Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў  Альгерд Бахарэвіч

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
21.61 МБ
Гюнтэр рэзка спыніўся (как вкопанный — куля з амэрыканскага баевіку) і сьпіной пайшоў назад, да гардэробу. “Э, э,” — затужыўся гардэробшчык спалохана. Гюнтэр павярнуўся да яго тварам і пачаў сьцягваць плашч, асьцярожна падтрымліваючы і так ужо пачарнелае крысьсё.
— С какнх это пор в сентябре работает гардероб? — У руку Гюнтэра скочыў ня менш за гардэробшчыка спалоханы жэтон. — Зрэшты, гэта неістотна, — сказаў Гюнтэр сам сабе, прыгладзіў валасы і, паспрабаваўшы ўзяць букет жоўтых, распусных хрызантэмаў так, каб бібліятэкарка не падумала, што кветкі прызначаныя ёй, рушыў да залі. “Бібліятэка прыме ў дар...” — што яна прыме, заставалася ў гулкім цені калідора. Гюнтэр пакінуў бібліятэцы трохі рэха сваіх крокаў; дзьверы, так густа абклееныя разнастайнымі аб’явамі, што здаваліся папяровымі, былі адчыненыя.
Бібліятэкарку псаваў толькі сіняк пад вокам, у вастатнім яна была досыць мілая жанчына, поўненькая дзяўчынка ў ёй не капітулявала перад злой тонай мачахі, ды й было ёй гадоў дваццаць восем...
— Добры дзень, сказаў Гюнтэр з-за сьпіны нейкай аматаркі Джаан Колінз, тая нэрвова павяла плячом, пасьпяшалася расьпісацца ды сысьці. Добры день, — паўтарыў Гюнтэр, міжволі цэлячыся ў сіняк, і атрымаўшы адказ, паклаў кнігі на стол. — Знаете, почему сорокалетняй человек наполовнну мёртв?
— У вас кто-то умер? — бібліятэкарка спытала гэта зь недаверам, паглядзеўшы на хрызантэмы і адцягнушы галаву назад.
— Потому что средняя продолжнтельность жнзнн у нас — восемьдесят лет — сказаў Гюнтэр сур’ёзна і выцягнуў адну з кнігаў, у самай тонкай вок-
	ГЮНТЗР ВАЛЬДХОФ I ЯГО КРЗДЫТОРЫ ладцы і самую тонкую, з-пад цаглінаў астатніх. — Вот тут напнсано (— Уфф, — сказалі вусны пад сіняком). Наверное, в сорок лет каждый рассчнтывает, что дожнвёт до этой... средней продолжнтельностн... надеется... ведь еслн раньше... это хуже, чем у людей, правда?
Гюнтэр пацёр вялікім пальцам сярэдні і ўказальны. Бібліятэкарка ўзяла абедзьвюма рукамі крэсла і падсунула сябе далей за стол, так што грудзі леглі на абанэмэнт — аднаго разу Гюнтэр заўважыў ёй, што, відаць, яе малы сын пакрэмзаў па абанэмэнце асадкаю. Сына ў яе не аказалася, затое аказалася цудоўная вільготна-зубатая ўсьмешка. Калі б не сіняк... У-у-у...
Ён распісаўся за “Зондэркаманду на заўтра”, “Пасьля сьцяны”, “Erzahlungen”, “Совр. Нем. Пов.”, “Германню”, сказаў насьмешліва “Аўфвідэрзэен, фройляйн”, забраў плашч ды выйшаў пад дождж, якому, ведама ж, хрызантэмы прыйшліся даспадобы.
Жэня спазьнілася на пятнаццаць хвілінаў (дзіва, але пра гэта яму паведаміў юнак з парасонам, які прыйшоў да помніка з Гюнтэрам нага ў нагу. “Что, опаздывает? Моя тоже, а уже пятнадцать мннут прошло,”— уздыхнуў уладальнік парасону, калі Жэня — хуткая, злая — паказалася з-за помніка. “Verzeihen Sie bitte, mein hubsches Schwein”, адказаў яму Гюнтэр і пайшоў насустрач Жэні.)
— Спаспбо, — шапнула яна пасьля самага натуральнага ў сьвеце абмену паміж двума закаха-
нымі на вуліцы. — Каждый раз новые. Новые, грю. Когда ты уже выучншь... Ннчего, ешё пару монх уроков...” — Жэня паглядзела на яго з робленай салодкай млявасьцю, заўсьміхалася. — Ну, это ты должен поннмать душой влюблённого. Любншь меня?
— Любять! — усклікнуў Гюнтэр, нібы аддаючы камусьці загад.
