмятаны. Ты ж... А... Ты б сам там меньша піў... Ну ўсё, усё, добра... Алене скажы, каб Зоі пазваніла, не забудзь... Ну ўсё... Усё..
— ...Немец, значыць, — за сталом дзед урэшце зьвярнуўся да Гюнтэра. — Многа пра вас гавораць...
Гюнтэр, па-майстэрску імітуючы прафана ў блінных справах, усё ніяк ня мог адвесьці вачэй ад указальнага Жэнінага пальца, які яна самааддана аблізвала.
— Немец, эхе... Я, канешна, вышшага абразаванія ня ймею, але ж мы так мяркуем: немцы — народ рабацяшчы, культурны... Тока знаеш, многа я тваіх к праайцам адправіў... ты не абіжайся... і ў Германіі тваёй быў...
С О, я поннмать, — сказаў Гюнтэр пакорліва, — Я фсё поннмать...
— Дед, уставіла Жэня. — Дед, кончай...
— Да, і ў Германіі быў, — павысіў голас дзед, разбавіўшы, аднак, строгасьць усьмешачкай. — У саставе восемдзесят другой гвардзейскай дывізіі...
— Дед, мама договорйлась насчёт больнйцы, — рот Жэні быў часова вольны. — Отлсжйшься зймой, а то с сердцем у тебя... я знаю...
— Бывала, з самага утра ляжыш у сасёнках, увесь у pace... сьпіну зводзіць, вада ў сапагах... — кавалак сала, які дзед узяў некалькі хвілінаў таму, так пакуль і не дайшоў да мэты. — А тут вашы ПауліМіхелі праз поле... і адной вочарадзьдзю, прасьці Госпадзе, як збрыў...
— Дед, что-то ты не то говорйшь, — сказала Жэня з дакорам, у той час як Гюнтэр адсунуў ад сябе талерку з жоўта-белым азярцом і цяпер намагаўся глядзець дзеду проста ў вочы. — Дед, ну прйчём тут это?