Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў  Альгерд Бахарэвіч

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
21.61 МБ
— А вы йз какого города... ну там, в Германйй?
Гюнтэр страпянуўся:
— Простнте, йа...
— Он йз Кёльна, правда, Гюнтер, Жэня загаварыла гэтак хутка, быццам карысталася чужым
сотавым тэлефонам. — Мам, ты же не думай, что он по-русскн говорнт как Толстой!
Трэба было глядзець кудысьці яшчэ, акрамя гэтых двух вострых конусаў пад Жэнінай майкай. Гюнтэр выбраў карціну на сьцяне: да агіды чыстая хатка, жарабяты, пастушок, азярцо з пошлым навязьлівым сонцам...
— Суп очэн вкусно, — сказаў ён і выцер сурвэткаю губы.
2
Іпалітыч — perpetuum mobile, ён заўсёды ў руху: вось і цяпер у яго торгаецца нага, нібы ціснучы на нейкую сапсаваную пэдаль — не заводзіцца, не заводзіцца! Іпалітыч сядзіць насупраць Гюнтэра, стол ягоны гэткі ж, як Гюнтэраў, і тэлефон на стале гэткі ж, і толькі плякат над галавою — з лягатыпам Канторы, а за Гюнтэрам голая аблупленая сьцяна. Сівыя валасы мокра ўюцца па тоўстай шыі. Іпалітыч. Саныч. Філіпыч. Slawishe Schweinrei. Гюнтэр уздыхнуў і абвёў гэтыя два словы яшчэ раз, потым надаў ім аб’ёмнасьці, заштрыхаваў — літары вырасьлі ў памерах амаль удвая. Чысты аркуш, над якім Гюнтэр сядзеў з ранку, напоўніўся сэнсам. Гюнтэр глядзеў на Іпалітыча, і рука ягоная сама, як калі б яна мясіла плястылін, пачала вастрыць у літарах вуглы, прымацоўваць куточкі й загіны гатычны шрыфт урачыста праступаў на паперы. Які ўсё ж азіяцкі ў
Іпалітыча твар... Фрыдрых Барбароса на белым кані ўваходзіў у ліфт, беглі ў прыбіральню кур’еркі, кайзэр Вільгельм у чорным ландо чакаў Гюнтэра ля пад’езду Канторы, Конрад Адэнауэр пасунўў па мармуровай дошцы ферзя на Ф 5.
— Феденька, вы не забылн, сегодня ко мне в гостн...
Гюнтэр інстыктыўна прыкрыў аркуш рукой.
— В семь, н не опаздывайте. Вы ешё не знаете, какую штрафную налнвает Нпполнтыч!
Іпалітыч закашляўся сухім старэчым сьмехам, нарадзіў яблык і кінуў яго — Ловн-оп! — у Гюнтэра. Яблык трапіў Гюнтэру ў кадык, у роце зьявілася дзіўная церпкасьць і сьліна праглынулася неяк зашумна.
— Угоіцайтесь, Феденька, дачные. А у вас (Есть, — глуха сказаў Гюнтэр) Дача есть?
“Ненавіджу (— Что вы сказалн? — Зарплата, говорю, ннже н ннже) Загаднвшая славянская душа. Упсштельные вечера. Раздолье”. Іпалітыч ужо другі год выведваў, дзе ў Гюнтэра лецішча. Напачатку Гюнтэр адказаў чыстую праўду, Іпалітыч забываў яе тут жа, і допыты працягваліся. Гюнтэру, не асабліваму знаўцы навакольнай геаграфіі, даводзілася ўсё цяжэй, мейсцазнаходжаньне лецішча пасоўвалася ўсё далей на поўнач і —
— А где? прахоркаў яблыкам Іпалітыч.
— I ў вапошні раз лецішча месьцілася недзе ля Вілейкі. Гюнтер кінуў яблык у шуфляду стала, дзе ўжо дагнівала трое яго суродзічаў, і ціха сказаў:
Есть такое местечко — Нлья. He бывалн там?
Левая рука Гюнтэра ўсё яшчэ прыкрывала “Slawishe Schweinerei”, хаця патрэбы ў гэтым не было. Іпалітыч быў наскрозь расейскі і нават гаварыў з гідкім круглым расейскім оканьнем, яшчэ ён ведаў крыху па-мардоўску, бо нарадзіўся ў Саранску. Замежныя мовы былі для Іпалітыча тым жа, што нотная грамата для мухі. Шэф іхны вучыў ангельскую, але ў канторскіх курылках, пускаючы высакародны дым у лісьлівыя твары падначальных, ахрэшчваў міжнародную мову няйнакш як зь вінавальным склонам у вадной руцэ й натуральнай расейскай лексыкай у другой.