— Есть, хер штандартенфюрер, падхапіла Жэня. — Ндём? Эхты, без зонта, а ешё немец... Зонт — вот это по-русскн называется зонт... He зонд, a зонт... А вот это по-русскн — Гюнтер, глупый маленькнй Гюнтер, который рождается нензвестно где, вместо того, чтобы роднться в нормальной беларусн н любпгь свою женьку... He хочу я говорнть медленно, учнсь.
Праспэкт сьцякаў пад іх нагамі ў закратаваныя норы, агаляючы сваё засьмечанае, зарамантаванае цела. Калі Гюнтэр Вальдхоф прыехаў у сталіцу Эрбэ (гэткая вось спадчына!), яна падалася яму досыць чыстаю, прынамсі, чысьцейшаю за Маскву, дзе фірма хера Вальдхофа таксама адкрыла свой філіял. Але на вуліцах зьявіліся гэтыя барбарыбудаўнікі і ператварылі сталіцу Эрбэ ў нейкі... как это по-русскн...
— Но сначала в магазнн, — гучна давершыла Жэня нешта надзвычай цікавае і дзьвюма рукамі павярнула яго да бліжэйшай вітрыны. Кто здесь руль: ты нлн я? Я здесь вндела — тебе понравнтся (яны ўвайшлі) ...Такая веіць... А у тебя СПНД...
— Обед, — сказаў ім чалавек у чорным груба і ў той жа час неяк траурна. Гаварыў ён у нос, як гэта зь нядаўніх пор прынята ў багатых трыццацігадовых падлеткаў, і ў літаратурным перакладзе гэта гучала прыкладна так: “Куда прёшь, малая, не вндншь валютный отдел!” (пераклад Г. Вальдхофа).
— Скажн ему, — Гюнтэр атрымаў кулачком у бок, выдаў усьмешку № 17 і гартанна сказаў
— О, я поннмать...
Адна дваццатая пазелянелага сёньня ўранку ўчорашняга заробку сьцёрла траур з твару чалавека ў чорным. Ларнска, обслужн, кінуў ён у пустую залю.
— Good morning, — Ларыса выпала з-пад вешалак, якія колам віселі на нечым аднаногім. — What...
— Здравствуйте, — сказала Жэня, у той час як Гюнтэр мабілізаваў усе сілы на надзіманьне матрасу саліднасьці, даволі, праўда парэпанага. — У него с англнйскнм проблемс. Плохо учнлся в шуле, поннмаете?
Яны прайшлі міма ампутаваных у нейкім кабарэ васьмі жаночых ног жоўтых, чорных, белых, бязтварыя негрыцяначкі сустракалі іх у глыбіні. Жэня зьнікла за фіранкаю, прагаласавала за строгі дзелавы строй, потым выкрэсьліла яго — новыя выбары далі вячэрнюю доўгую сукенку... але потым і строй быў набыты... У мяйсцовыя саветы абралі ніжнюю бялізну (круцей за але-
наанатольеўнаўскую) і падобныя на дзьве попельніцы пантофлі. Пазычаныя паўгады таму грошы адправіліся ў вечнае сваё качэўе...
Дождж ня скончыўся — Гюнтэр з кейсам у вадной руцэ й парасонам у другой чуў, як маленькая рука, якая схавала пальцы ў кішэню ягонага паліто, выстуквае: “Ты прелесть, Гюнтер, ты прелесть, точка-точка, rape.”
...У ложку, залітым шэрым, зь бегаючымі ценямі, дзённым сьвятлом, яна прызналася яму ўрэшце пасьля мультфільмавай барацьбы і васьмі (Гюнтэр лічыў) паўскрыкаў, чаму зь ёй здарылася тая гістэрыка ля газэтнага шапіку — яны былі ўжо блізка ад запаветнай кватэры, заставалася толькі набыць каву, і тут чорнымі зьмеямі пацякла туш, твар па-грыбному зморшчыўся, сьлёзы паліліся гэтак шчодра; кожнае суцяшальнае слова Гюнтэра (запас якога, папраўдзе, быў небагаты) служыла сыгналам для новых рэзэрваў... “Почэму плакать? Всё бять карашо. Любйть. Жэнья-женья” — камбінуючы ўсё гэта (шэсьць першапачатковых камбінацыяў) Гюнтэр чакаў, пакуль Жэня сама ня справіцца з сабою, што і адбылося ўрэшце.