— А кстатн, вы в курсе, Феденька, как немцы в войну евреев находнлн? — Іпалітыч зноў набыў злавесную матэрыяльнасьць. Іпалітыч, памножаны ў аркушах, зь няспыннай нагой, якая ўсё намагалася ўключыць нешта пад сталом. Гюнтэр буркнуў: “Нудабрхн”.
— У евреев на теменн мягко — палец можно вложнть, — горка пасьміхнуўся Іпалітыч і прыжмурыў адно з чынгісханаўскіх вачэй.
— Вот ставнлн людей в ряд, ходнл эсэсовец н ідупал, шупал...
Іпалітыч пераможна прадэманстраваў, як знаходзілі жыдоў. Гюнтэр сунуў руку ў кішэню там, на жаль, была толькі запальнічка.
— Пойду, отравлюсь, — нясьмела сказаў ён і падняўся. 3 двайным стукам на падлогу ўпала асадка... Але вечны агонь пад Мацуокам не згасаў.
— Нет, вы не подумайте, что я протнв евреев. Онн все очень... Умная очень нацня. Эта мягкость у ннх на теменн, знаете, что это?
Іпалітыч ускочыў, узяў Гюнтэра за плечы, і пацякло, забруілася:
— Космнческнй разум, Феденька, космнческая энергня! Она входнт в ннх через это отверстае, поннмаете? Потому то онн такне умные, такне евреюшкн... У меня жена покойная (Іпалітыч шырока, быццам у яго вырасла барада, перахрысьціўся) — умная была баба. Девнчья фамнлня Шейнберг.
— Нзвнннте, — заціскаючы рукамі скроні, Гюнтэр выбег з кабінэту.
...За што я цябе гэтак люблю, Нямеччына? Праз усё асабістае даўно можна пераступіць... чаму гэткі спакой, гэткае пачуцьцё гармоніі ўваходзяць у мяне, калі я чытаю тваю гісторыю ў паскудных савецкіх кніжках, чаму мне хочацца адшукаць пад тонамі ўласне спрасаванае стомы самыя лагодныя словы, калі брат-славянін знаёміць мяне з тваімі сынамі? Кожны зь іх падаецца мне добрым іншаплянэтнікам, якому адному вядомыя самыя справядлівыя законы існаваньня. Адкуль гэтае пачуцьцё роднасьці зь немцамі, дый навогул з усімі, хто жыве на Захад ад Одэру, адкуль невыносная гідота да радзімы? Ёсьць такое ў расейцаў: “у мінулым жыцьці”... дык можа й напраўду я жыў калісь у слаўным горадзе Кёльне, і сабор тамтэйшы быў для мяне гэткім жа звычным, як цяпер пляц Перамогі. He, гэта надта містычна, хутчэй гены. Найміт
зь сялянкаю ў духмяным сене па згодзе, па каханьні; напалеонаўскі жаўнер з “прапрапра” проста ў колкім жыце; шараговец Пауль, мэдальён якога выскачыў з-пад кашулі ды б’е па малочных лапатках тутэйшай кабеты — за лесам Нарач (засталіся ад Паўля толькі рожкі крыжа — сьпі спакойна, продак...). Нямеччына, Нямеччына, Нямеччына. Хохдойч, Бэрлін, Аляксандрпляц, Румкорф, Група 47, Кох, “Дойчэ Вэле”, Андэрш, Борхерт, Грас, пяшчота ўмляўтаў — яшчэ цалкам не ўсьвядомлены боль тугі па псэўдарадзіме. Самазман. Ілюзыя. Казка. Нямеччына, дзе мне ніколі не бываць. Бо яе няма, той Нямеччыны. Усё выдумаў добры казачнік, які жыве на вершаліне тэлевежы, танюсенькай, з іголку, дый сам казачнік гном, эльф, ён абхапіў антэну ножкамі і распыляе казкі пра маю Нямеччыну з жоўтага балёнчыку.
...Гюнтэру адчыніў сам Іпалітыч “Штрафную, штрафную!”. Маленькая плоская жанчына прынесла Гюнтэру талерку й відэлец, ніхто ў прадымленай залі не зьвяртаў на Гюнтэра ўвагі, пакуль п’яны Іпалітыч, пачуўшы ад некага, што “водку жралн вёдрамм”, не зрыфмаваў зь нечаканай паэтычнасьцю “вёдрамн — фёдорамн” і не загаласіў: “Феденька!!!” Гюнтэр быў адразу ж выхаплены з блаславёнага забыцьця “Тост!”. “Тост!” — раўлі Гюнтэру гэтак, як, мусіць, некалі раўлі гладыятрам; так равуць і цяпер, з хмяльной крыважэрнасьцю, з прадчуваньнем таго, што ўжо тут мож-
на выпусьціць сваю зацкаваную дзяржаваю і проста навакольным нахабствам дохлую волю, і воля будзе выкананая. Паасобку ніхто ня стаў бы нічога патрабаваць, але цяпер, у раскошы калектыўнасьці, можна было бяз страху настойваць на прыпадабненьні да сябе любога, хто яшчэ не падцьвердзіў уласнае свойскасьці. “Нет уж, тост, с вас тостнк, молодой человек,” — крычаў проста ў нос Гюнтэру Давідыч з суседняга адзьдзелу, хаця Гюнтэр ужо ўздымаўся з абыякавым кілішкам. “Тос! Тос!” — з радасьцю алігафрэна паўтараў пяцігадовы ўнук Іпалітыча, пляскаючы ў цнатлівыя далонькі. “То-ост! То-ост!” — гэта ўжо было скандаваньнем, а скандаваньню гэтых людзей ня трэба было вучыць. Гэтак крычаць на вясельлях распухлыя бабы й маленькія тыраны, якія хочуць на раніцу ня толькі пахмелкі, але й нявесьцінай крыві.
— Уважаемый Константнн Нпполктовнч...
Гэта яшчэ патанула ў хоры, але пакрысе ўсталявалася цішыня, якая чвякала й чакала.
— Я думаю, что нменно в вашем возрасте к человеку прнходнт настояшая мудрость...
Іпалітыча не было відаць, Гюнтэр нават ня ведаў, да якога канца стала яму зьвяртацца, толькі маленькая спалоханая жанчына была акрэсьленай у дыме.
— За вашнмн плечамн — огромный жнзненный опыт... нам, молодым, есть чему поучмться... Мы слушалн... мы всегда слушалн с увлеченмем вашн рассказы о вашей...
I 85
“Вашн” сталі “вшамн”, якіх тэрмінова трэба было выкалупнуць з каўтуну тосту.
— Слушалн рассказы о вашем... нелёгком детстве, о вашей молодостн.. Вашн советы не раз помогалн нам, молодым служаіцнм... 14 сегодня мне, как н монм друзьям...
Як Гюнтэр не намагаўся, “друзья” усё адно ня вылезьлі з іржавага, даўно прываранага да іх двухкосься.
— ... хочется поднять этн бо... этн рюмкн за то, чтобы вы в годы настояшей мужской мудростн вспомнналн свою жнзнь с гордостью... “Мы, оглядываясь, внднм лншь рунны...” Нет, смотрнте на свою жнзнь с гордостью!
У танальнасьці бля-мажор госьці выказалі сваё бурлівае захапленьне, кінамеханік абцёр з ілба пот, — стужка закруцілася зноў. Гюнтэр з палёгкай закусіў цёплым памідорам з пляўком маянэзу — цяпер можна было не сумнявацца, што ад яго адстануць, ды толькі моцныя рукі так нечакана, што войкнула сэрца, абхапілі яго ззаду і паставілі на ногі.
— Феденька... Феденькоа! — Ну ты даёшь, ну молодца!
Іпалітыч, у бледна-блакітнай майцы, нібы выведзенай з анабіёзу, стаяў перад ім, чухаючы мокрыя грудзі. Уммм-чу, уммм-чу, уммм-чу: левай шчацэ Гюнтэра пашчасьціла, яна атрымала толькі адну порцыю Іпалітычавай сьліны, ў той час як правая — дзьве паўнаважкія, ісьцінна рускія пяль-
меніны. Урэшце Гюнтэр схаваўся ў смузе... Іпалітыч жа разыйшоўся па-юбілейнаму. “Робяты, мнлые мон робяты,” пачынаў замілавана квахтаць Іпалітыч, і па гэтым чароўным знаку дзьве сьлязінкі імкнулі насустрач адна адной зь ягоных вачэй. Час ад часу Іпалітыч набіраў які-небудзь тэлефонны нумар і крычаў у слухаўку: “Хайль Гітлер!”. Калі гасьцей, здавалася, зараз званітуе ад сьмеху, Іпалітыч раптам змрачнеў (нібы надзяваў маску) і глухім голасам абвяшчаў прысутным: “Мне было семь лет, когда фаншсты нзнаснловалн мою мать...” яму налівалі гэтак шмат, быццам плацілі вергельд за тое згвалтаваньне. Іпалітыч выпіваў і крычаў маленькай кабеце: “Шнэлер, матка!” Гюнтэр, прыкідваючыся то шафаю, то закаханай парачкай, то плашчом у прыхожай, прабраўся да дзьвярэй і, як шчаня, якое цэлы дзень цярпела, выбег на вуліцу. He, яны не сьпявалі “Оймарос”, яны былі інтэлігенты. Яны цягнулі “Полеру скоепо”.
3
— Саўсем абнаглелі, — радасна сказаў гардэробшчык. Ты ў сябя дома тожэ ў плашчэ ходзіш?