— Понймаешь, — гаварыла яна цяпер, гледзячы кудысьці ў напрамку насатай кававаркі і пагрызваючы валасатую голень Гюнтэра. — Понймаешь, мне хочется делать такйе покупкй шйкарно... ну, не знаю... как замужняя дама, что лй.. чтобы онй с порога вйделй в нас солйдную замужнюю пару... онй ведь только слугй, ведь так? Как меня
нспортнла эта страна, Господн... мне нужно от неё лечнться... вылечн меня, Гюнтер... Онн вндят во мне какую-то девочку, дуру, которой повезло.:. (Жэня сказала гэта так па-двароваму, што ў Гюнтэра салодка зашчаміла недзе над жыватом)... Эта Ларнска... как она смотрела — с презреннем н завйстью... да, с презреннем й завнстью. Я хочу поменяться... ведь в Германнн всё будет по-другому... поменяй меня, Гюнтер... поменяться...
Н яны памяняліся, і цяпер ужо Гюнтэр крычаў: аскепкі сьвядомасьці табуном уцякалі ў чырвоныя стэпы, білася перад вачыма, як бактэрыі пад мікраскопам, каляровая, дзікіх адценьняў, мазаіка, і Гюнтэр з апошніх сілаў намагаўся сабраць яе хаця б у падабенства малюнку. Нельга было крычаць, забыўшыся, нават гэтае простае “а” мусіла быць напружаным, фанэтычна вытрыманым, тэўтонскім... доўгі, прышпораны дыфтонг паляцеў да столі.
— Когда, — сказала Жэня, грэючыся побач. I калі Гюнтэр выкупіў сябе ў жорсткіх правадыроў, што ўсё яшчэ хісталіся перад вачыма, ён адказаў: “Октобэр”.
4
Было ва ўсім гэтым уражаньне нечай злой і магутнай волі. Чалавечае ў Гюнтэры шукала вінаватых у тым, што дождж зноў ішоў, падскокваючы на мускулістых, трэніраваных нагах, як ішоў
АЛЬГЕРД БАХАРЗВІЧ	 ён і ўчора, і заўчора, і навогул лета было ня лета, а нейкі “зялёны зіма”; зьвярынае, першабытнае ў ім банальна цешылася, па сухіх рыпучых далонях уколамі сьцьвярджалі сябе кроплі. Усё гэта ўваходзіла ў прыемнае сутыкненьне з канцом працоўнага тыдня... усё было ня так кепска. Іпалітыч, які выдаваў у гэтую хвіліну на фокусьніка ў вадстаўцы, стрэліў парасонам, паціснуў Гюнтэру руку:
— До понедельннка, Феденька... A то заходнте завтра в гостм?
— Спаснбо, я буду отсыпаться, — сказаў Гюнтэр.
— Ну тогда всего!
Субота надыйшла, як толькі Гюнтэр павярнуўся сьпіной да будынку Канторы, якая, дзякуючы адмысловаму разьмяшчэньню вокнаў, захоўвала выраз заўсёднае крыўды. Гюнтэр нават сеў у тралейбусе і некалькі прыпынкаў чытаў дрогкага Борхерта. Потым здарылася немінучае: у раёне рынку тралейбус запоўнілі розныя саракагадовыя бабулькі, а разам зь імі пах той своеасаблівай чысьціні, якую звычайны дождж здольны ператварыць у вадзін з самых мярзотных водараў на сьвеце. Адна зь іх вісела па-над Гюнтэрам, нібы чытаючы ягоную кнігу — і ўстаць, саступіць мейсца не было аніякай магчымасьці, хіба што лезьці кабеце пад спадніцу... Побач, пагрузіўшы локаць Гюнтэру пад рэбры, велічна сядзеў інжынэрскага выгляду мужчына з бародкаю; на ягоны чамадан, які роўна закрываў калені, спакойна магла б сесьці
адна з бабулек. “Парк” і “Цырк” — як гукі выдастанай і скарыстанай запалкі... Прыпынак за прыпынкам, тралейбус гадзіньнік гораду, прыпынкі дзяленьні на яго цыфэрбляце, жыві паводле тралейбуснага часу, ён мінае хутчэй...
— Парэнь, уступі места старухе, — закінула пробны камень адна з кабетаў і бачачы, што ён ня з моцных трнспартных духам, пачала:
— Сядзіт студзент, кнішку чытаіт. А у мяня на нагах тромбы, астма і сэрца бальноя. Я панімаю, умны, у мяня ў самой сын у учылішчэ, дык он нікагда дажа ў тралейбусе ня сядзіт, ні то што этат, этаму хоць кол на галаве чашы... патаму што саўсем народ счарсьцвеў...
Слова “народ” — пароль у гэтай краіне, і аднекуль з чалавечай жыжы панеслася:
— Самн же молодых учнм, востштываем, как мы, так н онн...
— Лень жопу атарваць, іньцілігент...